Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Раскажу, паціснуў плячамі гайдук. Але ж і выбраў мне вашмосьць стаенніка, павярнуўся ён да пана Лявона, каб не са старэйшым размаўляў, то пажадаў бы яму век на такім нечым без сядла ездзіць.
-	Усцешна, што век мой шануеш. Горш, што раней гэтага не зрабіў, адрэзаў аканом. Едзь з Богам, і больш сюды ні нагой!
Ганца выпусцілі, адкаціўшы карэту: стан аблогі не быўзняты, наперадзе была няпэўная ноч. Абяцаная прысутнасць пары суседзяў з людзьмі, а магчыма і ксяндза, дадавала бадзёрасці, але Шарэвіч ведаў, з кім увязаўся ў змаганне. He выключаў, што Бурскі можа сабраць хеўру блюдалізаў і нацкаваць на Клінок, вызваляць пакрыўджаную шляхту. Дай, Божа, сілы!
-	Здаецца, можам пагаварыць. Адразу кажу, маўчаннем анічога не выйграеш, пан Лявон устаў і незаўважна для цівуна паказаў прысутным на дзверы. Усе выйшлі.
-	А я нічога не прайграў! -агрызнуўся Васіль.
Шарэвіч паківаў галавою.
-	Наезд не ўдаўся, войска тваё ў склепе, caw у жалезах, Ён памаўчаў, даючы цівуну час падумаць. Невядома ці захоча пан мець надалей такога цівуна, бо ці будзеш мець послух у гайдукоў. А ты кажаш, не прайграў.
-	Яшчэ пабачым, пабачым! голас Васіля загучаў пагрозай, але падняць вочы на пана Лявона рашучасці не хапала.
-	Пабачым, кажаш? Шарэвіч устаў і падыйшоў бліжэй.
Раптам, ведзены здагадкай, запытаўся нечакана для сябе самога, а тым болей для цівуна:
-	А не спадзяешся ты пабачыць пана Хмялеўскага?
Васіль ледзь заўважна скалануўся ўсім целам. Рука тарганулася, нібыта, каб перахрысціцца.
-	He палохайся, я не вядзьмак, каб нейкія прывіды паказваць. Я пра сапраўднага пана на Крушні, пра жывога чалавека кажу, Івана Хмялеўскага. Калі мы разам цябе за два наезды абскардзім? Даўнасць, не сплыла, бо Хмялеўскі лічыцца ў вой-
ску, а гэта даўнасць ладоўжвае, Шарэвіч пільна ўзіраўся ў твар цівуна.
-	Н-не, не можа быць, лрахрыпеўтой. Дурыце мяне!
Было відаць, што ён збіты з панталыку, разгублены і крыху напужаны.
-	He ведаю я ніякага Хмялеўскага! раптам узарваўся цівун і, сціснуўшы сківіцы, адвярнуўся ад аканома.
-	Чаго ж тады злуеш? спакойна запытаўся Шарэвіч. Я хачу, каб ты зразумеў, у якім апынуўся становішчы. Пан не такі дурань, каб прызнацца, што цябе паслаў. А ў цябе не хапіла мазгоў уцяміць, што ты не просты гайдук, і будзеш вінаваты, як завадатар нападу. Аўтакім разе лёгка паверыцца, што і Крушню наехаў сваёй задумай. А пан Бурскі скажа, што толькі ўзяў яе пад ахову да вяртання Хмялеўскага, бо і пан Юрага памёр.
Спакойнае тлумачэнне, відаць пачало даходзіць да розуму Васіля. У вачах, зноў скіраваных на аканома, недавер мяшаўся з трывогаю. He надта моцны ў законах цівун заўсёды палягаў на сіле і ўладзе свайго пана, якога адорваў поўным даверам. Усё было добра, пакуль васілёва зграя перамагала. Але вось здарылася параза і гэты стары шляхцюк даводзіць, што расплата можа абрынуцца на аднаго цівуна, а пан не толькі не дапаможа, але і адступіцца. He хацелася Васілю верыць, але і зусім не лічыцца з пачутым было цяжка: вельмі ўсё гучала пераканаўча. А што пан лёгка знойдзе сабе іншага васіля, не сумняваўся.
-	Дзякуй, хлопча, Богу, што не даў я вам каго падстрэліць, а то і на кол мог бы сесці, альбо, як вепрука, на чатыры кавалкі падзялілі б. А ты тут ерапенішся! He шляхціц жа!
Прывід жудаснай кары канчаткова прабіў кару самаўпэўненасці. Раптам пабялелы твар цівуна не адразу вярнуў сваё смуглявае адценне. Ён маўчаў, утаропіўшыся ў падлогу, нарэшце глуха прамовіў:
-	Пан майстар на пасткі, гуляе з чалавекам, як кот з мышшу. Што вам ад мяне трэба, бо разумею, што ў вашых руках?
"Што ж, большага ад яго не даб'ешся, падумаў пан Лявон. He дурань усё выкладваць, але зламаўся ўсё-ткі." A цівуна грызлі свае думкі: "Лепш ужо з гэтым, чым у мястэчка. Здаецца, на лайдацтва не здольны. Пан то пан, але маю галаву мне ратаваць..." Як усе нягоднікі, трапіўшы ў бяду, цівун адмаўляў пераможцам права карыстацца тымі спосабамі, якія сам ужываў у адносінах да сваіх ахвяраў. Яшчэ раз зірнуўшы ў твар Шарэвіча, цівун азваўся на дзіва паслухмяна:
-	Адкажу пра ўсё, што спытаеце, пане.
-	Вось і добра, пагадзіўся аканом. Даб'ем торгу, для цябе выгаднага, для мяне зручнага. Зараз пры сведках раскажаш, хто цябе паслаў, што загадаў, як ты павінен быў загад выканаць і што табе за гэта абяцалі. Паперу падпішам і надзейна схаваем. Калі мне альбо сведкам адтвайго пана ці ад цябе якая прыкрасць здарыцца, папера трапіцьуладам, проста ў Літоўскі Трыбунал. Жывы я, Клінок не крануты жыцьмеш і ты.
Абодва памаўчалі, кожны са сваімі невясёлымі думкамі.
-	А як з панам? вырвалася ў Васіля.
Ён сам не заўважыў, што шукае рады ў Шарэвіча. I той пайшоў насустрач:
-	Я думаю лепш за ўсё вінаваціць сябе самога, а мяне толькі лаяць, што абхітрыў. Скеміў?
-	А калі сведкі...?
-	Разумею, кіўнуў Шарэвіч. Надзейныя людзі, словам гонару заручыліся. Адзін з іх ксёндз. Дык што, будзеш спавядацца? -усміхнуўся аканом.
-	Клічце сваіх сведкаў, з нейкім адчаем сказаў цівун. Але калі мяне дурыце... пагрозліва дадаў ён.
-	Эх, Васіль, Васіль! Ну хоць зараз падумай, ці ўсё на свеце толькі сілай ды нахабствам трымаецца, ці можа вызнаецца людзьмі нешта іншае. Вось пакульсхаджу, падумай.
СОЙМІК
Пасад Рэчы Паспалітай належаў абранаму каралю пажыццёва і хоць не перадаваўся ў спадчыну сынам, даваў немалыя выгоды не толькі самому манарху.
Была магчымасць пакінуць нашчадкам княскія тытулы і немалую маёмасць, забяспечыць удаве каралеўскае ўтрыманне коштам дзяржавы. Уладар краіны мог распараджацца велізарнымі зямельнымі плошчамі з карысцю для сябе і набліжаных асобаў. Ад караля залежала атрыманне пасад і пачэсных тытулаў.
Вызваленне пасаду Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў ажывіла, як за кожным разам, рой дыпламатаў, пасланнікаў, давераных асобаў і ўсялякага роду агентаў ад каралеўскіх і княскіх двароў Еўропы. Прыйшлі ў рух сілы прэтэндэнтаў і ў родных межах. Умацоўваліся традыцыйныя групоўкі: французская і аўстрыйская. Перамога французскай партыі несла сугучную Вэрсалю міжнародную арыентацыю: у першую чаргу спыненне войнаў з Турцыяй, бо Францыя мела з ёй традыцыйна прыязныя стасункі. Гэта вяло да непазбежнага аслаблення сувязяў з архіхрысціянскім венскім дваром, глыбока зацікаўленым у сумеснай барацьбе з турэцкім наступам на хрысціянскі свет, у першую чаргу на землі, лакомыя для Аўстрыі. За аўстрыйскім цэсарскімдваром стаяўмагутныпрастол Рымскага Папы,уплыў якога на Рэч Паспалітую быў ва ўсе часы велізарны. Выбар, як бачым, быў істотны і нялёгкі, кожны бок меў аргументы pro et contra дзеля згуртавання прыхільнікаў.
Збірала адданых вакол свайго штандару і каралева-ўдава Марыя-Казімера. Нашчадкі памерлага караля мелі немалыя шанцы ў змаганні за трон і яна хацела іх выкарыстаць, не забыўшыся і пра сваё месца пры новым манарху.
Для народа-шляхты Рэчы Паспалітай лозунг "Дзяржава гэта мы" быў лепшы, чым "Дзяржава гэта я". Але што застанецца ад "залатой вольнасці", калі замежны канкурэнт
узорам сваёй радзімы пасягне па "absolutum dominium"? Сыны панаваўшага караля былі абазнаныя з асзблівасцямі ладу шляхецкай рэспублікі, дзе ў кіраванні дзяржавай бярэ ўдзел значны слой насельніцтва, бо ад дзесяці да пятнаццаці адсоткаў. Ледзь не кожны магнат Кароны і Вялікага княства Літоўскага,перафразуючыпазнейшуюпрымаўку, "насіўукішэні каралеўскую карону". Таму нешчаслівы канкурэнту крыўдзе на белы свет за непрызнанне мог лёгка перакінуцца на барацьбу пад лозунгам "калі не Я, то і Яму трасцуі".
