Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Ведаў пан Касьян, што вострая зайздрасць да чужога поспеху спалучаецца ўяго з баязлівасцю. Менавіта перавага гэтай апошняй іўратавала ягоадбяды. Паслятаго віленскага выпадку даў сабе зарок не спакушаць закон на сваёй уласнай дзялянцы. Няхай гэта будзе справа каго іншага, а ён, Пуцята, будзе пама-
гатым, з меншай карысцю але без непатрэбнай рызыкі, каб не страціць таго, што маеш.
Служкі Феміды мясцовай гадоўлі не былі абцяжараны ведамі, і віленскі досвед стаў неблагой крыніцай даходу пана падсудка. Ён, як ніхто, здольны быў прыпомніць патрэбны артыкул Статута альбо адпаведную соймавую канстытуцыю, ужо і Богам забытую, якраз у той момант, калі чалавек траціў надзею выйграць працэс. А дзеля каго і што варта ўспамінаць, пан Касьян ніколі не памыляўся. Таму, апроч звычайнага памятнага ўскарб, у кішэню падсудка трапляла, не прадугледжанае ніякімі статутамі, падзячнае. Пан пісар, хоць і прысяжны, разумеўсваю залежнасць ад падсудка і быў сама паслухмянасць і стараннасць, пра што не шкадаваў. Звычкі папярэдняга судцзі, супакой Божа яго душу, вельмі спрыялі такому ходу спраў.
Новы суддзя, пан Максім Савіч, таксама не замінаў зладжанай працы сваіх бліжэйшых памочнікаў. Пан падсудак ва ўсім стараўся дагадзіць прынцыпалу, беручы на свае плечы большасць дакучлівых абавязкаў, што таго, чалавека немаладога, шматдзетнага і спакойнага, цалкам задавальняла. Нярэдка, a хутчэй звычайна, пан падсудак з пісарам удвох трыма ключамі, адзін з якіх быў судзейскі, адмы кал і і замыкал і скрыню з земскімі кнігамі. Пячатку сваю пан суддзя прьжладваў да паперы не марудзячы, калі там стаялі подпісы ды пячаткі яго падначаленых.
* * *
Ад захопу Крушні пан Касьян ва ўсіх размовах стаяў на баку Бурскага. Хоць яўна гэта не выказвалася, але намёкамі, недагаворкамі даваў зразумець, што нічога дрэннага пан Сымон не ўчыніў. Гаспадар ён, па ўсім відаць, дбайны, а хіба ж старая Юразіха здолела бупораццазтакіммаёнткам?Аштодобрага, калі такая гаспадарка змарнуецца? I не такі ўжо там наезд, калі нікому і вока не запарушылі, не тое што пабіць альбо параніць. А што да той удавы, то напэўна з часам пан Бурскі ёй чым-небудзь дапаможа, каб злагодзіць крыўду, учыненую не-
разважным Хмялеўскілл. А ўжо з той пратэрміноўкай даўнасці, як ні глянь, сама вінаватая. Да Бурскага даходзілі водгукі гэтых размоў і спрыялі ўмацаванню прыяцельскіх стасункаў з падсудкам. Пан Пуцята стаўчастым і жаданым госцем у Крушні.
-	Добры дзень, пане Сымоне! весела павітаўся Пуцята. Які дзень цудоўныі Ад самага мястэчка аж да вас едзеш нібы ў воблаках амброзіі. Сапраўды, dulcis locus patriae, салодкія мясціны айчынныя! Але бачу, ваша каламажка запрэжана пэўна куды збіраецеся? А я тут са сваёй выправаю.
Бурскі якраз выйшаў з афіцыны, апрануты як на гаспадарчы выезд.
-	Ды не, пане Касьян. Дзень добры! Якраз вярнуўся са Слабодкі, паглядзеў, што там ды як. Пазней думаў да Вішняўца адскочыць, зірнуць на палеткі, але гэта пачакае.
-	А што ж пан Чыж?
-	А пан Чыж, як тая птушка, яму ўсё Бог дае, засмяяўся Бурскі. Калі не прыгледзіш, то будзе мець найлепшы ў павеце плён пустазелля.
-	Ясна. Але ж калі з-за мяне, то не варта адкладваць, пане Сымоне.
Бурскі ляснуў пугаўём па халяве.
-	Як гэта не варта! Зраблю сабе паслабленне, калі здарылася нагода, ён весела зарагатаў, Пан Чыж усё адно старанні не ўлічыць. Пойдзем у пакоі.
Прысеўшы ў прахалодзе гасціннага пакоя, куды сонца яшчэ не паспела зазірнуць, абодва выпрасталі ногі, занямелыя ад сядзення ў каламажках.
