• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 1

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 414с.
    Гародня 2013
    97.62 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    -	А калі зірнуць глыбей і далей, то пан Шарэвіч адначасна дапамагаўсуседуўвыхаванніягодворні. Вучыўяешанавацьмаёмаснае права, паказаўшы, як лёгка страціць сваё, пасягнуўшы на чужое. Тое, што пан Шарэвіч бараніў не сваю ўласную маёмасць, пане патрон, Пуцята схіліўся ў пашанотным паклоне да Аскеркі, надае яго дзеянням усе прыкметы адсутнасці асабістай карысці і прамаўляе на кошт высакародных намераў. I нам няма патрэбы ісці да таго склепа, дзе хлопцы набіраюцца розуму. He варта дашуквацца іх прывілеяў ды гербавых папер, шляхта яны ці паспаліты люд. У апошнім выпадку ўвогуле няма прычыны гаварыць пра паланенне. Для дворні пэўная суровасць абыходжання толькі на карысць. Як казалі старажытныя, merum sabrio male olet, залішняя ўмеранасць дрэнна пахне. Калі ў гэтага цёмнага цівуна не хапіла дасведчанасці ў выкананні задуманага, хай атрымае навуку. Я не сумняваюся, што ўсё выглядала б іначай, калі б гэтым займаўся сам пан Бурскі.
    Пан Касьян спахапіўся і паспяшаўся ўдакладніць, пакуль слухачы не зрабілі непатрэбных высноў.
    -	Як бачыце, нават гэта асаблівасць сведчыць пра недатычнасць пана Бурскага да прыкрага выпадку. Віна яго ёсць. Але яна тлумачыцца мяккасцю сэрца і празмернай паблажлівасцю,
    што і спрычынілася да пэўнай разбэшчанасці гайдукоў. Узяўшы ледзь не пад бацькоўскую апеку цэлы гурт абыйдзеных лёсам маладзёнаў, пан Бурскі не здолеў далучыць да іх пэўную колькасць сталых, дасведчаных жыццём людзей. Занятасць пана Бурскага і яго анельскі характар стварылі становішча, калі маладымі гарэзлівымі дзецюкамі стаў запраўляць, як яму хацелася, упарты і наравісты цівун. 3-за яго церпіць прыкрасці пан Бурскі і добра, што сусед наклаў на свавольніка заслужанае пакаранне. Будзем спадзявацца, што неўхваленне і спагнанне з боку чужога пана паўплывае дадатна і на гэткага чалавека.
    Пан Бурскі спачатку слухаў падсудка нядбала. Яму здавалася, штоўсё гэта, каб паказацьсябе, пакрасавацца пераддрабнатой. Сам не заўважыў, як пачаў прыслухоўвацца і зразумеў, што Пуцята ўскосна бароніць яго пазіцыі, выразна іллкнецца змазаць прыкрае ўражанне, пакінутае патроналл з яго нахабствам, бессаромнасцю і звыклай дуратой. У тым становішчы, якое склалася з-за неразумнай абароны пана Аскеркі, выйсце, што падказвае падсудак, мабыць самае адлаведнае, калі не адзінае. Усё ж гэты павук судзейскі правільна папярэджваў, дарма не паслухаўся, падумалася Бурскаму.
    Пан Пуцята тым часам заканчваў пры поўнай цішы сабраных. Што ні кажы, так палітычна прамаўляць у мястэчку не навучышся. Цікава чым ён скончыць?
    -	3 усяго вамі пачутага, пачаў падводзіць рысу пан падсудак, высноўваецца неабвержнае вызначэнне падзеі як недарэчнасці, што вычарпалася сама ў сабе з моманту паланення тых неразважных зухвальцаў. Чарговы раз прыходзіць на думку мудрасць старажытных: casus не абавязкова casus belli! Яна, гэтая падзея, не ўласцівая нашаму побыту, нашым павятовым звычкам і дачыненням. Дзеянні бакоў былі можа і паспешлівыя, але не мелі непапраўных наступстваў. Каб разарваць гэты зачараваны круг, гэты circulus vitiosus, самае разумнае падаць руку згоды і неадкладна забыцца на ўсё прыкрае, бо аніводзін бсж, па шчырасці, не мае за сабою юрыдычна бясспрэчнай віны.
    -	Але ж і закруціў карагод, нячысцік! -падумаў Шарэвіч. Хто б яшчэ так мог чорнае паказаць белым?
