Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Цікавіцьмяневельмі,-прамовіў, падумаўшы, Храптовіч, куды пойдзе твая шляхта ў выпадку канкурэнцыі ў краіне: канфедэрацыі дзве, a то і тры, альбо рокаш, як лры Замойскім, напрыклад?
Павятовы маршалак задумаўся. Адказваць жартам, альбо не падумаўшы, не выпадала.
-	Адразу цяжка сказаць, задуменна прамовіўён. -Лягчэй было б, маючы прыкладную сітуацыю, прыкінуць, колькі да якога боку прыхінецца ці чынна далучыцца. Абыякавых, вядома ж, будзе мала.
Храптовіч згодна паківаў галавою:
-	Хочаш, каб я адкрыў карты? Мабыць, слушнае патрабаванне.Нелыажмнезлоўжывацьтваёйгасціннасцю,-усміхнуўся ён. Заадно высветлім, ці супадаюць нашы меркаванні наконт таго, што дзеецца ва ўсёй дзяржаве і ў нашым Княстве. Скажы ты мне напачатку, як тут у вас з Сапегамі?
Тур чакаў гэтага пытання.
-	Ведаеш, прамых іх родзічаў няма, хіба дзе які банкарт, што і сам пра гэта не ведае, усміхнуўся ён. Хаўруснікаў адданых нібы таксама не відно, ды і нагоды вылазіць з гэтым не ўзнікала. Але чутак шмат далятае. Пра наезды, пра падпалы двароў, пра збіццё. Усё гэта, безумоўна, страх сее, бо шляхта не бачыць спосабу абараніцца, калі яе такое спасцігне. Настрой такі: усюды верхаводзяць Сапегі, крый Божа з імі сутыкнуцца. Колькі захоча ім дапамагаць, сказацьагулам цяжка. Хіба што па прымусу. Ксяндзы, прыкладам, таксама не за Сапегаў: з-за той экскамунікі вярхі свае ладтрымліваюць.
-	А сам як да іх ставішся?
Маршалак паціснуў плячыма, сярдзіта хмыкнуў.
-	Як і раней. Няма мне за што іх любіць, ты ж ведаеш. Выперлі яны мяне з Вільні, хацелі яшчэ горш дакучыць, са свету звесці.
-	Пра горшае не чуў, не было мяне пад той час у Княстве.
-	Усё проста. Атрымаў я намінацыю на пасаду, адпаведна і паперу з каралеўскім подпісам і пячаткай. Вяртаюся ў Вільню, а там ужо, ex consuetudine, па заведзенаму звычаю, сапежанец з гэткім жа прывілеем, з каралеўскім подпісам і пячаткай, горка скрывіўся Тур.
Toe, што ахвярай каралеўскіх выбрыкаў стаў блізкі чалавек ды і ў Княстве значны, не выскачка які і не пройда, моцна парушыла кашталяна.
-	Скажы ты! жахнуўся Храптовіч.Ведаю, што каралева ў гэткіх справах моцна густуе. Баюць паціху, што Міласцівы Пан яшчэ будучы каронным маршалкам і гетманам дасылаў каханай жоначцы ў Францыю свае паўнамоцтвы in Ыапсо з подпісам і пячаткай. Магла кабеціна любую дамову з ЛюдовікамХІ\/ заключыць!
Тур кіўнуў на пацверджанне пачутага.
Мабыць і ў маім выпадку нешта падобнае, але хіба яна прызнаецца. Дык што было рабіць? Біцца за пасаду? Але ім якраз гэтага хацелася. Сілы такія-сякія былі. А калі б каго моцна пасеклі ці забілі? Літоўскі Трыбунал, Соймавы суд? Супраць Сапегаў? Падвялі б мяне пад усе тры шыбеніцы: і выгнанне і пазбаўленне гонару ды пасад, канфіскацыя. Вырашыў: не варта. Калі кароль не бачыць урону свайму гонару сутыкаць ілбамі двух падданых, то мне, як слабейшаму, не сорамна не трапіць на гэты кручок. Кінуў я ім увесь пляц бою, хай міжсобку на ім грызуцца, бо гэта няўхільна прыйдзе, род жа велізарны.
Храптовіч пакруціў галавою, паторгаў вус.
-	Ясна. Ад тае пары не чапаюць?
-	He чапаюць, адказаў Тур. Сын у Варшаве, служыць у гвардыі, таксама не мае прыкрасцяў з іх боку. Дагэтуль ва ўсякім разе, а мерыліся на паядынак хлопца выцягнуць. Ведаем мы гэтыя паядынкі з сапежанскіх падгавораў.
Храптовіч падумаў хвілінку. Ведаў і ён пра паядынкі, больш падобныя на забойства.
-	He хацелі яны пускаць чужога ў пэўнае кола пасад і ўрадаў, што вызначылі толькі для сваіх, прамовіў кашталян. А кароль, як гэта заўсёды ў каралёў, спадзяваўся раскалоць гэту манапольку тваёй асобай. Варагаваў на той час з Canerawi.
-	Ну, ты яго лепш ведаў, сказаў Тур. А мне ўсё ж дзіўна, як гэткі ваяр пад жаночым пантофлем мог сядзець?
Кашталян засмяяўся, можа прыпомніўшы якое здарэнне з Янам Сабескім пад абцасам каханай жонкі.
-	Можа не так яму было там утульна, але вырвацца, сапраўды, не здолеў. Жаночая спадніца магутны штандар.
-	Во-во! Баюць, што пад гэтым штандарам ізноў войска гуртуецца. Ой, не бывае нічога добрага, калі баба ў палітыку лезе, маршалак няўхвальна пакруціў галавою.
-	Каралеўская фамілія вялікі закалотладзіць.-кіўнуўкашталян, Канфузію сваімі паводзінамі вакол спадчыны наводзіць страшэнную. I ўдава-каралева, і сын старэйшы, што нібыта на элекцыю рыхтуецца. Пішуць мне людзі акуратна.
У гэты час кур'еры і паштальёны між двума сталіцамі несліся ў абодва канцы ледзь не бясконцым ланцугом. Давераныя асобы на добрым утрыманні, званыя мануалістамі, штодзень паведамлялі сваім прынцыпалам усё вартае ўвагі з палітычнага жыцця згуртаванняў, урадавых устаноў і магнацкіх двароў.
А што іншыя прэтэндэнты? Шмат іх? Чаго вартыя? пацікавіўся маршалак.
Ён быў задаволены, што размова перайшла на іншае: атрымаў час засяродзіцца, падумаць над павятовым раскладам сіл і прыхільнасцяў. Чым больш даведаецца ад сябра, тым лягчэй будзе адказаць.
Чаго вартыя? перапытаў Храптовіч. На мой погляд нічога добрага. Ізноў усе адтуль, з далёкіх краёў. А сваіх адзін Якуб Сабескі. Але і ў мяне не ляжыць да яго душа. He ў бацьку пайшоў. He любіцьсвайго, польскага. Бацька сарллатсапраўдны, маці французка, а сына на нямецкае цягне. А трон яму падавай польскі! Ну а нам што ад такога карысці?
Я думаю, чужога выберуць, сказаў Тур. Шллат каму каралеўская кроў важная. Але ж калі яна такая адметная, то напэўна і сваю ўласную прывязанасць мае. Куды пацягне француза ці немца? Пашкадуе ён нашу ды польскую кроў, каб сваім дапамагчы? А ці благі быў Сабескі, што б ні казаць пра яго хібы?
Храптовіч ізноў паторгаў вус, пачмыхаў незадаволены. Раз-пораз даводзілася чуць такое, нібы ўсе разуллеюць, а як да справы, то ані руш няма парадку.
-	Згодны, браце з табою. Бяда адна: амаль кожны ўпэўнены, што карона акурат на яго галаву пасуе. А калі не ставіце мяне, то трасцу іншым, няхай немец з княства, меншага за наша слуцкае, карону бярэ. А пасля валадар гэткі сядзіць на Сойме, маркоціцца, мух на столі лічыць, бо ані слова не разумее. Ва ўсім залежны ад таго, хто яму тлумачыць будзе. Наш то туды век не праб'ецца, упэўнена закончыў кашталян.
-	Палякі ўжо Ягелонаў да сваіх крэўных залічылі, і то пазбавіліся. Хутчэй жыда ці мурына, абы толькі не ліцьвіна, засмяяўся Тур. Наконт Сапегаў на троне я спакойны.
Храптовіч пагадзіўся. Магутны родтрос Вялікім Княствам, але здабыццё пасаду Рэчы Паспалітай было для яго практычна немагчымым. Ян Трэці здолеў грунтоўна пасварыць сваіх апанентаў Сапегаў са шляхтай Княства. А часу на саступкі і пагадненні ўжо не заставалася.
-	Хопіць і таго, што маем, прамовіў кашталянГэта ж калі ад Сапегаў, то што ні цівун нібы гетман, што ні зборшчык падаткаў-ледзь не падскарбі, а падсудак -то не менш як маршалак Трыбуналу. Пара зламаць гэты ўціск на ўсіх і ва ўсім, ён выглядаў шчыра ўзрушаным.
Сцяпан Тур зразумеў, што гэта, напэўна, і будзе важнай размовай.
