Прастрэлены талер. Кніга 1
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
♦ * *
Вытокі шляхецкіх наездаў трэба шукаць у тых часах, калі феадал, маючы збройную сілу з наёмнікаў альбо васалаў, кідаўся на слабейшага суседа, не адолеўшы спакусы мець яшчэ адзін кавалак зямлі, яшчэ некалькі вёсак a то і мястэчак.
Але мацавалася ўлада каралёў, стваралася іх адміністрацыя, сталае войска, і самаволя феадалаў паступова але няўхільна траціла маштаб. I ў Вялікім Княстве наспела патрэба ўвесці наезды ў нейкія рамкі, калі ўжо немагчыма іх зусім
выкараніць. Поўнаму зліквідаванню гэтага звычаю перашкаджала недастатковая моц выканаўчай улады і абмежаванасць правоў караля.
Статут 1588 году ў пятнаццаці артыкулах аб наездах вызначыў просты, гвалтоўны, крывавы, наезд у ваенны час. Адпаведна парушэнням ці злачынствам прадугледжваліся пакаранні і санкцыі, часта вельмі суровыя. Разглядаліся такія справы ў замкавых (гродзкіх) судах паветаў, альбо ў Літоўскім Трыбунале. Траплялі і ка Сойм Рэчы Паспалітай.
Злачынцы, схопленыя на месцы, альбо на працягу дваццаці чатырох гадзін пасля наезду, дастаўляліся ў суд без папярэдняга ўручэння позваў. Прытым шляхціц, сямейнікі якога ўчынілі наезд, быў абавязаны даставіць іх сам, калі не хацеў быць пазваным у суд асабіста. Саўдзел не варажыў нічога добрага.
Пакрыўджаны бок павінен быў як мага хутчэй абвесціць суседзяў аб наездзе і паказаць ім доказы. Затым рабілася афіцыйная заява ў суд з адпаведнымі запісамі ў гродзкіх кнігах. Раны і пабоі павінен быў засведчыць судзейскі ўрадовец возны. За параненых і забітых нападнікаў пацярпелы бок адказнасці не нёс.
Калі злачынец не з'явіўся перад судом па позве, ён мог быць сказаны на выгнанне за межы дзяржавы, а гэта ставіла яго па-за законам і пагражала жыццю. Праўда такая мера тычылася злачынстваў, што караліся смерцю. Карам падлягалі не толькі выканаўцы, але саўдзельнікі і нават падбухторшчыкі да наезду. Зразумела, давесці віну апошніх было нялёгка.
Калі падчас наезду здаралася забойства, а здаралася даволі часта, кара смерці пагражала як выканаўцам так і саўдзельнікам. Адны і другія плацілі галоўшчыну і навязку, штрафы за забойства і раненне. За раненне на смерць сказвалі толькі выканаўцу, а саўдзельнік ішоўутурму.
Пераследза наезддоўжыўсятры гады. Пасля гэтага справу ўсчынаць не дазвалялася. Грашовыя кары, навязка, галоўшчына на карысць сваякоў забітага розніліся ў залежнасці ад паход-
жання чалавека, яго пазіцыі ў грамадскай іерархіі. Галоўшчына за шляхціца была ўчацвёра большай, чым за селяніна. Варта адзначыць, што забойства жанчыны цягнула спагнанне двайной галоўшчыны.
Негледзячы на ўсе гэтыя суровыя пакаранні, наезды ў сямнаццатым стагоддзі не належалі да рэдкіх выпадкаў. Шляхціц збіраў радню, розных павінаватых, кліентаў, калі быў магнатам, урэшце дворню, a то і проста ахвочых да бойкі і налятаў на непрыяцеля. Захопвалі фальварак, маёнтак, дзе памёр гаспадар, мястэчка,наватцэлуюардынацыю;наштохапаласілы.Наездам выкошвалі чужое поле, наездам бралі заарандаваны двор, калі папярэдні наймальнік не хацеў яго пакідаць, хоцьтэрмін арэнды скончыўся. Утрыманне захопленага залежала ад сілы, пасады і ўплыву ва ўладных колах. Часам няпраўна захопленае ўтрымлівалася гадамі, a то і вечна без усякага пакарання.
