Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
лы. Таму не ллагу без слёз узрушэння бачыць вашай падтрымкі прапановы шаноўнага пана маршалка. Мне хапала цвёрдасці ў службе нашаму Найяснейшаму Пану і ўсёй Рэчы Паспалітай, але сёння ў гэтых мясцінах, на гэтых нашых нарадах голас мой будзе гучаць няпэўна, сэрца маё будзе стукаць прыспешана, а думкі перабівацца мроямі былога. Volo, non valeo, хачу, ды не магу! Таму, складаючы шчырую падзяку шаноўнаму сходу за такі гонар, прашу згоды вашмосьцяў пакінуць дырэктарства нашага сойміка ў руках годнага чалавека, добра абазнанага з тутэйшымі дачыненнямі і звычаямі, шаноўнага пана Тура.
Шум і віваты закончыліся працэдурай, вынік якой быў прадвызначаны пасадай выступоўца. Прастадушныя паныбраты нават не ўцямілі, што пан кашталян перадаваў павятоваму маршалку тое, чаго яшчэ сам не атрымаў, бо галасавання не было. Тыя, хто гэта ўсведамляў, таксама не збіраліся пратэставаць. Чар пасады, веліч постаці і здольнасць выкарыстаць настрой натоўпу зрабілі сваё. Усе разумелі, што пан кашталян патурбаваўся прыехаць не дзеля ўспамінаў. He выпадкова і не знянацку падтрымала павятовага маршалка яго рука. Канкурэнтаў у такой сітуацыі быць не магло.
Маршалак сойміку, альбо, як казалі, дырэктар, быў важнай асобай. Сцяпан Тур меў для гэтага дастатковы жыццёвы і службовы досвед. Атрымаўшы паўнамоцтвы, ён акінуў позіркам залу і пераканаўся, што ўсё так, як заўсёды. Першыя лавы, сцісла па іерархіі займалі раўнейшыя з роўных, мясцовыя ўрадоўцы, заможныя, бясспрэчна гербовыя, перахапіўшыя добрых манер у войску, а то і ў Вільні. Яны ўмелі доўга і, як тады казалі, палітычна, прамаўляць, перасыпаючы сказы местачковай лацінай. Валодаючы значным эканамічным і фінансавым уплывам, павязаныя сваяцтвам і кумаўством, не пазбаўленыя дару задурыць слухачам галовы, яны былі здольныя дапяць сваіх мэтаў у кожным выпадку, выкарыстоўваючы слабыя бакі шарачковай, малазямельнай шляхты.
Далей углыб стаяла значная купа сярэднезаможных. Шмат хто з іх прэтэндаваў на месца сярод пярэдніх, а яшчэ больш пра
гэта марыла. Таму іх паводзіны заўжды дыктаваліся жаданнем падтрымаць мацнейшых, кунтушовых, замацоўваючы свой статус. У гэтым асяроддзі было дакладна не акрэсленае кола не вельмі заможных, але і не бедных, задаволеных у цэлым сваім жыццём на ўпарадкаваных маёнтках, якія вяліся з перайманнем падгледжанага ў немцаў, датчан, ці яшчэ дзе, куды закідаў іх, пераважна вайсковы, лёс. Гэтыя гаспадары не ленаваліся заводзіць у сябе рамесніцкія майстэрні: стэльмахі, ганчары, сталяры давалі ім добры прыбытак ад тых, хто на полі ніколі яго не прыносіў. Найвышэй за ўсё гэтая шляхта ставіла сваю незалежнасць і шляхецкія правы. Бацькі ў свой час вырабілі ім сякую-такую адукацыю, што дапоўніла прыродныя здольнасці і схільнасці. Меркаванні іх былі па большасці слушнымі, прамовы змястоўнымі і ўзважанымі. Пэўнымі рысамі да гэтых набліжаўся невялічкі гурт маладых, што вярнуліся з войска. Задзірлівасць, смеласць поглядаў, як тады казалася, марсавы выгляд, былі заўважны як у старэйшых, так і ў зусім маладых. Людзей сталага веку між імі ўжо не было. Трымаліся яны дружна, не дапускаючы разладу сваёй прэстыжнай, у іх разуменні, карпарацыі.
За імі калыхалася шматлікае засцянковае брацтва. Уладальнікі і дзяржаўцы-арандатары невялічкіх маёнткаў, фальваркаў і засценкаў складал і грамаду, якая толькі тут, у гамане і сумятні сойміка, магла адчуцьпрыналежнасць да кіруючага саслоўя. Як бы ні ішлі дэбаты, як бы хто каго ні пераконваў, заўжды даводзілася галасаваць, альбо, як казалася, "збіраць рыскі". Найбяднейшы шляхцюк на кароткі час адчуваў сваю значнасць, сваё права схіліцца туды ці сюды. Менавіта схіліцца, бо права мець і адстойваць сваю пазіцыю перакрэслівалася яго маёмасным станам. Наяўнасць карабэлі пры боку не забяспечвала гэтага права, хоць часта тая і вылятала з похваў, як апошні аргумент.
Крыўдзіць гэтых людзей абыякавасцю было небяспечна, кожны з іх мог змарнаваць працу па ўзгадненню і прыцірцы меркаванняў, адным выгукам нязгоды сарваўшы
соймік. I не з падказкі каго значнага, а з адчаю, з непрызнання сапраўдных альбо ўяўных заслуг. Трэба было іншым разам добра павалтузіцца з імі, пераадольваючы недавер, прагу не прагадаць, амаль дзіцячае жаданне прадоўжыць прыемнае адчуванне сваёй значнасці.
He мелі гэтыя паны-браты ані прыгожых кунтушоў, ані аздобных паясоў на дарагіх жупанах, ані каштоўных карабэляў. Ад іх патыхала стайняй, полем, a то і аборай. I вельмі выразна карчмой. Прыехалі людзі паслухаць, што на свеце дзеецца, што чуваць, пагуляць у добрай кампаніі, а, калі пашэнціць, то і за нечый кошт.
Былі ў гэтай купе свае аматары палітыкі. Рыцарскае Кола, гуртуючыся адпаведна іерархіі, сяброўству, зямляцтву ці сваяцтву, тым не менш уладкоўвалася і па пэўным палітычным раскладзе вакол асоб, якія вялі рэй і ўплывалі на погляды і пазіцыі ўдзельнікаў. Палітыкі сядалі так, каб мець на воку апанэнтаў, каб зала чула іх з'едлівыя рэплікі і вострыя запыты. Увага маршалка не павінна была абмінаць гэтых людзей, калі хацеў давесці нараду да станоўчага выніку.
Вунь, блізка да амбона прымасціўся пан Жаба, Янказасцянковы магнат, як дражняць яго за пыху і манію велічы. Пан Іван заўжды на баку бяднейшых. Але ў параўнанні з ім уладальнік дзвюх пар ботаў багацей. У запале пан Жаба мог узлезці на амбон, каб давесці да сабраных свае палкія, але блытаныя меркаванні. Усё ў рэшце рэшт заканчвалася тым, што прамоўца абвяшчаў нарады несапраўднымі і чакаў, калі яго кінуцца перапрошваць і ўгаворваць, каб адклікаў свой пратэст. Неадкладна абяцаны пачастунак звычайна вяртаў яго міласць сходу і ўсё ішло сваім парадкам. Сёння пан Іван узвышаўся на ўласным зэдліку, прынесеным адзіным дваранінам "магната", як казалі, пляменнікам, узятым ад удавы-залоўкі дзеля яе беднасці. Усе жахаліся, якая там беднасць, калі ўжо горш, чым у Жабаў.
Ля другой сцяны скупілася фракцыя яшчэ аднаго правадыра. Гэтага ляпілі з іншага цеста. Пан Мечыслаў Сікірыцкі меў
схільнасць да юрыспрудэнцыі: хвароба пашыраная між шляхты. Ён не прапускаў аніводнай сесіі земскага ці падкаморскага суда, дзе заўсёды выказваў свае меркаванні і парады. Якія б справы ні разглядаліся, якімі б простымі і будзённымі яны ні былі, пан Мечыслаў заўсёды знаходзіў хібы ці недагляды, як ён казаў "на глебе дэ юрэ". А паколькі веды ягоныя ў кожнай галіне былі больш чым сціплыя, абвергнуць ці пераканаць пана Сікірыцкага было надзвычай цяжка. Шчасце суддзяў і падсудкаў было ў тым, што не мелі абавязку ўлічваць думкі такіх добраахвотнікаў. Разам з тым пан Сікірыцкі не славіўся дзіваком, трымаўся, калі не наверсе, то блізу яго і меў цалкам адчувальныя вынікі дэ факта ад сваіх разважанняў на глебе дэ юрэ. Нейкі кантракт, выгадная трансакцыя, няплатная, але прыбытковая функцыя пры ўладах не міналі пана Мечыслава, ці то блазна дэ юрэ, ці хітруна дэ факта.