-	Частуйцеся, пане Касьян, Бурскі пасунуў да госця гладыш увесь у pace. Бярозавік, толькі з лядоўні. Вось кубак. Я ўжо скаштаваў, але яшчэ не адмоўлюся.
Пуцята наліў у абодва кубкі і прагна прыпаў да свайго. Ад смачнага пітва зашчымелі зубы.
-	Асалода! Асабліва ўтакую цеплыню.
-	Лепш любога віна, як на мой густ, падтрымаў Бурскі. Ну, што там чуваць у мястэчку?
-	Асаблівага нічога. Хіба што пра соймік.
-	Перадканвакацыйны, як я здагадваюся.
-	Але, кіўнуў пан Касьян. Сенат збіраўся. Канвакацыі прызначыў на 29 жніўня. Так што пачнецца нейкі рух.
-	Вам, урадоўцам, дадасца клопату.
-	Ды ўжо ж. Абы ўсё ў згодзе прайшло.
Бурскі апаражніў свой кубак і зноў пацягнуўся да збана.
-	Баіцеся якіх закалотаў?здзівіўся ён.
Пуцята паціснуў плячыма:
-	Падстаў нібы няма. Але ўсякае здараецца. Урэшце, хай пра гэта баляць галовы ў Вільні ды Варшаве.
-	Ну і вы не абы хтоўпавятовай іерархіі, усміхнуўся Бурскі, падліваючы ў кубак падсудка. Піце, калі ласка, на здароўе.
-	Дзякуй! Але я, сзпраўды, ніякавею пры думцы, што перашкодзіў вам у справах. Так, прабачце, insperate, неспадзявана.
-	Ат, кіньце пра гэта! адмахнуўся Бурскі. А ў Вішнявец я зараз Антося выпраўлю. Здаецца, прадраў вочы. Мянуецца Вішнявецкім, няздара, а сядзіць увесь час у Крушні, сярдзіта чмыхнуў ён.
-	He ўлягае ў гаспадарку, як я разумею.
-	Ой, не ўлягае! Бурскі порстка падхапіўся і выйшаў на дзядзінец.
Праз адчыненыя дзверы чуцен быў яго гучны голас. Даваў нейкія загады, слухаў тлумачэнні. Пачуўся скрып колаў, шчоўкнула пуга: пан Антось Чыж-Вішнявецкі скіраваўся аглядаць свае ўладанні.
-	Цяжкавата аднаму на такой гаспадарцы, спачувальна адзначыў падсудак, калі Бурскі ізноў прысеў да стала.
-	Цяжка, пацвердзіў той без ценю какецтва, як чалавек, які ведае сабе цану і не баіцца чужых меркаванняў. Мала вольнага часу, хоць і ўпраўляюся. Але ж абы каму не даверыш.
-	Можа варта за якім аканомам разгледзецца?
Бурскі памаўчаў, перш чым адказаць. Як быццам задумаўся над прапановай.
-	Добры аканом, сапраўды, прыдаўся б, пралловіў ён у роздуме. Вось пакінуў я ахмістрыню Хмялеўскага і не шкадую. Лепшай гаспадыні ў доме не знойдзеш. Але ж здатнага чалавека на кірмашы не напытаеш.
-	Так, гэта пасада важная. Тут патрэбен vir activus, чалавек дзейны, з ведамі і суллленнем, бо іначай абкрадзе і не агледзішся.
-	У гэтым і бяда, уздыхнуў Бурскі. Гэткі зладзеяваты ён жа і сведка небяспечны. Кроку не ступіш, каб не цікаваў. He агледзішся, як будзеш у яго на кручку. Гэта мяне стрымлівае.
-	Невядома будзе, хто пан, а хто падпанак, падтрымаў Пуцята.
Ведаў, што так іншым разам і здараецца, а Бурскі заўсёды мае непажаданыя для чужых вачэй справы. Пра якія мова зараз, здагадацца пакуль не мог.
-	Вось каб вам такога, як кліноцкі Шарэвіч. Ён і з трыма такімі Крушнямі даў бы рады. Summa cum laude, з найвышэйшай пахвалой! Во ўжо за кім у пані стольнічыхі галава не баліць.
Пан Касьян не крывіў душою. Лявона Шарэвіча ўвесь павет паважаўза колішнюю вайсковуюславу ісёняшнія гаспадарчыя поспехі. Сваёй пасады трымаўся рупна, бо быў хоць і гербовы, ледзь не кармазынавы, але небагаты са сваім невялічкім лапікам зямлі. Дзякуючы старанням аканома пані стольнічыха магла весці спакойны і цалкам дастатны лад жыцця, ды і ў двары няблага ўтрымлівалася і нешматлікая дворня, і нават, з ласкавага дазволу пані, двое-трое шляхціцаў-рэзідэнтаў.
