Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Можа і маеце рацыю, пане Касьяне, але што тады з цівуном?
Падсудак паціснуў плячыма.
-	А што пану захацелася 6, кінуў нядбала. Невялікая цаца. Далі б бізуноў прылюдна ды патрымалі ў лёху. Затое не стаялі б так блізка ад вельмі небяспечнай для вас тэмы Крушні.
Ведаючы, як дражніць Бурскага лаціна, якой, відаць, слаба валодае, падсудак даў сабе зарок пазбягаць улюбёных выразаў. Барані Божа зараз пасварыцца, альбо нават паспра чацца, патрэбна згода і ўвага.
-	Я слухаю, пане Касьяне, кіўнуў Бурскі і пасунуў да госця табакерку. Частуйцеся, калі ласка.
Абодваўжывалігэтаенатойчасяшчэмалараспаўсюджанае зелле. Хутчэй можа дзеля асаблівасці, чым з прызвычаення.
-	3 прыемнасцю, з прыемнасцю, прыняў запрашэнне падсудак і, з асалодай прачхаўшыся, дадаў: Але наступнай будзе мая табакз, з дазволу вашмосьці.
-	Што к, пакаштуем і вашай, усміхнуўся Бурскі.
Паміж насцярожанымі бакамі перакінулася вузкая кладка. Пан Пуцята пачаў уступам, як прызвычаіўся ў судзе:
-	Mae папярэднія заўвагі не павінны ўразіць васпана, сказаў ён у роздуме, які павінен быў засведчыць далікатнасць. Яны створаць грунт для далейшых выкладаў і паспрыяюць разуменню маёй пазіцыі і пэўных маіх дзеянняў.
-	Пастараюся зразумець, але ці нельга скараціць дарогу да нашага, як я здагадваюся, узаемаразумення.
Перад самім сабою Бурскі ўжо прызнаў падсудку рацыю, таму вельмі карцела даведацца пра што будзе мова.
-	Слушна, пане Сымоне, слушна, падсудак заўважыў лёгкі акцэнт на "узаемаразуменні" зроблены Бурскім. Але ўзбройцеся цярплівасцю, бо справа патрабуе увагі і праніклівасці. Часам мы дамовіліся сябе не абмяжоўваць.
-	Што ж, раз казе смерць. Калі ўжо трапіш на юрыста, то загаворыць на смерць! Я, вядома, жартую.
-	Разумею, кіўнуў Пуцята з усмешкаю. Гэта нашы прафесійныя хібы. Але ўсё гэта людское, ці ж не так?
-	Вашапраўда. Ды к пач н іцеўжо,ч амутрэбабылосцішыць скандал вакол гэтага няўдалага наезду?
Бурскі выразна даваў дазвол кранаць балючую тэму без паблажанняў. Але падсудак не збіраўся браць рэванш за колішнюю знявагу. Яму было еажна, каб суразмоўца зірнуў на наездз нечаканага боку.
-	Найперш таму, пане Сымоне, што наезд сам па сабе, як і размовы пра яго, вярталі ўсіх да справы Крушні. Набытку аніякага, а размовы ўзнавіліся. Той самы спосаб, той самы, прабачце. спраўца, тая ж, напэўна, мэта.
-	Ну і што? Чым гэта небяспечна?
-	Небяспека ўтым, што справа Крушні не так прыгасла, як можа вам здаецца. Што я вам казаў не так даўно? Умовы валодання Крушняй, а яшчэ больш замацавання захопу, ствараліся рознымі людзьмі і ў значнай ступені дагэтуль ад іх залежаць.
-	Так, памятаю пра гэта. Але не разумею, што крыецца за вашымі словамі.
-	А зось паслухайце. Перакананы, што вы не чулі, каб Hex­Ta цікавіўся абставінамі пераходу Крушні ў вашы рукі.
Бурскі не спрабаваў хаваць здзіўлення. Быў нават крыху занепакоены. Усведамляў, што апроч Пуцяты ніхто яму пра гэта не раскажа, таму надаў свайму хмурнаму твару больш прыязны выраз.
-	He ведаю, прызнаўся ён, хто, адкуль?
-	Назваліся раднёю Хмялеўскіх, дакладней, жонкінябожчыцы. Тлумачыліся пытаннямі спадчыны на карысць дачкі з прычыны продажу маёнткаў самога Хмялеўскага. А падаслаць іх мог хто заўгодна, нават хто-небудзь з тутэйшых.
-	Цікава, сказаў Бурскі. У Хмялеўскага, чуў, і сын ёсць, нежанаты, дарослы. Але дзе ён?
