• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 1

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 414с.
    Гародня 2013
    97.62 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    -	Я па сутнасці закончыў, ветліва кіўнуў маршалку пан Лявон. Наес habui, quae dixi, што меў, тое сказаў. Mary адказаць на пытанні і заўвагі. Хоць бы на апошнюю ад пана патро-
    на: не думаю, што суд, супаставіўшы маёлласныя правы пана Бурскага на Крушню з яго прэтэнзіямі на Клінок, стане на ягоным баку.
    Увага ўсяе залы была прыкавана да Шарэвіча і, ллабыць, ніхто не заўважыў, як пры апошніх словах аканома Бурскі ўвесь насцярожыўся і ўпіўся вачыма ў Шарэвіча, які адкрыта абвінаваціў яго ў спробе захопу маёнтка, а не ў свавольстве дворні.
    У дапамогу Аскерку, ці то сам па сабе ўзняўся яшчэ адзін законнік, малады пісар земскага суда.
    -	Пане Шарэвіч, ці не стаў пан ахвярай наўмыснага ілжывага паведамлення невядомага дэлятара? Можа хто недобрасумленны захацеў сутыкнуць вас з суседам. А вы на гэта паддаліся і парушылі права.
    Шарэвіч уважліва прыглядаўся да маладога судзейца, нібы бачыў яго ўпершыню, пакуль той не пачаў разгублена азірацца. Нарэшце Шарэвіч сабраўся адказаць.
    -	Парушыў права, паддаўшыся нагаворам, падбіў гайдукоў суседа наляцець на маёнтак маёй лані? з'едліва ўдакладніў ён. Нязграбна бароніш, пане Кярдай, таго, хто першым правз парушыў. Успомні, ацан, што кажа пра наезды наш Статут Літоўскі. На збройны напад са стралянінай мы мелі лрава адказаць стралянінай і нават забіць нападнікаў in facie loci, на месцы злачынства. Мы ж не ведалі, наўмысна яны б'юць міма, ці адпаведна здольнасцям, адзначаным панам патронам. Абяззброілі гіцляў і звялі на нішто іх ганебныя намеры. Дзе ж туг парушэнне права? Належыць нам навязка з прычыны наезду? Статут сцвярджае: належыць. За страту летняга дня працы належыць кампенсацыя. Мы яе атрымалі ў выглядзе коней і рыштунку. А ўтрыманне гэтых нягоднікаў! Кожны жарэ як добры падсвінак, а мы іх голадам не морым. Гэта ж таксама каштуе. Што да ілжывага даносу, можа васпан пра што ведае, але не я. На мой погляд кожны пан павінен мець сваіх людзей на воку. Можа пан Бурскі патлумачыць, хто кіраваў гэтым цівуном?
    -	Меркаванне слушнае, пагадзіўся маршалак.
    Ён уважліва сачыў за настроем збору, спрабаваў параўнацьрасклад сіл. Якчаста здараецца, бок пацярпелы, а ім безумоўна быў Лявон Шарэвіч, пакуль што атрымліваў больш нападаў, чым вінаватыя. Гул у касцёле не сціхаў. Былі тут і тыя, хто перажыў падобную лявонавай сітуацыю, былі і такія, што вытваралі падобнае. Хоць і даўно, але не забылася. Чакаць аднадумства не даводзілася. Замаўчаць ці забалбатаць справу? He з Шарэвічам такія спосабы, маршалак ведаў гэта ад пачатку. Ён адшукаў вачыма Бурскага.
    -	Дык папросім шаноўнага пана Бурскага выказацца ў гэтай матэрыі.
    Бурскі даўно зразумеў, што адседзецца моўчкі яму не дадуць. Занадта няўклюдна павёў абарону пан Тодар, хай на яго халера! Паспрабаваў адбіцца адным сказам.
    -	Я гэтага наезду не рабіў і не загадваў рабіць. Калі нехта з маіх людзей у маю адсутнасць учыніў шкоду, то хай і адказвае паводле права.
    -	Але ж звярну ўвагу шаноўнага пана, настойліва адзначыў маршалак, што Статут Літоўскі на такія наезды, калі ўсё было так, як кажа пан Шарэвіч, глядзіць вельмі сурова. I, як вы, безумоўна, памятаеце, абцяжарвае непрыемнасцямі прынцыпала злачынцы. Якія вашы намеры ў гэтым накірунку? Непакоюся ўжо як павятовы ўрадовец, вы ж разумееце.
    Бурскі па ранейшаму спрабаваў нахрапам.
    -	Але ж, сваім парадкам, мае людзі падлягаюць абароне таго ж права, не саступаў ён. 3 імі абыйшліся неадпаведна з іх віною, па сутнасці ўяўнай. Калі быў наезд, то дзе ж пацярпелыя?
