Прастрэлены талер. Кніга 1
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
- Перш, чыаа разыйдземся, дайце, ягамосьці, згоду не займаць заўтрашні дзень сесіяй. Айцец Габрыэль хацеў бы не парушаць нядзельнага парадку. Паслухайце і другое, але ў цішы, маршалак хітра ўсміхнуўся, каб пасля не шкадаваць, што недачулі.
Сцяпан Тур дачакаўся поўнай цішыні.
- Па даручэнню пана кашталяна запрашаю вас на вечарыну ў нашу славутую карчму. Пан кашталян ладзіць яе ў наш, яго землякоў, гонар. Адпачніце, прыстройцеся і сардэчна запрашаю!
Грымнулі віваты, аж скляпенні здрыгануліся. Пан кашталян, стоячы за сталом маршалка некалькі разоў схіліў голаў у паклоне, прыклаўшы руку да сэрца. Шляхта тлумна і радасна паваліла на рынак, пачала расцякацца па вулках мястэчка. Пан Лявон пакідаў касцёл у глорыі пераможцы разам з Севярынам Мяжэвічам, у якога спыніўся на час сойміку.
- Але ж і накрэкаўтой маладняк, засмяяўся пан Севярын, сапраўды, вясёлы атрымаўся соймік. Мабыць першы гэткі на маім жыцці.
- 1 не кажы, адгукнуўся Шарэвіч. Пачалі з суда, працягнем вечарынай, а чым скончым?
- На болылае нелыа было спадзявацца. Маршалку з кашталянам Канвакацыіўгалаве, маглі справуспляжыць. Тур павёў сябе ганарова, малайчына. Быў бы хто іншы за дырэктара, цяжэй бы прыйшлося. А што ў тваім дэпазыце?
- Ат, лухта, адказаў пан Лявон. Напісаў на ўсякі выпадак, што выстаўлю прызнанні цівуна. Той сапраўды папаўся на дурніцу і тое-сёе нагаварыў. Прызнаўся, што Бурскі наехаць загадаў, як і на Крушню,
Мяжэвіч з разуменнем паківаў галавою.
- Кажаш лухта, а Бурскі хвост падціснуў. I другім разам яго як шылам джгнулі. Гэта, як ты ўспомніў аб правах на Крушню. Спужаўся.
- Я то не рваўсятаго агалошваць, бярогна крайні выпадак. Ды і цівуну быў бы канец. А ён пра Хмялеўскага нешта ведае. Ты б бачыў яго твар, як я запытаў пра Хмялеўскага. Чаму ад гэтага імя яго халера круціць? I адначасна адмаўляе, што ведае гэтага чалавека? He дае мне спакою той талер. Можа, зноў татарам Івана прадалі, а можа і горш.
Нейкі час ішлі моўчкі. Шарэвіч парушыў маўчанне першы.
- Каб жа хоць супакоіўся. Што яму ў гэтым невялікілл маёнтку, Севярыне? He магу даўмецца, навошта гэтыя звадкі з-за лапіка зялллі? Вельмі ж зухвала, як на тутэйшыя звычкі.
- Хутчэй за ўсё, разлічваў на безкаралеўе. Гэта што да зухваласці. А наконт маёнтка, то даўней быў значны, а зараз то сапраўды не варты звягі, але ён і не спадзяваўся звягі. Выйшла з Крушняй, няхай і гзта будзе танным коштам, праглынуць і другі захоп. А там яшчэ што трапіцца!
$ * *
He было ў мястэчку палаца, яку Нясвіжы, замка, як у Міры, і храмы не цягнулі на гарадзенскія, ці хоць бы, як у Мураванцы, не было аніякай іншай выдатнай будыніны, затое была карчма. Стаяла яна, калі дакладна казаць, не ў мястэчну, а за ім ці то перад ім, атуленая велізарнымі ліпамі, побач з трактам, ад якога вяла бярозавая прысада, прыемная воку ў любую пару года. Прысада прыводзіла падарожніка на добра ўкатаны двор з апошнім набыткам гаспадара, сонечным гадзіннікам, пасярэдзіне.
Карчлла была вельмі старая, праўдзівей старадаўняя, але неаднораз перасыпаная і адноўленая. Грунтоўна зрабаваная, але на шчасце не спаленая, маскалямі ў апошняе іх няпрошанае гасцяванне, была разбудавана і падмацавана дадатковымі прыбудовамі бацькам цяперашняга гаспадара.
