Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Маладыя, каб злазіць такога ліса як Пуцята, падумаў ён. Ім жа і ў галаву не стрэліла зазірнуць у гродзкія кнігі, зараз тым больш не стрэліць. Вядома, так і належыць: па справах купліпродажу звяртацца ў земскі суд. Адкуль гэтым маладзёнам ведаць-памятаць, што мела месца выключэнне: земская сесія была яшчэ далёка наперадзе, а Хмялеўскі не мог чакаць і ўсё адбылося ў гродзкім. Там бы інтэрэсанты маглі даведацца, што прададзена не Крушня, а Малая Крушня. Саму ж Крушню ўзяў у арэнду пан Юрага. He магло ім прыйсці на розум, што крыху большы звычайнага прамежак між словамі ў запісе ў адпаведны момант прыме слоўца "Малая" і ўсё будзе так, як у чарна-
вых запісах сесіі, так, як зараз будзе ўчынена ў зводнай кнізе чатырох сесій.
-	Пане Кярдай, пазваў падсудак пісара. Перанясіце запісы вось ад гэтага месца проста з бруліёну, тутусё дакладна, я праверыў. А з кнігай я яшчэ папрацую.
Пісар аддаліўся, а пан Касьян задумаўся, колькі часу яшчэ захоўваць гэты сфальшаваны запіс. Хоць усё абыйшлося, з'яўленне маладых паноў падсудка насцярожыла. Мала верагодна, што ад Хмялеўскіх з'явяцца яшчэ нейкія цікаўныя, але не бясконца ж засланяць пана Бурскага сваёй спіною. Дарэчы і зз гэта пара нешта патрабаваць, абы толькі нагода якая.
Як ні кажы, а прадбачлівасць была недарэмная. Ці не давялося б разам з панам Сымонам вочы ў сабакі пазычаць, калі б дайшло да высвятлення справы з той выпіскай. I пан пісар атрымаў бы на арэхі, а мо' і горш.
А так, падумаўшы, можа і ўстрымаўся б пан Бурскі са сваімі знявагамі, калі б ведаў, пра што ішла гаворка падсудка з колішнім настаўнікам падчас не такога і даўняга наведвання Гародні. Сам пан Пуцята расказваць каму б то ні было пра гэта лічыў заўчасным, а можа і ўвогуле неразумным. He адпавядала гэта яго глыбока прыхаваным марам. Кожны мае права на ўсмешку Фартуны, кожны на яе спадзяецца.
* ♦ ♦
-	А гэта вам кадоўбчык мёду з нашага Каралеўскага лесу, пан Пуцята паставіў на стол прыгожую пасудзіну, абцягнутую пругкімі арэхавымі абручыкамі.
-	Дзікі мёд! радасна ўспляснуў рукамі пан Кастусь Гарабурда. -3 Каралеўскага лесу! Няўжо?
Стары нізка схіліўся над векам кадоўбчыка, уцягваючы паветра носам.
-	Божа! Праз века водар струменіць! у захапленні прамовіў ён, павярнуўшыся да госця. Ну, вашмосьць, дагадзіў
старому аж плакаць хочацца! Зараз жа пакаштуем! А ты пакуль адчыні.
Гарабурда жвава выкаціўся з пакоя і праз хвіліну вярнуўся з трыма лыжкамі і невялікай глінянай латушачкай. Нібы рас пачынаючы якое паганскае набажэнства, наблізіўся да стала і зачэрпнуў густы янтарны плын. Паклаў у латушку, дадаў яшчэ. Узяў другую лыжку, трэцюю падаў Пуцяту.
-	Частуймася! урачыста прамовіў стары.
Спачатку ўдыхнуў пах, пасля прымружыў вочы і скаштаваў ласунак. Старанна, па-дзіцячы аблізаўлыжку.
-	0, то нашы прынёманскія лясы! -ледзь не праспяваў пан Кастусь. Хоць тут, ля Гародні таксама Нёман, але лясы не тыя, што там у нас. Ці я не праўду кажу? Тут такі мёд мець немагчыма.
-	Шчырая праўда, пацвердзіў Пуцята.
Як на яго гарадское вока, вялікай розніцы між лясамі ля Гародні і якіх сотню вёрстаў уверх па рацэ не было, але радасць пана Кастуся ўзрушыла даволі цынічную натуру падсудка. Паласаваўшыся, гаспадар паклікаў дзяўчыну і загадаў пакуль прыбраць спакусу з вачэй.
-	А вось гэта табе, паказаў на латушку, мёд з нашага павета.
