Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Гэта так, ні кала ні двара, з горыччу паўтарыў ён. A вось зараз і добрага, як я лічыў, знаёмца трачу. Але мушу адзначыць, галава ў мяне ёсць. I пэўныя рэчы бачу лепш, дакладней і шырэй, чым вы, пане Сымон. Што ж, калі вы не прымаеце ніякіх пярэчанняў, нават відавочных, бо заслеплены беспака-
ранасцю і перапоўніліся пыхай з-за аднаго захопу безабароннага маёнтка...
-	Але васпан задалёка пасунуўся ў сваіх павучаннях! узвысіў голас Бурскі.
-	At! He варта чапляцца да слоў, адмахнуўся падсудак. He пакрыўдзіць хачу, а папярэдзіць. Я ж толькі адказаў на вашы вострыя словы. Вы памыляецеся ў сваіх высновах. Пасягнуўшы на Клінок, сутыкнецеся з уладамі, хоць зараз і бескаралеўе.
Бурскі пагардліва скрывіўся:
-	Праглынуць, як і Крушню, а я яшчэ запіць дам.
-	He думаю. I з Крушняй не ўсё так муравана, як вам здаецца.
-	Пра што гэта вы? насцярожыўся Бурскі.
-	Я хачу сказаць, што абставіны вакол Крушні залежалі і дагэтуль залежаць не тольхі ад вас, пане Сымоне.
-	А ці нельга ясней?
Пуцята зразумеў, што хоць часткова паквітаўся за нанесеную абразу. Бурскі занепакоены. Можа і адступіцца, калі не з развагі, то з асцярогі.
-	Ясней пакуль нельга, станоўча паведаміў падсудак. Нажаль, нельга, таму раю і прашу прыслухацца: не чапайце Клінка! Яшчэ не выспеўчас.
-	А хто ж мне вызначыць спрыяльны? Вашмосьць?
-	Можа і я, усё гэтак жа паважна адказаў Пуцята. Можа мы ўдвох. He паслухаецеся будзеце шкадаваць.
Мабыць апошні сказ быў лішні. Бурскі набычыўся.
-	Пабачым...
-	Сказаў сляпы, з сумам дадаў падсудак. Пераканаць не ўдалося.
-	Другі раз змушаны прыпомніць, што васпан у маім доме бярэцца мяне павучаць і то ў зняважлівым тоне, ускінуўся Бурскі. -трэцяга разу не зычыў бы ані пану, ані сабе!
-	Што ж, у такім разе мушу развітацца, з непрыхаванай крыўдай прамовіў Пуцята, узнімаючыся з крэсла.
Ён скіраваўся да дзвярэй, не спадзеючыся, што гаспадар патурбуецца яго праводзіць. Але спыніўся і павярнуўся да Бурскага.
-	Апошняе папрашу: хоць самі не кіруйце тым наездам, калі не перадумаеце.
-	Vale, бывайце, кінуў той, не ўзнімаючыся з крэсла. ♦ * *
Зтаепарычорны котпрабегміжпрыяцелямі.Сустракаліся, размаўлялі, але толькі на людзях. He стала колішняй блізкасці, мінуліся сяброўскія вечары за картамі, у Крушні пан Пуцята з'яўляўся толькі ў таварыстве, каб не парушаць павятовых традыцый; быў, хоць і правінцыйным, але homme du monde, свецкім чалавекам.
Час ад часу ўспамінаючы разлад з Бурскім, ладсудак хваліў сябе за лрадбачлівасць. Разумныя захады ўчыніў ён у заблытанай крушнянскай справе, разумныя І своечасовыя...
Якраз закончылася чарговая, чацвертая па ліку, сесія. Галава гудзела, як звон, спраў разгледзелі процьму. Давялося не аднораз выяжджаць у двары, поўзаць па гонях, наслухацца блытаных тлумачэнняў абодвух бакоў. Але ж на гэтым не канец. Пан Пуцята завіхаўся сам, папіхаў пісара, ганяў падпіскаў, адбіваўся ад наведвальнікаў, якія аніяк не маглі ўцяміць, што тры дні пасля сесіі сыйшлі, таму кнігі запісаў для прагляду ўжо не падаюцца. Быў на гэта свой, вызначаны законам час, а зараз нелыа ні ўпісваць туды заявы, ні патрабаваць выпісак. Ды хіба гэтай цёмнай шляхце зразумець, якая эдказнасць ляжыць на плячах земскага ўрадоўца, што яму і без гэтых назолаў клопату хапае!
