Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Маскаль усё ўзяў, сухароў ды каніны кавалак у кішэню сунуў і так нам гаворыць:
-	"He скажу, паны, каб да мяне ў палоне са злосцю ставіліся, абразу чынілі, але вас дваіх у сэрцы панясу. Кожнаму скажу, што з ліцьвінаў сапраўдныя рыцары, а не "літва акаянная", як іншы раз у нас чуеш. Няма ў мяне нічога, вазьміце вось гэта напамінкам пра маю вам удзячнасць." I падае нам той талер. У мітусні ніхто яго не запатрабаваў. Вось ён.
Пан Лявон выцягнуў далонь да сябра. На ёй ляжаў талер з адтулінай якраз пасярэдзіне. Мяжэвіч асцярожна, нібы рэліквію, узяў яго між двух пальцаў і ўважліва агледзеў.
-	А што таварыства? He сердавалі пасля, што вы саматугам хлопца выправілі?-запытаўся ён.
-	Ды не. Урэшце такая была гаспадара воля. А ён хоць І пыхлівы, але слова сваё цаніў высока. А калі гэты трэці талер пайшоў па руках, усе згодна вырашылі, што ён мне належыць. У лепшага стралка свой, у Хмялеўскага таксама, а паколькі я шчыра лёсам палоннага праймаўся і ён мне трэці талер аддаў, то так, знэчыць, вызначана.
Часта мы з Хмялеўскім тыя талеры аглядалі, былі яны нам нібы талісманы, ці што. Пасля ўсё крыху прызабылася. Але заўсёды пазнаю кожную з тых манет, чыя яна. Усё, браце, проста. Мой-умяне. Першы, Хмялеўскага, прастрэлены адрэверсу, бо і чужым уладарам павага належыць, таму зазубінкі адпаведна з другога боку. А вось другі, што прабіў сам зачыншчык канкурэнцыі, ладзілі ў паспешлівасці, таму забыліся на веліч каралёў. Прабіты адаверсу, проста ў выяву. Вось чаму, яктрапіў мне на вочы гэткі талер, пазнаў яго адразу.
-	Штоты кажаш!-ускінуўся пан Севярын.-Якжа гэта?
-	Так сталася, што папрасілі мяне ў сведкі. Знзёмец пазычаў ладныя грошы, то вэксаль даваў і заклад вызначыў. Вось як грошы лічыліся і пераходзілі з рук у рукі, гэты дзіравы кружок і пакаціўся па стале. Ды, як па нагавору якому ці наканаванню Боскаму, проста ў мой бок. Ляпнуў я па ім далоняй і гляджу: талер Хмялеўскага! Паглядзеў я на яго, паглядзеў, нібы нічога такога і не думаю, ды кінуў на кучку іншых. Інтэрэсант узяў, глянуў ды кажа: дзіравы, васпане, забяры, зрабі ласку, назад. Як хочаш, той кажа і кінуў назад у мяшэчак. А мяшэчак той трымаў у руках пан на Крушні Сымон Бурскі! з націскам закончыў Шарэвіч.
Ад нечаканага павароту падзеі пан Севярын не адразу пераадолеў здзіўленне, не знаходзіў, што сказаць.
Гэтажтрэбатаксобіцьі-урэшцевымавіўён.-Сапраўды, як наканаванне.
-	Я ж і кажу. Разумееш цяпер, чаму дзіўны табе подпіс у маіх вачах такі доказны?
Твар пана Севярына спахмурнеў.
-	Цяпер разумею,кіўнуў Мяжэвіч. Але загадак ад гэтага не паменшала. Хто і чаму пакарыстаўся гэткай мянушкай адна. Другая, не менш важная, як трапіў талер да Бурскага, калі Хмялеўскі, кажаш, насіў яго як напамінак. He мог жа без дай прычыны кінуць яго разам з іншымі. А калі б дарыў таму Бурскаму, у што я не веру, то пэўна ж з тлумачэннямі, што гэта
за манета. У такім выпадку не ставіўся б да яе Бурскі так абыякава, а мо' і грэбліва. Ці ж не так?
Шарэвіч пахітаў галавою.
-	Па ўсім выглядала, не ведае Бурскі, што гэты талер азначае, з чым звязаны. Адтуліна, то адтуліна. Выкідаць? А навошта? Няхай валяецца. Прыкладна такое стаўленне, патлумачыў, уздыхнуўшы.
-	Калі то быў талер Хмялеўскага, працягваў Мяжэвіч свае разважанні, то ці не быў і мяшэчак ягоным? Мне так адразу падумалася, як толькі ты скончыў. Плёткі ж не так даўно прыціхлі. I пра Хмялеўскага дагэтуль ані гуку.
