Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	А ты, вашмосьць, кім яму даводзішся? прыязна запытаўся маршалак.
-	Стрыечны пляменнік, ваша міласць. Ігнат Грамыка гербу Адраеуж.
Маршалак стрымаў усмешку вялікім высілкам волі.
-	Угу! Гэта пан іван цябе так навучыў?
-	Так, ваша міласць. Ён прыпісаў мяне да свзйго гербу як родзіча і свайго двараніна.
-	О, Божа! прастагнаў на вуха маршалку Храптовіч. усе ў цябе гербовыя і ледзь не ўсе Адравуж!
А маршалак гадаў, з якой гэта халупы вылузаў Жаба гэтага хлопца, калі ў Жабы яму так ганарова. Хлопец, відаць асмелены спагадлівым тонам маршалка, стаяў за свайго пана цвёрда.
-	Калі трэба з маім панам перамовіцца, то я ў гэтым дапамэгу. У такім стане, калі ён з чым пагаджаецца, то вокам міргае, а калі не, то заплюшчвае. Во і дзядзька Якуб можа пацвердзіць, хлопец кіўнуў на суседа.
-	Ну што ж, добра, калі так, сказаў маршалак.
Працэдура пацверджання нязмушанай волі пана Жабы канчаткова прысароміла малавераў. Развесяліўшы ўвесь сход, ён паміргаў на ўсе пытанні і аддаўся пад апеку пляменнікадвараніна. Соймік пайшоў належным парадкам. Іншых зрывачоў не з'яўлялася. Паколькі ватаванне ўжо адбылося, працэдура збору рысак pro et contra кожнага з прэтэндэнтаў забрала няшмат часу. Калі пісар Дольскі падаў маршалку ліст з радкамі рысак за прозвішчамі кандыдатаў, таму заставалася толькі паведаміць, што большасць прысутных на сойміку паноў-братоў выказалася за тое, каб на Канвакацыйны Сойм паслаць ланоў Максіма Савіча і Лявона Шарэвіча. Такая ваша воля, Шаноўнае Кола! Урачысты тон маршалка пакрылі гучныя воклічы. Соймік блізіўся да свайго завяршэння.
-	Шаноўнае Кола! суцішыў гоман Сцяпан Тур. Прашу ўважліва паслухацьтлумачэнні, безякіхнам не вырашыцьяшчэ адну важную справу. Іх нам дасць пан судддзя. Калі ласка, пан Савіч.
Максім Савіч, як усе суддзі, прывык, што іх слухаюць з увагай і засяроджана. Таму ён цярпліва дачакаўся цішыні, стрываў яшчэ хвілінку, пакуль грамадой не авалодала пэўнае напружанне і толькі тады пачаў:
-	Як, вашмосьці памятаюць, я быў у Варшаве разам з нябожчыкам панам Уладыславам Варашылам. Што з гэтым лучыцца? Калі хто забыўся, напамінаю, што мы абралі ў належны час двух дэпутатаў у Літоўскі Трыбунал. Аднаго з іх павінен быў зацвердзіць наш міласцівы кароль, аяякуйся, Божа, яго душою. Вызначаны прэтэндэнт, пан Варашыла, памёр так раптоўна, што імя яго не паспелі запісаць у прывілей, хоць сама папера была ўжо з каралеўскім подпісам і пячаткаю. Я ўсё гэта сведчу перад шаноўным Колам. Лёс распарадзіўся сурова. Цяжкі стан нашага караля, штохутка скончыўся смерцю, не даўмагчымасці вярнуцца да гэтай справы. Такім чынам мы маем незанятую вакансію нашага павета ў Трыбунале. Маем незакончаны, як належыць, але зацверджаны прывілей на гэту вакансію і маем безкаралеўе.
Суддзя здолеў авалодаць увагай залы. Усе слухалі, не перабіваючы заўвагамі альбо пытаннямі. Да таго ж ці варта назаляць суддзю, які песціць сваю пасаду пажыццёва, а хто, скажыце, забяспечаны ад сустрэчы з ім у якасці аднаго з бакоў у бясконцых працэсах між шляхты. На заканчэнне Максім Савіч дадаў:
-	Падчас безкаралеўя Трыбунал не будзе займацца сур'ёзнымі справамі. Але, на маю думку, не варта нам выпадаць з чаргі і не мець там свайго дэпутата. Гэта было б sine allegationibus juris vel rationum, супярэчна ўсялякаму праву і розуму. He шкодзіць нашым людзям набірацца досведу і годна прадстаўнічыць у вышэйшых судах Княства.
