Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Заўсёды лепш прыслужыцца таму, хто пры ўладзе і ў сіле, выказаўся Бурскі, стомлены неакрэсленасцю падсудкавых высноваў.
Ён пацягнуўся да галінкі, што цягнулася пад нізкі дах альтанкі і адламаў вершаліну, пакруціў яе ў руках.
-	Слушна, прызнаў Пуцята. Асабліва на гэты час. Што б ні здарылася, пасада вялікага гетмана літоўскага забяспечыць Сапегам вайсковую падтрымку.
-	Ну, у Сапегаў і надворнае войска немалое, уставіў Бурскі.
-	Але паводзіны дзяржаўных харугваў настройваюць шляхту пэўным чынам, зазначыў падсудак. Да надворнага войска ў грэчкасеяў устойлівая непрыхільнасць.
-	Гэта праўда. Так што, пакуль Казімір Сапега вялікі гетман, нам варта прасіцца пад яго руку? запытаўся Бурскі.
Пахіліўшыся, выцягнуў з-за халявы невялікі штылет і пачаўскрэбсці зламаную галінку. Пуцята ўважліва прыглядаўся гэтаму занятку, але больш яго цікавіў штылет, тонкі, востры, сапраўдная мізэрыкордыя.
-	Але ж пан сапраўдны разбойнік! засмяяўся Пуцята, паказаўшы на штылет і на халяву. Што да вялікага гетмана, то паколькі ён на чале Сапегаў, найлепш мець яго апеку, чым каго менш значнага. Вядома, могуць і не ўзяць.
-	Але чым прыслужыцца, каб прынялі, пане Касьяне?
Бурскі, не перапыняючы занятку, спадылба зірнуў на падсудка.
-	Вось тут мы падыходзім да галоўнага, адказаў Пуцята, Прыслужыцца мы можам тым, што мае для іх нейкую вартасць. Чуткамі, пэведамленнямі, назіраннямі. Перш за ўсё пра іх непрыяцеляў.
-	Але дзе мы іх зтрымаем? У нас жа ціха, як не ведаю дзе. Што тут паведаміш? Карчомныя плёткі іх не зацікавяць.
Бурскі ўваткнуў штылет у стол, згроб нашкрэбеную кару, набраў шчопаць і некглькі разоў з прыемнасцю панюхаў. Шпурнуў за плячо.
-	Маглі 6 ужываць замест табакі, прыемны водар, усміхнуўся ён. А што? Хіба я няпраўду кажу? Нечага.
-	Ізноў вы, пане Сымоне, памыляецеся. I не дзіва.
Падсудак прыгледзеўся кінжалу кампаньёна. Над вос трым чатырохгра нным лязом зіхацела ручка ў выглядзе змяіных сплётаў, адкінуты канец хваста служыў апорай пальцам, а галава трымала ў пашчы чырвоны бліскучы камень. Таго ж каменя былі кроплі вачэй.
-	Страшнаватая цацка, паказаў Пуцята, не да-
тыкаючы пальцам змяінай галавы, быццам баючыся, што ўкусіць. Бачыце, некаторыя рэчы вас не дзівяць, вы іх нават не заўважаеце, прамовіў падсудак, бо не ведаеце таго, што
мне, былому віленчуку, вядома. Хоць бы асаблівасці колішняга жыцця нашага павятовага маршалка.
-	Ну, я пра яго, сапраўды, нічога не ведаю. Прызнаюся, і не цікава было. Але чалавек, здаецца, шанаваны, ганаровы.
Бурскі вырваў штылет, выцер хусткай бліснуўшае сінню лязо і сунуў кінжал за халяву.
-	Пан Тур быў на вялікіх пасадах і ў фаворах, патлумачыў Пуцята, узнімаючы палец як перад сваімі незаможнымі кліентамі, але ўраз апынуўся пад вялікай жа пагрозай жыццю. Некаму стаў замінаць. Мабыць, не будзе памылкі, што Сапегам. Насуперак звычаю не стаў інтрыгаваць, збіваць сваю чараду. З'ехаў сюды, на свае землі, стаў павятовым маршалкам, і яго нібы не турбавалі.
-	Дьж што з гэтага вынікае? запытаўся Бурскі.
He знаходзячы занятку рукам выцягнуў табакерку і, пстрыкнуўшы крышкай, паставіў перад падсудкам. Сам палез у кішэню за хусткай.
-	Вынікае, што мае тут моцную пазіцыю і не замінае ў віленскіх змаганнях, Пуцята знакам паказаў, што хоча закончыць думку і пасунуў табакерку да Бурскага. Але застаўся бліжэйшым сябрам кашталяна Храптовіча, каторы з палітыкі не сыйшоў і, як бачна, не збіраецца. Хоць бы гледзячы, як старанна настройваў нашу шляхту ў пэўным накірунку.
