Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Шмат у якіх здольнасцях Бурскага падсудак сумняааўся, але хацеў пацешыць яго самалюбства. Ведаў, што ў архівах і судовых пакоях ён пачуваўся б не так упэўнена, як на сваіх палетках і дварах. Бурскі адгукнуўся на такое стаўленне:
-	Ваша праўда, пане Касьяне. Сілы, адчуваеш ёсць, а вось часу не стае нават на задумы па гаспадарцы.
-	Дзеля таго і прапаную супольна працаваць, бо сродкі, як ні мяркуй, спатрэбяцца немалыя.
-	А вы пэўныя поспеху? Бурскі яшчэ вагаўся, агаломшаны памерамі аферы.
Наезд, гэта, па сутнасці, проста. Атуттрэба будзе здабыць правы валодання, перахапіць у тых, хто іх мае, не падазраючы пра гэта.
-	Калі дзейнічаць разумна і рашуча, сказаў падсудак, поспех цалкам верагодны. Натуральна, трэба прадугледзець пэўныя засцярогі, каб у выпадку няўдачы з прычын ад нас незалежных, захаваць тое, што ёсць. Належыць выкарыстаць доступ да актаў земскага суда. Гэта наша вялікая перавага.
-	Азчаго пачнем?
Падсудак зразумеў, што шчупак загл ынуў кручок. Як толькі пакіраваць ім, каб быць супольнікам, а не памагатым?
-	Для авалодання найадпаведней быў бы выпадак беспатомнай смерці спадчынніка. Але пры пэўнасці яе! падкрэсліў Пуцята. He так як з Хмялеўскім.
Падсудак заўважыў, як насцярожыўся Бурскі, як кінуў пільньі погляд з-пад ілба:
-	Што вы маеце на думцы?
Пуцята паціснуў плячыма, як бы здзіўлены неразуменнем Бурскага.
-	Тое, што ходзяць пагалоскі: жывы-нежывы. Для пэўнасці поспеху іншы раз неабходна рашуча ўплываць на чалавечы лёс, падсудак шматзначна змоўк.
-	Пачынаю разумець, Бурскі не чакаў такога зграбнага вызначэння для звычайнага злачынства, забойства.Што значыць быць юрыстам!
-	Калі пад той час мець тэстамэнт апошняга ўладальніка, то задума здзейсніцца без перашкод, ледзь не прадэкламаваў Пуцята. Тэстамэнты пішуць людзі, яны ж іх і перапісваюць. Важна апярэдзіць магчымага спадчынніка.
Бурскі ўгледзеўся ў ліст кантракту, нібы там шукаў парады.
-	Адзінгэтусправу неагораеш,-пагадзіўсяён,-алезбіраць хеўру таксама непатрэбная рызыка. 3 простымі памагатымі лацвей. Прыдасца Чыж, альбо той жа Аскерка.
-	Разумна кажаце, пане Сымоне, гурма нам не патрэбная. Галоўныя ніткі справы захоўваюцца між намі двума, але трэба разгледзецца за магутнымі пратэктарамі. Гэта павінна быць першым нашым крокам.
-	Што ж, згодны, сказаў Бурскі. Задума мне па душы, але папярэджваю: сеўшы ў маю лодку, тапіцца будзеце разам са мною і ніяк не пазней мяне.
Каб крыху згладзіць жорсткасць сказанага, пацягнуўся да табакеркі падсудка.
-	Скажаце, пане Сымоне! -адгукнуўся Пуцята з адценнем лёгкай крыўды. Калі Бог захавае нам сілу, цалкам мажліва, што ваш недарэка-пляменнік зможа іменавацца Вішнявецкім не з-за нейкага там фальварка, які ён называе дваром, а таму, што залічыцца да fortunatus nimium, празмерна багатых, атрымаўшы ад вас спадчыну не з горшых, як сказаў бы пан Жаба.
-	Калі не разаб'юць яму раней мазгаўню за картамі, хмыкнуў Бурскі. А свой стан якім вам уяўляецца?
Пуцята сціпла паціснуў плячыма.
-	Як я і запісаў, паказаў вачыма на паперу перад Бурскім. Некалькі прыбытковых фальваркаў, каб дастатна жыць, калі не ў Варшаве, то ў Вільні.
-	Таксціпла?
-	Гады, васпане, з усмешкай уздыхнуў падсудак. Але ў вашай моцы будзе перагледзець узровень ганарару свайму адданаму камілітону.