Даходзіць справядлівасці пакрыўджаны вельмі часта мусіў тым жа спосабам, нават маючы на руках вырак суда на сваю карысць. Суды таго часу не мелі сілы прымусіць захопніка падпарадкавацца прысуду. Таму, відаць, дазвалялася пацярпеламу выканаць судовую пастанову аб вяртанні захопленага сваім наездам, але ўжо праўным, у прысутнасці вознага, альбо іншага павятовага ўрадоўца. Вось і пацярпелы сваім парадкам склікаў радню і прыяцеляў, кліентаў, калі быў магнатам, і, выбраўшы адпаведны момант, адбіраў сваю маёмасць. Спадзявацца на дакладнае і справядлівае расследаванне ў такіх абставінах было б недаравальнай наіўнасцю. He хапала ў абывацеляў краіны павагі да закона, больш спадзяваліся на сілу, а пры малой сіле, на хітрасць і вынаходлівасць.
♦ * *
Недасведчанае вока не заўважыла б асабл івых пераменаў у жыцці Клінка. Завіхаліся, як заўсёды, жанчыны, мужчыны кіраваліся ў лес ды ў поле, але больш былі занятыя ў двары. Марцін з двума маладзейшымі пілаваўстарую разгалістую вяр-
бу, што здавён-даўна стаяла ля варотаў і каторы год прасілася на дровы, хоць якія з тае трухлі дровы. Але ж магла і прываліць каго выпадкам. Мужчыны ўсё нешта падсякалі, білі кліны, ізноў шоргалі пілою. Тоўсты, пакручасты камель у вялікіх гузах кары ўпарта не паддаваўся. Відаць, ушчэнт уходаўшыся, дрывасекі плюнулі і, пераканаўшы аканома, адступіліся да іншага разу.
У кузні весела дзвынгаў малаток, цяжка грукаў молат. 3 коміна ўраз з подыхам мяхоўвыляталі клубы дыму ды іскры. На дзядзінец выцягвалі з вазоўні калёсы, роспускі, брычкі, старасвецкую карэту, на якой ужо колькі год ніхто не ездзіў. Прыходзілі кавалі, аглядалі ўсё гэта знараддзе, спрачаліся, разам з цесляром нешта папраўлялі і ставілі ў радок, як для панскага агляду. Паўсюль ішоў звыклы гаспадарскі рух: там нешта капалі, тут прыбівалі у Лявона Шарэвіча людзі ніколі не сноўдаліся без занятку. А тут сама пані мае завітаць, трэба прыбрацца.
Раптам у двор уляцелі, седзячы на адным коніку, двое падлеткаў:
- Скачуць! Скачуць! Ад Крушні скачуць! Якраз першую сажалку мінаюць, захлынаючыся ад хвалявання, лемантавалі хлапцы.
Пан Лявон і яго вайсковая рада былі ўжо на ганку. Аканом хутка расставіў сілы на пазіцыях і схаваўся ў доме.
Калі арда Васіля Яцуты паддяцела да прысады, на дзядзінцы ўсё выглядала будзённа. Некалькі мужчын пры хлявах і свірнах, прыпыніўшы працу, прыглядалася да спрэчкі жанчын ля студні. Спрэчка абяцала перайсці ў сварку, то можа спатрэбіцца ўмяшанне. Па дзядзінцы, вываліўшы языкі, лена сноўдаліся сабакі, у кароўніку латрабавальна мычэлі цялушкі. Недзе зводдаль дзвынчала жалеза. Усё выглядала санліва і неваяўніча.
Відаць, каб надаць свайму налёту маладзецкі дух, коннікі загікалі, завішчэлі як татары, праляцелі браму і, выцягваючыся ланцугом, пусцілі коней кругом дзядзінца, раз-пораз страляючы ўгару. Людзі, заспетыя знянацку, спачатку скамянелі, затым, нібы куры ад ястраба, кінуліся, хто куды. Жаночыя крыкі перайшлі ў лямант і віск.
Відовішча раззухваліла крушнянскіх гайдукоў. Менавіта такога яны чакалі. Носячыся наўкруга, раскашаваліся сваімтрыумфам. Хто мог, ляскаў з мушкета ці пісталета, іншы ўздымаў каня на дыбкі, прымушаючы яго вытанцоўваць розныя выкрунтасы. Цівун стаяў ля студні, як ваявода, акідваючы поглядам пераможцы перапалоханы двор. У захапленні ані ён, ані хто з гайдукоў не заўважыў, як двое-трое мужчын завіхнуліся ля брамы і старая разлапістая вярба пахілілася, затрашчала і грымнулася долу, ломячы сукі. Гайдукі міжволі азірнуліся ў той бок. Загарадзіла браму як кратамі: ані возу ані вершніку не праехаць. А тым часам ля хлявоў помнілі пра сваё: адзін момант і з расчыненых варотаў кароўніка, стайні, наватсвірна і вазоўні на дзядзінец павалілі каровы, цялушкі, цяляты, коні з жарабятамі і авечкі са свіннямі. Пах вады ў калодах пацягнуў няпоеную жывёлу, як магніт жалеза. Статак пёр наперад, нібы кавалерыйская лава: сабачы брэх, іржанне, мычэнне і рохканне зліліся ў адзін несамавіты гук.