-	Ну, гэта кожны эмісар робіць, прамармытаў Бурскі набіваючьі табаку ў нос.
3	асалодай пакрывіўся, адцягваючы нелазбежны чох, прачхаўся, выхіліўшыся за агароджу альтанкі, і сеў, выціраючыся.
-	Гэта так, падсудак пацягнуўся да табакі. Але важна, чый эмісар і ў якім кірунку. Я мяркую, не толькі ў справах элекцыі ён сюды прыехаў. He такі важны наш лавет, не вырашальны, нешматлікі.
-	Дык дзеля чаго, па вашаму? нецярплівы Бурскі не даваў кампаньёну часу на пранюшку.
-	Мне стала вядома, пане Сымоне, што пан кашталян сустракаўся з гуртом шляхты ў маёнтку маршалка, куды гэ-
тых людзей век не запрашалі. Дарэчы, пан Шарэвіч таксама затрымліваўся ў мястэчку звыш спадзяванага.
-	А што, апроч элекцыі маглі абмяркоўваць? паціснуў Бурскі плячыма.
Нарэшце і Пуцята скаштаваў прыемнасці. Памаўчаў і сярдзіта зірнуў на паплечніка.
-	Ат! Нейкі з васпана непалітычны чалавек, як вызначыў бы пан Жаба, дакорліва прамовіў ён. Вось, дарэчы, у каго трэба вучьіцца. Адукацыі амаль не атрымаў, нібы дурань-дурнем, пыхі на пяцёра Сапегаў, але нюх палітычны сапраўды мае.
-	Ой, пане Касьяне, знайшлі мне прыклад, зарагатаў Бурскі.
-	А тым не менш! Нібы блазен, нібы забаваю, пан Жаба апынуўся ледзь не ў цэнтры падзей. I добра выконвае ролю, вызначаную, хутчэй за ўсё, людзьмі пана кашталяна. Нагадаю хоць бы зрыванне сойміка і адкліканне пратэсту.
Бурскі недаверліва пакруціў галавою. Яму аніяк не пасавала прызнаць грэчкасеям нейкія здольнасці, калі нават з гаспадаркай у іх не ў лад.
-	Дык гэта ж выбрьіК засцянковай пыхі! Ды і што можа зрабіць для кагосьці гэты п'янюга? грэбліва сказаў Бурскі.
-	He згодны з вамі, запярэчыў Пуцята. Ён, хоць і здольны "перачаставацца", як кажа ягоны "дварэнін", усміхнуўся падсудак, але гэта больш ад беднасці, ад прагі паласавацца, калі надорыцца выпадак. Ён, паверце, не большы прапойца, чьім той жа пан Чыж. А на палітыку хворы.
-	А калі так, то што?
-	А тое, што пан Жаба вельмі паспяхова настройвае шляхту за французскага прэтэндэнта і... пан падсудак шматзначна прыпыніўся, супраць Сапегаў.
Пуцята ўзвысіў голас, даючы Бурскаму зразумець важнасць сказанага. Палец ізноў узняўся ўгару.
-	Але ж Сапегі і самі за француза! не здаваўся Бурскі.
-	Ну, Сапегі ў канчатковым выніку апынуцца за тым, хто сядзе на троне. Каралю не рэзон будзе раскідвацца такімі
падданымі. Я тут іншае хачу падкрэсліць: калі такога прасцяка падахвоцілі агітаваць, значыць некаму важна прыцягнуць да сябе дробную шляхту. Элекцыя, французскі прэтэндзнт тут толькі для зману вачэй. Хто можа збіраць дробную шляхту? Той, пане Сымоне, хто мае амбіцыі, мэты, але не мае сілы іх ажыццявіць. Вось азірніцеся і ўспомніце, што павет наведаў адзін з Храптовічаў, а тыя, хоць можа часова, у хаўрусе з Агінскімі, Пацеямі, часткай тых жа Пацаў.
-	Хм I Нешта і я пачынаю разумець, з усмешкай прызнаўся Бурскі. Гучыць, трэба прызнацца, пераканаўча, нават для чалавека, далёкага ад палітыкі.
Пуцята заўважаў, што Бурскі падцаецца і пачынае прыкідваць, дзе ў гэтай гульні іх месца. Невялікая дыскусія дадала яму бадзёрасці.
-	Вось гэта мяне цешыць. За гэта вас і пан Жаба пахваліў бы, бо ён практык, засмяяўся падсудак. -1 ў вас гэта моцная рыса.
-	Як ні кінь, трэба вучыцца ў Жабы!
-	Дарэчы, у гэтага галадранца раптам грошы, Частуе і ўгаворвае,а не прапівае ўшчэнт і сам.
