Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Пан Лявон памаўчаў добрых некалькі хвілін, нешта прыкідваў, пакусваючы сваім звычаем вусны, запытаў:
-	Выходзіць, Бурскі ледзь не адразу і наехаў Крушню?
-	Можна сказаць, праз лічаныя тыдні.
-	А зараз, нягоднік, на Клінок намерыўся! злосна прамовіў Шарэвіч, ляснуўшы далоняй па парэнчы крэсла.
-	Разласаваўся! у тон яму адгукнуўся лан Севярын і працягваўуроздуме:-Аленаштоямугэта?Неразумею.Маёнтак невялікі, удовін. Шляхта не ўхваліць такога ў дачыненні да самотнай жанчыны.
Пан Лявон пацёр скроні, твар яго спахмурнеў і перасмыкнуўся ад нейкага прыкрага ўспаміну.
-	He ўхваліць, але не абароніць, Севярыне. Мне здаецца ёсць нейкая загваздка, на якой усё трымаецца. Можа хоча, каб ягоныя землі сутыкнуліся з маёнткам таго недарэкі-пляменніка, Вішняўцом? Але ж ён не дурань. Крушню ўтрымаў, бо Юрага памёр, а так невядома, чым бы ўсё скончылася.
-	Спадзяецца, безкаралеўе ўсё пакрые. Глянь з той жа Крушняй нават заступнікі знайшліся. А ўсё ж так няпэўна з гэтым маёнткам: дзіцяці зразумела, што не мог Іван прадаць дзедзіну, рашуча зазначыў Мяжэвіч. А каб і рашыўся на такое, то не мог бы не ўспомніць, не пажаліцца на такі мус.
Абодва памаўчалі, нібы ўзважвалі разумнасць учынкаў Хмялеўскага.
-	Гэта праўда. Такі крок... пан Лявон пакруціў галавою. Больш падобна, што адбылася арэнда.
-	Брэша Бурскі, а за ім яго памагатыя, рашуча прамовіў Мяжэвіч. Ведаю дакладна, што пан Юрага азваўся ці не першы. Арэнду сплаціў за пяць год наперад, бо Хмялеўскаму інакш і не падыходзіла. Як гэта мог Іван двум гаспадарам адзін маёнтак прадаваць ці здаваць, ды і пан Юрага не дзіця. А вось Малую Крушню Бурскі разумна набыў, бо побач са сваёй Слабодкай. Атрымаў суцэльны абшар. Адтуль і на Крушню наляцеў. I я моцна сумняюся, што ў Бурскага ёсць нейкія паперы па яе набыццю. Дарэчы, хто яго бароніць, ані разу не спаслаўся, што бачыў
нешта з такога на свае вочы. Адно цвердзяць: усе ж ведаюць! Але ў нас няма падстаў для высвятлення. Справа ні мяне ні цябе асабіста не датычыць.
Шарэвіч скрушна ўздыхнуў, паскроб за вухам.
-	Падставу лложна стварыць, але ж падсудкавы пацукі і змахлярыць здатныя. He радня мы. Цяжка выйграць у такім становішчы.
-	Калі не сам Іван, то можа сын аб'явіцца ды ўсё назад адкруціць. сказаў пан Севярын. He дай Божа, каб загінуў, як пляткараць! Зацны род звядзецца.
-	Ат! У нас, як каго доўга не відаць, то адразу на вайне загінуў. Нібы не можа чалавек з іншай прычыны недзе затрымацца, прамовіў пан Лявон. Вось і мы нашага Андрэя чакаем, чакаем, а дагэтуль аніякіх звестак.
-	Дасць Бог, дачакаемся, абнадзеіў сябра Мяжэвіч. А наконт Івана, то я пачынаю непакоіцца. Мяне той талер Бурскага, моцна ўстрывожыў. Уцёк Хмялеўскі з грашамі, з'едліва перакрывіў ён нябачных паклёпнікаў. Прадаў не ўсё і пабег, астатняе кінуўшы! Толькі ў карчме можна гэткі дэкрэт выпрацаваць! Але давай, браце, падумаем, каб Андрэю вашаму было да чаго вяртацца ды і вы з пані стольнічыхай не пайшлі з торбамі.
Мяжэвіч узяўлістз папярэджаннем і нанова яго перачытаў. Чытаў павольна, ўслых, хоць чытва таго было зусім няшмат.
-	He, не блазнота! зазначыў канчаткова. Можа шляхту крыху склічаш?
Пан Лявон адмоўна пакруціў галавой.
He трэба добрых людзей пад пагрозу ставіць. Нашы прыяцелі, як і мы, не надта заможныя, хто іх пасля адтых ваўкоў абароніць? I ў мястэчку не варта нікога трывожыць. Тут іначай трэба, ён задумаўся, паводзячы паглядам па двары. Дам я рады гэтым забіякам. Няхай лезуць у пастку. Як то кажуць, praemonituspraemunitus, папярэджаны значыць узброены!