    Тым не менш пан Лявон быў задаволены выступам падсудка. Разумеў, што той ратаваў Бурскага, але адначасна пазбаўляў прыяцеля мажлівасці далейшага нападу і асуджэння кліноцкага акакома. Няхай і так будзе, думаў Шарэвіч, ўсё ж не ўдалося пацукам дапяць свайго.
    Але не ўсе лічылі, што справе канец, і бок Бурскага неадкладна павінен павініцца, адсоўваючы пагрозу паўтарэння кім бы то ні было падобнага ўчынку. Нечакана ўзняўся ксёндз.
    -	He ў маіх звычках умешвацца ў падобныя справы, уплываць сваім санам і словам Божым на вырашэнне будзённых спрэчак аб дабротах зямных. Але сёння я мушу зрабіць выключэнне і як душпастыр і як абывацель нашага Княства, як падданы каралёў нашых, хай доўгім будзе іх жыццё і міласэрным панаванне.
    -	Вось жа не ведаю я, Шаноўнае Кола, больш набожнай і цнатлівай верніцы, чым памянутая тут шматкроць пані Яніна Забелава, павятовая стольнічыха.
    I пайшоў ксёндз у працяглае апісанне ўсіх заслуг і ўчынкаў зацнай удавы ад маладосці і па сёняшні дзень.
    -	Са свайго невялікага даходу, замілавана даводзіў ён, пані Яніна ахвяруе і ка патрэбы касцёла, і на бедных, і сіротамі апякуецца, як ніхто іншы. Ці ж гэта большасці прысутных невядома? To як жа можна ганьбіць яе парогі бессаромным нікчэмным гвалтам! Ці ж можна, утварыўшы нялюбы Богу ўчынак, замест таго, каб ўсклікнуць: "peccavimus"! грэшны!, яшчэ патрабаваць пакарання тых, хто стаў на абарону годнасці і маёмасці сваёй пані?
    -	Але ж гэта не яе маёмасць, яна карыстаецца ею няпраўна, выгукнуў занепакоены Аскерка, як тапелец з парванай саломінай.
    -	Прабачце, айцец Габрыэль, павярнуўся да ксяндза маршалак. Як гэта, няпраўна? Ужо каторы раз пан патрон робіць такія заявы без довадаў, Сцяпан Тур не хаваў незадаволенасці.
    Вось прынеслі выпіску з кніг: тут пазначана, што пані Яніна Забела, удава павятовага стольніка Забелы ёсць праўны апякун маёнткаў, якія адпісаны ўнуку па мячы, Андрэю Забелу, на сёння адсутнаму.
    -	Але ж толькі пры жыцці ўнука! не здаваўся Аскерка.
    Маршалак няўхвальна зірнуў на пана патрона. Калі б не гэты ўпарты дурань, усё даўно было б палагоджана.
    -	Вашмосьць мае бясспрэчныя сведчанні яго смерці? Ён прызнаны на праўнай аснове, а не па чутках, памерлым альбо забітым? He вам жа прыпамінаць, што і ў такім выпадку маёмасць падпадае пад права кадука, але не пад захоп наездам, крыху з'едліва закончыў маршалак. Але мы лерапынілі прамоўцу. Даруйце, ойча.
    -	Нічога. Усё для высвятлення справы, лагодна адказаў ксёндз. Я хутка скончу. Наконт непатрэбньгх чутак скажу наступнае: не думаю, што парушу таямніцу споведзі, бо не аб граху мова, калі паведамлю, што пані Яніне явілася святая патронка і пацвердзіла яе веру ў тое, што ўнук жывы і хутка вернецца. Падтрымала яе маленні за ўнука.
    -	Ну, гэта ўжо довад! хмыкнуў пан патрон і змоўк пад суровым поглядам ксяндза.
    Мабыць адчуванне, што поле яго абароны курчыцца на вачах, канчаткова пазбавіла пана Тодара асцярожнасці. 3 мноства ягоных неразважных заяў апошняя была самай неабдуманай і расплата прыйшла неадкладна.
    -	Васпан ставіць пад сумнеў мажлівасць Боскай міласці шчыра веруючым людзям аб'яўленнем святых і анёлаў? строга запытаў айцец Габрыэль. Але ж усяму павінна быць мера, modus in rebus, сын мой.
    He могён у прысутнасці такой колькасці сведкаў дазвол іць падобныя выбрыкі ды яшчэ такой няздары, як гэты, зжалься Божа, палястрант. Атой некалькі разоў запар разяўляў рот, нібы ловячы паветра, але нічога не здолеў вымавіць. Відаць, цень няшчаснага Лышчынскага папераджальным знакам стаў яму ў вачах. А неадольны апанэнт не збіраўся злітавацца над разгубленым патронам.
