• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 1

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 414с.
    Гародня 2013
    97.62 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    У дзверы ўціснуліся поруч шчырымі сябрамі. Хоць у гэтыя соймікавыя дні шынкі не пуставалі ад ранку да цямна, утульнае месца для двух рыцараў знайшлося, і сам гаспадар ужо махаў па стале не надта чыстай анучкай.
    -	Квартачку гарэлачкі для паноў?Толькі што ад пана Чопа, даруйце, ад пана Ярмолы. Адкаркуеш чысты водар!
    -	Ты што, не бачыш, хто перад табою? спыніў шынкара Турыла. Тою гарэлкаю частуй свой кагал, ды, калі хочаш, клапоў труці, ерусалімская твая душа!
    Ай-ай-ай! Пан Чоп, такое пачуўшы, моцна ўгневаецца, прыцішана папярэдзіў Ворка.
    Aral Калі будзе цвярозы, рагатнуў пан Жаба.
    Ралланею ллаеш? строга запытаў Турыла.
    А як жа! А як жа! Чакаючы ласкавых паноў, тодькі-толькі адкаркаваў анталак.
    Толькі адкаркаваў? Нясі першы збанок, Турыла падміргнуў кампаньёну: Я лічу, раманея на панскае горла будзе лепш нейкага там габрэйскага ўзвару.
    Палягаю на досведзе вашэці, сквапліва пагадзіўся Жаба.
    Чакаць давялося не доўга. Малы Лейба, воркаў сын, подбегам нёс поўны збанок і два кубкі.
    Зноў жа, калі разважыць, гаварыў Турыла, наліваючы кубкі, ці ж не можа вольны шляхціц, вырваўшыся з маёнткавай калатнечы, ужыць сабе ў добрай кампаніі?
    Пацешыцца добрым напоем ды разумнай размоваю, радасна падхапіў пан Жаба, беручыся за кубак. Шчырую праўду кажаш, пане дабрадзею!
    Дык здароўе вашмосьцН
    Узаемна васпана! Як той казаў: чарачка, каток, каціся ў раток...
    Каб не балеў жываток і... панскае горла, са смехам падказаўТурыла.
    Гучна чмыхнулі, выцерлі вусы і з узнаннем зірнулі адзін на аднаго. Пан Адам пачынаў усё больш падабацца павятоваму цыцэрону.
    Добрая раманея, пахваліўТурыла.
    -	Без падману. Даўно такой не каштаваў, падтрымаў пан Жаба.
    "А ці каштаваў увогуле?" падумаў шчодры сабутэльнік, наліваючы другую чарку, а ўслых прамовіў:
    -	Дык я вось і кажу, урэзаў васпан дык урэзаў. Як шабляй! Тым аж дых заняло, а выпад адбіць няма як.
    Улюбёная тэма палітычных прамоў і агульнага імі захаплення вабіла пана Жабу не менш раманеі.
    Кажаш, спадабалася?
    Турыла паглядзеў на пана Івана вачамі вучня, падкруціў вусы, зазіраючы ў наліты кубак нібы ў люстэрка, уздыхнуў ад паўнаты сэрца.
    -	Ды хіба мне аднаму? Хто так крыху палітычны, то млелі ад захаплення. А калі васпану не прызнаюцца, дык тое ад зайздрасці, бо палітыка без яе не можа абыйсціся. А як сам я не тутэйшы, то чаму шчыра не пахваліць.
    -	Зноў жа праўда. Прыемна з разумным чалавекам, прызнаўся пан Жаба.
    Што б там хто ні казаў, але і ў Вільні шчырых хлапцоў не бракуе. Пан Іван заліўся вясёлым рогатам.
    -	Го-го-го! выгукнуў ён. Хай пабегаюць, хай пашукаюць. Пэўна з гродзкіх ужо душу вытраслі: дзе Жаба? А мы тут як у фартэцыі з камендантам Воркам.
    -	Ага! падтакнуў Турыла. Дзе ды дзе? А мы, браце, тут. Дзе ж тое жыдзяня? Што гэта яны сабе думаюць, ерусалімскія душы? Ці то шляхта і на мёд не мае!
    Пан Жаба зазірнуў у збанок. Калі хто і шукае, то дурнота бегчы адтакога кампаньёна. Высмакталі збаночак, і на другі не шкадуе,
    -	Невялікі збанок, са знаўствам адзначыў Жаба, павінны б шпарчэй увіхацца.
    He было ў гэтым справядлівасці, бо Лейба ўжо ляцеў з поўным. 3 кожным чарговым кубкам гродзкі суд з яго кнігамі, пісарамі і падпіскамі адплываў далей і далей, ператвараўся ў нявызначаную і недакладную мэту ў неакрэсленым мінулым. Пан Жаба паступова засяроджваўся на тым, з чаго наліваюць і п'юць. Ну, і на нейкіх дробязях жыцця, яшчэ вартых увагі вялікага палітыка.