Рашэнне Сойму іншым разам залежала ад згоды ці нязгоды якога-небудзь Піліпа з Канапель, чый голас каштаваў чарку гарэлкі.
28 чэрвеня 1696 года прымас Радзеёўскі склікае Сенат, які складалі прадстаўнікі выканаўчай улады і святарства ад абодвух складовых частак Рэчы Паспалітай.
Абмеркаваўшы становішча, прызначылі на 29 жніўня канвакацыйны Сойм. Алеперад Соймампрымасмусіўвырашыць адну дакучлівую слрэчку. У вялікім торжышчы вакол незанятага трону дапамога ці голас кожнага, ад магната да сціплага павятовага пасла, мела сваю вартасць і на яе заспакаенне прэтэндэнтам былі патрэбны грошы. А не ўсе іх мелі. Да такіх належаў і Якуб Сабескі. Ды і каралева шукала іх для падтрымкі сваіх сыноў, не забываючыся і пра сябе. Бліжэйшай крыніцай былі скарбы Яна Сабескага.
Таму ў першыя дні пасля смерці Яна III распачалося змаганне за яго спадчыну між старэйшым сынам і каралевай. Адно аднаму не саступалі ў сквапнасці і бесцырымоннасці. Кінуліся да скарбаў караля і Любамірскія: маршалак і вялікі каронны падскарбі Станіслаў і ягоны брат Геранім. Якуб прывёў да прысягі каралеўскую гвардыю і выставіў варты ў каралеўскім палацы, а Любамірскія, як дзяржаўныя міністры, паставілі пячаткі на скарбец.
Раніцой 18 чэрвеня, на другі ж дзень пасля смерці бацькі, Якуб праз двух біскупаў паведаміў каралеве, што не пусціць яе ў замак. Толькі пры падтрымцы касцельных іерархаў і натоўпу
варшавянаў каралева змагла размясціць труну з целам Яна III ў замку. У другі замак, у Жолкві, навыперадкі панесліся давераныя каралевіча Якуба і прыхільнікі каралевы, каб накласці свае пячаткі і выставіць стражу. Калі па ўзаемнай часовай згодзе справай падзелу маёмасці між каралевай і сынамі занялася "прыяцельская рада'' на чале з прымасам, Якуб настойваў на атрыманні ўсяго. Рашуча выказвалі прэтэнзіі Рэчы Паспалітай браты Л юбамірскія, імкнучыся пазбавіць Якуба сродкаў на элекцыйную кампанію. Нарэшце ў палове ліпеня падзел адбыўся на карысць каралеўскага дому. Незадаволеныя Любамірскія не склалі зброю і распачалі барацьбу на сойміках. Там пачало шырыцца патрабаванне адсутнасці каралевы ў Варшаве падчас Канвакацыйнага Сойму і выключэнне паляха-"Пяста", гэта значыць Сабескага, з элекцыі.
На гэткім перадвыбарчым Сойме дэлегаты ад шляхты абмяркоўвалі прапановы і абяцанкі прэтэндэнтаў і такім чынам вызначалі найбольш адпаведных. На Канвакацыях сутыкаліся ў змаганні за галасы шляхты канкуруючыя групоўкі, яктады казалі, факцыі. Гэта быў адзін з нешматлікіх момантаў у палітычным жыцці, калі просты шляхціц, пасланы паветам з адпаведнымі інструкцыямі, мог пакарыстацца сваімі прывілеямі: дэкляраванай роўнасцю і правам "liberum veto".
Перадэлекцыйныя соймікі і Соймы былі сапраўдным святам сярэдняй і дробнай шляхты. Поспех той альбо іншай групоўкі на Сойме залежаў ад колькасці яе прыхільнікаў, абраных пасламі на перадканвакацыйных сойміках шляхты ў ваяводствах, землях і лаветах па ўсёй дзяржаве. Групоўкі ўплывовых асобаў навыперадкі імкнуліся ўздзейнічаць на ход соймікаў і шляхта на нейкі момант адчувала сваю сукупную сілу і значнасць. Зразумела, што пад уціскам магнатэрыі маса паноў-браці рабілася інструментам у руках сваіх можных братоў. Неабмежаваны ўплыў магнатаў на паводзіны шляхты наўпрост і ўскосна, пры адначаснай магчымасці ўпартаму засцянкоўцу ўзняць вэрхал і сарваць Сойм, неслі велізарную верагоднасць выпадковага выніку такога сходу. He кожны