-	Гэтага і пан Аскерка не ведае, засмяяўся падсудак. Дзеці гадаваліся здаля ад Крушні. Таму і сын мог вяртацца з вайны не сюды. Ніхто дакладна наконтягоўдзелу ў вайне нічога не ведае, адны плёткі.
Паведамленне Пуцяты занепакоіла Бурскага. Калі гэта мясцовыя зайздроснікі бяда невялікая, можна і прыглушыць. Горш, калі хтосьці невядомы, але агледжаны ў справах Хмялеўскага, той жа сын. Алесын выступаўбы адкрыта. Якадгукаючыся на гэтыя думкі, падсудак працягваў свае тлумачэнні:
-	Пра сына мовы не было. Пры разглядзе справы, натуральна, ён не быў бы абмінуты, калі дзе не загінуў. Дачка была нібыта пад апекаю гэтай радні, адсюль і зацікаўленне.
-	А чаму нібыта была?
-	Я ж кажу: усё толькі на словах, як папярэдняе высвятленне.
-	Ясна. Чаму ж мне пра гэта раней не сказалі? папракнуў Бурскі.
-	He сказаў, адказаў Пуцята нібы не бачыў у гэтым нічога асаблівага. Бо і казаць не было пра што.
-	Як гэта не было пра што? не разумеў Бурскі. ~ Мне такое трэба ведаць.
-	Былотак, хітра прыжмурыўся падсудак і пацягнуўся да табакеркі Бурскага.
Набраў шчопаць, уцягнуў у нос, дапамагаючы пальцамі. Прачхаўся, захінаючыся вялікай шаўковай хусцінкай. Склаў і схаваў яе ў кішэню. Вырашыў, што дастаткова памантуліў суразмоўцу і патлумачыў:
-	Наведвальнікі пераканаліся, што ўсё так, як ёсць: пан Бурскі набыў Крушню, што і засведчана належнымі запісамі. Запрасіць выпіскі не захацелі, сказалі можа пазней заедуць. Але не думаю, што гэтыя яшчэ калі вернуцца.
-	He разумею, шчыра прызнаўся Бурскі, але ж у кнігах гродзкага суда...
-	Іхмосьці, як і належыцьу падобныхсправах, звярнулісяў земскі суд. У гродзкія кнігі зазірнуць ім і ў галаву не прыйшло.
Бурскаму такога тлумачэння было недастаткова. Нечаканае паведамленне падсудка, ды яшчэ запозненае, яго непакоіла.
-	Але ж кнігі тых сесій? дапытваўся ён.
-	Усё як мае быць, падсудак утаропіўся ў твар Бурскага поглядалл немаўляці.
He гледзячы на пэўную разгубленасць, той заўважыў у вачах Пуцяты іскрынку прыхаванага смеху і здагадаўся:
-	Няўжо вашмосьць?...
-	Так і ёсць, пацвердзіў падсудак. Ад самага пачатку я западозрыў, што патрабаванне яшчэ адной выпіскі пра закуп Малой Крушні, ды яшчэ з папраўкамі, не прыхамаць. He верылася, ведаючы вас з панам Чыжом, у раптоўны ажэнак. Таму запісы ў нашых кнігах прывёў у адпаведнасць той рэчаіснасці, штостворана воляй васпана. Слушна, паколькі панове дагэтуль не павязаны Гімэнэем, Пуцята зарагатаў.
-	Спрытнюга з васпана!прызнаў Бурскі. Але як у такім выпадку выглядае сёння сітуацыя з продажам?
Пуцята прыпомніў парадак падзей.
-	Выглядае так. Арэнда Крушні панам Юрагам у земскіх кнігах не пацверджана. У карыстанне маёнткам ён не ўвайшоў, а ў пані Юрагі засталася толькі папера з гродзкага суда, нічога, лічы, нявартая.
-	Такім чынам... Бурскі запытальна зірнуў на падсудка, прыспешваючы тлумачэнні.
-	Такім чынам, Крушня захоплена наўпрост ад Івана Хмялеўскага. А па той паперы, што вам змайстравалі прыязныя людзі, вусны падсудка кранула змоўніцкая ўсмешка, вы яе набылі ад яго. Апошняе аблатавана толькі ў земскіх кнігах а не ў гродзкіх. Вага вашай паперы, як і Юрагавай, самі разумееце, невялікая. Яна для тых, хто згодны памыліцца, але не для тых, хто не палянуецца корпацца ў датах. Бо ў кожнага ўзнікне пытанне, чаму адзін продаж там, другі, адначасна, тут. Прытым, што сесіі земскай пад той час не склікалася.
-	Ясна, прамовіў Бурскі.