Будынак, зрублены на нямецкі вугал, меў па фасаду добрых дзесяць сажкяў калі не болей. Шэсць ладных вокнаў давалі досыць святла, бо дом быў пастаўлены, як тады казалася, "на адзінаццатую гадзіну", каб сонца давала мноства святла, перш чым наступіць поўдзень.
Другі паверх у выглядзе мезаніна быў узведзены новым гаспадаром, як і стромы, з заломам на сярэдзіне вышыні, крыты гонтам дах а пад ім некалькі невялікіх пакойчыкаў для пастаяльцаў-начлежнікаў. Святло да іх даходзіла праз вокны ў шчытах. Ад фасаду мезанін выступаў невялікім падстрэшкам
над уваходам у сені, а з тылу працягнуўся далёка, даўшы пад сабою месца для добра атуленай сценамі стайні дзеля коней прыстойнай публікі.
Першы паверх дзяліўся сенямі на дзве няроўныя часткі. Ва ўсходняй месцілася вялікая зала з шынком. Ад захаду камора на прыпасы і жыллё прыслугі. Гаспадар, як шляхціц, лічыў для сябе адпаведным жыць у асобным доме. Пераняўшы стырно моцнай гаспадаркі ў здольныя рукі, трымаў свой камерцыйны сцяг высока, не зважаючы на кепікі зайздроснікаў наконт нешляхетнасці карчмарнай справы.
Цяпер, калі пасля дзікага ліхалецця пакрысе пачаў супакойвацца край, акрыялі мястэчкі і гарады, ажывіліся гандаль і рух на дарогах, карчма не пуставала, бо, ведаючы, што ў пэўным месцы заўсёды можна атрымаць добрую ежу, чыстую пасцель у цяпле, ды і каню адпаведны догляд, чалавек выбірае адпаведны шлях. I гаспадар карчмы аніколі не дапусціў, каб нехта паехаў расчараваны ў сваіх спадзяваннях. Ад пэўнага часу карчма не была для яго галоўнай крыніцай даходаў. Цаніўтое, што інстытуцыя забяспечвала яму вядомасць.
Абоз кашталяна атабарыўся паблізу ад самага пачатку. Лёгкія дашчаныя перагародкі наверсе хутка разабралі, каб зрабіць адзін вялікі пакой. У суседнім гайку згарадзілі жардзяны загон для коней. Панадворак і будынкі гудзелі, як вулей. Кухцікі, служкі, гайдукі мітусіліся ў двух залах, ладзячы з дошак, пакладзеных на бочкі,. доўгія сталы, засцілаючы абрусы, расстаўляючы збаны і латушкі, кубкі і міскі.
Двор быў упрыгожаны зелянінай і ачэплены вітымі каляровымі шнурамі. Па абодва бакі брамкі з гнутых бярозак, перавязаных стужкамі стаялі гайдукі, апранутыя па венгерску: чычкірыўабцяжку і шытыя шнуркамі даламаны. Яктолькі госць набліжаўся да брамы, гайдукі дапамагалі злезці, бралі коней і вялі ў загон. Гасцей тут жа браў пад апеку хто з кашталянавых дваранаў і перадаваў іншым таварышам, каб адпаведна статусу і рангу правялі ў прызначаную залу.
У зале гаспадар стала паказваў госцю месца, улічваў пажаданні і ўладжваў дробныя супярэчнасці. Сакратэр сойміка Дольскі з даверанымі маршалка і кашталяна старанна папрацавалі над вызначэннем рангаў мясцовай шляхты і нават параспісвалі невялікія "кантычкі" каб не памыліцца наконт якога-небудзь мясцовага натабля, бо крыўды пасля хопіць на гады.
Для бясспрэчных нобіляў у двары быў пастаўлены велізарны шацёр, цэлы палац з прыгожай залацістай тканіны, шытай турэцкімі выкрунтасамі, трафей венгерскага ці малдаўскага паходу. Уваходу сцераглі двое гайдукоў, апранутых янычарамі, з бліскучымі, зыгнутымі ў востры бок ятаганамі за шырокімі турэцкімі паясамі. Адкінутыя заслоны дазеалялі бачыць на сценах бліскучыя татарскія шчыты-калганы і розную ўсходнюю зброю. На залачоных ланцугах звісалі зіхоткія мядзяныя ліхтары. Толькі ветравік на самым версе шатра быў свойскі. Подых лёгкага ветрыку пакалыхваў звычны абрыс Пагоні, выкананай у тон усяму жоўта-залацістаму каларыту пекнай пабудовы.
Ля шатра гасцей сустракаў сам пан кашталян у атачэнні маршалка і некалькіх урадоўцаў павета. 3 кожным вітаўся нанова і, як гаспадар, дзякаваў за ўшанаванне яго запросінаў.
