Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Заклік кашталяна мог лічыцца дастатковай падтрымкай кандыдатуры Шарэвіча, але пан Чоп не мог адмовіцца ад мажлівасці прыцягнуць увагу і да сваёй асобы. Тым больш яму належала прапанова.
-	Паны-браты! весела ўсклікнуў пан Ярмола. Шчыра прызнаюся, не ведаю, ці адбіў бы я наезд на свой бровар. Баюся, што не хапіла б ані рашучасці, ані сілы, а найперш кемлівасці. А вашмосьці ведаюць, што я чалавек кемны. А вось у пана Лявона, зірніце, сілы не было, затое рашучасці і зынаходлівасці аж надта, хапіла б яшчэ і на мой бровар! Кажу вам пра гэта, каб зразумелі: сілу можа і дурань мець, а вынаходлівасць толькі
разумны.Хто аспрэчыць?-пан Чоп павёў суворым поглядам па ўсёй зале і папярэдзіў. -Толькі дурань!
Натуральна пасля такога сцверджання ахвотных запярэчыць не знайшлося. Пан Чоп палічыў, што мажлівыя апанэнты загнаны ў кут і закончыў:
-	Іншыя з нас можа і не горшыя, але самі ў гэтым не пераканаліся і нам сваёй кемнасці не давялі. А калі так, то абраць належыцьтаго, хто і там, на Канвакацыях,. не разгубіцца, менавіта пана Шарэвіча!
Як і выступы першага дня, гэта прамова пана Чопа была сустрэта прыхільна. Слухачоў, як і прамоўцу, натхняла супадзенне думак з меркаваннем самога пана кашталяна, а спадзяванне на вечаровае адзначэнне поспехаў уладальніка бровара несумненна спрыяла гуртаванню вакол яго шмат каго з малазаможных. Маршалка непакоіла, хто праватуе пана Жабу. Пан Дземяновіч другі раз узнімецца хіба пад руляй пісталета, але ўсё вырашылася проста. Пан Жаба не спадзяваўся ні на свайго сарамлівага суседа, ні на маршалкаў з кашталянамі. Сам не праб'ешся ніхто не правядзе! Перш чым абгрунтаваць сваю прэтэнзію на пасольства, пан Іван Жаба, не спяшаючыся выйшаў да стала і стаў ледзь не поруч з маршалкам. Дачакаўся цішыні і пачаўз рэкамендацыі сваёй асобы:
-	Я, калі хто не ведае, Іван Жаба, гербу Адравуж. Гаспадарку маю не з горшых, але, як кажуць, хадзіў бы ў злоце, каб не дзірка ў роце, ды гэта спраў палітычных не датычыць.
Усплёск весялосці ў грамадзе сведчыў, што спасылка на дзіркуўроцемалакагопераканала.Гаспадаркапана Івана была не тое што не з горшых, а зусім нікчэмная: не ляжала ў павятовага палітыка душа да спраў прыземленых, тым больш земляробчых. Казалі людзі, каб не жонка, то невядома, што трапляла б у тую славутую дзірку ў роце. А кашталян цішком дапытваўся ў Сцяпана Тура, колькі яшчэ такіх Жабаў падшываецца пад герб роду ХраптовічаўАдравуж.
-	Што мае ўзгодніць наша Кола? запытаўся пан Жаба. Мы павінны ўзгодніць тое, што ў рэшце рэшт паўплывае на вы-
бар лланарха. Які налл патрэбен манарх? Манарх нам патрэбен такі, каб служыў агулу народу-шляхты. А ў тым агуле роўных хто найлічнейшы? Мы засцянковыя, загонавыя, грэчкасеі, рыцары ад плуга і шаблі. Як то кажуць: і за канём, і на кані! Менавіта такім належыць даручаць пасольства на Соймы.
На хорах мелі іншую думку:
-	Каму што, а лысаму грэбень!
Але палітык не збіўся з каляіны.
-	Аніхто, сцвярджаю, лепш за абранніка з гэтых шэрагаў не ацэніцьадпаведнасць прэтэндэнта на пасад нашага вялікага князя і караля польскага, як неаспрэчнае сцвердзіў пан Жаба і скіраваўся на зэдлік, паслужліва пасунуты дваранінам.
Глядзі як вывеў, не мог не прызнаць маршалак. Бяда з чалавекам. Каб у свой час якую адукацыю, ды пыху гэту з лянотай выгнаць, то на нешта і прыдаўся б. Нібы не дурань і прамаўляе складна, а зараз насмяшыць людзей, пакрыўдзіцца і наробіць клопату. Ну куды яго з гэтай ня з горшых гаспадаркай? А пан Жаба падыйшоў да галоўнай высновы:
-	Вось такім абраннікам я прапаную сябе, як чалавека смелага і палітычнага.