-	Калі спрабаваць, задуменна сказаў ён, то зараз самы адпаведны час. Пасля абрання караля будзе позна: абблытаюць яго сваім павуціннем.
-	Правільна разумееш, Сцяпане, пахваліў кашталян. Але на прамое сутыкненне сілы пакуль малавата, а вось перафарсаваць на Сойме пэўныя патрэбныя нам змены законаў шанец ёсць.
-	Накінуць іх новаму каралю... падхапіў думку маршалак.
Разумеліся з паўслова, немалы досвед за спіною, не адна параза, але былі і перамогі.
-	Менавіта так, кіўнуў Храптовіч. Увесці адпаведныя патрабаванні ў Pacta conventa і трымацца гэтага на Соймах.
-	Тады каралю будзе цяжэй ухіляцца ад іх выканання, згодна кіўнуў Тур. Трапіцца малады, не звяжам папярэднімі ўмовамі, што тады застанецца? Рокашы ды канфедэрацыі? Выбіраем пажыццёва.
Абодва былі абазнаныя ў хваробах дзяржаўнага ладу, у згубнасці асвечанага звычаямі шляху. Памаўчалі. Маршалак першым парушыў цішыню.
-	Але ж патрэбны асобы. Без вядомых і можных людзей шляхту не збярэш, пабаіцца ісці. А што Радзівілы?
-	А тое самае, адказаў Храптовіч. Свае пары чакаюць, на радзівілаўскі выйгрыш.
Кожны значны род марыў ператварыць Княства ў сваю велізарную ардынацыю, дзе воля гэтага роду будзе адзіным законам. Войска прыватнае, скарб прыватны, усе пасады толькі сваім. Аніякіх абавязкаў перад Рэчай Паспалітай. Яе абарона абавязак караля, дзе ён возьме грошы на гэта яго клопат. Нездарма Ян Сабескі раздражнёна кінуў: "Сядзець дома, падаткаў не плаціць, жаўнера не карміць, а Пан Бог хай за нас ваюе!" Пацы, Сапегі, Радзівілы рвалі адзін у аднаго не краіну з народам, а прадмет уладання, крыніцу багацця дзеля самога багацця, якое і так не ведалі куды і на што скарыстаць. Адзінкам прыходзіла на розум стацьтутуладарамі, вырашаць, якім шляхам вывесці Княства ў лік моцных дзяржаў, калі ўжо не працуюць на карысць народу заключаныя колісь вуніі.
-	Хто б з магнатаў ні ўзначаліў справу, на істотныя змены не спадзяюся, адзначыў кашталян.
-	Ну а сам ? Ты ж усё-ткі... пачаў Тур.
-	Амбіцый такіх не меў і не маю. He той у мяне памер ілба, браце, перапыніў яго кашталян. -1 кашталяніі маёй, сам ведаеш, далёка да віленскага ваяводства.
Тур зразумеў намёк. Тытул віленскага ваяводы традыцыйна лрыкладаўся да пасады вялікага гетмана, па сутнасці самай магутнай у Княстве.
-	Тут патрэбен чалавек кшталту Замойскага, ці Ільва Сапегі. Бачыш, засмяяўся Храптовіч, і тут без Сапегаў не абыйшлося.
-	He кажы! падтрымаў Тур. Гэта ж ад такога продка, a такія нашчадкі. Можа пры самастойнасці было б іначай?
-	Хто то ўгадае? Магчыма і не адбіліся б самі адмаскавітаў. Было б зараз як у тых дзікуноў, ані соймікаў, ані Сойму, сядзіць цар-бацюшка ды пакаранні баярам прыдумвае, кашталян пагардліва хмыкнуў. А мы з табою былі б Сцёпка ды Трышка. Цьфу!
-	Гэта не дай Бог! Як-небудзь сваё самі направім. Тыя нам ужо напамагалі, пагойсалі не горш за татарву, хоць хрысціяне, кажуць, горкая ўсмешка пакрывіла вусны Тура.
Спрэчкі пра мэтазгоднасць вуніі з Польшчай не сціхалі ад першых дзён яе падпісання, яны працягваюцца нават сёньня. Абавязковым складнікам гэтых дэбатаў была справа хаўруснікаў і бяспекі Вялікага Княства. Сквапнасць маскоўскіх уладароў не варажыла нічога добрага, не гледзячы на адзінаверства значнай часткі жыхароў краіны. Настырнасць каталіцкага клеру, асабліва езуітаў, стварала непрыймальную для шматканфесійнага асяроддзя напружанасць і фанатызм, чым карысталіся праваслаўныя іерархі прамаскоўскай арыентацыі.