-	Калі б то не Бурскі быў, задуменна сказаў Шарэвіч, калі 6 хто іншы, то паспрабаваў бы распытаць, як ды адкуль такая рэч. Але да гэтага суседа ў мяне ад пачатку стаўленне не лепшае. А пасля гэтага ліста, Шарэвіч ізноў узяў у рукі паперку, думаю Бог мне падказаў стрыманасць. He чыстая тут справа, адчуваю.
-	і мне так здаецца. Я ж бачыўся з Іванам, размаўляў. Нядоўга, праўда, бо спяшаўся ён, як ніколі.
-	Дык раскажы яшчэ раз, як з тым паланеннем, папрасіў пан Лявон. Бо з кім ні гаварыў, ніхто, як след, не мог патлумачыць. А пасля і распытваць сэнсу не было.
Мабыцьівартаўспомніць,бо,здаецца,інаездкрушнянскі і папярэджанне гэтае з Хмялеўскага лёсам звязаны.
Пан Севярын на нейкі час засяродзіўся, прыціх, нібы ўспамінаючы, перабіраючы ў памяці пачутае, каб выкласці ўсё паслядоўна і дакладна.
-	Пачалося ўсё ў дзевяноста чацвертым. Кароль Ян, як памятаеш, у чаргозы раз пайшоў на Малдову. Татараў паганяць, гаспадара тамтэйшага прыструніць. Ну і нашы выбраліся, панцырнікі, петыгорская харугва яснавяльможнага князя Караля Ра дзівіла. Хмялеўскі з імі саматрэць паехаў, але ж та кому ваяру як і падвойнаму не адмовяць. Да таго вельмі яму спрыяў адзін радзівілаўскі дваранін, што ў князя свайго ў вялікім фаворы быў. Так што Хмялеўскага мелі там за свайго.
Аднойчы наскочылі на чаллбул. Наляцела татарва, як саранча, і пайшла сеча па ўсім полі, купамі. А ў такім выпадку, сам ведаеш, неспадзяванка можа здарыцца самаму дасведчанаму.
-	Гэта праўда, пацвердзіў пан Лявон, Няведама дзе свой, дзе чужынец. Здаецца іншым разам усе супраць цябе аднаго, а свае ўсе загінулі.
-	Во-во! Так і з тым дваранінам. Абляпілі яго татары, як сляпні, схапілі на аркан. Але Хмялеўскі згледзеў і кінуўся ратаваць. Аркан абсек, як радзівілавец ужо ляцеў з каня. Татары на Хмялеўскага ўтрох! Дык ён двух з пісталетаў, што былі яшчэ набітыя, а трэцяга, што з-за аркана прыпазніўся, шабляй пачаставаў. Можа тым бы і абыйшлося, аж тут нашы гоняць цэлую зграю гэтых нехрысцяў і якраз на Хмялеўскага. Трапіў Іван нібы ў вір. Татары, як гэта ў іх звычаі, і ва ўцёках здабычы не ўпусціць, аркан на Хмялеўскага, другі на яго каня і пагналі разам. А што зробіш, як локці да бакоў прыціснуты? Тут, каб уратавацца, адно трымайся сядла, ды тых, што з арканамі.
-	Няшчасце, уздыхнуў Шарэвіч.
-	1 не кажы! А радзівілаўскага нашы знайшлі. Пад капыты не трапіў, толькі крыху быў патурбаваны, ды кавалерысту гэта не бяда: з каня зваліцца. Ачомаўся хутка, але гараваў несуцешна за Хмялеўскім, што яго ўратаваўшы, сам у палоне апынуўся. Сябе лічыў прычынаю.
-	Чым жа вінаваты? спачувальна азваўся пан Лявон, Пэўна і сам бы Хмялеўскага ратаваў, як і той яго. Але так ужо чалавек Богам створаны, што чужую бяду дараваць сабе не можа, калі неяк да яе спрычыніўся.
-	Вядома, калі сумленне мае, падхапіў Севярын.
Абодва памаўчалі. Міжвольна прыпомнілі часы, калі самі ваўчком круцілі коней, адстрэльваючыся ды адбіваючыся шабляй ад увішных татарскіх вершнікаў, шчыльнымі мушкетнымі залпамі адказвалі на стрэлы доўгіх турэцкіх янычарак. Як нястрымнаюлавай, нізка пахіліўшы дзіды, несліся, аж гудзеў стэп.
насустрач незлічоным чамбулам, ортам, аджакам турэцкага султана і яго шллатлікіх васалаў.