Магло падацца, што павет належаў яму з усімі борцямі і бортнікамі. Правёўшы замілаваным поглядам запаветны кадоўбчык, пан Кастусь павярнуўся да госця.
-	А мы, Касьяне, пойдзем у маю келлю, пагамонім. He крыўдуеш, што я цябе так проста, адным імем клічу? Гэта ж я нібы ў мінулае адступіў, цябе ўбачыўшы. Мёд вінаваты, хітра прыжмурыўся стары.
"Цэля" альбо келля пана Гарабурды сапраўды нечым нагадвала працоўню вучонага манаха, альбо кляшторнага перапісчыка. Але там, напэўна не было так утульна. Стол з крыху пахіленай сталешніцай, каб зручней пісаць і чытаць, добра асвятляўся з бакавога ваконца. Ля стала стаяла высокае крэсла з разьбёнага цёмнага дубу. 3 такога ж дрэва паліцы над сталом,
заваленыя стосамі папер і скруткаў. Паперы ляжалі паўсюдна. Некалькі палічак былі застаўлены кнігамі. Добрыя, пацягнутыя скурай вокладкі сведчылі пра дбайнасць уладальніка. Праз расчыненае вакно відаць бліскучую стужку Нёмана і чырвонаахрысты кубік царквы на Каложы на тым беразе, а далей замак за разбуранымі вітаўтавымі сценамі. 3 другога вакна палі, узгоркі, гайкі левага берага і закрыўшыя далягляд цёмназялёныя сцены лясоў. Усё прыціхшае ў блізкім надвячорку, мілае сэрцу і воку. Хацелася сесці за гэты стол і апынуцца ў зачараваным свеце людскіх успамінаў, старадаўніх падзей, мінулых спадзяванняў і страт.
-	Вось, сядайце, пане Касьян, запрасіў стары, прыняўшы стосік кніжак са старасвецкага, простай работы крэсла. Аж не верыцца, што гэта той самы паніч Пуцята! Гэта ж колькі год!
-	1 не кажыце, пане Кастусь! Іншым разам і сам не верыш, зірнуўшы ў люстэрка. Але ўсё ж гэта я, хоць і не супраць быў бы выглядаць, як той паніч. У любым выпадку ваш адданы вучань!
-	Колькі год, колькі год! Хоць для гісторыі гэта што? Імгненне, усполых знічкі. Дык што і дзе вашмосьць зараз і з чым да Гародні? Глядзі ты, у маім родным павеце атабарыўся! -усклікнуў пан Кастусь.
Здзіўленне і захапленне сведчылі, што трапіць у земскі суд гэтага маленькага павета -здарэнне незвычайнае, малаверагоднае і для пана Пуцяты несумненна шчаслівае. Пан Касьян выказаў свой жыццяпіс як мага больш прыстойным, падаўшы сваю цяперашнюю пасаду узорам ахвярнасці на карысць айчыны, чым цалкам задаволіў былога настаўніка, які, дзякуючы гаспадарнасці сына, ужо не першы дзесятак год лунаў у такіх эмпірэях, куды шэрая будзённасць не мела доступу.
-	А вы ж над чым працуеце? Ці не адарваў вас ад нечага пільнага? Пуцята паказаў на рукапісы на стале.
-	Ат! Нічога. Пачакае. А я тымчасам даведаюся чаго іншага. Мо' і табе раскажу што цікавае. Нада мною, бач, пасмейваюцца: ці ж ты бакалаўр якП Праўда, на ўніверсітэт у нас
грошай не стзвала. Але і ў калегіюме адукацыю належную атрымаеш, калі часу не марнаваць на блазноты. Я на гэтых аркушах, браце, нанова жыццё пражываю. Viximus nuper! I мы жылі некалі! Успамінаю сваё і ад іншых пачутае, што на маіх вачах адбывалася, а што і далёка. Нешта па слабых чутках і аповядах данеслася. Спадзяюся, некалі знойдзецца lector benevolins, найпрыхільнейшы чытач, які захоча даведацца, як усё адбывалася ў нашы часы. Historia magistra vitae, нездарма гэта кажацца.
Certissima veritas, найдакладнейшая праўда! падтрымаў Пуцята. Я вось,. маючы час, бо жыццё ў нас ціхае, з асалодай паглыбляюся ўжыццяпісы старажытных. А калі нам цікава пра рымскіх імператараў, то будзе калісьці цікава і пра наша быццё. Ды хіба не цікава было б даведацца, як у нашых землях жылося ў тыя ж рымскія часы. Нажаль і пра бліжэйшае мы няшмат ведаем. Нават пра свае мясціны, дзе штодня ходзімездзім.