Суддзя сеў, гатовы, калі спатрэбіцца, даць парады і тлумачэнні. Загаварыў сам маршалак:
-	Здаецца, усё больш-менш ясна. А цяпер паслухайце, як ллы MowawpaaapBaubraTaecirculusvitiosus, зачараванаекола,не парушаючы права, але абыходзячы супярэчнасці становішча.
Становішча быдо сапраўды дзіўнае. Ці той пан Варашыла меў бы свой прывілей, каб не памёр так раптоўна? Як атрымалася, што папера падпісана і з пячаткаю, але без прозвішча. He ўсе ведалі, назат не ўсе чулі, што апошнім часам ды і раней прызначэнні, можна было атрымаць, паміма асобы манарха, хоць з яго ўласнаручным подпісам і пячаткаю. Яшчэ будучы маршалкам і гетманам Ян Сабескі пасылаў жонцы свае паўнамоцтвы in bianco, з уласным подпісам і пячаткай, каб яна магла заключаць дамовы з ЛюдовікамХІУ. Што ж казаць пра пазнейшыя часы! Набліжаныя да трону магнаты і сама каралева, маглі зладзіць два, a то і тры прывілеі на адну пасаду мей толькі хады і грошы. А там хай пераможа спрытнейшы! Што і як адбылося ў дадзеным выпадку, маршалак не ведаў, ды і цікавіцца гэтым не належала. Зараз ён вёў узгодненую з кашталянам лінію.
-	Што мы можам зрабіць? Пан кашталян мае на рукахтой прывілей. Ён раіўся з інтэррэксам у гэтай матэрыі і атрымаў згоду, падтрыманую ў каралеўскай канцылярыі: правесці вызначэнне дэпутата на гэтым сойміку, зрабіць запіс у гродзкіх кнігах і выдаць прывілей аднаму з абраных у той час прэтэндэнтаў. Такім чынам мы ўшануем сваё ранейшае рашэнне, пададзенае на разглядкараля.давёўшыягодалагічнагазавяршэння.Чакаць лютага наступнага году не выпадае, бо будзе яшчэ несумненна безкаралеўе, а гэта значыць год адтэрміноўкі. Неразумна выпадаць з такой установы як Трыбунал. Ці хоча хто запярэчыць? Ці ёсць сумневы ў правамоцнасці нашых камераў?
Ані сумневу, ані пярэчанняў не было. Бол ьшасць палічыла, што кашталян выконвае сваё прырачэнне спрыяць павету, агалошанае надоечы. Ды і стараецца не дзеля свайго сына ці пляменніка, што таксама нікога здзівіла б. А гэтых дэпутатаў самі абралі. Што ж калі кароль няўдала выбраў, лёс такі, варта зыправіць.
-	Як памятаеце, абвясціў Сцяпан Тур, мы выбралі двух: пана Уладыслава Варашылу і пана Эдвардэ Шахлача. Паколькі першы прэтэндэнт выключаецца з разгляду, я прапаную правесці дадатковае ватаванне па асобе пана Шахлача. Можа за гэты прамежак часу паўсталі якія абставіны на яго карысць, альбо супраць.
Вялікія жарсці не маглі разгарэцца. Уціснуцца некаму замест Шахлача было немагчыма. Ніхто не быў супраць прысутнасці павятовага прадстаўніка ў вышэйшай судовай інстанцыі Вялікага Княства. Кандыдат задавальняў усіх, а найбольш пана кашталяна. Малады Шахлач быў вельмі адпаведны для пасады, якая дазваляла раз'яжджаць між Вільняй і паветам, ды і ў іншыя гарады і мястэчкі, не выклікаючы падазрэнняў. Вялікай удачай было гэта супадзенне: наяўнасць вакансіі, колішняе абранне Шахлача, і ягоная адпаведнасць патаемным мэтам супрацьсапежанскай групоўкі. Ватаваць захацелася толькі пану Сікірыцкаму.
-	Я лічу, варта нам пацвердзіцьдэпутацтва пана Шахлача. Чалавек зацны, не стары, але дасведчаны, граматай валодае і нашай, і польскай, і па-нямецку перамовіцца здольны. Анічога благога, неганаровага пра яго ніхто не скажа. He памыліліся мы тады, не памылімся і сёння, як дэ факта, так і дэ юрэ.
Шэпты, размовы прайшлі па зале хваляю і сціхлі. Старэйшыя заўважылі, што Шахлач прыемны кашталяну. I хлопец рады што ж дзіўнага: без падпоры ці апоры нішто не трымаецца. А ў Шахлача такой апоры пакуль не было. Для маладзейшых ён быў яшчэ свой і таму таксама пажаданы. Ахвотнікаў прамаўляць болыв не знайшлося, і маршалак прамовіў:
-	Прыступім да галасавання.