Хутка стайня, што была прыбудоваю галоўнага будынка, ужо запоўнілася. Стаенныя маршалка сачылі, каб не пагрызліся высакародныя гадаванцы арабскіх, венгерскіх ды іншых крывей. На тылах карчмы фурманы спрачаліся за лепшыя месцы для калясак і брычак, паслаблялі збрую, расцуглівалі коней, выціралі ім спацелыя спіны і бакі.
Мястэчка не Вільня, кашталян у павеце не павінен чакаць, ды самі госці з’яжджаліся, каб мець час усё агледзець і падзівіцца, таму ўладкаванне было справай клапатлівай, але нядоўгай.
Нарэшце галоўны распарадчык, ён жа начальнік эскорту і на гэты вечар "правая рука" кашталяна, зірнуў на сонца, кінуў погляд на сонечны гадзіннік, патрос над вухам замежную
цацку, спрунжыновы гадзіннік, пазычаны дзеля важнасці панам кашталянам, і, супакоены супадзеннем трох назіранняў, даў знак трубачу:
- Дзьмі!
Той, упёршы левую руку ў пояс, прыжмурыў вочы і дзьмухнуў у сваю залатую, як сонца, трубу. Гучны пералівісты спеў сігнала агульнага збору пралунаў над ваколіцай і прыгожым мяккім рэхам азваўся з лесу. Як толькі яно заціхла, распарадчык павярнуўся ў другі бок і махнуў рукою:
- Палі!
Дзве малыя гарматкі згодна гаўкнулі, і з глыбі карчмы праз адчыненыя вокны мезаніна грымнулі янычарскім маршам немудрагелістыя інструменты жыдоўскай капэлы. Калі не ў лад, то гучна.
Свята пачалося. Хто затрымаўся знадворку, бег на сваё месца, каб не спазніцца на першыя прамовы і тосты. А тых прадбачылася шмат. Кухню карчмы дапаўняла маршалкава, a надусімі кухарамі і кухцікамі ўладарыўувішны аканом Сцяпана Тура, празваны за вялікую патрабавальнасць "маршалкам дворні". Патрабавальнасць дала адчувальны плён: было што і піць і есці. На сталах стаялі вялікія місы і латушкі поўныя самай рознай смажаніны: ялавічыны, свініны, цяляціны. Што да птушак, то кухары пастараліся: там і тут на асобных падносах красаваліся засмажаныя ў печы і на ражне гусі, куры, курапаткі і глушцы, фаршыраваныя і нашпігаваныя чым толькі далося: салам, грыбамі, пячонкай, грэчкай ды яблыкамі. He маглі абмінуць і рыбы. Ляжалі засмажаныя шчупакі, карпы, ліны, галаўні і язі, абкладзеныя гароднінай, кашай і грыбамі. Цяжэй пералічыць, чаго там не было.
Калі адгрымелі першыя тосты і віваты, заспакоіўся першы апетыт, кашталянперапрасіў застольнікаўіразамздваранінам, які нёс кубкі і пляшку, накіраваўся да гасцей у пакоях карчмы. Першай наведаў залу, дзе частаваліся больш заможныя, значнейшыя. Тут вёў рэй пан Дольскі, неадменны сакратар соймікаў. Старэйшыя гуртаваліся вакол Севярына Мяжэвіча і Лявона
Шарэвіча побач з ім. У іншых месцах шчыравалі таварыскія, скорыя да чаркі весялуны. Але калі побач з панам Дольскім стаў сам кашталян, усе сцішыліся, павярнуліся ўтой бок і навастрылі вушы. Траян Храптовіч павітаў прысутных, запытаў, ці досыць пітва і ежы, а потым абвясціў сваё жаданне выпіць за здароўе і дабрабыт каханых гасцей. Адбыўшы пару сустрэчных тостаў на свой гонар, пан кашталян пад удзячныя віваты скіраваўся наверх у другую залу.
Тутбылонеменш,амо' наватболынлюдна.Госці папрасцей, але па ціхай дамове з маршалкам прысутнічалі й тыя, чыё няпісанае лрава быць у першай зале нікім не аспрэчвалася. Іхні ўдзел падтрьімліваў пачуццё роўнасці, на якое такія ўражлівыя паны-браты з тых, хто "на загродзе роўны ваяводзе." Такім ходам асяроддзе разбаўлялася, рабілася нібы аднастайным, a размяшчэнне ўспрымалася не як вызначанае адным маёмасным станам, але абумоўленае жаданнем сесці разам са знаёмцам, родзічам, ці колішнім таварышам па войску.