Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Першае, што трэба зрабіць гэта ўраўняць правы ў нас і ў Кароне, кабтак, як Сапегі, ніхто больш край не апанаваў, сказаў Храптовіч. Але, каб не стала ў Княстве як на Украіне. Там жа што ні можны, то караняж. У нас таксама не тол ькі значнейшыя, але і засцянкоўцы застогнуць, як пачнуць іх землі скупляць ды захопваць. I селяніну няма горшага пана як прыблуда. Правы Вялікага Княства, закладзеныя ў Статуце, павінны застацца непарушнымі, што б ні спявалі айцы-біскупы пра адзіную веру і вяршэнства Божых спраў над "дачэснымі".
Тур з разуменнем паківаў галавою.
-	Можа варта было б абгаварыць гэтыя справы ў нейкім цяснейшым коле? запытаў ён. Пан кашталян, я мяркую, не спяшаецца з ад'ездам?
-	Калі не прагоніш, засмяяўся кашталян. Але збірай надзейных людзей. Потым паназіраем, якія пагалоскі, якія ўражанні, настроі, размовы. Дарэчы, ці маеш адданага чалавека, каб прыкладам ліст неабыякі даверыць?
-	Ёсць такія, нават не адзін.
-	Тады выберы самага надзейнага ды пакажы мне. Калі настрой будзе адпаведны, сустрэнемся на вашым рэляцыйным сойміку. He з'яўлюся будзе ад мяне чалавек.
Храптовіч устаў і пацягнуўся.
-	Як ты на тое, каб пашпацыраваць па твайму парку ці саду? Як ты яго называеш?
Сцяпан Тур падумаў, што кашталян не хоча паглыбляцца ў слізкую тэму Сапегаў у пакоях.
-	Пайшлі, калі не стаміўся. Там і паглядзіш, якой назвы варты, засмяяўся гаспадар.
Выбралі дарожку. Абапал была наўмысна занядбаная глушэча: падлесак шчыльна абсеў высокі баравы сасоннік. Ішлося нібы лесам, пад нагамі спружыніла сакавітая траўка.
-	Хітра скарыстаў барок, пахваліў Храптовіч. Проста з парогу ў пушчу.
Гаспадару спадабалася пахвала.
-	Вось цяпер магу адказаць на тое пытанне, сур'ёзным тонам прамовіў ён. Супраць Сапегаў можа і няшмат выступіць, але за іх, думаю, ніхто. Наконт караля прыхільнасці больш французскія. Чаму, пэўна і самі не ведаюць, бо дзе тая Францыя і ці існуе насамрэч, не ўсе ўпэўнены, засмяяўся Тур.Што да канфедэрацый, то залежыць ад пары году, настрою і падбухторшчыкаў. НаконтСапегаў-лепш выкарыстаць наш павет дзеля падрыхтоўкі і забеспячэння. Дарогі неблагія, рака, да таго ж ціха, менш увагі і шанцаў выкрыцця.
-	Твая праўда, кіўнуў Храптовіч. Варта падумаць. А зараз наконтвашага сойміка. Паслязаўтра?Тады заўтра, Сцяпане, усё рыхтуем: інструкцыі паслам, "laudamus" іўсё іншае. Нельга, каб гэта рабілася саматугам, нельга і сарваць соймік.
Сцяпан Тур згодна ківаў галавою. Зрыў сойміка ў прысутнасці кашталяна стаў бы сведчаннем непавагі да яго высокай пасады, альбо, што не лепш, дачынення высокага ўрадоўца да зрыву. Здаля ад месца падзеі, у віленскіх палацах ворагі Храптовіча абавязкова гэтым пакарыстаюцца.
-	Як са зрывачамі? Маеце? пацікавіўся кашталян.
-	А ці ж мы горшыя за іншых! усклікнуў маршалак. I крыкачы ёсць, і зрывачы. Але мы з імі ладзім, засмяяўся ён, ужо каторы год соймікаў не зрывалі, а спрабавалі кожны раз.
Храптовіч разумеў, што немалая, калі не пераважная, заслуга ў ратаванні соймікаў ад зрыву належыць маршалку. Права "liberum veto", патрабаванне адзінадушнай згоды, угрунтавала своеасаблівае рамяство зрывача соймікаў, і Сойму ўсяе Рэчы Паспалітай. Хвароба гэта шырылася, распаўзалася год ад году. Зрывалі Соймы, зводзячы на нішто карпатлівую працу па выпрацоўцы законаў. Зрывалі прыняцце ўхвалаў, што не адпавядалі прыватным мэтам . Зрывалі і дзеля таго, каб паказацца: а я вось штомагу! Шляхта, у імя права залатой вольнасці, упарта не пагаджалася замяніць адзінадушнае ўхваленне воляй большасці паслоў.
