Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Засцянковец не адчуваў сябе прыніжаным, маючы за суседа можнага пана-брата, альбоўплывовага ўрадоўца. Тое, што нехта сядзіць у шатры, нікога не ўражвала. Там былі ўрадоўцы, натаблі, гэта было нават зручна. У сваім асяроддзі было прасцей, ясней, а калі такі высокі гаспадар не абыйшоў шанаваннем, то што яшчэ трэба? Агаломшаныя раскошай і гасціннасцю засцянковыя паны-браты і так былі на сёмым небе.
Працэдура павітання і частавання была тая ж. Можа чаго не стае? Ці смакуюць ягамосьцям стравы? Ці ўдосталь пітва?
-	Усяго даволі, найяснейшы пане! Дай Бог сілу выпіць і з'есці!
-	Частуйцеся, хлопцы! He дайце змарнавацца дабру, прасіў кашталян з сяброўскай усмешкай. Рады дагадзіць! Ад шчырага сэрца!
-	Пане кашталяне! звярнуўся да яго пан Чоп. Прамаўляў папросту, бо ўжо шумела ў чубе і сваё і гаспадарскае. -За пашану яснавяльможнага пана, за прыязнасць да нас, сваіх землякоў, нашы шаблі, нашы коні, сэрцы нашыя -за панам кашталянам!
Так я кажу, хлопцы?! зрываючы голас, крыкнуў ён да ўсяго таварыства.
Зала грымнула дружным: "Віват нашаму гаспадару!" Усе паўставалі, ўзнімаючы чаркі, шкляніцы, кубкі і келіхі. Пан кашталян расчулена пашморгаў носам і, адолеўшы ўзрушэнне, ўзняў свой келіх, чарговы раз напоўнены бярозавікам, падфарбаваным журавінамі. Якая галава вытрымае гэтулькі тостаў, не зашкодзіўшы нагам?
-	Паны-браты!-прамовіўён.-He ведаю, штоідадацьда раней сказанага. Рады я быць з вамі і ўзрушаны вашай прыязнасцю, як нідзе і ніколі. Здароўе ўсіх! гучна выгукнуў Храптовіч і прыклэўся да свайго келіха.
Калі, выпіўшы, усе з шумам і гоманам расселіся, кашталян застаўся стаяць.
-	Бараніць мяне пакуль што не трэба, але за адданасць рыцарскую шчыра дзякую. Хто ведае, што і калі прынясе нам лёс. Таму лаўлю, вашмосьць, на слове, усміхнуўся ён да пана Чопа.
-	Усіх, усіх нас лавіце! пакацілася па застоллі.
-	Ну, калі ўсіх, то і сам д'ябал не страшны! Але ж і я на гонар мой прысягаю: чым змагу і дзе здолею, павету нашаму дапамагацьмем, пакуль Богдасць сілы.
Абыходзячы сталы, Храптовіч раз-пораз піў за здароўе паноў-братоў, іх сем'яў і бацькоў, бо памяць меў добрую і яна яму зараз служыла. Спрактыкаваным вокам вызначаючы завадатара, альбо паважанага ў ваколіцы чалавека, прысядаў no634 на лаву і абменьваўся парай словаў, нагадваючы агульных знаёмцаў па бацьках, суседзях, дзядах, ізноў прапаноўваў тост за іх здароўе. Але пара было вяртацца ў шацёр, дзе ў вясёлым застоллі чакалі людзі, на якіх пану кашталяну не менш залежала. Цёпла развітаўшыся, кашталян цвёрдай хадою, што было належна ацэнена грамадою, пайшоўуніз на двор.
Заняўшы месца ў галаве стала, Храптовіч з прыемнасцю адзначыў, што госці яшчэ не ўпіліся, здольныя слухаць і размаўляць свядома і з сэнсам. Зразумела, што трафеі Усходу
нагадалі пра татарскія, венгерскія ды турэцкія паходы і венская дапамога караля Яна Трэцяга была між іх галоўнай. Паход, уратаванне Вены адзахопу, параза Сабескага пад Парканамі і канчатковая перамога над туркамі былі ўсім добра вядомыя.
-	Але немцы то немцы, пакрывіўся пан Кундзіч. He мог цэсар не сапсаваць нашаму каралю радасць перамогі IА яму не толькі сталіцу ўратавалі, але і рэпутацыю!
-	Такі ўжо іх звычай у дачыненнях з выбарным манархам, падтрымаў Сцяпан Тур. Для іх кроў важней за розум. На каралевіча Якуба і не зірнуў, пыхлівец!