Пан Гарабурда павучальна паківаў пальцам.
Адлянотыўаялікаймеры,васпане.Усёапісвацьперадалі манахам, а ім частка жыцця даступная. He маглі святыя айцы пра ўсё распавесці. Большасць падзей праходзіла па-за іх зрокам, іншае лічылі нявартым увагі. А рукапіс, калі ён, сапраўды de factum, будзе некалі варты сваёй вагі ў золаце. Вось на гэтым мне і залежыць. Напісана па праўдзе і дакладна. Дзе, што, калі і як дзеялася, асабліва тое, чаму сам сведка.
Пан Касьян слухаў уважліва, старанна ківаў галавою, паказваючы супадзенне думак і меркаванняў, чым відавочна цешыў былога настаўніка.
-	А я вось слуха ць, ч ыта ць любл ю, расп ытваць не ля нуюся, а каб сесці ды спісаць усё пачутае, не стае рулнасці, вінавата засмяяўся Пуцята.
-	Разумею, з даравальнай усмешкай кіўнуў пан Кастусь. Наш павет, дарэчы, не менш цікавы, чым іншыя. Вось, прыкладам, той жа Каралеўскі лес. Чаму Каралеўскі а не Вялікакняскі? He задумваўся?
Пуцята скрушна пахіліў галаву.
-	П ры зна юся не, хоць ледзь не п раз тыдзень та м па службовых справах ежджу. Але ж дрэвы не раскажуць, пажартаваў ён.
-	О! Каб дрэвы маглі гаварыць! -летуценна прамовіўстары. тады і людская памяць не спатрэбілася б: толькі слухай ды запісвай...
Пан Гарабурда задумаўся, перакладваючы паперы, нібы перанёсся ў той неверагодны, але які шчаслізы для гісторыі свет, дзе тысячагадовыя волаты-дубы з наднёманскіх пушчаў выкладалі б яму пра ўсё тое, што незваротна знесла плынь часу.
-	Ага! Знайшоў, пан Кастусь, як абудзіўшыся, паказаў Пуцяту нейкі скрэмзаны ліст. -Хто ж той Каралеўскі лес не ведае! Гэта ж там навокал, дай Божа ўспомніць, маёнткі: Крушнянскі, Кліноцкі, яшчэ Ведрыца, Слабодка...
-	Вось гэта памяць! -усклікнуў Пуцята.
-	Ну, не такая як раней, задаволена прызнаўся стары, але пакуль служыць. А я не так даўно пісаў пра валочную рэформу, то зазірнуўу паперы вашага павету.
-	А хіба яны ў Гародні? здзівіўся Пуцята.
-	Адзе іхняма !-заўважыўпан Кастусь. Падчасмаскоўскай навалы, in tempora belli, ваенным часам, тут некалькі вашых соймікаў адбылося, так і ўхвалы захаваліся. Частка ў Вільні зацерушылася. А найбольш, як ні дзіўна, да Варшавы трапіла, ды там і засталася. Нікому пільна не спатрэбілася. Можа яшчэ дойдзе чарга. Што ім у той Варшаве рабіць з нашымі паперамі, а наша шляхта будзе на злом галавы адно перададным правоў даходзіць. Ці ж не так?
Пуцята падхапіў думку, задаволены мажлівасцю ўставіць пару сваіх словаў.
-	Менавіта так, пане настаўнік. Я, дзякуючы пасадзе, якраз з зямельнымі справамі сутыкаюся. Толькі і чуеш: знайдзі, адшукай, дай выпіску! Як пацукі ў тым лёху корпаемся, ды не
ўсё знаходзім. Але, даруйце, перапыніў вас, блізка мне ўсё гэта, кранае.
Пан Кастусь ухвальна кіўнуў на вучнёўскую рупнасць.
-	Дык вось пра лес той. Сапраўды быў ён вялікакняскай гаспадаркай, эканоміяй. Пазней стаў каралеўскай. Пасля Вітаўта, вядома. А затым кліноцкім.
-	Як гэта кліноцкім? не зразумеў Пуцята. А што, пасля ізноў вярнуўся да караля?
Пан Кастусь задаволены пацёр рукі. Спадзяванне, што раскажа госцю нешта цікавае, перайшло ва ўпэўненасць. Пуцяту насамрэч зацікавіла, гісторыя лесу. Дзе лес, там інтэрас, немалыя прыбыткі, а тут гэткі абшар і без апекуна ці карыстальніка? Так, цягнуць патроху, але з пашанай каралеўскай маёмасці. Павінны ж ацалець хоць нейкія знакі?