Могуцьздарыццанечаканасці?-занепакоіўсяХраптовіч. А як з абраннем маршалка?
-	Нечаканасцей не спадзяюся. А дырэктарам, як вышэйшага рангам, дагэтуль выбіралі мяне. Ёсць праўда адна асаблівасць: справа наезду. Здарыўся такі надоечы.
-	Наезд! усклікнуў кашталян. Што ж ты маўчыш! Як гэта недарэчы! Паранены хто, ці, барані Бог, забіты?
Наезд, сапраўды, мог сапсаваць усе намеры. У такіх выпадках шляхта дзялілася на два бакі і траціла цікаўнасць да іншых, тым больш далёкіх, падзей.
-	He варта трывожыцца, махнуў рукою Тур. Усе цэлыя. Наехалі гайдукі аднаго новага, Сымона Бурскага, разбэшчаная зграя, але трапілі ў палон. Думаю на сойміку гэта ўсплыве, але дамо рады.
-	Ты лепш ведаеш, што рабіць, прызнаў кашталян, я са свайго боку зраблю захады супраць зрыву. I на Канвакацыі мы павінны абраць пасламі сваіх. Здолеем?
-	Спадзяюся. Ёсць значнае кола надзейных, пойдуць, куды падкажу. Дакладней, гэтым разам, куды ты падкажаш, усміхнуўся Тур.
-	Ясна. Абрады павядзеш ты, але я сяду за тваім сталом, так будзе лепей.
Маршалак кіўнуў з разуменнем: кашталян мудра пакідаў непарушным месца кожнага на першых лавах. Абодва ведалі, што значыць зрушыць шляхціца з вызначанага рангам месца на лаве. Бліжэй да першыхкалі ласка. Назад, гэта значыць ніжэй па іерархіі ані на пядзю! Рукамі ўчэпіцца за лаву, вочы ўніз, анічога не бачыць, аніякіх довадаў не чуе! А ранг кашталяна змусіў бы пасунуцца ўсіх. Пра якую згоду тады думаць? Цяжкое рамяство кіраваць шляхоцкай дэмакратыяй.
♦ ♦ *
На соймік выбіраліся загадзя, каб якая неспадзяванка ў дарозе не спазніла, каб заехаць па прыяцеля ці кума ды рушыць далей у вясёлай кампаніі, каб вырвацца на нейкі час з гаспадарчага калаўрота, наведаць царкву альбо касцёл, завітаць да крамы, да рамеснікаў, у шынок. Ужо напярэдадні мястэчка гуло як вулей.
У заездах, корчмах, шынках да ночы не моўкла гамана. Шляхта абменьвалася навінамі, палітыкавала, пляткарыла, піла і весялілася. У дварах ціснуліся адна да адной брычкі, каламажкі, а то й простыя вазы радні і знаёмых. Чутка аб прыбыцці нейкай важнай асобы ці не з самой Вільні дадала сойміку прыцягальнасці. Захаваць інкогніта пану кашталя-
ну не ўдалося, ды пра гэта, шчыра кажучы, не вельмі дбалі. Своечасова пушчаная чутка паспела даляцець да самых аддаленых куткоў, таму не дзіва, што шыкоўную, як на павет, карэту пана кашталяна ў суправаджэнні хвацкіх коннікаў вываліла аглядаць ледзь не ўсё мястэчка.
Кашталян, апрануты ў кармазынавы кунтуш з сінефіялетавымі адваротамі і такога ж, як тады называлі, гранатовага, колеру жупан, ехаў на прыгожым карым, венгерскай гадоўлі кані. Аздобны пояс і шабля з залачоным эфесам сыпалі пробл іскі пры кожным руху. Натапыраныя вусы, шапка крыху набакір, выпраставаная спіна, здавалася, скінулі Траяну Храптовічу год з
дваццаць. Ён весела перакідваўся заўвагамі з павятовым маршалкам Сцяпанам Турам і суддзём Уласам Кундзічам. Абодва ехалі поруч, але на паўкроку ззаду ў барвах свайго павету, таксама на карых конях, толькі шабля ў кожнага была іншага выгляду. Тройца, то ласкавым узмахам рукі, то кіўком галавы, то лёгкай усмешкай вітала жыхароў, выклікаючы захапленне.
