Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Ахвотнікаў на наш трон заўжды хапала. Важна не паллыліцца, хто больш адпаведны. Верагоднасць інтрыг і непаразуменняў вялікая, існуе пагроза няўдалага выбару. Таму на Канвакацыі і элекцыйны Сойм трэба выбіраць людзей здольных убачыць, пачуць і зразумець. Дай Божа абраць манарха здольнага прынесці лад і парадак, мір і згоду ў Сойме, тады і ў Рэчы Паспалітай усё наладзіцца...
Раз'яжджаліся госці далёка за поўнач, а дакладней, то бліжэй да раніцы. Настрой усеагульнага братэрства дасягнуў той вышыні, калі ўчарашнія непрыяцелі пачуваліся ледзь не сваякамі. Дваране кашталяна гэтак пакіравалі вечарынай, што ніхто не шукаў шаблі, не рэзаў абрус перад сабою і не памкнуўся пакінуць застолле заўчасна. Здольныя людзі ў кашталяна, як іх не ўзнагародзіць! Пан Чоп, абняўшыся па чарзе з трыма ці чатырма маладзёнамі, дастаў з брычкі дзве біклагі.
-	Вам, хлопцы. Вы ж цалюткі дзень цвярозыя, а вядома ж...
-	In vina veritas! грымнулі хлопцы.
-	Во-во! Усведамілі! расчулена прамовіў пан Чоп, хоць язык яго не вельмі слухаўся.
Агульнымі намаганнямі пачалі ўладкоўваць запаслівага госця ў брычку.
-	За такую шчодрасць, пане, калі зваліцеся па дарозе, знойдзем і зноў уладкуем.
-	He веру, хлопцы, не веру!
-	Як жа так? Слова гонару, а васпан нас крыўдзіць!
-	Дарма абяцаеце, хіба не скаштуеце маёй aqua mirabilis, цудадзейнай вадзіцы.
-	Няўжо мы пагрэбуем такім пачастункам! Мецьмем дзень адпачынку!
-	А тады самі будзеце ляжаць, патлумачыў пан Чоп.
-	Ну і зух з пана! зарагаталі дваране, упіраючы таму непаслухмяныя ногі ў падпоры пярэдняй лавы. Дасць 5ог,. утрымаецца, калі не засне. Фурманаў пан Чоп не цярпеў, як сведкаў.
Спалучэнне стрыманасці і навыку абераглі Севярына з Лявоналл ад празмернага ап'янення. Сеўшы ў каламажку Мяжэвіча, сябры скіраваліся дадому. Жадаючы працягнуць уражанне прыемнай вечарыны, разумных і цікавых размоў, якіх даўно не чупі, не падганялі каня, што няспешнай ступою мераў знаёмы шлях, не патрабуючы лейцаў ці пугі. Добрае надвор'е таксама спрыяла добраму настрою,
-	Ну як табе сёняшні дзень і вечар? па нейкім часе запытаў пан Севярын.
-	Дадай, браце, і ноч, рагатнуў Шарэвіч.
-	Загулялі старыя каты, падхапіў пан Севярын. Будзе нам ад жанок на арэхі!
♦ ♦ *
Для вырашэння ўсіх дзяржаўных спраў Рэч Паспалітая мела Караля, Сэнат і Сойм. Караля пажыццёва выбірала ўся шляхта. Сэнат складаўся з вышэйшых урадоўцаў, прызначаных каралём: канцлераў, ваяводаў, каштзлянаў ды іншых ад Кароны і Вялікага Княства Літоўскага а таксама вышэйшых касцельных іерархаў. Сойм з паслоў ад ваяводстваў, земляў і паветаў, абраных шляхтай на сваіх сойміках.
Спачатку ў Вялікім Княстве ані шляхта, ані святары, ані гарадскія жыхары не мелі права голасу ў вырашэнні пытанняў аб падатках. Іх вызначаў вялікі князь. Недзе ад сярэдзіны пятнаццатага стагоддзя пачалі дапускаць да ўдзелу абмежаванае кола князёў і найбольш заможных паноў. У шаснаццатым стагоддзі надзвычайныя падаткі пачалі ўхваляць баяры ўсяго Княства.
У сувязі з вялікай судовай рэформай віленскім прывілеем караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ў 1565 годзе былі ўведзены соймікі. У Кароне яны з'явіліся значна раней. Удзел у сойміках мела ўся шляхта павета. Урадоўцы і сябры вялікакняскай Рады, якія жылі ў павеце, за ўхіленне ад удзелу падлягалі штрафу.
Соймікі Вялікага Княства ад самага пачатку падпалі пад уплыўмагутнай магнатэрыі, але кожны шляхціцмог разлічваць на запіс сваіх пастулатаў ва ўхвалу, гэтак званы laudum, альбо ў інструкцыю паслам на Сойм. Паслы на абрадах абавязаны былі кіравацца гэтымі інструкцыямі і даводзіць пастулаты да караля, міністраў і Сойму.
Часта соймікі называюць адной з прычын заняпаду і бясслаўнага канца Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Самі словы: соймік, саймікаванне, набылі адмоўнае адценне і ажыўлял і вобраз натоўпу нецвярозых паноў-братоўу каляровых кунтушах, слуцкіх паясах і пры абавязковай шаблі-карабэлі перад местачковым касцёлам. Але соймікавая сістэма не была ані архаічнай, ані нейкай выключнай.
Самакіраванне шляхты, саслоўны лад, быў паўсюдны для тагачаснай Еўропы. Асаблівасцю нашых соймікаў была іх шматлікасць. Кожны "хто-кольвек кляйнод шляхецкі ў асобе сваёй носіць", ледзь не кожны шосты насельнік, меў права голасу на сойміках Княства. Тэарэтычна, кожны мог быць абраны соймікам для ўдзелу ў палітычным жыцці на больш высокім узроўні (Вальны Сойм, Літоўскі Трыбунал, шматлікія суды). Рашэнні сойміка былі абавязковымі для ўсіх жыхароў павета, вакол соймікаў круцілася ўсё жыццё правінцыі. Іх роля ўзрастала, калі з-за палітычных боек зрываліся Соймы, бо толькі празсоймікі павятовыя ўлады маглі вырашаць праблемы тэрыторыі.
Пры пагрозах нападу, палітычных войнах, бунтах войска, альбо разбоях соймікі склікаліся мясцовымі ўладамі, не чакаючы дазволу зверху. Калі кароль парушыў права і не выдаў універсала пра пасольскія соймікі, іх маглі склікаць сваімі універсаламі ваяводы альбо старасты.
Самы пік "соймікавага праўлення" прыпадае на другую палову і канец XVII стагодддзя. Пазней цэнтральныя ўлады рабілі захады па абмежаванню ролі соймікаў і пазбаўленню іх уплыву на войска і скарб дзяржавы.
Нажаль, соймікі не стварылі сталай жыццяздольнай земскай адміністрацыі. А шанцы для гэтага былі, хоць можа і невялікія. Але пры ўсіх недахопах гэта было не тое, што ў суседняй Масковіі.
Навыксаймікаваннябыўнавукайпрыняццярашэнняўграмадой, у выніку дыскусій і абмену меркаваннямі. Соймікі і Сойм былінедасканалыміаленесумненныміінстытутаміпарламентарызму і самакіравання, апірышчам сёняшняй дэмакратыі, тым, што ў свой час было так ненавісна абсалютысцкім манархіям, a пазней аўтарытарным рэжымам аж да нашых дзён.
♦ ♦ ♦
Назаўтра соймік наблізіўся да галоўнай задачы: абрання паслоў на Канвакацыйны Сойм. Адзначэнне было пачэснае, a пры пэўнай кемлівасці прыбытковае: пасол гэта пасол, не адно можа залатвіць пры нагодзе. Шмат хто спеліў у душы спадзяванне на шчаслівы лёс. Іншыя не збіраліся чакаць, пакуль лёс іх знойдзе: загадзя збівалі купкі, дамаўляліся, пераконвалі, вучылі радню ды прыяцеляў, што і як рабіць. З'яўленне кашталяна зблытала карты. Усе разумелі, што ён пакіруе працэдурай.
Сам балатавацца не будзе: сенатар і так будзе на Сойме. 3 размоў на вечарыне, з выпадковых сказаў, з пачутага ад дваранаў кемныя людзі зрабілі высновы, што ён падтрымлівае напрамак нібы французскі, але з улікам інтарэсаў сям'і каралянябожчыка. Пашана да Яна III, супрацьсапежанскія настроі сведчылі гэта неабвержна. Значыць, пастанова сойміка, і пасольскія інструкцыі будуць укладацца з адпаведным ухілам.
Павятовыя палітыкі-аматары не трымаліся выразнай французскай альбо аўстрыйскай арыентацыі, ці на карысць нейкіх германскіх дынастый. Іх лінія вызначалася проста трапіць на Сойм. Там пад уплывам дасведчаных палітыканаў і іх спрытных кліентаў можна будзе засвоіць пэўную пазіцыю.
