• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 1

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 414с.
    Гародня 2013
    97.62 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    пана Шарэвіча. Быў бы каралём паўпавета аддаў бы яму як узнагароду.
    Пан Адам з разуменнелл паківаў галавою. Таксама памаўчаў, паказваючы, што разумее клопаты і беды простага шляхціца.
    -	А ведаеце, звярнуўся ён да ўсёй тройцы, вашмосьці могуць аддзячыць пану Шарэвічу, і прытым ані шэлега не страціўшы.
    -	Цікава! засмяяўся Стоцкі. Як гэта?
    -	А вельмі проста. Падайце заўтра на сойміку свае рыскі за Лявона Шарэвіча, каб ён паехаў паслом на Сойм. А калі б яшчэ другога ды трэцяга схілілі, то ўзнагарода яму была б яшчэ значнейшая, бо павета ж вы яму даць не можаце, пан Адам прыязна заўсміхаўся Слухоцкаму. Зразумела кажу?
    Пан Аўдзей прыгледзеўся віленчуку, ці не жартуе выпадкам.
    -	А чаму ж не зразумела? адказаў паважна. -Чаму не абраць зацнага чалавека, які ўсёй шляхце прыслужыўся. Праўду я кажу, Антось?
    -	Калі да нас васпан з такой пашанай ды павагай, то І ад нас адпаведнае належыць. I з іншымі пагамонім, як пан раіць. Вядома з тых, хто прасцей, хто нашай кампаніі не цураецца.
    -	Палітычна кажаш, пахваліў пан Жаба.
    Пан Турыла нагнаў на твар задаволеную заклапочанасць, памармытаў. Застольнікі прымоўклі, шануючы разважанні высокай асобы. Па пэўным часе высокая асоба акінула ўважлівым поглядам усю кампанію і рашылася:
    -	А што вы скажаце, паны-браты, на такую прапанову? заўважнае маўчанне падкрэсліла сур'ёзнасць таго, што будзе прамоўлена. Вы пагамоніце па заездах ды шынках за Лявона Шарэвіча не нагодаю, а старанна, адмыслова і сёння ж. А калі яго абяруць з вашай дапамогаю, то вам будзе за турботы неблагая кампенсацыя. А на знак гарантыі спішамтакі кантракт, адзін аркуш мне, вам таксама. Калі ўсё па нашай думцы зложыцца,
    вы ллне іх аддасце за тую кампенсацыю. Вельмі хацеў бы мець згоду такіх надзейных, сталых гаспадароў, як вашмосьці.
    Засцянкоўцы задумаліся. Ведаючы, як недаверліва глядзяць простыя шляхцюкі на кожнага "палітычнага" з Вільні ці нават з Гародні альбо Берасця, Адам Турыла не насядаў. Затое пан Жаба круціўся на лаве, як на патэльні. Стоцкі і Слухоцкі пераглянуліся, нават пашапталіся і згодна кіўнулі галовамі.
    -	Але ж мы з граматай не вельмі, нясмела прызнаўся пан Аўдзей.
    -	Пра тое не турбуйся, супакоіў пан Жаба. Мы гэта зробім.
    Стараннямі паслужлівага віленчука дакументы былі напісаныя і пацверджаныя подпісамі ўсіх чатырох. Задаволены пан Адам раздаў кожнаму па асобніку і схаваў свой у торбу разам з пісьмовымі прыладамі.
    -	Адзначым гэты важкі крок! урачыста прамовіў пан Жаба.
    Адзначалі ўжо з новага збанка.
    -	А цяпер, паны-браты, мушу вас пакінуць, пан Адам узняўся з лавы.
    -	Ай шкода! нібы дзеці, у адзін голас, выгукнулі Стоцкі са Слухоцкім.
    -	Пан мяне напэўна патрабуе. Пара! Служба! -з пачуццём прамовіўТурыла.
    -	Служба! хорам прызналі застольнікі.
    -	Думаю, вашмосьці разумеюць, што дамова наша, як то кажуць, канфідэнцыянальная. Непасведчаным пра маю асобу лішняе ведаць не абавязкова, сцішаным голасам прамовіў пан Турыла.
    Ён быўупэўнены, што колькасць пасведчаных пачне расці, як грыбы па дажджы, і ў бліжэйшы час імі стане паўмястэчка. Кожнаму прыемна паслухацца даверанай асобы пана кашталяна, хай сабе і праз яе давераных.
    -	To хоць страмённага, вашмосьць!
    -	А хто ж адмаўляе! 3 прыемнасцю! Дарзчы, вось тут крышку на пачастунак, не ягамосьцям жа траціцца.