* * *
Жан Батыст Кальбер,міністр скарбу Людовіка XIV, у свой час быў гатовы ахвяравацьмільёны ліўраў на "заеаяванне" Рэчы Паспалітай дзеля інтарэсаў Францыі. Але геніяльны фінансіст пакінуў гэты свет за трынаццаць год да смерці Сабескага, a вялікія змены ў палітычным жыцці Францыі пачаліся яшчэ ў 1661 годзе.
Усяўладны кардынал Мазарыні, паміраючы, параіў Людовіку XIV кіраваць дзяржавай без першага міністра.
На другі дзень пасля смерці кардынала дваццацітрохгадовы кароль абвесціў Дзяржаўнаму Савету, што бярэ ў свае рукі ўсе справы. Так пачыналася эпоха, укаранаваная воклічам "L' etat c'est moi!"
Двор Караля-Сонца, ненажэрныя метрэсы, даравізны прыбліжаным, велізарнае войска і флот патрабавалі грошай, грошай і грошай. Амаль бесперапынныя войны ледзь не з лаловай Еўропы так вынішчылі ўласны край, што ў 1697 годзе ЛюдовікХМ упершыню пагадзіўся на замірэнне без набыткаў тэрыторый. Непамерны ваенны падатак пайшоў намарна. Кароль запазычыўся на велізарную лічбу ў 260 мільёнаў ліўраў.
Але адмовіцца ад ролі першага манарха Еўропы звышамбітны Людовік не мог. Ці ж дзеля гэтага ён дзесяцігоддзямі вёў зацятую барацьбу з Ватыканам? Абаронца хрысціянстваіадданейшы каталікмусіўваявацьзархікаталіцкім цэсарам, бо той заўсёды стаяў на баку Святога Прастолу. Вось і даводзілася трымацца добрых стасункаў з султанам, заклятым ворагам цэсара. "Паслухмяны" кароль Рэчы Паспалітай, што мяжуе з абодвума, вельмі прыдаўся б да той ролі, якую кароль вызначыўшляхецкай рэспубліцы.
-	Для Францыі мэтазгодна мець на поўначы прыязную дзяржаву,якаястрьімлівалабмоцаўстрыйскагадвара,-павучаў ЛюдовікXIV абата Мэльхіёра дэ Паліньяка.-Такімчынам справа выключнай вагі здабыць Рэч Паспалітую.
-	Сір! малады дыпламатсхіліўся ў паклоне на знак увагі і паслушэнства. Воля Вашай Вялікасці будзе выконвацца дакладна і няўхільна.
Што ж, можа і будзе старацца гэты здольны абат? 3 прычыны суперніцтва з папскім прастолам, страху перад з'яўленнем новай асобы на меру ўсяўладных кардыналаў Рышэлье і Мазарыні, Людовік не любіў давяраць справы дыпламатыі духоўным асобам, баючыся іх нясціпласці ў таемных справах, падпарадкаванасці рэлігійным іерархам. Калі і пагаджаўся на прызначэнне, то не ў рангу амбасадара, най-
больш пасланнікам. Менавіта такі лёс напаткаў і здольнага абата Мэльхіёра дэ Паліньяка. Ямудавялося падтрымлівацьсувязь Вэрсаля з дваром і палітычнымі групоўкамі Рэчы Паспалітай ў складаных умовах бескаралеўя пасля смерці Яна III Сабескага.
Няшмат часу спатрэбілася пранікліваму святару, каб пераканацца, што "усё гэта каралеўства поўнае нянавісці і кожны хоча жыць дрэнна з іншым". Добра асвоіўшыся з Рэчай Паспалітай, усё яшчэ дзівіўся той свабодзе дзе там! беспакаранасці, якую забяспечыла сабе арыстакрзтыя шляхецкай рэспублікі. Яна парушала дадзенае каралю слова, магла цынічна сарваць Сойм у яго прысутнасці, мела яго ледзьве не за падуладнага. Схілялася да рукі, каб выцыганіць чарговую пасаду ці прывілей, і тут жа перакідвалася на бок апазіцыі, калі не атрымлівала жаданага. Маладога пасланніка спачатку дзівіла няўдзячнасць абсыпаных каралеўскімі ласкамі магнатаў. Але па пэўным часе даведаўся, што ўсе тытулы і пасады сплочаны шчодрымі падарункамі каралю і ніхто не лічыць сябе нічым абавязаным за манаршую ласку.
Падтрымліваючы выбарнага караля Рэчы Паспалітай, дзеля ажыццяўлення намераўФранцыі, нельга было дапусціць празмернага ўмацавання каралеўскай улады. Такі кароль мог бы пасягнуць на залішнюю самастойнасць і вывесці Рэч Паспалітую з-пад французскіх уплываў. Шляхоцкія і магнацкія групоўкі Кароны і Вялікага Княства Літоўскага баяліся абсалютызму і страты вольнасцей як агню і гэта дапамагала паслу знаходзіць у нязвыклым для француза лалітычным моры патрэбных у адпаведны момант хаўруснікаў.