А вунь і сапраўдны слуга Феміды, пан Касьян Пуцята, гербу Сыракомля, падсудак земскага суда, асоба важная, але ў пэўнай ступені загадкавая. Усе дзівіліся, якое ліха занесла гэтага адукаванага чалавека з Вільні ажу павятовае мястэчка. Аб тым, што ён чалавек адукаваны, пан Касьян нагадваў нястомна, a вось аб прычынах сваёй "трансфігурацыі" не выказваўся. Адны казалі, што паядынак за гонар дамы. Іншыя, што палітычныя інтрыгі крыюцца за словамі пра неўласцівае разуменне кімсьці пэўных яго намераў. Толькі некалькі асоб у Вільні, ды пан маршалак у мястэчку ведалі, што пан Пуцята ці то ноль ззаду, ці то адзінку спераду лічбы ў вэксалі дапісаў. Крэдытору дапамаглі верагодныя сведкі, а махляру заступнікі. Таму апынуўся не ў вежы за кратамі, а ў гэтым ціхім мястэчку. Земскі суддзя Максім Савіч пагадзіўся з лёсам пад прымусам уладных аўтарытэтаў і цярпеў прысутнасць пана Пуцяты як невылечную хваробу, дзеля яго працавітасці. Поруч з падсудкам малады пісар таго ж суда Адам Кярдай, ласлухмяны і здольны вучань падсудка як у добрым так і ва ўсім астатнім. Каля двух судзейскіх пара-тройка набліжаных. Сябры да карт і пляшкі, шчаслівыя сяброўствам з вытанчанай асобай пана Пуцяты.
Пан Сымон Бурскі у павеце нядаўна, але ўладкаваўся на сваіх маёнтках грунтоўна. I тут, у касцёле пачуваецца няблага, хоць і не пнецца на першыя лавы. Навокал прыяцелі, падпявалы-мачыморды, няшчырыя сябры яго лайдакаватага пляменніка, сёння адсутнага. Пану Бурскаму належыць важная роля на гэтым сойміку і ён, падобна, разлічвае толькі на поспех. Час ад часу перашэптваецца з лепшым абаронцам павета панам Аскеркам. Лепшым па меркаванню самога пана Аскеркі, але нядобразычліўцы таксама згодны, бо лепшага няма, як і горшых. На ўсіх ёсцьтолькі ён, патрон Тодар Аскерка, гатовы да паслуг. Небагаты і ў добрых гадах, ён браўся за любыя справы, каб мець больш-менш дастатняе ўтрыманне, бо іншых крыніц прыбытку амаль не меў. Сёння ён будзе выказнікам і абаронцам пана Бурскага, які пасля вялікіх ваганняў пагадзіўся пакарыстацца паслугамі лепшага патрона павета.
Між гэтых сяброўска-палітычных груповак таўкліся, бы камары пад дождж, асобы з невызначанай палітычнай глебай. Яны дзівіліся смеласці правадыроў, падтрымлівалі іх воклічамі, прагна хапалі і сеялі чуткі пра тое, як жыва і бурліва праходзяць соймікі недзе далёка: чым далей, тым цікавей. Гаравалі, што гэтак шэра і будзённа сплывае час на родных гонях. Вось у людзей палаюць сапраўдныя жарсці! To нехта, сарваўшы кашулю, паказвае сойміку раны ад штылетаў палітычных ворагаў, нанесеных напярэдадні ля карчмы. To некалькі дзесяткаў шабель з кожнага боку дапамагаюць сваімі лёзамі высветліць, хто мае рацыю ў дыскусіі. A то здараецца зусім выключнае і нехта вяртаецца з сойміка на чужым возе ва ўласнай труне. А што чакаць ад нашага народу? Толькі і размоў, што пра коней ды радзіны, пра соль ды падаткі! Таму трэба цаніць хоць такіх, як маем, завадатараў, a то хоць не едзь на той нудотны соймік.
-	Што ж, пачнем, падумаў Сцяпан Тур і абвясціў парадак спраў для разгляду.
Калі ён быў узгоднены, маршалак звярнуўся да паноўбратоў з кароткім словам:
-	Шаноўнае Кола, як бачыце, працаваць нам трэба рупліва, не марнуючы часу, каб нарады нашы прайшлі разумна, з карысцю і... ("Весела!" выгукнулі зверху, з хораў, дзе, як заўсёды збіўся маладняк, што ледзь не ўпершыню трапіў на соймік.).