    Турыла паставіў слупок манет ля аўдзеева локця. Вырашыў, што так будзе лепш, чым з панам Жабам.
    Пасля выпітага страмённага, абдымкаў і падзякаў Турыла выбраўся з карчмы і, уздыхнуўшы колькі разоў на поўныя грудзі, пашыбаваў да касцёла. Хоць і моцны быў на галаву, раманея брала сваё. Але ветрык ёсць, спёка апала, ачомаемся. Каб толькі пан маршалак яшчэ не з'ехаў, ды каб палітыкі мае не ўпіліся раней патрэбнага. Здаецца, хлопцы моцныя, ды і настрой прынялі належны.
    Хлопцы паставіліся да справы шчыра, сумленна. Неадкладна пакінулі зоркаву інстытуцыю дзеля іншых падобных, дзе справядліва спадзяваліся знайсці адпаведную публіку.
    А пан Турыла, сваім парадкам, прыкідваў, кім зоймецца далей, ці не працуе ўжо супраць яго іншы бок. Гэта ж колькі грошай пойдзе на галоту па ўсім Княстве, усміхнуўся ён сам сабе. Маёнтак можна было б справіць і не адзін. Каштуе палітыка, ой, каштуе!
    Такія думкі наведвалі яго не першы раз і не адзін год. Але што ён мог змяніць у велізарным млыне, які перамолваў грошы, лёсы, жыцці? Знікалі ці з'яўляліся недзе там уверсе тыя альбо іншыя асобы, аплывалі ў даброты і набыткі, выходзілі на гетманаў, канцлераў, кашталянаў ды ваяводаў, рабіліся магнатамі. Па большасці з некалькіх радоў: Пацы, Сапегі, Радзівілы, Вішнявецкія, Агінскія, Слушкі... А рабілася усё рукамі і галовамі такіх як ён, каму прырода дала разумную галаву, моцнае здароўе, але збылася пра вёскі, фальваркі, пасады і тытулы. Вось і круціцца пан Турыла.
    "Дзякуй Богу, што прынцыпал людзкі, ставіцца з павагай належнай адданамудвараніну, не прыніжае, не папікае хлебам і дахам," разважаў бясспрэчна гербовы, але небагаты Адам Турыла-Шумовіч, несучы маршалку сойміка паперу, якой пан Іван Жаба гербу Адравуж вяртаў дзеяздольнасць Рыцарскаму Колу павета.
    ♦ ♦ ♦
    На трэці дзень сойміка касцёл запоўніўся рана. Ніхто не хацеў адмовіцца ад удзелу ў вялікай палітычнай гульні. А перад гэтым было цікава паслухаць і пагаманіць, абмяняцца думкамі і паспрачацца. Нават пасля з'яўлення за сталом Сцяпана Тура, гул сціх не адразу.
    Як і спадзяваліся, маршалак лаведаміў, што ўчарашняя пратэстацыя ў гродзкім судзе не была аблатаваная, з сойміка ніхто не з'ехаў, "за што Богу і ўсім ягамосьцям падзяка". На рукі маршалка яшчэ ўчора пададзена была супліка, якой пан Жаба свой пратэстадклікае.
    -	Такім чынам наш соймік не запарушыў нязгодаю "pupilla libertatis", альбо па нашаму, зрэнку вольнасці і можна весці правамоцныя абрады.
    Пачаліся шэпты і перамовы, сядзеўшыя здалёк шматзначна пераміргваліся. Разбор наезду, параза кампаніі Бурскага ўзмацнілі супрацьстаянне і маглі значна паслабіць пазіцыю кашталянскага, боку. He адмовяцца ад помсты тыя, хто са з'яўленнем кашталяна страціў надзею праскочыць у паслы. Учынак павятовага палітыка ствараў для гэтага зручную нагоду. Узняўся пан Пуцята.
    -	А ці аўтэнтык гэта заява пана Жабы, шаноўны пане маршалак?
    -	Калі васпан сумняваецца, я перачытаю яе.
    Агаласіўшы дакумент, якім пан Жаба не толькі адклікаў пратэст, але і адмаўляўся ад канкурэнцыі, маршалак павярнуў ліст спісаным бокам да сходу.
    -	Як бачыце, дакумент замацаваны подпісам і сыгнэтам пана Жабы, ёсць і сведкі, якія падалі гэты дакумент з-за часовай недыспазіцыі пана Жабы. Я ўпэўнены, што пан Жаба не абвінаваціць мяне ў дыфамацыі.