Клопатаў, сапраўды, было пад завязку. Прывесці да парадку запісы гэтай сесіі, перапісаць начыста, праверыць разам з пісарам, бо на пісары гэтая праца паводле СтатутаЛітоўскага. А пан суддзя, як то ў яго звычаі, з нагоды шчаслівага заканчэння сесіііпачаткупрацяглагаадпачынкуаддакучныхспраў,увайшоў
у канчатковую недыспазыцыю. Але без яго нават лягчэй. Пісар, вядома, невялікі знаўца, але старанны і паслухмяны, дзе трэба, увішны, падпіскаў трымае ў цуглях. Хлопцы нішто сабе, калі над імі такі пан Пуцята з яго неаспрэчным досведам.
Як то належыць пасля чацвертай сесіі, надыйшла пара звесці запісы трох папярэдніх у адну кнігу. А гэта добры Kasa­flax працы. На падпіскаў яе не здасі, сваім вокам на ўсё трэба кінуць, каб спаць спакойна.
-	Ну што, хлопцы, гукнуў пан Касьян з парога свайго пакойчыка, змарыліся?
-	Ой! Пане падсудак, заенчыў наўмысна жаласлівы галасок самага стараннага з падпіскаў, маці ўжо кажа, што я і лыжкай, як пяром, ваджу!
-	А што дзіўнага? падкрэслена сур'ёзна патлумачыў Пуцята. Ці ж не праз пяро твая лыжка поўніцца?
Смялейшыя сцішана рагатнулі, не такія смелыя старанна саплі над аркушамі. Калі пашэнціла трапіць на службу, скардзіцца не выпадае. Ведалі, куды ішлі, да таго ж пан пісар суцешыў, што потым стане лягчэй. Гэта пасля сесіі такая навала.
Як бы грэбліва іншым разам не выказваўся пан падсудак пра сваю службу, урадовец ён быў дбайны. Усведамляў, што з яго маёмасцю пасэсыйным ён можа лічыцца тол ькі з ветлівасці, а ветлівасць тая толькі ад ласады, таму абавязкі трэба выконваць старанна. Пра ваяводскую, тым больш віленскую пасаду, як і пра тутэйшую судзейскую пакуль думаць нельга.
-	Карусь! У цябе трэцяя сесія? А чарнавыя запісы? аклікнуў бліжэйшага падпіска пан Касьян. -Дай іх, браце, сюды, а сам перапішы пакуль вось гэта, ён падаў хлапцу аркушык. Прагледжу яшчэ раз, ці не здарылася якой памылкі.
Хлопец паклаў стужачкі на лістах, дзе вёў перапіс, старанна склаў кнігі і занёс пану падсудку. Усе прывыклі, што пан Касьян запісы праглядае ўважліва і не аднойчы. Нават пана пісара не раз прымушаў перарабіць паперу, што выйшла з-пад яго рукі з нейкімі хібамі.
Пасунуўшы кнігі на край стала, Пуцята паклаў перад сабою свой неадлучны Статут. Ласкава правёў рукою па тоўстым скураным абкладзе. Сам паклапаціўся ў Гародні. He танна абыйшлося, але праца варта таго: і вока цешыць і руцэ прыемна і наведвальнікаў да вялікай пашаны настройвае. Разгарнуўу адным месцы, у другім...
-	Aral Восьяно...
Прыемна чытаць добры друк на чыстых, без плямачкі старонках. Свой Статут пан Касьян не даваў у рукі ніколлу, сам жа раіўся з ім штодзённа.
-	Ах, мудры Леў, сам сабе мармытнуў падсудак. Ну нялла, здаецца, выпадку, які б не прадугледзеў!
Пан падсудак меў вялікі рэспект да славутага складальніка Статута, кнігі, без якой не мог абыходзіцца аніводзін шануючы сябе судзейскі.
Статут Вяліхага Княства Літоўскага ад 1588 года, распрацаваны пад кіраўніцтвам канцлера Астафі Багданавіча Валозіча і падканцлера Ільва ІванавічаСапегі, дзвесце пяцьдзесятгодбыў дзеючым зводам законаў на тэрыторыях цяперашняй Беларусі, Літвы і Украіны. Дзвесце год ён заставаўся самым выдатным зборам законаў у Еўропе, ахапіўшы нормы крымінальнага, ваеннага, судова-працэсуальнага, спадчыннага, зямельнага, ляснога і наватпаляўнічага права.Упершынюўзаканатворчай практыцы еўрапейскіх дзяржаў былі ўключаны нормы дзяржаўнага права. Дзякуючы настойлівай і гнуткай пазіцыі Сапегі пры зацвярджэнні Статута каралём Жыгімонтам Трэцім, былі захаваны артыкулы, якімі замацоўваўся аўтаномны палітыкаправавы статус Вялікага Княства ў складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай. Сярод іхтакі важны, як забарона палякам з Кароны атрымоўваць пасады і землі ў Княстве.
