Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Максім Савіч быўтаксама суддзя, але земскі, абраны і зацверджаны каралём Янам III зусім нядаўна. Здаўна тутэйшы, таксама паважаны, хоць да ўраду свайго не так здатны, як пан Улас.
Як і спадзяваўся маршалак, з гурта Бурскага выгукнулі: "Няма лепшага, як пан Пуцята. Яго прапануем, а чаму, таксама пазней патлуллачым." Сцяпан Тур слухаў голас залы. Шматгадовы досвед і веданне людзей дазвалялі яму з высокай верагоднасцю вызначаць яе схільнасці і настроі. Першага канкурэнта сустрэлі аніяк; ні варожа ні прыхільна. На другім прозвішчы, Пуцяты, пракацілася прыцішаная гамана. "Тут аднадумства не будзе", адзначыў сабе Тур і запытаў:
-	Яшчэ хто мае прапановы?
-	А ёсць такія, ёсць, падаў голас Эдвард Шахлач ад "ваяроў". Мы, пане маршалку, раім свайго харужага, Макара Пётуха, як разумееце.
Хто павятовы харужы, маршалак ведаў, а вось навошта яго прапаноўваюць гэтыя хлопцы, даўмецца не мог. Хіба дзеля забавы коштам пана Макара.
-	Будзе клопат, ціха шапнуўТур пісару, хлопцы гаваркія, шмат каго падбухтораць.
Зала прыкметна ажывілася. Усе ведалі, што пан Макар не столькілюбіўвайсковасць,колькібыцьвайсковымначальнікам. Умаленькімпавецеабавязкіхаружага,ітакнязначныя,сыходзілі амаль нанішто. Але пан Пётух з-за гэтага не гараваў, насіў свой тытул важна. Да яго гонару не імкнуўся чэрпаць з гэтай пасады аніякіх даброт. Гаспадар быў дбайны, ашчадны, выстаўляцца са сваім багаццем не меў звычаю, жыў ціха і ўтульна. Пра яго вайсковае мінулае чулася рознае. Сам пан Макар пад настрой клаў руку на эфес карабэлі і, круцячы вус, цьмяна кідаў назвы трансільванскіх ды мадзьярскіх гарадоў. Памінаў мімаходзь: "секлася татарву сваім часам, секлася". Але трафеяў татарскіх, ці якіх іншых у доме не было. Нядобразычліўцы, а ў каго іх няма, пераконвалі, што татары на пана Макара не крыўдуюць. Ды што казаць, няма святых між шляхты: усе патроху на ваяцкі сверб хварэюць. Калі не сёння, то ў маладым мінулым. "Трэба будзе пагаварыць з Эдвардам," прызначыў сабе маршалак. Хлопцы як дубы, а выбрыкі дзіцячыя". Праўда іх таксама зразумець можна: вярнуліся жывыя, то рады пакрасавацца, наце-
шыцца славай, пакуль не зацягнуў вір будзённасці. Шахлачу ж прыемна ўзавадатарах.
Лакуль пан Дольскі занатоўваў прозвішча павятовага палкаводца, прыспела наступная прапанова. Узняўся пан Чоп. Дачакаўся ўвагі і дазволу маршалка.
-	Як хто, а я найлепшым паслом ад нас бачу Лявона Шарэвіча. Так прашу занатаваць, пане маршалак.
Гудзенне ў зале ўзмацнілася. Гулі нібы кожны паасобку, але ў агульным тоне адчувалася пэўная разгубленасць, што праўда прыхільная пану Лявону. Прапанова была нечаканая. Шарэвіч не лічыўся прыяцелем пана Чопа да таго ж толькі аканом, пасэсыйны толькі дзеля закона, бо мае нейкую вёсачку. He раўня тым, з першых лаваў, альбо суддзям.
Маршалак узяў паперыну ад пісара.
-	Маем чатыры канкурэнты на дзве вакансіі. Можа задаволімся?
-	Хопіць! Хопіць! Даволі, бо заблытаемся!
Задаволены маршалакужо набраўпаветра, кабабвясціць канец вылучэння, як тут, выштурхнуты панам Жабам, узняўся Якуб Дземяновіч. Маршалак бачыў, што пан Жаба ўжо даўно нешта настойліва чаўпе свайму рахманаму суседу, то просячы, то нібы ўгаворваючы. Дземяновіч слухаў уважліва, хітаў галавою, перапытваючы альбо пацвярджаючы. Здавалася, чалавек думае, ці варта скакаць у студзеньскую палонку. Скарыстаўшы разгубленасць маршалка, пан Жаба крыкнуў:
-	Пан Дземяновіч хоча прамовіць!