    -	Шкада, што згубныя ўплывы атэізму замінаюць адукаваным людзям успрымаць...
    Ксёндз, відаць, вырашыў не адцягваць увагу аўдыторыі на тэалагічныя размовы і проста сеў, махнуўшы рукою. Усё і так было ясна. Маршалак атрымаў дапамогу не лёгкай шляхоцкай кавалерыі а магутнай гусарыі касцёла. Заставалася даціснуць Бурскага, схіліць да згоды Шарэвіча будзе не цяжка.
    -	Ці мае хто што дадаць? тон Сцяпана Тура падказваў, што дадаваць больш нічога не трэба.
    -	Ці мае што пан Бурскі? Аскерку маршалак ужо не ўлічваў.
    -	Я не прывык сам займацца юрыдычнымі справамі, таму ўстрымаюся ад вердыкту.
    Бурскі праклінаў сваіх дарадчыкаў, што пераканалі яго звязацца з гэтым Аскеркам. Можа трэба было пераламаць сябе ды параіцца з падсудкам? Заставалася шукаць пагаднення без страты прыхільнікаў.
    -	А пан Шарэвіч? маршалак разумеў, што Бурскі чакае выказвання аканома.
    -	Я склаў у гродзе дэпазыт, мой ліст да пана Бурскага і сойміку. Могбы агалосіцьяго, алетол ькі са згоды атрымал ьнікаў. Мажліва гэта праліло б больш святла на мае паводзіны і паказала б, што я не імкнуўся да сваркі і нязгоды. Але ж я і сам гэта пацвярджаю, таму, на маю думку, дадатковыя довады і звесткі не вельмі і патрэбны.
    Сцяпан Тур пахваліў Шарэвіча за спрытны ход. He рызыкне Бурскі новага дыспуту.
    -	Ці зычыць сабе пан Бурскі агалошвання памянёнага дэпазыту?
    Той ўжо зразумеў, што трэба мірыцца, і неадкладна. Невядома, штотам нагрызмоліўгэты стары ваяка. Асабліва калі ўспомніць цьмяны намёк пра Крушню. Дае мажлівасць выйсці з недарэчнай сітуацыі без страты твару, то варта пакарыстацца яго добрасумленнасцю. Далей пабачым, што рабіць.
    -	Пасля апошніх словаў пана Шарэвіча я таксама лічу непатрэбным раскручваць спрэчку нанова, азваўся Бурскі.
    Сапраўды, прыкрае пачуццё крыўды перашкодзіла налл спыніцца ў адпаведны момант. Я перапрашаю шаноўнага суседа за ўчыненыя маіллі людзьмі турботы і абяцаю строга пакараць вінаватых. He маю да яго ніякіх даллаганняў.
    3	гэтымі словамі Бурскі ступіў некалькі крокаў у напрамку Шарэвіча і першы працягнуў руку. Маршалак ледзь не ўмольна глянуў на аканома, баючыся, каб што выпадковае не перашкодзіла замірэнню. Але пан Лявон ужо ступіў насустрач Бурскаму і паціснуў працягнутую руку.
    -	Я прымаю прабачэнні і не маю больш крыўды. Дзякую шаноўнаму Колу і яго дырэктару за справядлівае абмеркаванне і вырашэнне кашай справы.
    Касцельная зала ўзарвалася воклічамі. Здавалася, усе без выключэння рады вынікам і ганарацца сваёй разважлівасцю. На дражджах гэтага захаплення расла слава Лявона Шарэвіча. Глядзіты, ваўкоўтыхусклепетрымае, дамогся такі прабачэнняў ад гэтага фанабэры! А гой гіцаль непераможны курэй скубе, рамяство спасцігае, псяюха! Што робіцца! Што робіцца? Два тыдні, дзе там, тыдзень які, баяліся пачуць тупат іх коней. Бо стопчуць лотры пасевы і не азірнуцца, спаляць стог і вокам не міргнуць. Аж знайшоўся на іх смелы! Цяпер будуць ціхманыя, прынамсі на нейкі час. А можа, дасць Бог, з'едуць куды.
    Абмяркоўваць што-небудзь яшчз ў гэты дзень не было ніякага жадання. Свята шляхецкай дэмакратыі не варта азмрочваць будзённасцю. Вельмі часта ў імя згоды соймікі паступаліся інтарэсамі слабейшых, пакрыўджаных, іх прымушалі саступаць. Гэтым разам сталася іначай.
    Якузнагарода за добры ўчынак прагучала паведамленне маршалка: