Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Калі пакрыўджаны засцянковец знік за дзвярыма, па зале пракацілася трывожная гамана. Усе ведалі, чым звычайна заканчваліся пратэсты "палітычнага" чалавека, але гэтым разам ішло пра надта сур'ёзныя справы, каб легкадумна парушаць згоду. Урэшце, належыць ведаць сваё месца і не блазнаваць, як хлапчук.
Маршалак не выпусціў лейцаў з рук.
-	Ці ёсцьу кагомажлівасцьсхіліць пана Жабузабрацьсвой пратэст ды вярнуцца ў залу? Ані яму ані каму іншаму крыўды не было ўчынена. Жартаў было шмат, ці варта іх прымаць так хваравіта. У любым выпадку трэба пачакаць паведамлення з суда.
Маршалак пытаў дзеля ветлівасці адносна сойміку ды і таго самага Жабы, бо пільнай неабходнасці яго вяртання не было. Тым не менш дыскусія з гэтай нагоды не магла не адбыцца.
-	А на якой падставе пан маршалак лічыць мажлівым абмяжоўваць волевыяўленне шляхціца? голас пана Пуцяты гучаў крыху з'едліва, He маючы іншага спосабу адстойваць сваё разуменне справядлівасці, пан Жаба сягнуў да pupilia ІіЬеі1а1І5,зрэнківольнасц!, свайгоправанязгоды. Pereat mundus, fiat iustitia, няхай згіне свет, абы перамагла справядлівасць! напышліва закончыў падсудак, павёўшы вокам па грамадзе.
-	He сказаць, каб самага разумнага ў гэтых абстааінах, запярэчыў гродзкі суддзя. Сяброўская парада не павінна ўспрымацца як акт несправядлівасці, а жарт, як знявага асобы. Галасаваць мы яшчэ не пачыналі, грошай ніхто не шкадуе іх проста няма. Пры чым тут несправядлівасць?
-	Можа, пакульзловяцьтую жабу, зоймемся соллю? Хутка восень.
Але нечыя практычнасць не знайшла водгуку ані ў грамадзе ані за сталом маршалка. Пан Сікірыцкі перапыніў енкі пра соль пахвалою выказвання пана Кундзіча.
-	Юрыдычна дасканалаетлумачэнне калізіі, прамовіў ён тонам знаўцы.
-	Так мы век з соллю не вырашым, упарта прыгадаў той жа голас. Хутка восень, саліць ды саліць, даводзіў неразумным.
-	Насыпаць бы асіндзеютой солі на хвост! не стрымаўся пан Чоп. Тут пра пасольства мова, а вашмосьць са сваёй соллю!
-	Соллю мы абавязкова зоймемся, прымірэнча сказаў маршалак, будуць жа і гаспадарчыя соймікі. Калі час мецьмемы, і на гэтым зробім. Але жтрэба, каб соймік наш адбыўся, каб вярнуў правамоцнасць.
Наконт размеркавання солі ад каралеўскіх капальняў спрачацца ніхто яе збіраўся, а вось пра соймік думкі аб'явіліся незвычайныя.
-	Ніхто не супраць, каб соймік меў станоўчы вынік, упэўнена, рашуча павёў сваю прамову пан Сцяпан Трыпуцкі, але каб падыход быў да ўсяго справядлівы. А што мы маем зараз? Няма, бач, згоды. Адны лічаць так, другія іначай, а можа ёсць і такія, што аніяк не лічаць.
Пан Трыпуцкі ўзвысіў голас: заносілася на "палітычную" прамову:
-	Дзе ж тут атрымаеш справядлівасць, калі ў адных сілы болей, у другіх меней, адпаведна і шанцаў на поспех няма, бо на іх будуць ціснуць, каб паддаліся. Таму будзе справядліва, калі кожная частка выкажа сваю волю асобна. Атады ўжо варта будзе разгледзець сітуацыю. Можа з удзелам якіх урадоўцаў ці сенатараў.
Кашталян анічым не паказаў, што заўважыў намёк у свой бок. Нагледзеўся на такіх хітруноў, больш здольных. А маршалак вырашыў адразу сарваць фарысейскае покрыва з абаронцы справядлівасці. Вось і на гэтым сціплым сойміку стала бачна, як наспела такое цяжкапрыймальнае галасаванне большасцю, як уяўная аднадушнасць можа бервяном легчы на шляху любой разумнай справы.
-	Я так разумею, што васпан прапануе падзяліць соймік? -запытаў ён.
-	A што ў гэтым благога? -адказаў пытаннем прамоўца.