Мяжэвіч відавочна вагаўся ці пагадзіцца з сябрам ці настойваць на нейкім іншым вырашэнні.
-	Ведаю, што на вайсковы фартэль ты майстар. Але ж гэтым лотрам альбо шыбеніца, альбо вось такая служба. I пакалечыць, і забіць могуць.
-	Нічога, супакоіў пан Лявон. Людзі мае не захочуць пад Бурскага, адаб'емся. А ты лепш выведваннем займіся. Пісаў нехта блізкі да Хмялеўскага, нехта, каму вядома пра наша сяброўства. Mae і каля Бурскага нейкія вушы, калі даведаўся ўпару прг задуманае.
-	Ніхто такі неяк і не ўзгадваецца.
Пан Лявон сярдзіта паскроб падголеную патыліцу, злосна крэкнуў:
-	От халера, ды яшчэ на жніво! Выбраў час, свалата! A да цябе яшчэ просьба: Алену з бабкай у мястэчку затрымай. Знайдзі спасылку. I пані я нічога паведамляць не буду. Так будзе лепш.
-	Добра, паабяцаў пан Севярын. Ганьбай было б нам, хоць і старым, але ўсё ж рыцарам, перад зграяй нахрапаў саступіць. Што іхтолькі штурхае на гэта?
♦ * ♦
Нажаль, старыя сябрукі не былі сведкамі пэўных размоў у земскім судзе. Пан Бурскі паклапаціўся перанесці адпаведныя запісы з гродзкіх у земскія кнігі, як таго патрабаваў закон, на бліжэйшай сесіі. Пан Пуцята паспрыяў, каб просьба знаёмца была задаволена неадкладна. А назаўтра новы ўладальнік Малой Крушні нечакана з'явіўся ў земскім судзе разам з пляменнікам. Іхмосьці папрасілі выпіску з кніг аб набыцці маёнтка, патрэбную нібыта дзеля мэтаў матрыманіяльных. Прасцей кажучы, каб паказаць бацьку выбранкі, што канкурэнт мае забяспечаны грунт пад сямейнае гняздо. Панна пасажная і пекная, без прапаноў не заседзіцца, таму час не церпіць.
-	Чаму ж не дапамагчы? He бачу прычын чыніць затрымкі зацным і маёмзсным абываталям, пан падсудак злёгку націснуў на слова "маёмасным", зірнуўшы на пісара.
-	Дадай, вашмосьць, і ўдзячным, удакладніў пан Чыж.
Пуцята згодна кіўнуў і пайшоў у сумежны пакой. Ідучы, раздумваў, каму гэта так пільна да ажэнку? Пану Сымону? He верыцца. Пан Чыж спяшаецца? Але каму ён патрэбны са сваімі дзесяццю хаткамі? Ды і Малая Крушня не на яго імя набыта. Нешта задумаў пан Сымон, але з гэтым ажэнкам то вельмі нязграбна. Што б ні рабіў, след тут застаецца, вельмі верагодна, што пану Бурскаму давядзецца раскашэліцца чалавек ён азартны. Падазрэнні павялічыліся, калі пан Пуцята ўзяў выпіску Ў РУКі-
інтэрасанты ўпрасілі, каб неўпаміналася, што Крушня малая. Бо, самі разумееце, пане пісар, малое то малое, заўсёды можа падацца, што яно нязначнае. Маёнтак ладны, але ж на паказ да Вільні не павязеш.
-	Нарачоная вільнянка? запытаў пісар, не тоячы пашаны да шчаслівага канкурэнта.
-	Бацька яе, можна сказаць цесць, нядбала ўсміхнуўся Бурскі, там зараз на сесіі.
Пяро зашоргала жвавей, зусім не цікавячыся, хто з гэтых двух шчаслівы абраннік, памінула слова "малая", не ўдакладніла павету, але, каб падкрэсліць вартасць набытку, адзначыла, што блізу Гародні. Паперу падлісалі, прыклалі пячаткі пісара і падсудка. Адзін сведка склаў подпіс адразу, Іншыя змогуць і пазней. Абодва бакі развітваліся задаволенымі. Кішэню пана пісара прыемна абцяжарваў доказ удзячнасці.
-	Што ж, няхай робяць, а мы паназіраем, мармытнуў пан падсудак, зграбаючы ў шуфляду сваю долю грошай.
Калі па заканчэнні сесіі пачалі перапісваць бруліён у чыставую кнігу, пан Пуцята падыйшоў да падпіска і загадаў заняцца пёрамі. Нечакана пану Касьяну стрэліла ў галаву прыхамаць:
-	А ці захавалася ў руцэ ўправа? ён пацягнуўся з усмешкай да кнігі, дай жа мне, хлопча, твайго пяра, здаецца яшчэ не затупілася.