    -	Усе гэта на нас: галота, грэчкасеі! Нават і гэтыя пайсатыя! пан Жаба грэбліва махнуў на прабягаўшага Лэйбу. А скажы, пане-браце, каб мы так ураз кінулі сеяць тую грэчку? Што бтады яны каплунам у пуза пхалі? Салому?
    -	Крапіву з лебядою! падказаў Турыла з рогатам.
    Пан Іван развесяліўся не на жарты. Перагнуўшыся цераз стол, паляпаў суразмоўніка па плячы.
    -	Смакавітая была б закуска. А ў мяне грэчка во! пан Жаба паказаў упоравень стала. Дзік заблытаўся надоечы, там яго і паклаў, а вызваляць сякерай давялося. Вось такія мы, грэчкасеі!
    Адам Турыла прыгледзеўся вясёламу зрывачу і падумаў, што яшчэ збанок, і можна страціць яго для мэтаў вялікай палітыкі. У грод ён ўжо не пойдзе, самая пара пераходзіць да галоўнага.
    -	А ведаеш, пане-браце, загаварыў пан Адам даверліва, хоць уся прыемнасць нашага знаёмства мне дастаецца, васпан таксама не пашкадуе, што сюды завітаў, а не ў грод.
    -	Вядома! Там раманеяй не частуюць, пажартаваў пан Іван.
    -	3 глузду не з'ехаў, адзначыў Турыла. Галава моцная.
    Адсунуў не зусім парожні збанок і ціхенька бразнуў аб стол невялічкім пакуначкам.
    -	Апроч раманеі можаш мець і гэта, ён кінуў на бакі нібы трывожныя позіркі.
    Якім гарапашным ні быў Жаба, прыемны звон пазнаў адразу і ў момант ацверазеў.
    -	Oro! А што гэта?
    -	Ды так, трохі талераў, трохі тынфаў, драбяза розная, можа і дукаты якія, засмяяўся Турыла. Ад майго пана гэта.
    -	Мне? сквапна бліснулі вочы палітыка. Такога з ім яшчэ не здаралася. Што ж маўчаў, вашмосьць?
    Турыла дакорліва скрывіўся:
    -	На ўсё адпаведны час і месца. He на вуліцы ж ладзіць інтэрас з палітычным чалавекам.
    -	1 то праўда! Што гэта я? павініўся палітычны чалавек. Сур'ёзная справа у сур'ёзных абставінах.
    Турыла памаўчаў, нешта ўзважваў, можа вагаўся. Пан Жаба, як зачараваны, не адводзіў вачэй ад пакуначка ў руцэ кампаньёна. Пляшка гарэлкі, сціплае застолле ў якога Воркі ці
    Шмулі вось звыклае адшкадаванне за адкліканую нязгоду. Але каб жывой манетай, ды яшчэ такой вагою! Гары гарам усе гродзкія суды! Турыла зразумеў, што рыбіна з кручка не сарвецца і загаварыў усё тым жа прыцішаным, змоўніцкім тонам.
    -	Мяркую, васпан, як чалавек, абазнаны з палітычнымі дачыненнямі, разумее, што гэта не прэзэнт простаму, без крыўды, шляхціцу ад сэнатара? меладыйны звон ізноў крануў чуллівую душу незаможнага грэчкасея.
    -	Вядома, кіўнуў ён. Хоча якой падтрымкі?
    Пан Іван не даваў у крыўду простага шляхціца і яго прыдатнасці ў дзяржаўных справах. Відаць моцна прыперла, калі ахвяруюць такі кавалак.
    -	"О, Божа! узмаліўся ў душы Турыла. Адкуль у гэтага ёлупня гэтулькі пыхі! Ну не дурань жа беспрасветны, шмату чым разумна разважае."
    Пан Адам адсунуў збанок яшчэ далей і забяспечыў яго сваёй рукою.
    -	Інтэрас наш такі, цвёрда зазначыў ён, васпан зламаў соймік, васпан яго і наладзіць, пісьмова адклікаўшы свой пратэст. А ці гешэфт варты ўзнагароды, зазірні, ацан, і схавай, калі згодзен.
    Пан Жаба хціва адхінуў анучку і хуценька згарнуў пакуначак да сябе.
    -	Ладная купка, задаволена прамармытаў ён, праўда, бачылася і большае.
    -	"Ну, крэз засцянковы! Турыла пырхнуў прыхаваным смехам: можа і бачыў бядак нешта падобнае, але не ў сваіх руках."
    Запытаўся:
    -	To як?
    -	Кажы, вашмосьць, што рабіць, запатрабаваў палітык.
    -	Найперш падпішы во гэты квіт, што я аддаў табе належнае. Пан мой у разліках парадак любіць. Ну і пратэст адклікаць.
    -	To робім! Папера пэўна ў жыда знойдзецца, паспешл іва сказаў Жаба.
    -	Папера і ў мяне ёсць. I чым пісаць, супакоіў Турыла.
    За некал ькі хвілін стараннай працы пан Турыла прыгожымі літарамі паведаміў пану маршалку Рыцарскага Кола павета, што шляхціц іван Жаба гербу Адравуж адклікае свой пратэст і з'явіцца на сойміку, як толькі стан нечаканага нездароўя на гэта дазволіць. Пан Іван уважліва сачыў, як кончык пяра выпісвае мудрагелістыя завіясы і ўяўляў уражанне кожнага, каму давядзецца аглядаць гэты ліст. Нарэшце, тужачыся і стрымліваючы дрыжыкі ў напружаных пальцах, нагрызмоліў на дзвюх паперах свой подпіс. Зняў з сярэдняга а не з мезенага, як па звычаю, пальца левай рукі велізарны пярсцёнак, пасмараваў пяром яго пячатку і прыкапціў над свечкай. 3 урачыстым выразам твару прыціснуў пячатку свайго "сыгнэту" ля сваіх подпісаў.
    -	Во, цяпер дакумент, як дакумент, удзячна адзначыў Турыла.
    -	Увесь павет мой ведае сыгнэт, з гонарам праскандаваў Жаба.
    Яны вельмі пасавалі адзін да аднаго: "сыгнэт" вырабу, хутчэй за ўсё, якога мясцовага каваля, велізарны, няздарны і нейкі пыхлівы, як і яго гаспадар. Турыла скруціў паперы ў трубку, сунуў у сваю торбу і наліў кубкі.
    -	Тост за панскі поспех, шаноўны пане!
    -	За сумесны наш поспех, памяркоўна паправіў пан Жаба.
    Выпілі. Адам Турыла, сам з заняпалага маёнтка трапіўшы ваўслужэнне, разумеўбядутакіхамбітных адпрыродылюдзей. Хацелася ім жывейшага, жвавейшага бытавання, асвечанага таварыства.Непагадзіўшысязлёсам, кожныпасваіхмагчымасцях ствараўсабенейкуюзаменусваёймары. Павагаўшыся, рашыўся праверыць глебу для больш грунтоўнага супрацоўніцтва: у выпадку непрыдатнасці ў кожны момант можна адступіцца.
    -	Калі казаць па шчырасці, пане Іване, то ад нашай супрацы можна і надалей мець пэўныя прафіты. пан Адам шмат-
    значна змоўк, даючы зразумець, што чакае, ці варта пра гэта гаварыць.
    -	Як ты кажаш? устрапянуўся пан Жаба.
    Мажлівасць лёгкіх грошай, ды яшчэ праз мілую вялікую палітыку! Мабыць упершыню ў ягоным жыцці бядацкая сквапнасць і неадольная прага ўдзелу ў дзяржаўных справах апынуліся ў адным рэчышчы.
    -	Я так кажу, патлумачыў Турыла, не апошні гэта соймік, не адна аб'явіцца калізія і падобная паслуга можа не раз яшчэ спатрэбіцца. Пан мой шчодры і ўзнагародай нікога не абыходзіць. Зло, дадам, таксама добра памятае.
    -	Пачынаю разумець, Жаба адказаў, не вагаючыся.
    Якім бы ні быўзакінутым маёнтак альбо засценак, яго гаспадар добра ведаў, што такое кліентэля, і якія з гэтага карысці і абавязкі. Пан Жаба ўсведамляў, што прыняцце пакуль яшчэ невыразнай прапановы азначае канец ранейшага блазнавання на свой розум дзеля марнай пляшкі. Канец і палітычным прамовам уласнай выпечкі і ўласнага канцэпту. Але ж з іншага боку гледзячы, будзеш належаць да нейкага гурта, да пэўнай сілы. He кожны насмеліцца закпіць з такога прамоўцы. Ну і грош на сметніку не валяецца. Крыху бянтэжыла, ці будзе ў павеце дастаткова аказіяў прыслужыцца той сіле, бо ніхто не будзе кідаць грошай толькі дзеля яго дабрабыту.
    -	Дык кажы, што да чаго, з гатоўнасцю азваўся Жаба. Калі мы да агульнага канцэпту дайшлі, то ці варта марудзіць ды на пасля адкладваць. Ці можа грошай няма?
    Хоць і гудзела ў чубе, пан Іван са свайго інтэрасу вока не спускаў. Адчуў сябе як на кірмашы, дзе нечакана сустрэў попыт на заляжалы тавар, якога меў аж надта. Дзіцячая амаль непасрэднасць палітыка і смяшыла, і злавала Турылу. Такі вось пан Жаба не злезе з каня дзень і ноч, пакуль не ўзбаламуціць і не пацягне за сабою шарачковую шляхту. I шмат хто яго паслухае, бо свой, бо гэткі самы і да таго смелы. Ён усё больш пераконваўся, што, купіўшы гэту дзівацкую асобу, можна будзе блытаць са-