Чырвоны ад нечаканай увагі ўсёй грамады, пан Якуб палахліва азірнуўся, згледзеў усмешкі і канчаткова зніякавеў. Невядома, што было б далей, калі б Сцяпан Тур не дапамог бедаку.
-	Слухаем васпана, пане Якуб, прамовіў маршалак спакойным, уважным голасам. Шкода было чалавека, бо ад пана Жабы не кожны абароніцца.
-	Я... ад засцянковай, значыцца, шляхты, як спехам завучаны ўрок пачаў небарака. Паколькі яна ў нас найлічнейшая і
належыць яе паважаць, то трэба выбраць паслолл пана Івана... Жабу, вось і ўсё, з палёгкай уздыхнуў пакутнік і сеў побач са сваім кандыдатам.
Пан іван падтрымаў суседа ўхвальныллі кіўкамі, але не стрымаўся ад нейкіх заўваг ды ацэнак. Паслухмяны прыяцель ізноў заківаў, выразна задаволены, што цяжкое выпрабаванне засталося ззаду, а маршалак скрушна падумаў, што ў яго яно яшчэ наперадзе.
Частка сходу не ўстрымалася ад смешыкаў і прыцішаных жартаў. Маршалак паспяшаўся скарыстаць момант, каб скончыць з працэдурай вылучэння, пакуль не вылез яшчэ які ахвотнік, бо тады пасыплюцца, як гарох.
-	Што ж, калі паны-браты згодныя спыніць вылучэнне, то так і ўчынім!
Можна было рухацца далей.
-	Ці ёсць у каго пярэчанні па вылучэнню? Няма. Тады адпаведна звычаю пытаюся ў названых ягамосьцяў, ці згодныя яны на ватаванне па іх імёнах? голасна скандаваў Сцяпан Тур, каб было чутно ў самым адцаленым кутку, дзе можа хто і прыдрамаў. Пан Максім Савіч? Пан Касьян Пуцята? Пан Макар Пётух? Пан Лявон Шарэвіч? Пан Іван Жаба?
Узнялася рука пана падсудка. Выказаўшы ў некалькіх пакручастых сказах падзяку за вылучэнне, пан Касьян рашуча адмовіўся ад удзелу ў канкурзнцыі. Астатнія не пярэчылі. Маршалак прапанаваў выказвацца аб усіх канкурэнтах у адным выступе, калі ёсць жаданне параўнаць іх аднаго з другім, бо выбраць трэба пару з чатырох.
-	Дазвольце, пане маршалак, звярнуўся Улас Ку^дзіч. Шаноўнае Кола! Як чалавек юрыдычна дасведчаны, а працягласць мае працы дазваляе так гаварыць, сцвярджаю, што пасольства патрабуе ўніклівасці, цярплівасці ў спасціжэнні настрояў грамады, здольнасці ўсведаміць вагу падзей, сапраўдную сутнасць прамоў. Пан Савіч гэтыя ўласцівасці мае, быў і на сойміках, і на "генералах", і ў Літоўскі трыбунал абіраўся. Так што пачуць, зразумець і запамятаць, што ў Варшаве будзе
гаварыцца, выкласці дакладна і пераканаўча нашы пастулаты здолее, перакажа нам усё праўдзіва, каб мы ішлі на элекцыю свядомыя свайго выбару. Пераконваю шаноўных паноў, што пан Савіч словам і чынам будзе там адпаведны. Давайце яго выберам!
За пана харужага ватаваў той жа Шахлач, Ужо ад першых словаў было ясна, што ён абраны выразнікам агульнаваярскай думкі, а праўдзівей забавы, таму адмовіцца не мог, не страціўшы правадырства.
-	Karo належыць пасылаць ад Рыцарскага Кола? запытаўся ён сваім сакавітым маладым голасам і сам жа адказаў:Вядома, рыцара. А хто ў нас найлепей адпавядае гэтаму вызначэнню? Той, хто кіруе вайсковымі справамі павету пан харужы.
Пан Эдвард Шахлач быў гатовы адказаць на ўсе пытанні, але што-нішто хацелі пачуць ад самога прэтэндэнта.
-	А чаму ж канкурэнт без буздыгана? крыкнулі зверху. Ці зламаў на татарскай галаве ў апошнім паходзе?
Калі шахлачова вылучэнне пан харужы яшчэ мог палічыць паважным, дык пытанне пра буздыган, палкоўніцкую адзнаку, не магло яго ашукаць.
-	Пачакай, блазнюк! нязлосна прыгразіў пан Макар, паклічу цябе на рушанне альбо попіс, то пабачыш тады буздыган!
-	Роспачна замаўкаем! -скарыліся на хорах пад гучны рогат грамады.