He паспелі гайдукі агледзецца, як апынуліся ў куце дзядзінца, дзе не тое што гарцаваць, павярнуцца месца не ставала. Жывёла тоўпілася, катлавалася ў невялікай прасторы двара, імкнучыся туды, дзе мацнейшыя і дужэйшыя ўжо наталялі смагу. Дзверы пабудоў ураз зачыніліся, а людзі ад іх некуды пазнікалі. Гайдукі няўцямна азіраліся, круціліся на сёдлах, ставалі ў страмёнах, не ведаючы, што ж далей. Нехта яшчэ стрэліў угару, але ў агульным гармідары гэта нічога не значыла.
- Спакойна, хлопцы! крыкнуў цівун.
Яго таксама знесла ў кут жывой паводкай. Заціснуты чарадой цялушак, ён тузаў повад, спрабуючы расштурхаць непадатлівае атачэнне ды выбрацца, дзе вальней, хоць і не знаходзіўтакога месца.
- Нічога! Мы ім зараз пакажам! падбадзёрваў сваё ваярства Васіль.
- Пакажы! пачулася з гары і на цівуна пляснулася пятля аркана.
He паспеў ён тузануцца, як локці моцна прыціснула да тулава, а самога пацягнула з сядла. Аркан кінулі з вакна на гарышчы. Стась выканаў заданне як належыць і не даваў слабіны.
- Хлопцы! Секаніце аркан, хто там бліжэй! зароў раз'юшаны цівун, упіраючыся, каб не зваліцца пад капыты коней. Ды зброю, зброю набівайце, наб'ем ім дзічыны!
- Ані руху, гіцлі! уладны голас спыніў тых, хто памкнуўся дапамагчы правадыру, альбо пацягнуўся за парахоўніцай, каб падрыхтаваць бескарысныя на гэты момант мушкеты.
3 расчыненых вакон пазіралі чорныя вочкі некалькіх руляў. Дурны зразумеў бы, чыя перавага.
- Кідайце зброю, ваяры, a то кароў перапужаеце, запусцяцца сярод лета. Хто не паслухаецца, шротам пачастуем, a то і куляй.
Адказам было панурае маўчанне. Васіль перастаў выкрыкваць пагрозы і толькі тузаўся, марна спрабуючы вызваліцца. За кожнай спробай аркан падцягваў яго разам з канём бліжэй да ганка.
- Вы што, аглухлі? пан Лявон выйшаў на ганак з гульдынкай гатовай да стрэлу. Мушкеты, пістолі, шаблі, нават ладоўніцы, усё неадкладна кідайце на зямлю. Вайну сваю вы прайгралі. He важцеся на які фартэль, бо ён будзе апошнім у вашым жыцці. Закон на нашым баку: уварваліся збройна -з-за аднаго неразумнага маем права перастраляць усіх. Усведамілі?
Нехаця, з чырванню на пысах спачатку хто-ніхто, а затым і ўсе няўдалыя захопнікі пачалі кідаць зброю пад ногі коням.
- А зараз прабівайцеся конна вунь туды, пан Лявон паказаў гульдынкай на чорны правал уваходуўглыбокі склеп.Злазьце і ўсклеп!
Яктолькі гайдук прабіваўся да склепа, хлапчукі пераймалі каня і паўз пабудовы, дзе было вальней, адводзілі ўбок. Адзін за адным, лаючы сябе, аканома і ўвесь белы свет, гайдукі давалі нырца ў цемру склепа і адтуль ужо далятала іх роспачнае зласлоўе. Раптам вясёлы дзіцячы крык перакрыў агульны гоман:
- Ara, ваўкі, папаліся!
У замяшанні двое ці трое гайдукоў зніклі ў шчыліне між пабудовамі, спадзеючыся на ратунак. Адтуль і даляцелі ўскрыкі і рогат.
Далей пайшло без прыгод. Дзверы склепз зачыніліся, цяжкія засаўкі прыпячаталі перамогу. Тыя, у воўчай яме, былі пад шчыльным наглядам падлеткаў і ўвязанага на доўгім пастронку брытана. Заставаўся правадыр, цівун. Падцягнуўшы Васіля з канём да ганка, Стась для пэўнасці апошні раз напяў аркан і кінуў аднаму з рэзідэнтаў, які ўслед за Шарэвічам выйшаў на ганак.