-	Ага! Ага! Мо' так і лепей? раздаліся воклічы там і тут, але пераважна адтуль, дзе тоўпіліся прыяцелі Бурскага.
Гэта было новае ў жыцці павета. Чулі пра такое, але сабе гэтага не зычылі, не прывыклі да вэрхалу, бо і прычын неяк не было.
-	Няўжо і мы даспелі да груповак? падумаў Тур, але ўсё ж вырашыў, што пакуль гэта купкі дружбакоў-прыяцеляў.
У такой сітуацыі не магло абыйсціся без дапамогі знаўцы.
-	Юрыдычна гледзячы, пан Сікірыцкі на імгненне задумаўся, шукаючыўсваёй багатай практыцы адпаведнага выпадку, прэцэдэнты былі, але карысці не прынеслі аніводнаму з бакоў! падкрэсліў ён.
Маршалак тут жа падхапіў думку:
-	1 я не думзю, што нам еарта наследаваць памылкі. Можна, канешне, сабрацца ў двухтаварыствах. Кожнае са сваім маршалкам, са сваімі ўхваламі, але кожнае са сваёй рацыяй. Які арбітр вызначыцв слушную, калі ані закон ані звычай такога не прадугледжвае? Выйграе толькі той, каму не залежыць, каб у павеце быў парадак і справы вырашаліся з найбольшай карысцю для агулу паноў-братоў. Хіба ж ёсць між нас такія?
Маршалак акінуў прысутных дапытлівым поглядам, спыняючы яго на асобных купках. Адчуў, што шляхта не ладдасца на гэты подступ, але рашыў скарыстаць нагоду і адбіць ахвоту да падобнай спробы.
-	Можа не ўсе чулі пра сумны прыклад ашмянцаў, якія з аднаго сойміка зрабілі ажно тры, а згоды так і не дасягнулі? усміхнуўся Тур. А як мы сваю жменьку ладзелім, то ў Коле па тры шляхціцы застанецца. Усё Княства ўрагочацца.
Маршалак прамаўляў спакойна, магло падацца ляніва, нібы і не так важна, падзеліцца соймік ці не. Яму важна было перадаць гэты спакой прысутным, каб не прыйшло каму ў галаву разыходзіцца, тым больш раз'яжджацца. Аб тым, што пан Жаба ў надзейных руках, толькі што перадалі. Сцяпан Тур нетаропка зірнуў на пектаралік, нееялікі аздобны гадзіннік на залатым ланцужку.
-	Пратэстацыя пана Жабы дагэтуль не аблатавана, магчыма адклаў на заўтра, перачакаў смешыкі. Можа і сапраўды варта падступіцца да солі, а пазней папросім пана кашталяна падзяліцца з намі варшаўскімі ды віленскімі навінамі.
Пратэстацыя пана Івана Жабы незаўважна страціла вастрыню і на неакрэслены час адступіла ў цень.
♦ * *
3	панам Жабам дзеялася нязвыклае. Выскачыў з касцёла і заўважыў, што няма так неабходных гледачоў і саўдзельнікаў, нібы ані ягоны пратэст, ані ён сам нікому непатрэбныя. Хвілінудругую разгублена круціўся па цвінтары, не ведаючы, што пачаць: вокал нейкая драбяза ды местачкоўцы. Але тут ля яго затрапятаў крыламі анёл спакусы ў асобе нейкага, як потым высветлілася, Адама Турылы. Выслізнуў з купкі, што каркавала ўваход і зусім па-свойску падхапіў пана Жабу пад руку.
-	Але ж васпан і ўрэзаў тым, што там... незнаёмец абвёў рукою далягляды недзе за спіною.
-	To вашмосьць, чуў? узрадаваўся палітык.
-	А як жа! Такая элаквэнцыя кагохочаш пераканае!
Пан Іван зірнуў на чалавека крыху падазрона, але ўгледзеў толькі шчырае вызнанне сваіх здольнасцяў.
-	Што ж, не ўпершыню мне, то досвед вырабляецца, сціпла кінуў Жаба і абгрунтаваў. Асабліва, калі вызначэнне прыродай угрунтавана. Мы, Жабы, і без калегіюмаў свайго дапяць здольныя.
А незнаёмы пан неяк неўпрыкметужо адводзіўздольнага прамоўцу ад касцёла.
-	Яноівідаць! Іяшчэяквідацьі-унепадробнымзахапленні падхапіў незнаёмы. А пан зараз напэўна да гродзкіх? Ведаю я гэтых шэльмаў, прыжмурыўся ён.
-	I васпан туды ж? А ў якой справе, калі не сакрэт?