    -	Пацярпелыя ёсць! рэзка ўставіў Шарэвіч. Чаму вы прывыклі, што гуза павінен мецьтой, на каго нападаеце, ахвяра? А калі нападнік атрымаў па заслугах за лайдацтва ад тых, каго ён збіраўся пакрыўдзіць, то вы і не вінаватыя? Вось і маюць адсідку ў склепе, а нахабны панскі цівун, якога вы разбэсцілі
    беспакаранасцю, зараз з нашым дурнаватым кухцікам курэй скубе. I няхай толькі памкнецца лайдачыць!
    -	Як пана разумець? узвіўся Аскерка. Шляхціц па прымусу курэй скубе? Est modus in rebus, усяму ёсць мера! Гэта ж кантумэлія, знявага шляхоцкага стану!
    Шарэвіч на палкую філіпіку толькі паціснуў плячыма.
    -	У таго цівуна шляхоцкасці, як у васпана, перапрашаю, сораму. Вашмосьць выдатна ведае, што ў найлелшым выпадку гэты гіцаль-скартабяляк. Але я не веру ўяго вайсковыя заслугі. Баб на падворку ганяць, дворню сцёбаць вось любы яму занятак.
    Бурскі пакарыстаўся выпадам патрона і, не адказаўшы на пытанні маршалка, выслізнуў з дыскусіі. Заўвага пра скартабяляка прыйшлася яму вельмі недаспадобы. Пакуль маршалак разважаў, ці падняць яму Бурскага, ці больш не чапаць, азваўся пан Бака, гербу Bara. Герб неблагі, але нядобразычліўцы казалі, што для пана Бакі варта было дадаць спераду літару "3". Адсутнасць уласнага стаўлення да любой падзеі не стрымлівала яго ад выказвання на сесіях земскага суда бязглуздых меркаванняў, заснаваных на пачутым ад каго іншага. Вось і зараз прамова патрона і безстароннасць маршалка штурхнулі стаць на мацнейшы, як яму здавалася, бок.
    -	"Ну, і што гэтаму ёлупню трэба? прастагнаў у душы маршалак, праклінаючы таго, хто дазволіў прысутным на судовых паседжаннях выказваць свае прапановы, дзякуй Богу, не абавязковыя для разгляду. Вось і намножылася такіх Бакаў ды Сікірыцкіх, а слова мусіш даць!"
    Пан Бака пажаваў шчарбатымі сківіцамі, памычэў, нібы прыкідваючы, ці не адступіцца ад намеру, але зыказаўся:
    -	А ці не паспяшаўся васпан зтою вярбою, пане Шарэвіч? Можа тыя крутануліся б на падворку ды ад'ехалі. Заўжды лепш трымаць вароты зачыненымі, бо, як усё наросхрыст, то чаму б коням не заляцець, павучальна закончыў пан Бака.
    Маршалак таксама пажаваў вуснамі.
    -	Божа, улічы маё цярпенне, як прыйдзе час!
    Ён у роспачы зірнуў на пана Лявона, бо не ведаў, як бы сам адказаў на такую сентэнцыю. Затое ведаў, што ў двор пана Бакі трапіць цяжэй, чым у іншую фартэцыю.
    -	Недагледзеў, вашмосьць,-патульна прызнаўпанЛявон. -3-за занятасці, не ад нядбал ьства, павініўся ён. -Зачыняў, чым знайшлося, ды спазніўся. Ну а цяпер трымаю зачыненымі, як васпан раіць. Няма, бач, грошай на такія вароты, як у вашэці.
    -	Слушна, васпане, робіш, слушна, заківаў Бака, не падазраючы аніякіх кпінаў у словах Шарэвіча.
    Пан Сікірыцкі не мог дазволіць, каб ватаванне завяршаў гэты недарэка Бака. Толькі ён, Сікірыцкі, можа дапамагчы маршалкуўтакойзаблытанайкалізіі. Атрымаўшыдазвол,загаварыў з мінай вынаходніка:
    -	Звяртаюўвагу шаноўныхягамосьцяў на мажлівы паварот разгляду. Ён дасць нам бліскучае вырашэнне і задаволіць абодва бакі, абнадзеіў соймік прамоўца. Паварот такога кшталту, пан Сікірыцкі замоўк, скіраваўшы погляд на неўгамонных на хорах. Калі, як кажа пан Бурскі, яго людзі дзейнічалі самавольна, то сама сабою накідваецца наяўнасць крадзяжу імі панскіх коней дзеля злачынных мэтаў. Адсюль канклюзія: іх можна павесіць, як канакрадаў, коней вярнуць уладальніку, a ўладальнік, азначаны пан Бурскі, складае падзяку слоўна і маёмасна пану Шарэвічу за тое, што злавіў гэтых канакрадаў. Ці ясна я абгрунтаваў прапанову, пане маршалак?