-	Але ж васпан, гляджу, пільна да ўсяго прыглядаецца!
Бурскі падняў вочы на суразмоўніка і той не заўважыў у поглядзе звычайнага ценю лёгкай кпіны. Там свяцілася непадробная лавага і добразычлівасць. Часам Бурскі быў здольны на цяплейшыя пачуцці да патрэбнага чалавека.
-	Ад сумоты, васпане, жартаўліва паскардзіўся падсудак, але закончыў сур'ёзна. Па ўсім выглядае, заносіцца на нейкую канфедэрацыю.
-	Але якой і супраць каго? запытаў Бурскі. Хіба не ў падмогу французу, ён у Княстве і так фаварыт. Нават Сапегі за яго.
-	Нехта разлічвае пакарыстацца злосцю шляхты на сапежанскае засілле і ўціск, як бясспрэчнае выказаў ладсудак.Атрымаць палітычную падтрымку ад прэтэндэнтаў на трон.
-	Тады, шукаючы пратэкцыі, мы павінны паведаміць, што выспявае ў нашай глушэчы?-здагадаўся Бурскі.
-	Дасканалае вызначэнне мэты і сродка ў іх непарыўнай лучнасці, пахваліў падсудак. Нельга траціць часу, пакуль нашы сведчанні маюць вартасць. Нават хаўрусам непрыяцелі не перамогуць Сапегаў, пакуль за імі войска. Ва ўсякім разе гэта не ўдасца да элекцыі. Але спрабаваць будуць.
Бурскі паківаў на знак згоды і запытаўся:
-	Папярэдзіць Сапегаў раней, чым яны даведаюцца ад іншых, зробяць захады і разаб'юць супаратаў?
-	Толькі так мы атрымаем патрэбнае, пацвердзіў Пуцята. Сапегам начхаць на нашу ліслівасць ці адданасць. Ацэняць толькі карысць. Тады можа і аддзячаць.
-	Але вы згодны, што не варта ўводзіць іх у нашу задуму?
-	Ані ў якім разе! жахнуўся падсудак. Самі захочуць загрэбсці такі кавалак. Хапае між імі прагнай галоты. Наша ўзнагарода сціплы маёнтак Клінок між двума кавалкамі вашай зямлі,якімы возьмемуворагаўсапежанскагародусваімірукамі. Абы Сапегі літасціва суцішылі мажлівых незадаволеных.
-	Выдатна! пахваліў Бурскі.
-	А зараз, не марудзячы, рыхтуем тое, з чым паедзем да вялікага гетмана, вызначыў задачу Пуцята. Колькі дзён трэба паслухаць і паназіраць.
Грэшнікаў, якія каюцца, лягчэй уводзяць у святыя, чым шчырых вернікаў. Ім шырэй адчыняюць сэрцы і зяпы, выкладваючы нават вялікія таямніцы. Асабліва пасля добрай вячэры за картамі.
-	Трэба злавіць гетмана, пакуль ён не выправіўся на Канвакацыі. Чутно, ён якраз у Вільні.
-	Але ж патрэбны хады, каб да яго трапіць, заўважыў Бурскі. А ў мяне іх, нажаль, няма.
-	У мяне таксама. Але гэта можа і лепш. Калі мы, сярэдняй рукі шляхта, невядомая, праб'емся да вялікага гетмана, больш верагоднымбудзе наша паведамленне. Ехаць вам, пане Сымоне.
*	Але ж, мушу адзначыць, у вас на гэта бол ьш здол ьнасцяў. Што б я без вас у гэтай справе разабраў, шчыра прызнаў Бурскі.
-	Як і я без вас, успомніце мае словы. Толькі разам мы нечага варты. Што да Вільні, то чалавеку вашага стану, пасэсыйнаму, занепакоенаму мажлівымі закалотамі ў павеце, будзе больш даверу, чымся судзейскаму кручку без кала без двара, засмяяўся Пуцята.
Яму было прыемна напомніць кампаньёну зняважлівае выказванне менавіта зараз, пасля прызнання Бурскім сваёй слабасці ў пэўных важных справах.
-	Ну чаго з гарачкі не вырвецца, пане Касьяне. Па дурному гэта, каюся.
-	Ды я не крыўдую! А ў Вільні для пачатку тое-сёе маем. Ротмістр з адной прыбочнай харугвы вялікага гетмана. Ён нам, думаю, знойдзе патрэбнага чалавека, набліжанага да гетмана. Давядзецца патраціцца, але гэта ў любым выпадку непазбежна і ў свой час акупіцца. А далей ваш выгляд, манеры чалавека бывалага, выхаванага, надзейнага ў справах зробяць сваё.