-	Ды не, адмахнуўся той, прыбавіўшы кроку. Я бліжэй, да Воркі. Даведаўся, ён сцішыў голас, хоць нікога блізка не было, што прывёз габрэй бочку сапраўднай раманеі. Варта скаштаваць корац-другі, пакуль уся грамада не наляцела. Да таго ж пасля прамовы васпана нічога лепшага там не пачуеш. He варта, лічу, псавацьтаго ўзрушэння і асалоды, што ўсталяваліся ў душы, пакуль вашмосьць змагаўся. Любуюся ў сойміках выключна дзеля падобных выступаў.
Пан Жабу цешылі пакручастыя, але такія прыемныя выказванні нетутэйшага чалавека. Можа і перахвальвае, але ж хіба ў павеце знойдзеш сапраўднага знаўцу.
Я так разумею, васпан адзначае мой выступ, як узор рыторыкі?
• Менавітатак!~горачаадгукнуўсясуразмоўнік.“Адумкі! Думкі пан проста з ллаёй галавы дастаў і ў дакладных, сціслых сказах вьжлаў! Я сам так не здолею. запэўніў ён.
Абодва памаўчалі. Як адаратар, так і прадмет захаплення абдумвалі далейшыя крокі.
-	Як шкода, крыху сарамліва пачаў незнаёмы, як шкода, што пан так заняты, а я не асмельваюся затрымаць яго сваім запрашэннем.
-	Значыцца, пан да Воркі, задуменна адзначыў Жаба, сапраўды, гэта па дарозе...
Адчувалася, што размова пра воркаву ўстанову цікавіла палітыка не менш, чым хваласпевы яго красамоўству.
-	Корац-другі раманеі такой парою вельмі дарэчы. Мне вось горла з ночы шкрабе і ўсё! паскардзіўся ён. He йначай застудзіў дарогаю.
-	Цалкам магчыма. Пасля тых дажджоў, то вечарамі парнасць ды туманы, асабліва па лагчынах. А тут яшчэ гэты высілак маўлення. Яно адно да аднаго і сыйшлося, паспачузаў шляхціц. Небяспекі пакуль няма, але і марудзіць нельга. Для прамоўцы горла -тая ж зброя! Ці ж не так? Берагчы трэба, і лячыць у пару.
-	Шчырая праўда, чалавеча, прызнаў пан Жаба. Сёння праміргаеш, заўтра асіпнеш, а тут прамову казаць трэба!
Невядомы спагадліва паківаў галавою і раптам прапанаваў.
-	А я што параю: скочым разам ды малачка гарачага ці ўзвару! Страціш, ацан, хвіліну якую. Ці то бяда?
Пан Іван задумаўся. Незавершанасць палітычнага дэмаршу падказвала ісці ў гродзкі суд, бо хіба там яго будуць шукаць. А калі не будуць? Што варта тое наведванне без сведкаў? Хіба
ж ад пісарчукоў тых што-небудзь атрыллаеш апроч дурнаватых ухмылак. Прымуць пратэстацыю ды аблатуюць па дурному. A з тым і сойміку канец. Ну і што ў тым радасці? Назад дадому? Нешта не так пайшло гэтылл разам. Можа, сапраўды, заскочыць ды прыкінуць, як ды што?
Пан Жаба задуменна зірнуў на неба:
-	Час ранні, шчэ' й да паўдня далёка. He бяда, калі затрымаюся.
-	Пра што мова! Мне то няспешна. Пакуль там мой пан ваюе, маю час пабяседзіць у добрым таварыстве. Пэўна хтось знойдзецца.
-	Вядома знойдзецца, як знаўца мясцовых звычаяў запэўніў Жаба.
Чулася шкадаванне, што гэтым знойдзеным будзе не ён, найлепшы кампаньён адукаванаму застольніку. Яны ўжо стаялі ля самага парогу шынка. Глеба была падрыхтавана і засеяна.
Незнаёмы павярнуўся да пана Жабы і цырымонна схіліў галаву:
-	3 панскага дазволу, сам я Адам Турыла гербу Равіч. Можа пан не пагрэбуе маёй кампаніяй?
Толькі гэтага і не хапала, каб зламаць апошнія ваганні. Пан Жаба адказаў не менш вытворным паклонам:
-	ІванЖабагербуАдравуж. Небачупадстаўадмовіцьзацнаму чалавеку. Як той казаў: добрага карчма не сапсуе, а ліхога і царква не выправіць.
-	Шчырая праўда! падхапіў Турыла. I мы яе зараз пацвердзім.