Нежаданне цэсара падаць Яну Сабескаму правую руку на прывітанне было ў вачах шляхты калі не абразай, то крайняй няветлівасцю.
-	Як бы цэсар ні ставіўся, прамовіўТраян Храптовіч, слава нашага караля шануецца не толькі ў Рэчы Паспалітай. Ці вядома вашмосьцям, што Венецыя паставіла яму помнік у Рагузе, сваёй калоніі?
-	Вось гэта хаўруснікі! Ганаровы ўчынак! ухваліла таварыства.
Абмеркаванне незабыўнай перамогі непазбежна сыйшло на разгляд узаемадачыненняў Кароны і Вялікага Княства, караля Яна і гетманаў літоўскіх. 3 жалем успаміналі, як вялікі гетман Сапега вагаўся, спасылаючыся на негатоўнасць. Калі ж войска Княства, добра ўпарадкаванае і экіпіраванае, з'явілася на месцы, падзеі ўжо скончыліся.
-	Спазніліся! Ці то наўмысна, ці з-за няздольнасці! Ну то кароль і паўпікаў яснавяльможным Сапегу і Агінскаму, проста насміхаўся з абодвух! Шмат пра тое гаварылася міжтаварыства, успомніў Эдвард Шахлач, дапушчаны ў шацёр несумненна самім маршалкам. Ды і нам ад караняжаў кпінаў пералала.
-	Ад сваіх таксама. Ад тых, з радзівілаўскіх харугваў, што паваявалі, азваўся нехта з кашталянцкіх. Сам відаць, быў не ў тых харугвах, бо дадаў зацята: Затое нашы пагулялі на Валыні ды Падляшшы! Ды і на Венгрыі, на Славаччыне было раздолле. Праўда, здабычы караняжам дасталося! Як і абяцаў кароль,
лёгка было набыць у Польшчы турэцкага каня. Ну а нам, што пасля іх.
Чалавек быў, па ўсім відаць, непалітычны. Цярпець давялося зусім не каронным альбо радзівілаўскім ваярам, а звычайным насельнікам зусім не варожых абшараў. Войска гойсала па дварах і вёсках, аб'ядала і рабавала знясіленыя вайной землі.
-	Няма ў гэтым рыцарства, сярдзіта запярэчыў Сцяпан Тур. Войска павінна быць паслухмяным і служыць Айчыне, бараніць ад чужынцаў.
-	Гэта праўда, падтрымаў кашталян. Але дзеля гэтага войска павінна мець рыштунак, зброю, адзежу і ежу. Тады ад жаўнера можна патрабаваць паслушэнства, а за злачынствы і парушэнні караць сурова. А мы што маем? Няма грошай, бо не сабраньі падаткі. А падаткі не ўхвалены, бо нехта, пра каго ні Бог ні людзі не чулі, сарваў Сойм. Вольнасць павінна належаць нашаму саслоўю, але не свавольства. Руйнуем дзяржаву. А ў асобных, вельмі можных, гэта свавольства даходзіць да абыякавасці, што з той дзяржавай можа здарыцца. Куды гэта варта? Парозненне з касцёлам, выкляцце на высокімурадоўцу! Тут вам і пратэст войска і закалоты. А справа ў паводзінах самога гетмана. Кароль бачыў, што войска ператвараецца ледзь не ў прыватнае гетманскае і непакоіўся. Да згубы дойдзем, калі не ачомаемся.
Прысутныя разумелі, што кашталян асуджае не толькі паводзіны вялікага гетмана Казіміра Сапегі, але ўсяго роду Сапегаў, які працягвае выцясняць з пасад кожнага, хто не належыць да магутнай фаміліі альбо яе кліентуры. Добра разгалошаная спрэчка між біскупам Брастоўскім і вялікім гетманам літоўскім Казімірам Сапегам з-за размяшчэння войска па касцельных уладаннях была дэманстрацыяй поўнай незалежнасці і беспакаранасці ўсяго роду. На экскамуніку гетман адказваў абразлівымі выбрыкамі, спробу вынесці справу на соймавы суд паралізаваў зрывам Сойму. Пакрыўджанае за свайго гетмана войска выстасоўвае пагрозлівы ліст і адрасуе яго каралю. Хіба
толькі дурань мог паверыць, што Сапегі не мелі дачынення да таго ліста. Але кароль не здолеў управіцца з Сапегамі. Тое, што кашталян так адкрыта выказваўся, сведчыла пра выспяванне ў вярхах зладжанага супраціву, да якога, мабыць, кожны будзе змушаны так ці гэтак паставіцца.