Павятовая шляхта не часта мела нагоду апранаць святочны строй, таму не адмовіла сабе прыемнасці павыхваляцца перад раднёй і местачкоўцамі. Малінавыя, зялёныя, гранатовыя, блакітныя, пунсовыя кунтушы, пад імі жупаны самых розных колераў, вясёлкавай разнастайнасці паясы зіхацелі, пераліваліся ў неспакойным, жывым тлуме вершнікаў, што рухаўся ўслед за выездам кашталяна. Прыгожа апранутыя, на лепшых сваіх конях пры шаблях-карабэлях, асыстуючы асобе з Сэнату, усе адчувалі сваю прыналежнасць да народу-шляхты, гаспадароў краіны, поўніліся адчуваннем гонару і ўрачыстай хвіліны. Кожны падкручваў вус, напружваў ногі ў страмёнах і сачыў, каб не ападалі спрацаваныя плечы ды не горбілася спіна. Думкі старэйшых адляталі ў тыя часы, калі з труха на рысь, з рысі на галоп, мераючы адлегласці на конскія стаянні, праляталі яны неабсяжныя паўднёвыя стэпы альбо родныя палі і лясы. A шаблі, сёння толькі аздоба строю, былі неабходнай, штодзённага ўжытку, прыналежнасцю гусара, панцырніка-петыгорца ці казака павятовай харугвы ў сутычках і бітвах з татарскімі чамбуламі, маскоўскімі і шведскімі палкамі, турэцкімі ортамі, разбойнымі сотнямі з рашучасцю vincere aut mori, перамагчы альбо памерці!..
Святочная прыгажосць праплывала галоўнай вуліцай мястэчка ў напрамку рынка, па абодва бакі якога высіліся два небагатыя выглядам храмы: грэка-каталіцкі і рыма-каталіцкі, збудаваныя ў адным часе і ці не адным не надта амбітным дойлідам. Менавіта ў касцёле, адкуль ужо вынеслі святыя дары, было падрыхтавана ўсё неабходнае для правядзення сойміка, альбо, патэтычна кажучы, Рыцарскага Кола павятовай
шляхты ад самага заможнага да найбяднейшага загонавага пана-брата.
Калі шумлівая грамада, штурхаючыся, перапрашаючы, цырымонна вітаючыся, утаймавалася ў прасторы касцёла, месца за сталом, што паставілі перад алтаром, занялі павятовы маршалак Сцяпан Тур, па праву дырэктарства на папярэднім сойміку, сакратар Мікола Дольскі і ганаровы госць Траян Храптовіч. Як уладальнік немалых зямель у павеце, пасэсыйны, кашталян быў паўнапраўным абывацелем павета.
Сцяпан Тур узняў жазло, патрабуючы цішыні, абвясціў пачатак сойміку і звярнуўся да паноў-браці з кароткім словам.
-	Вітаю вашмосьцяў і ласкава прашу цішыні. Перш чым прыступіць да нарадаў дазвольце паведаміць усім нам прыемную навіну: разам з намі возьме ўдзел яснавяльможны пан кашталян, сэнатар Траян Храптовіч!
Калі сціхлі гучныя віваты, маршалак працягваў:
-	Лічу, шаноўнае Кола пагодзіцца з маёй прапановай аддаць жазло нашага сойміка ў рукі зацнага госця, дасведчанага дзяржаўнага мужа і нашага шаноўнага земляка, пана кашталяна. Як то кажуць, cedo majori, саступі старэйшаму!
Збор узарваўся крыкамі, уверх узляцелі шапкі, магеркі, заляскалі ў похвах шаблі. Але пан кашталян не драмаў. Перш, чым маглі прагучаць воклічы нязгоды, а такое заўжды магло здарыцца, ён ужо стаяў перад сходам з пакорай і ўзрушэннем на твары, чакаючы пакуль уляжацца радасць, апанаваўшая паноў-братоў.
-	Паны-браты! Шаноўныя вашмосьці ведаюць мяне здавён-даўна, як і я кожнага з вас. Gens una sumus, мы адно плелля! Абавязкі пасады, якуюўсклаў на мяне наш Найяснейшы Пан кароль, Пан наш міласцівы Ян Трэці, апякуйся, Божа, яго душою, трымалі мяне здаля ад гэтага краю, дзе я нарадзіўся і ўзрос. У гэтым касцёле я, як і шмат хто з вас, быў ахрышчаны. Тут стаў да першай камуніі. 3 таго вунь рынку першы раз, яшчэ маладзёнам, як вось гэтыя рыцары, пайшоў у паспалітае рушанне бараніць наш куток, як і ўсю Айчыну, ад варожай нава-