-	А дзаранін той, сапраўды, чалавек зацны. Адразу да рэгімэнтарасвайгокінуўся,паслядасамогакнязя, кабдапамаглі сябра вызваліць, калі жывы застаўся.
Татарскае паланенне ў тыя часы не належала да незвычайнасці і не абавязкова несла безвыходнае паняволенне. Найбольшая небяспека чакала палоненых па дарозе ў татарскія землі. Маршы па бездарожжы у холадзе і голадзе, у восеньскай макрэчы нішчылі ясыр горш зброі. А калі раны, хвароба, крый Божа! Але як здароўе ды шчасце паспрыяюць дапяць да сталага жытла, лёс мог варажыць рознае. Нямала палонных меў і другі бок. Абодва ведалі, што за ваяра, асабліва заможнага, можна добры выкуп садраць, як і за сямейнікаў знакамітага роду. Можна і памяняць чужынца на свайго. Абы выведаць, дзе ён ды ў каго. А з гэтым вандроўныя купцы ахвотна дапамогуць, вядома, за належную плату.
-	Вось як толькі такое-сякое замірэнне ўсталявалася, пан Севярын прыклаўся да збанка з квасам і хвілінку перадыхнуў, як прыціхла, значыць, радзівілавец, імя яго забыўся, з дазволу князяівыправіўсяда татараў.Войскаякразгібэрнуатрымлівала, на зімовыя кватэры ішло. Іван на той час са свайго боку весткі слаў, спадзеючыся на абмен. Так, ідучы ў стараннях насустрач, сустрэліся ў пэўны дзень у татарына, чые сыны і паланілі Івана. Таргі ішлі няспешна, але з абодвух бакоў настойліва і з павагай. Даволі прыязная пастава старога схіліла сяброў на такі выбар: радзівілавец застаўся закладнікам, а Хмялеўскі паехаў па грошы на выкуп. Татарын прысягнуў, што не прадасць закладніка ні ў якую Кафу, нават роднаму брату не пазычыць.
Шарэвіч паківаў галавою, паўздыхаў над горкай нядоляй, як ні кажы, блізкага чалавека.
-	Рызыка ўсё ж, сказаў ён, але, падумаўшы, што ім заставалася, калі плаціць не мелі чым.
Закладніцтва было ўзаконена традыцыяй. He заўжды яно выглядала па рыцарску. Існаваў ганебны звычай продажу па-
лонных пасярэднікалл, каб пазбавіцца ад лішняга клопату і неадкладна атрыллаць жывы грош. Асабліва гэта шырылася, калі войска 6ьіло далёка ад радзімы. Лёс такіх палонных трапляў у рукі людзей абыякавых да прычын і скуткаў вайны, у іх не было інтарэсаў апроч грашовых. Становішча набытых імі людзей мала рознілася ад рабства, асабліва калі яны былі бедныя і простага паходжання.
-	Так усё склалася, пан Севярын правёў рукою па твары, як адганяючы прыкрыя прывіды, замацавалі дамову падарункамі, і Хмялеўскі рушыў дадому. Грошай вялікіх у яго не было, то вырашыў прадаць альбо заставіць якія вёсачкі ды фальваркі. Што ў арэнду. Абы хутка. Прадаў Малую Крушню гэтаму Бурскаму, выгадна прадаў. Юрагу вырашыў здаць на пяць год Крушню, сваю дзедзіну.
Шарэвіч пакруціў галавою.
-	Вельмі, значыць, непакоіўся, калі і дзедзіну, заўважыў з выразнай нотай шкадавання.
Як незаможны, але гаспадарны шляхціц, пан Лявон з вялікім піетэтам ставіўся да захавання ў некранутым стане спадчыннай маёмасці продкаў. Разумеў, што арэнда не продаж, і выйсця іншага ў Хмялеўскага не было.
-	Яшчэ нешта дробнае прадаў блізу Ваўкавыска, ну і я яму крыху пазычыў, працягваў Мяжэвіч свой сумны аповяд.
-	От жа не было мяне тады! з горыччу ўсклікнуў пан Лявон. To сяджу год не вылазячы, а як трэба было б... ён замоўк, задумаўся. Можа як і назбіралі б патрэбнае, не кранаючы дзедзіны.
-	Што ж зробіш! Разумеў Іван, як там таварышу ў няволі, ды яшчэ закладнікам.
-	I што ж зараз з тым радзівілаўскім, калі і пра нашага ані слыху?
-	А хто ж то ведае? уздыхнуў пан Севярын. Як на гора, бачыш, нават імя невядомае. А Іван, як сеў на каня, нібы камень у ваду! Адзін жа паехаў.