Пан Касьян засяродзіўся на адным артыкуле, затым прагледзеў яшчэ два ці тры.
-	Але ж і сам Леў Сапега не знайшоў спосабу залабегнуць розным злым выпадкам. Здараліся пры ім, здараюцца і сён-
ня, усміхнуўся ён сваім думкам. Як не паспрыяць удзячнаму інтэрэсанту, калі ўсе ніткі ўтваіх руках!
Прыгадалася, як ніхто не падказаў пані Юразісе своечасова парупіцца, каб запісы пра арэнду Крушні перанеслі з гродзкіх кнігуземскія. Можа і Бурскі, даведаўшыся пра гэта, не рашыўся б на свой фартэль, хоць малаверагодна. А ў выніку даўнасць страчана, і маёмасць атрымаць нельга. Калі б пан Хмялеўскі гэтым займаўся, атрымаў бы спрыянне і паблажку, бо быў у вайсковай патрэбе. Але ж сам не затрымаўся да сесіі земскага суда, адсюль і клопат.
-	Ці ж не так, шаноўная пані? пераконваў ён у свой час няўпраўную ўдаву.
Тая слухала ўважліва, ківала галавою на ўсе довады, нібы лічыла іх слушнымі, а ў выніку сцвердзіла:
-	Так то яно так, але ж грошы сплочаны, ды немалыя.
Падсудак цярпліва тлумачыў:
-	Тут зноў жа патрэбен сам пан Хмялеўскі. Ён мог бы вярнуць грошы, паколькі маёмасць не перайшла пад карыстанне арандатара. Мог бы наноў дамовіцца з вамі наконт арэнды, захаваўшы атрыманую належнасць.
-	Але ж там зараз гэты Бурскі I
-	Заўважу, што і ён спасылаецца на трансакцыю з панам Хмялеўскім. Як бачыце, у кожным выпадку падыходзім да адной і той жа асобы. Так што, шаноўная пані, без яе прысутнасці аніякі суд не возьмецца разглядаць гэту справу.
Так пані Юрага і адступілася. Але паперы напэўна захавала, спадзяецца, што Хмялеўскі рана ці позна аб'явіцца. У пана Пуцяты такога спадзявання амаль не засталося. Ведаў ён, чым іншым разам заканчвалася паланенне і спробы выкупу ды вяртання дамоў.
Ад пэўнага часу ў пана Касьяна з'явіліся моцныя падазрэнні, якімі ён баяўся з кім бы то ні было падзяліцца, памятаючы пра крушнянскіх ваўкоў і рашучы характар іх гаспадара. He чакаў пан падсудак неспадзяванкі ад самога Хмялеўскага, але ж нельга выключыць нейкіх зацікаўленых асоб. З'явіліся
ж аднекуль тыя двое, што год таму пыталіся пра Крушню. Ці то сам Бурскі занадта часта соваў усім пад нос тую выпіску, ці сведкі з п'яных вачэй каму-небудзь лішняе наплявузгалі? Так ці інакш, двое маладых паноў перапрасілі за нашэсце, бо ў мястэчку праездам, і запыталі наконт продажу маёнткаў пана Івана Хмялеўскага. Патлумачылі, што бацькі апекаваліся дачкою Хмялеўскага, якая даводзіцца ім пляменніцай па кудзелі, адсюль маюць цікаўнасць да справы. Бо можа і дачцэ нешта з таго належыць, хоць яна ўжо жыве сваім домам.
Пан падсудак не паказаў, што здзіўлены ўвагай толькі да Крушні і сам асабіста адшукаў патрэбныя запісы. Наведвальнікі пераканаліся, што маёнтак Крушня набыты панам Сымонам Бурскім, аб чым сведчыць належны запіс. Паны пераглянуліся, пачухалі патыліцы. Было відаць чакалі нечага іншага. Пан Пуцята здагадваўся чаго чакалі.
-	Усё як мае быць, задаволена прамовіўён. Няма ніякіх памылак. Прыемна самому пераканацца, што твой урад працуе належным чынам. Можа яшчэ чаго сабе зычыце?
Іхмосьцям больш нічога не было трэба. Прапанова даслаць імвыпіску, калібудзезапыт павятовыхуладаў, таксама не зацікавіла. 3 тым і развіталіся, пакінуўшы невялікае памятнае за турботы. Пан падсудак нават адчуў няёмкасць, зграбаючы грошы са стала.