Хоры не маглі прапусціць такой нагоды:
-	Дзе коней куюць, там і Жаба нагу падымае!
-	А дзеля такіх нявыхаваных у мяне настаўнік ёсць, задраўшы галавуўверх, пан Іван паляпаўпа аблупленых похвах шаблі.
-	А ці востры? Можа мянташкі пазычыць? рагатнуў маладняк.
Пан Жаба не здаўся:
-	На дасціпных праверым, паабяцаў ён і скіраваўся на месца.
Гэтым разам ужо пан Дземяновіч пачаў пераконваць суседа, але той, нязгоднь; з меркаваннем пана Якуба, адмоўна круціў галавою.
Маршалак лічыў, што ў сёняшнім становішчы разумна не прыспешваць шляхту, даць панам-братам час узважыць, каму
аддаць перавагу. Адначасна прыкідваў, як падаць спосаб скарачэння спісу прэтэндэнтаў. Спосаб быў крыху рызыкоўны.
-	Шаноўнае Кола, маршалак ізноў завалодаў увагай залы, каб нам не траціць час, я прапаную, пакуль вы будзеце думаць аб прэтэндэнтах, разгледзець кошты ўтрымання нашых абраннікаў. Так мы, па сутнасці, прыстулім да прыціркі аднаго з важных пукктаў laudam'a, а можа нават інструкцыі. Усё ж гэта кавалак працы, без якой не абыйдзешся.
Згода была аднадушная, бо ўсім карцела пашаптацца, параіцца, прыслухацца. Голас жа адзін, то цікавей аддаць яго ў грамадзе, што пераможа, бо тады і ты нібы перамог, нават калі табе ўсёроўна каго абіраць. А Сцяпан Тур загаварыў пра грошы, таксама цікава.
-	3 грашыма, паны-браты, як заўсёды, кепска. У павятовай скарбніцы амаль пуста. Ці атрымаем што ад вышэйшых уладаў, невядома, але хутчэй за ўсё ані шэлега. 3 гэтага вынікае, што галоўную частку выдаткаў павінны ўзяць на сябе паслы. Ёсць спадзяванні, што пасля гэта кампенсуецца, як здаралася раней.
Спосаб не мог спадабаццэ лрэтэндэнтам. Маламаёмасных, альбо занадта ашчадных ён ставіў па-за канкурэнцыяй.
-	Якія наконт гэтага будуць меркаванні? запытаўся маршалак.
-	Можа прадыскутуем коштутрымання на дзень, а на падарожжа туды і назад з кішэні паслоў? прапанаваў Эдвард Шахлач.
Пан Сікірыцкі выказаў прыхаваную думку большасці:
-	А я, пане маршалак, лічу так: калі некаму хочацца на Сойм, то не павінен лічыцьтынфы, як карчомныжыд. Палітыка, вядома, каштуе, але яна шмат дае дэ факта, калі ёсць розум.
-	Але ў такім выпадку маламаёмасны, хай сабе і разумны, канчаткова траціць мажлівасць удзелу ў Сойме, запярэчыў пан Пуцята.
На думку маршалка хітры судзейскі стараўся давесці да ведама шарачковай шляхты прытоеныя матывы грашовага кло-
пату. Пакрыўджаныя за свой лічны гурт могуць стаць супраць маршалка і яго групоўкі, а пан падсудак парадуецца іх паразе.
-	А што, калі мы знізім утрыманне, затое сплоцім кошты падарожжа? прапанова пана Юльяна Бакі была не мудрэйшай за колішнія разважанні пра вароты.
Сцяпан Тур зычліва ўсміхнуўся дарадцу:
-	Нажаль, васпане, як ні перакладвай з кішэні ў кішэнь пяць талераў, іх не стане дзесяць.
-	Гэта праўда, паслухмяна пагадзіўся пан Бака і больш нічога не прапаноўваў.
Пан Жаба занепакоіўся, Разлік на нечые дабрадзейства, ці на панчоху пані Жабы быў бы недаравальнай наіўнасцю для палітыка ягонага кшталту. Уласныя магчымасці не варажылі надзеі. Калі б нехта адчайны купіў усю "ня з горшых" гаспадарку разам з Жабай і жабянятамі, то далей Берасця пасол на тыя грошы не заехаў бы. Ды і тое, калі мінаць корчмы, а як гэта зробіш, калі яны, як пасткі, на кожнай росгані і ў кожнай сустрэнеш палітыка.
Абмеркавання не атрымоўвалася, бо выйсця, інакш як за свае грошы, ніхто не бачыў. Перакананне гэта трэба было падмацаваць.