Прафранцузскія групоўкі, сапраўдныя і аднадзённыя ствараліся і распадаліся, перакупленыя ці разгромленыя супрацьлеглымі сіламі, але ніколі не знікалі. Мэльхіёр Паліньяк здолеў за кароткі час узайсці ў ласкі каралевы, стаць у пэўнай ступені яе дарадцам і такім чынам спрыяць сапраўдным прыяцелям Францыі.
А для гэтага былі патрэбны грошы, грошы і грошы. Спадзяваная падтрымка золатам ад караля Францыі абуджа-
ла заніклую прыязнасць і падказвала апеляваць да колішніх пачуццяў і прыхільнасцяў. Але трэба было ўважл іва сачыць, дзе насамрэч можна чакаць дапамогі і паслушэнства, а дзе грошы пойдуць намарна.
ЛюдовікХІУ у чаканні смерці Сабескага падчас яго цяжкой хваробы наказваў паслу дапамагаць каралеве пасадзіць на трон аднаго з малодшых сыноў альбо зяця, электара Баварыі Максымільяна-Эмануэля. 3 улікам пэўных традыцый пяршэнства належала Якубу, але любімцам Марыі-Казімеры быў Аляксандр...
Занадта звязаны з цэсарскім дваром старэйшы сын Якуб не задавальняў Францыю. Раззлаваны першынец Сабескага заяўляў Паліньяку, што пры такім стаўленні Вэрсалю да яго асобы, няхай абіраюць каралём чужаземца, "а нават ягонага Bo­para і суперніка"! Каралева ведала пра гэта і хітра карысталася, манеўруючы ў павуціне інтрыг і намераў, шукаючы для сыноў падтрымкі магнатэрыі і высокіх ўрадоўцаў Кароны і Вялікага Княства.
Хітры вялікалітоўскі падскарбі Бенядыкт Сапега яшчэ пры жыцці Яна III пераконваў каралеву, што яна можа разлічваць на падтрымку ўсяго Вялікага Княства, а незадаволенасць караля яе сувязямі з Сапегамі вынік злых падшэптаўнядобразычліўцаў. Мова ішла пра чуткі, нібы апантаны амбіцыйнымі марамі пра карону вялікі гетман Казімір Сапега спадзяецца ажаніцца з будучай удавою і стаць Казімірам 1У, з-за чаго дайшло да сварак каралеўскай пары.
Магутныя ў Кароне Любамірскія раілі Вэрсалю выставіць французскага прынца крыві, але ЛюдовікХІУ асцерагаўся магчымага ў такім выпадку пераходу Марыі-Казімеры на бок ворагаў Францыі. Тым не менш у французскім спісе стаяла імя Яго Высокасці Франсуа Луі дэ Бурбон Прэнс дэ Канці.
Апроч Сабескіх і Канці, прэтэндавалі: электар Баварыі Максымільян-Эмануэль, князь Латарынгіі Караль, князь Бадэну Людвік, рымскі арыстакрат, пляменнік Папы, дон Лівіо Одэскальчы, князь нэўбурскі Фрыдрых-Вілыельм і нават
здэтранізаваны англійскі кароль Джэкаб Сцюарт. Бліжэйшы сусед, электар Саксоніі Фрыдрых-Аўгуст напачатку не высоўваўся.
* * *
Кампаньёны сядзелі ў альтанцы невялічкага садка пана Пуцяты. Гаспадарчыя справы запатрабавалі прысутнасці пана Бурскага ў мястэчку і хаўруснікі вырашылі скарыстаць гэта дзеля важнай нарады.
-	Пошукі пратэкцыі для нас справа найістотнейшая, працягваючы размову, пагаджаўся пан Бурскі. Але як нам не памыліцца, бо цяжка будзе такую памылку выправіць? Здагадваюся, не раз і не два пра гэта думалі.
-	Прыкідваў, кіўнуў падсудак. Усё будзе залежаць ад новага караля і яго тутэйшых фаварытаў. Мы на гэта ўплызаць не можам. Сёння ў сіле Сапегі. He думаю, што гэты род пойдзе ў заняпад, але нельга выключаць, што супрацьсапежанскія сілы выб'юцца наверх, як у свой час пры Сабескім Сапегі з Радзівіламі адціснулі на тылы Пацаў.