Сцяпан Тур не спяшаўся перапыняць гэтай сяброўскай сутычкі, балазе пан Макар быў чалавек не крыўдлівы. Кандыдатура яго ўжо зараз пераходзіла ў жартоўную, не стасаваўся пан харужы з нечым сур'ёзным дзяржаўнага кшталту: павет і ніяк не вышэй. Сцяпан Тур мог бы ўжо сёння пераказаць рэляцыю пана Макара, калі б ён, барані Божа, трапіў на Сойм. Гэта быў бы грунтоўны пералік нарад пана Пётуха з высокімі вайсковымі асобамі, не выключыўшы ўсіх чатырох
гетманаў. Разлічваць на нешта іншае было б недаравальнылл аптымізмам.
Пералік цнот пана Макара працягваўся пад вясёлы пошум сабраных.
У каговока пільнае?У жаўнера. Аслых востры, а нюхдобры? Зноў жа ў жаўнера, пераконваў прамоўца. Хто найдакладней угадае, адкульчакаць дапамогі, а скуль пагражае небяспека? Аніхто, кажу я вам, лепш за жаўнера гэта не здолее. Вось і падумайце, хто будзе больш адпаведны: дбайны гаспадар, у якога і ў Варшаве галава будзе занята жнівом ды абмалотам, ці чалавек, што ўдзень і ўноч непакоіцца станам вайсковасці і бяспекі краю? Ці не праўдуя кажу, паны-браты?
"Але ж і палітык! -усміхнуўся маршалак.Мабыць, каб зараз памяняць прозвішчы, то за гэту прамову выбралі б самога Шахлача".
А пан харужы, каб мог, то напэўна надаў бы хлапцу палкоўніцтва, тут жа і неадкладна. Будуць ці не будуць ставіць сваю рысачку за жвавага і вострага жаўнера астатнія, пэўнасці не было. Пры ўсёй прыхільнасці да пана Макара, не знаходзілі яны ў яго ані пільнага вока, ані вострага слыху, ды і з нюхам відаць было не лепш. Гады ў чалавека. Але як на тое зірнуць? He нюхаць жа тых князёў ды каралевічаў, а што пан пасол будзе думаць пра жніво ды абмалот, то гэта пэўна. He з пасольстваў жыве чалавек, а з гаспадаркі. Вядома, калі хоча, то няхай едзе, грошы мае. Выступ Шахлача спадабаўся ўсім, а найбольш маршалку: не столькі заклікаў за харужага, колькі напамінаў, што прэтэндэнт неадпаведны. Зала ў момант заціхла, бо маршалак аб'явіў выступ кашталяна.
Высокапаважаныя паны-браты! Нязбыўнае права абіраць і быць абраным не пакінула і мяне абыякавым да таго, хто на Канвакацыйным Сойме, выключна важным па наступствах, будзе сведчыць прысутнасць нашага павета.
Пан кашталян на слове "нашага" зрабіў нязначны, але заўважны націск.
Хто выкажа нашы прапановы і пажаданні, калі такія будуць, давядзе да ведама Сойму і пераканае паслоў у іх слушнасці? Выканаць гэта здолее не кожны, нават пры найлепшых памкненнях. Апрача жадання для гэтага патрэбны ясная галава, кругагляд, абазнанасць свету, настойлівасць спалучаная з гнуткасцю, прытым не парушаючы патрабаванняў, закладзеных у соймікавых інструкцыях. Хто з ліку прысутных адпавядае вышэй пералічанаму? Такіх тут нямала, зле лепшым з лепшых я назваў бы пана Лявона Шарэвіча.
Такога збор не чакаў. Думалася, што кашталян выкажа "палітычную" прамову, дапамагаючы маршалку спрасціць ды скараціць ватаванне, бо пасля кашталяна ўжо нібыта непатрэбна вылазіць. Аж, бач, замест Чопа сам кашталян ватуе. Ды яшчэ за Шарэвіча, пра якога яшчэ два дні нічога не чуў, не ведаў. A так той Шарэвіч сам, як цвік: аніякіх пратэктараў. Праўду кажучы, пры ягоным жыцці яны яму не надта патрэбныя. А кашталяну на ім залежыць, іначай бы не адстойваў.
-	Пан Шарэвіч, працягваў кашталян, давёў нам учора наяўнасць у яго рысаў так неабходных паслу. Давёў ва ўмовах, прызнаем гэта шчыра, яму неспрыяльных. Ён даў нам прыклад сумленных, разважных паводзінаў пры высвятленні і залагоджванні складаных спрэчак. Прашу падтрымаць мой голас за пана Лявона Шарэвіча.