-	Паслухаем, што нам скажа пан падскарбі, прапанаваў Сцяпан Тур.
Павятовы скарбнік, адначасна збіральнік, a то і спаганяч падаткзў, ведаў, што выдаткі на пасольства трэба абавязкова адвесці ад павета. Тым болей, што ўсе, апроч пана Жабы, здольныя іх панесці без вялікай сабе шкоды.
-	Шаноўнае кола, пачаў пан Вяжэвіч. Вырашыць гэтую справу цяжэй, чым абраць паслоў. Спрэчкамі ды прамовамі скарб не напоўніш. Грошай там няма, выдаткі ж патрабуюцца на гвалт. Выйсце ў адным адзіным напрамку: свядома абраць тых, хто возьме на сябе ўсе кошты. Зірніце, што можа адбыцца: вызначым утрыманне за кошт павета, а выберам тых, хто мае магчымасць сам аплаціць. Рабіць крок назад непачціва.
а страіы тым часам будуць неабгрунтаваныя, асабліва сёння, калі ёсць патрэба неадкладных трат, а сродкаў, лічы, няма.
Маршалак узняў сваё жазло, патрабуючы большай увагі збору.
-	Прашу шаноўнае Кола занатавацьвыснову, што падказаў нам пан падскарбі. Мэтазгодна ўзважыць аплату пасольства з уласнай кішэні прэтэндэнта, бо іначай давядзецца прызначыць асобны падатак.
-	Няма іншага выйсця, пацвердзіў Вяжэвіч.
Іхмосьці, стомленыя безнадзейнасцю пошукаў выйсця і не схільныя да ўсякіх падаткаў, ахвотна ўсклалі на будучых паслоў увесь грашовы цяжар іх ганаровай місіі. Затым узняўся яшчэ адзін сусед пана Жабы, Багуслаў Дашкевіч.
-	Пане маршалак, у маёй галаве склалася такая канклюзія. Каб нам спрасціць справу, няхай тыя, хто не здольны, альбо не хоча траціцца, адмовяцца ад канкурэнцыі. I нам зручна і ім ганарова. Я вось адразу прасіў бы суседа: пане-браце Іван, адступіцеся адразу. Гэта ж такія выдаткі! А за гаспадаркай каму прыгледзець? Зацная пані Жаба, дай ёй Бог здароўя, не адужае ўсіх клопатаў, хоць бы і з пляменнікам вашым.
-	Мой дваранін едзе са мною! як справу вьірашаную абвясціў прэтэндэнт. Дзеля дабра Айчыны я гатовы ахвяраваць усім, што маю!
Пераконванні Дашкевіча не пахіснулі Янкі-магната, але няблага прыслужыліся задуме маршалка.
-	Шаноўны пане-браце, звярнуўся ён да Жабы, паважаючы вас, асмелюся напомніць, што пакуль не маеце досведу ў такой важнай місіі як пасольства на Канвакацыях. Ды і пра жніво сусед праўду кажа.
-	Моц дзяржавы, павучальна адпавёў пан Іван, вызначаецца не гэтулькі плёнам з палёў, колькі адпаведнымі палітычнымі дзеяннямі. А тут, бачу, праўда маўчыць, бо грошы гавораць.
-	А на што намёк? моладзь засумавала і захацела азвацца.
-	Прымаўка, ацан, з'едліва адбіў Жаба. Для разумных папярэджанне, а дурням тлумачэнне!
-	Але ж не кладзі пальца ў рот васпану! скрушна прызналі ў адказ.
Можа гэтыя апошнія словы сталі прыславутай апошняй кропляй. Пан Жаба раптам крутануўся да стала маршалка і выгукнуў:
-	Няма справядлівасці, то няма згоды. Як то кажуць: sisto activitatem!
Раззлаваны рушыў да выхаду, распіхваючы натоўп. Некалькі чалавек скіраваліся ўслед, за імі мітусіўся жабаў дваранін. Нечакана ў дзвярах шчыльная купа маладых шляхціцаў у барвах кашталянскай аховы прапусціла зрывача Жабу, але спрытна адсекла астатніх, лагодна але настойліва змусіўшы вярнуцца назад. Нехта прадугледзеў мажлівасць такой калізіі і задзейнічаў сродкі папярэджання. Маршалак чакаў, што запальчывасцю пана Жабы зараз паспрабуюць пакарыстацца апанэнты. He дапяўшы свайго, хоць папомсцяцца гэтым зрывам. Сваім sisto activitatem Жаба пазбавіўусе пастановы сойміка законнай сілы. Але маршалак сладзяваўся, што ўпартага засцянкоўца перахопяць, як не раз бывала, і не дадуць давесці пратэст да аблатавання ў судзе, без чаго ён застанецца толькі выбрыкам.