    Хапіла зірнуць на пана Жабу, каб зразумець, што ні пацвердзіць, ні абвергнуцьсловы пана маршалка ён не мог. Hi то седзячы, ні то лежачы, палітык абапіраўся спіною на Стоцкага і Слухоцкага. Тыя ж трымаліся па-маладзецку, хоць вандроўка па шынках паклала адбітак і на іх мужныхтзарах. Дваранін Ігнат
    завіхаўся ля свайго пана, несучы калі не палёгку, то суцяшэнне. Тыя кроплі сілы, што не выпетрылі палітычныя змаганні, былі выкарыстаны, каб дайсці да касцёла. Стомлены розум абаронцы вольнасці ўсведамляў, што прапусціць выбары было б недаравальным нядбальствам.
    Але што з панам Жабам?-зачэпліва выгукнуў Тодар Аскерка. Ці не атручаны ён гэтымі нехрысцямі з падвучання зацікаўленых асобаў? Вельмі падазрона,
    пане маршалак.
    Зрыў сойміка быў пану патрону вельмі пажаданы Можна было б аспрэчваць яго ўхвалу і ў справе наезду. Аж, бачыш, што гэты Жаба вычварыў!
    Сцяпан Тур павярнуўся да Аскеркі:
    -	Калі васпан, пане Аскерка, зірнеце больш уважлівз па кутках ды пад сценамі, то заўважыце, што нехрысці прыклалі свае пякельныя здольнасці не да аднаго пана Жабы, хоць іхмосьці і не складалі пратэстацый.
    Сапраўды, шмат каго прывяло ў касцёл, калі не магутнае пачуццё абавязку, то дужая рука мацнейшага суседа. Але на гэтым братэрская дапамога вычэрпвалася і дэліквэнт мусіў даходзіць да людзкага стану сваімі сродкамі, найлепшым з якіх лічыўся спакойны сон. Але міма чалавека, які збіраўся сарваць соймік, нелыа было прайсці проста так.
    -	Што да пана Жабы, то маем магчымасць атрымаць меркаванне знаўцы, хірурга, а не нашага канавалацырульніка, што і ларэзаны палец не перавяжа, прамовіў маршалак і даў знак
    рукою.
    Да пана Жабы наблізіўся маладжавы, увішны чалавек. У парыку, апрануты ці то па нямецку, ці пад француза, аднак ясна, што заллежнік. Агледзеўшы рот дэліквэнта, вушы, вочы з дапамогай нейкіх бліскучых цацак, памахаў перад яго тварам далонню. Затым дастаў з кішэні сурдута нейкую невялічкую шкляначку і сунуў пану Жабу пад нос. Той аж перасмыкнуўся ў руках сяброў і гучна ікнуў. Хірург шматзначна хмыкнуў, прамовіў нейкія незразумелыя словы, схаваў шклянку.
    -	Назука, шаноўны пане маршалку, вызначае стан дэліквэнта як вельмі далёкі ад небяспекі Delirium Tremens, прасцей кажучы, белай гарачкі. Абы не было грошай яны могуць зашкодзіць.
    Заінтрыгаваная відовішчам шляхта была ў захапленні:
    -	Бач ты, нібы немец, а шпарыць па нашаму. I наконт грошай усё дакладна. Атрымаў небарака лішні грош, то і не разлічыў сілы.
    -	Ці здольны ён прымаць удзел у нашых паседжаннях? пашанотна схіліў галаву маршалак.
    -	Безумоўна! Жыццю яго нішто не пагражае. Варта прынесці яму квашанай капусты з журавінамі, але без яблыкаў. Інакш vomitus, пачне нудзіць. з важнасцю прызначыў вучоны лекар і пакінуў залу, кіруючыся ў закрысцію.
    -	Свой! канчаткова вырашылі ўсе, праводзячы вачыма вучоную асобу. Бач як наконт капусты! Толькі апрануты па нямецку, бо чалавек асвечаны.
    Задума пана маршалка, а тым больш яе выкананне прыйшліся вельмі даспадобы, а пан Жаба, яшчэ цалкам не ўсведамляючы, ізноў стаў асяродкам агульнай увагі. Найперш тых, незадаволеных.
    -	Але ж пан Жаба, калі і не атручаны, то апоены і не здольны адпаведна адзывацца на пытанні, -ушчыпліва прамовіў пан Трыпуцкі. Хоць бы ў справе свайго подпісу.
    Перш чым маршалак сабраўся адказваць, на ўсю залу празвінеў юнацкі голас. Гучаў ён крыху спалохана, але з адценнем глыбокай крыўды.
    -	Ніякі ён не апоены! Пан Іван заўсёды такі, калі крыху перачастуецца. Да абеда гэта пройдзе, але ён і зараз усё разумее і кеміць лепш за каго цвярозага!
    Зала весела загула. Спадабалася, як рашуча бароніць ціхманы хлопец свайго прынцыпала.