-	А я ўжо і сам, пане Касьяне, думаю, ці не ўзяць мне гэтага Шарэвіча, хітра прыжмурыўся Бурскі, нібы выпрабоўваў госця на здагадлівасць.
-	He пойдзе! Ані за якія даброты не пойдзе! -горача, нібы пра яго самога мова, запярэчыў Пуцята. Хіба пасля смерці пані стольнічыхі, але ён і сам немалады.
-	Вы мяне не зразумелі, насмешліва пырхнуў Бурскі, я не збіраюся яго перакупляць. Салл свой інтэрас вылічыць і стане мне служыць.
-	Сапраўды не здагадваюся, прызнаўся падсудак.
Ён ліхаманкава спрабаваў здагадацца, на што намякае гаспадар і з якою мэтай. Неаспрэчна, мова пра новую аферу і гэта шчырасць не надта радавала пана падсудка.
♦ ♦ ♦
-	He разумееце? перапытаў Бурскі. Вазьму яго разам з гаспадаркай.
-	Як гэта? разгубіўся, калі не спужаўся падсудак. Няўжо вы, пане Сымоне, сапраўды мерыцеся захапіць Клінок? He думаеце ж вы яго купляць?
-	А навошта купляць? зачэпіста адказаў Бурскі. Забяру, як і Крушню.
-	Жартуеце? -у грудзях падсудка пахаладзела.
Няцяжка было здагадацца, што, давяраючы яму свой намер, Бурскі спадзяецца не толькі на захаванне таямніцы, але і на нейкую падтрымку, а можа і ўдзел. Пажыва была б немалая, нават большая, чым Бурскі спадзяецца, але заўчасна па яе кідацца. Ды хіба гэты ўпарты паслухаецца, хіба паверыць?
-	Чаму ж жартую? адказаў Бурскі. Усё выведана, спраўджана. Прыйшоў да высновы, што самчас.
-	Але ж гэта не дробязь: захапіць Клінок. Ёсць і пані, і аканом з дворняй. Становішча іншае, чым з Крушняй.
-	Дробязямі я не займаюся: ані карысці ані азарту, пыхліва зазначыў Бурскі.
-	Усё ж спадзяюся, вы на гэта не наважыцеся, асцярожна, як просячы, прамовіў Пуцята.
Бурскі паціснуў плячыма.
-	Я ўжо наважыўся, сказаў ён. Вось прыйшлося да слова, то і вам расказаў.
ПуцятанепаверыўуненаўллыснасцьвыказванняБурскага. Якім бы ўдалым ні быў наезд, ён не застанецца па-за ўвагай павятовага таварыства, хоць бы з-за магчымасці ахвяр. He так лёгка будзе здабыць спрыянне ці хоць бы абыякавасць уладаў. Усё гэта трэба старанна рыхтаваць, а прыкметаў падрыхтоўкі не было бачна. Яшчэ з Крушняй невядома як абыйдзецца, калі аб'явіцца хто з Хмялеўскіх, бацька альбо сын.
-	Можа і добра, што прагаварыліся, пане Сымоне, памяркоўна азваўся Пуцята, бо паспрабую адвесці вас ад гэтага намеру. He дасцё вы рады Шарэвічу, а справу будзеце мець з ім. He такі ён чалавек, каб паддацца. Шляхту ўзніме, да Вільні дойдзе, але крыўды не спусціць, не тое, каб да вас ісці ва ўслужэнне. Вы хоць і сусед, але мала яго ведаеце, памыляецеся наконт яго рахманасці.
-	Мы яшчэразам пасмяёмсязвашыхстрахаў, пане Касьян. I адбудзецца гэта ў кліноцкім двары. Асабліва, калі вы ў тым ці іншым паспрыяеце.
Гэтага пан Касьян і баяўся.
-	He пустыя гэта страхі, пане Сымоне. Настойліва раю прыслухацца да маіх перасцярог. Клінка не возьмеце, а сябе асмешыце, паверце.
Апошнія словы падсудка выразна зачапілі самалюбства Бурскага. Ён адводзіў падсудку ролю вельмі сціплую: сеяць чуткі, прыдумваць апраўданні. Можа сунуць які грош крыкунам, урадоўцам нязгодным, а вырашаць будзе ён, Бурскі.
-	Чаму гэта я павінен вас слухацца? Ці ж васпан шмат наездаў здзейсніў? Можа таму ні кала, прабачце, ні двара.
Пуцята перасмыкнуўся ад незаслужанай крыўды, але стрымаўся. Сапраўды, ягоныя ўладанні курыца без спеху абыйдзе за чвэрць гадзіны.