Гэткія прэтэндэнты маглі атрымаць рыскі (што значыць галасы) усіх, хто не супраць, каб яны ехалі на той Сойм. Прынцыповага стаўлення не прадугледжвалася: вьжажуцца за таго, хто бліжэйшы ці прыемнейшы. Але вядучыя сілы сойміка напэўна будуць дапамагаць кашталяну. Перці супраць неразумна ды і без сэнсу, гэта ж кашталян.
У маршалка свой клопат: абыйдзеныя лёсам прэтэндэнты калі не я, то трасцу каму іншаму! маглі перад самым галасаваннем сарваць соймік, а выбраць можна толькі двух. У гэтых абставінах асоба Лявона Шарэвіча была, як небам дасланая. Ягоная, хай сабе часовая, але несумненная слава здольна прьімірыць тых, хто ў іншым выпадку не саступіў бы ані свату, ані брату. Шарэвіч чалавек варты павагі, абазнаны ў праве, ну і свой. Маршалак лепш чым кашталян адчуваў, што погляды Шарэвіча, сугучныя яго ўласным, паставяць яго на Сойме на адпаведным баку. Ён цвёрда будзе адстойваць інтарэсы Княства і ўсёй Рэчы Паспалітай, не будзе ганяцца за дробнымі падачкамі можных. Што да другой кандыдатуры, то абы не сапежанец і не з хеўры Бурскага, інакш, займеўшы ў сваіх шэрагах пасла, хцівая зграя ўвесь паветузбаламуціць. Атады, як бачыш, Сапегі яго перахопяць.
Заняўшы ўвагу сабраных рознай драбязою, І дачакаўшыся пакульдайшліўсеспазніцкіяды нетаропіцы, СцяпанТурвыбраў момант і задаў першае пытанне:
-	Як, вашмосьці, загадаеце падыходзіць да выбараў? Ці разгледзім усю палітычную сітуацыю датычна будучай элекцыі, ці адразу пачнем вызначаць канкурэнтаў?
-	Выбіраць! Выбіраць! Вылучаем канкурэнтаў! загула грамада.
Большасць выбрала весялейшае. Гэта задавальняла маршалка. Страх было падумаць пра магчымыя "палітычныя" арацыі павятовых цыцэронаў, бо менавіта яны павялі б рэй. Разумньі чалавек маўчыць, калі ў чым не кеміць, а з гэтымі наадварот.
Слушна,-пахваліўсходСцяпанТур.-Ягамосьціправільна ўлічылі, што нашы абраннікі на Канвакацыях даведаюцца пра ўсё з першых вуснаў і складуць нам рэляцыю, а мы да яе застасуемся адпаведна нашым поглядам. Ці ёсць нязгода з такім меркаваннем?
-	Усё правільна! Ніхто не пярэчыць, усе згодныя!
Так было ці не, супраць ніхто не азваўся.
-	To і добра. Калі ў каго-кольвек узнікне патрэба выказацца аб элекцыі, то лепш падчас ватавання і прыцірання laudum ды інструкцыі нашым паслам.
Маршалак уздыхнуў з палёгкай, адолеўшы першы брод на бурлівай і непрадказальнай рацэ шляхецкай дэмакратыі.
-	Дык прыступім да вылучэння прэтэндэнтаў.
Пісаныя і звычаёвыя правілы вызначалі нетолькі іерархію, месца на лаве, але і чаргу ў выказваннях. Асобы тытулаваныя, урадоўцы, мелі пяршынства, як і асобы маёмасныя, што па большасці супадала. Праўда, у выпадках нявызначанасці, калі крокі важнейшых удзельнікаў падзей былі непрадказальнымі, уладальнікі прывілею ахвотна саступалі чаргу менш значным асобам, альбо хаваліся за сваім кліентам. Гэта давала мажлівасць ацаніць сітуацыю і не памыліцца ў выбары боку, асабліва, калі бакоў было больш двух. Прасцей прыстасаваць сваю пазіцыю да шэрагаў пераможцаў, чым змагацца за перамогу.
Першым са значных выказаўся гродзкі суддзя Улас Кундзіч, чалавек сталы, незалежны і справядлівы. He заўважалася за ім аніякага хабарніцтва, хоць заняў пасаду Бог ведае як даўно. Шануючы свой пасад і людскі час, выказаўся каротка:
-	Шаноўнае Кола! Паны-браты! Пашлем ад нас пана Максіма Савіча. Болей я пры ватаванні скажу.