Пісаў пан падсудак чыста і прыгожа, не страціў рамяства. Літары адна ў адну, прамежкі між словамі, як меркай адмераў. Толькі ўадным месцы, між словамі "маёнтак" і "Крушня" ён быў
крыху большы. Пакуль падпісак вярнуўся, пан Касьян спісаў цэлую старонку.
-	Ну як? паказаў ён падначаленаму сваю працу.
-	Ого! Сам бы хацеўумець, як пан падсудак! у захапленні прамовіў хлопец.
-	To вучыся, пан Касьян саступіў яму месца.
Няхай пакульбудзе, якутой выпісцы, вырашыўён. Рызыка мізэрная, а карысць можа быць немалая. За такую дапамогу мы ад пана Бурскага што-небудзь ды атрымаем. А выправіць, як належыць, заўсёды паспеем. У кожным выпадку, і на звычайную апіску спаслацца не грэх.
Ані Севярын Мяжэвіч, ані яго сардэчны прыяцель пра ўсё гэта, натуральна, не ведалі. Трывсжыліся, ці не чакаюць клопаты большыя.
-	He абыйдзецца без взрхалу гэта элекцыя, памянеш маё слова, сказаў пан Севярын, калі яны перайшлі да спраў палітычных, без якіх соймік не соймік нават у самым нязначным павеце.
-	Маеш на думцы магнацкія сваркі? 3-за іх шляхта заўсёды галовы кладзе. Хоць бы наш павет абмінула! Агалоцяць дашчэнту...
Хто назіраў, што дзеецца ўдзяржаве, а пачутае і ўбачанае прапускаў праз розум і сэрца, адчуваў блізкі подых навальніцы, што набліжалася, каб збаламуціць і парушыць больш-менш усталяванае жыццё. Нажаль, большасць гэтых людзей не мела ані ўлады ані сілы, каб уплываць на падзеі, ці кіраваць іх у бяспечнае рэчышча.
♦ ♦ ♦
Стан бескаралеўя, што прыводзіў Рэч Паспалітую ў часовы бязлад і няўстойлівасць, заўсёды спяшаліся выкарыстаць авантурнікі, махляры і нягоднікі самых розных саслоўных, маёмасных ды палітычныхузроўняў. Інтэррэкс і сенатары займаліся справамі абрання новага манарха. Прыпыняла дзейнасць
судовая сістэма, а часовыя суды, званыя каптуровымі, што ствараліся на перыяд бескаралеўя, пры ўсёй сваёй суровасці не маглі ахапіць усе бакі жыцця. Ды і суровасць тая не да ўсіх стасавалася. Павятовыя і ваяводскія ўрадоўцы мусілі самі ўпраўляцца са штодзённымі патрэбамі сваіх тэрыторьій, маючы пустыя скарбонкі, войска на пастоях, самавольства магнатаў і заможнай шляхты.
Зручнабылопрыспешыцьцёмнуюсправу,зладзіцьяетанным коштам і без рызыкі. Адны, драбяза, махлярылі, збіваючы грош да гроша, другія, вышэйшага палёту, узгаднялі свае мэты і памкненні з мажлівасцямі вялікай палітыкі, прыглядаліся, ці не з'явілася нагода сягнуць па лесвіцы пыхі на локаць вышэй, бліжэй да прывілеяў і даходных пасад. Кожны па сваіх магчымасцях.
Захоп Крушні адразу прыпомніў Касьяну Пуцяту тую выпіску з нязначнымі на першы погляд зменамі. Падсвядома ён чакаўнечагападобнага,бовельміўжоневерагоднымівыглядалі вясельныя намеры родзічаў. Здзіўляла падсудка толькі нахабнасць, з якой выкарыстоўвалася тая паперка, каб пусціць пагалоску пра набыццё Крушні Бурскім. Вяртанне Хмялеўскага неадкладна прывялоб Бурскага ўТрыбунал. Пазбаўленне гонару, выгнанне было б яшчэ мяккім пакараннем.
Самаўпэўненасць Бурскага мімаволі наводзіла на думку пра нешчаслівы лёс пана Хмялеўскага і датычнасць да гэтага новага крушнянскага ўладальніка. Пан Пуцята пачаў уважліва сачыць за выказваннямі свайго прыяцеля і набыў упэўненасць, што Крушняй захопы не скончацца. Што і калі Бурскі ўчыніць, пакуль не здагадваўся, а распытваць не лічыў разумным. У пэўнай ступені таму, што звязваў з гэтым свае, пакуль яшчэ кволыя, надзеі.