Для яго рабілася ўсё больш відавочным, што ўтрыманне Крушні, а з ёю свайго статусу залежыць ад выпадковасці, апроч таго ад з'яўлення каго з Хмялеўскіх. Бачыў ён і цалкам верагодную магчымасць шантажу з боку Пуцяты. Бачыў сваю за-
лежнасць ад добрай волі чалавека, якога моцна пакрыўдзіў за сяброўскую перасцярогу. Сапраўды, не варта прыцягваць увагу каго б то ні было да Крушні. Варта падумаць, хто ж наведваўся і пашукаць іхмосьцяў. Ён не сумняваўся, што расказанае падсудкам праўда. He было таму сэнсу маніць, прыдумваць байкі.
-	Значыць і васпан рызыкуе? Бурскі ўскінуў вочы на суразмоўніка.
-	Так. Але спадзяюся, што на гэтым не прагадаю, адказаў Пуцята, вымоўна зірнуўшы на Бурскага. У выпадку непрыемнасці адзіны ратунак: спасылка на недагляд пры перапісах.
-	Хістка, зазначыў Бурскі.
-	Вельмі хістка, прызнаў падсудак. Але без маёй рызыкі ваша становішча на сёння магло быць вельмі нязручным, так скажам.
Пераконваць Бурскага не было патрэбы.
-	He хачу быць няўдзячным, пане Касьян і пытаю, які памер ганарару вы лічыце адпаведным у гэтай справе?
-	Калі шчыра, я пра гэта яшчэ не думаў, Пуцята не спадзяваўся так хуткага вырашэння.
Бурскі пакруціў галавою, спадылба прыглядаючыся падсудку.
-	Шчырасць за шчырасць^ вашмосьць, я, ну вось на мезены пазногаць, Бурскі паказаў, не веру.
-	Можа і маеце слушнасць, але, прызнайце, маю права на ганарар, калі не за страх і рызыку, то як прызнанне маіх здольнасцяў, усміхнуўся Пуцята. Мушу звярнуць увагу, што гаворка ідзе пра справу зробленую.
Падсудак не збіраўся распавядаць, што ён ужо яе перарабіў і рызыку звёў на нішто. У канчатковым выглядзе запіс адпавядае не сёняшняму стану рэчаў, а таму, які склаўся пры куплі-продажу. У чыставой кнізе за тры сесіі засведчана набыццё панам Сымонам Бурскім толькі Малой Крушні. Бурскі не асмеліцца калі-небудзь звяртаць увагу на Крушню, а запісы па Малой ніхто не будзе аспрэчваць. Маўчанне такога сведкі каштуе.
Вызначайце ганарар самі, пане Сымоне. Я дапамог вам не дзеля яго. Дарэчы, вы самі пра гэта нагадалі.
Бурскі ўсміхнуўся:
-Добра! Няхай тады будзе не ганарар, а падарунак з удзячнасці. Параконны выезд пануспадабаецца?
Твар Пуцяты расцвіў шчырай, ледзь не дзіцячай радасцю.
-	Oro! He чакаў такой шчодрасці! Бурскі ўгадаў даўнюю мару падсудка. -Скажу вам, пане Сымоне, не пашкадуеце, горача запэўніўён.
-	Рады, што дагадзіў, сказаў Бурскі. Але напамінаю, плачу за захаванне таямніцы, а нетолькі за дапамогу.
-	Без гэтага мая дапамога не мела б вартасці.
-	Прыемна чуць разуменне.
Абодва адчулі, што нязгода адыйшла ў мінулае, вяртаецца час прыяцельскіх сустрэч і нязмушанай ветлівасці.
* * *
Ад гэтага часу наноў пайшло збліжэнне кампаньёнаў, розных і адначасна такіх падобных адно да аднаго людзей. Іх аб'ядноўвала незадаволенасцьсваім сёняшнім станам, жаданне ўзняцца вышэй. Але шмат што розніла. Падсудак не разумеў, што штурхае Бурскага да захопу зямлі. Дзяцей нібы няма?Дзеля гэтага шалапутнага пляменніка? He падобна, каб так пра яго непакоіўся. А як на аднаго, ды яшчэ кавалера, нажытага хопіць на вельмі дастатняе ўтрыманне. Кабяму, Касьяну Пуцяту, нехта такое даў, то ён сядзеў бы цішэй той мышы пад мяцёлкай. Але ж хто дасць? Мусіш думаць, чакацьсвайго шанцу. Пан Пуцята быў згодны чакаць, бо не меў смеласці ды сілы духу на рызыку, на высілак, хоць на вынаходкі ды хітрыкі быў здатны. Сустрэча з Бурскім здалася ямутакім шанцам. Бурскі меўтое, чаго пашкадавала прырода Касьяну Пуцяту: сілу, напор, рашучасць.