Пан Эдвард Шахлач стаў дэпутатам Літоўскага Трыбуналу пад гучныя віваты сойміка. Асаблівая ўзнёсласць адчувалася ў яго сяброўскім асяродку.
ВЕЛІЧНАЯ ЗАДУМА
Пан Бурскі другі раз перачытваў ліст, прынесены хлапчуком да заезду, дзе ён спыніўся на час сойміку, лянуючыся штодзень ездзіць у Крушню.
“ Шчыра мілы нам пане браце!
Баюся, што наша сустрэча адбылася б у неадпаведным сур'ёзным мэтам тоне, калі б я насмеліўся з'явіцца ў маёнтку вашмосьці нават з дзесяткам гайдукоў, якіх, нажаль, не маю. Таму прапаную сустрэчу сам-насам у маёй гасподзе. Пажаданз ў як найхутчэйшым часе, бо гэта ў інтарэсах найперш васпана, міласцівы пане і браце.
Застаюся і гэтак далей..."
-	Во, падла! ~ плюнуў Бурскі. У маёй гасподзе! Засцянковы пяцісценак-палац побач з яго "гасподай"!
Непрыхаваная іронія ліста, пыхлівы тон, фанабэрыстыя выкрунтасы прыгожых літар выклікалі ў Бурскага глухое раздражненне. Але роднасць натур няўмольна нагадвала, што паедзе і сустрэнецца з гэтым плюгавым пісарчуком, з гэтым віленскім пройдам.
Лаяўся і вышукваў абразлівыя мянушкі, каб прагнаць злосць ды халодным розумам памеркаваць, што змусіла падсудка дзслаць такую паперчыну. He адно жаданне прымірэння, калі яно і з'явілася ў Пуцяты, бо не ён жа, па шчырасці, вінаваты ў разыходжанні. Сваркай іх нязгоду Бурскаму называць не хацелася.
Падумаўшы, ўзяў пяро і паведаміў шаноўнаму пану падсудку, што ліст яго атрыманы і паколькі пільныя справы патрабуюць яго, Бурскага прысутнасці ў мястэчку гэтымі днямі, то няма перашкод для сустрэчы заўтра ўвечары, калі гэта адпавядае мажлівасцям і намерам шаноўнага пана. 3 тым і просіць шаноўнага пана падсудка так пакіраваць сваімі справамі, каб у азначаны час быць вольным.
Сустрэча пачалася ў стрымана-насцярожаным тоне, бо кожны хацеў мець перавагу, адначасна баючыся незнарок уразіць суразмоўцу.
-	Лічу сваім абавязкам падзякаваць васпану за падтрымку на сойміку, пасля першых неістотных слоў прамовіў Бурскі.
Вачэй не ўзнімаў, але гаварыць стараўся па магчымасці шчыра. Пуцята разумеў, як цяжка даецца Бурскаму прызнанне памылкі.
-	Якая там падтрымка, знарочыста нядбала махнуў ён рукою Я, прызнаюся, больш дбаў, каб уся падзея ўспрымалася як глупства, недарэчнасць, не вартая стараннага разгляду. Пан Аскерка непатрэбна засяроджваў увагу прысутных на ключавых момантах інтрыгі.
Пуцята, баючыся зачапіць самалюбства Бурскага напамінам пра сваё папярэджанне, стараўся падтрымаць думку, нібы наезд быў сапсаваны цівуном, а разгляд на сойміку патронам. Але Бурскі не схільны быў суцяшаць сябе такім спосабам, сам настройваў цівуна на лёгкую перамогу.
-	Так, пан Тодар не найлепшы выбар. Ды толькі іншага не было, сказаў Бурскі.
-	У любым выпадку было б неразумна выступаць на сойміку самому, суцяшальна адзначыў Пуцята. Было, праўда, лепшае выйсце, але баюся ўразіць сваімі павучаннямі post factum.
-	Ды што там, кажыце, калі пачалі, крэкнуў Бурскі.
Было відаць, што сваю паразу ён яшчэ не перахварэў, a можа і не змірыўся з ёю як канчатковай.
"Можа гэта і лепш", падумаў падсудак і патлумачыў:
-	Самае разумнае было ўзваліць усё на "свавольнага" цівуна і адразу перапрасіць Шарэвіча, не даводзячы справу да сойміка. Нават падаць усё як спробу рабунку з п'яных вачэй, калі ўжо наезд не ўдаўся. Плёткі пакружылі б і сціхлі: страт ніхто не панёс.