    -	Як уЛітоўскімТрыбунале, вашмосьць, уздыхнуў Сцяпан Тур. Гэта ж колькі лесу пойдзе на шыбеніцы! Хіба васпан ахвяруе?
    -	Гэта мною пакуль не ўзважвалася.
    Паварот такога кшталту не спакушаў ашчаднага пана Мечыслава, затое Сцяпан Тур знайшоў у яго выказванні карысную думку.
    -	Пакуль пан Сікірыцкі разважыць наконт лесу, а заадно, дзе нам знайсці танным коштам ката, я прапаную бакам падумаць аб палюбоўным замірэнні, якое, па слушнаму меркаванню пана Мечыслава, задаволіць усіх. Схіляю да гэтай канклюзіі
    Рыцарскае Кола. Спрыяйце, вашмосьці, сваім аўтарытэталл захаванню спакою ў павеце і зладжанасці ў нашых паседжаннях. Гэта тым болей прыймальна, што пан Шарэвіч не настойвае, як я зразумеў, на сплаце шкоды, на пакаранні, што патрабавала б судовага ўмяшальніцтва. Кожны працэс будзе нямала каштаваць абодвум бакам.
    -	О! 3 суда, як з пруда, сухім не выйдзеш! дадаў пан Сікірыцкі, задаволены поспехам.
    Бок пана Бурскага адчуў аслабленне сваёй пазіцыі і паспрабаваў вярнуць страчанае.
    -	Але ж соймік нельга ператвараць у нейкі нібыта суд, незадаволена выказаўся пан Трыпуцкі, часты госць і застольнік крушнянскага двара. Было б больш адпаведным заняцца надзённымі справамі, а не растрасацьтутсваркі ды маёмасныя прэтэнзіі, нявартыя ўвагі.
    Але і маршалак старанна сачыў за настроем залы і не збіраўся пазбаўляцца хоць і нязначнай перавагі. Трыпуцкі насуперак намеру стварыў прыдатную, да таго ж нейтральную, нагоду падмацаваць дасягнутае.
    -	Калі васпан лічыць бяспеку і гонар шляхцянкі, удавы паважанага чалавека, не вартым нашай увагі, то, на маю думку, пан сказаў гэта, абмовіўшыся. Уяві, вашмосьць сваю жонку ў падобным становішчы. Усе мы пад Богам ходзім, дай ён нам усім здароўе.
    Намёк быў трапны: сыноў у Трыпуцкага не было, а сам каторы год працэсуецца з двума суседамі з-за нейкай сенажаці.
    -	Я лічу, сказаў маршалак, пан Шарэвіч, калі жадае, можа сесці.
    Пара было пераходзіць да ватавання, выказвання меркаванняў і прапаноў па разглядаемай справе. Аллатары красамоўства не маглі ўпусціць магчымасці высыпаць на галовы таварыства воз местачковай лаціны і шмат вазоў слоўных загадак, адгадкі на якія былі невядомыя самому прамоўцу. Блізкасць да Цыцэрона не абавязвала, у іх разуменні, да дробязнай дакладнасці. Гаварылася "палітычна", гэта значыць
    шматслоўна, мудрагеліста, павяртаючы сваю думку, а за ёю змардавануюўвагуслухачоўтакды гэтак. Сам ЛітоўскіТрыбунал не атрымаў бы ад іншага яснага адказу, як ён ставіцца да падзеі, пра якую мова.
    Абыйсці гэту працэдуру ніхто б не дазволіў, бо соймік без ватавання, што лазня без вады альбо карчма без гарэлкі. Даўшы сабе і таварыству хвіліну перадышкі, Сцяпан Тур узняў жазло, просячы цішыні.
    Паколькібакі,здаецца,нічогановаганедадаюць,-сказаў маршалак, а ўзаемныя ўшчыпы могуць толькі зашкодзіць, я прашу паноў Аскерку і Шарэвіча ўстрымацца ад заўваг і абмежавацца адказамі на пытанні. Запрашаю панства да ватавання па дадзенай матэрыі, і выказвання прапаноў, як нам пагадзіць бакі і захаваць згоду, а тым самым правадзейнасць нашага сходу.
    Усе афіцыйныя асобы, маючыя пяршынства ў выказваннях, угрунтаванае як законам так і звычаем, па чарзе хітнулі галовамі, саступаючы слова ўніз па іерархіі.