Храптовіч заўважыў, што закінуў зерне роздуму ў галовы суразмоўнікаў і вярнуўся да ролі гаспадара застолля:
-	Але ж я гасцей затлуміў сур'ёзным. Прабачце, каханыя! Бярэмся за чаркі!...
У верхняй зале размова пра скарбы пайшла крыху іначай, хоць і тут пачалася ад заўважанага ў кашталянцкім шатры. Амаль усе, бо былі і не згодныя, сыходзіліся на тым, што ў той Турэччыне скарбаў лічыць-не пералічыш. Вось ідзі, бяры і, колькі ні возьмеш, тым нехрысцям яшчэ да халеры застанецца. Бяда толькі, што яны ў бойцы зацятыя і ў сваю зямлю хрысціянаў не пускаюць, у чым паганцам нямала дапамагаюць чары. Але і ў валашскай ці венгерскай патрэбе, калі абоз захапіць, разжыцца можна.
-	Чуў я ад пэўных людзей. калі хто мае чэлядзь з галовамі, не толькі каб шапку насіць, то ў абозах такіх ой як здолее аблавіцца! расказваў адзін так упэўнена, нібы ўсё было з ім самім і ягонай чэляддзю.
-	Кажуць пад Венай караняжы ад прагнасці так нахапалі, што і звезці не маглі, па дарозе кідалі, альбо ледзь не задарма прадавалі, падтрымліваў другі, пераказваючы пачутае ад вартых даверу знаёмцаў, бо тыя ўсё чулі ад навочнага сведкі тых рабункаў.
-	Можна думаць сам бы драмаў, туды трапіўшы! загалёкаў нехта вясёлы.
Грамада дружна далучылася. Размовы пра здабычу ды знойдзеныя скарбы належалі да ўлюбёных і ў тых, хто шчыра верыў кожнай байцы і ў тых, хто ахвотна ладсмейваўся з легкаверных.
-	А грошай y іхніх буданах аксамітных, як мякіны! Гурбамі на кілімах ляжаць! з захапленнелл дадаваў чарговы дасведчаны ў турэцкіх фінансах.
-	Бо ў іх не крадуць, тлумачыў прычыну турэцкай заможнасці чарговы знаўца. У нас жа пакладзі ды адвярніся, ці знойдзеш?
-	Пэўна ж! Аўіх, басурманаў, зловяць на кражы -руку ато і галаву без усялякага суда сцінаюць, такі звычай.
-	Бач! To і не крадуць! 3 дурной галавой пападзешся, а без яе ўжо і красці не здолееш! Га-га-га! слухач быў уражаны прастатой і дзейснасцю турэцкага правасуддзя.
Удзельнікаў альбо сведкаў Венскай бітвы пад рукою не было, таму даводзілася задавол іцца пераказам чутак і аповядаў сабраных, дзе каму давялося. Але нечакана знайшоўся чалавек, абазнаны ледзь не з першых вуснаў у справах усходняй здабычы. Малады, сціплага, калі не ціхманага выгляду шляхцюк, асмелены агульнай гутаркай і выпіўкай, пахваліўся:
-	А мой дзядзька па кудзелі сам увачавідкі венскія скарбы аглядаў.
Бліжэйшыя з недаверам агледзелі шчаслівага і не маглі вырашыць, ці варта паверыць. Але некалькі аднагодкаў падахвоціла.
-	Што ж маўчыш? А ну расказвай, а мы паглядзімо, ці то праўда! Хіба дзядзька ў паходзе быў?
Хлапчына памаўчаў, аглядаючы недаверкаў. Карцела падражніцца, але ж каб не занадта.
-	He ў лаходзе то было, а ў самой каралеўскай рэзідэнцыі! з гонарам абвясціў маладзён і вокал зусім сціхла.
Усякае здараецца, але хлопец выглядаў далекавата ад каралеўскай рэзідэнцыі, а што да дзядзькі...
-	Давай, вашмосьць, не цягні, падганялі даверлівыя.
-	Раскажу, але каб не пацвельваліся, бо ўсё, дальбог, чыстая праўда, папярэдзіў шчаслівы пляменнік. Пашэнціла дзядзьку трапіць у залу, дзе тыя скарбы з-пад Вены раскладзены і развешаны. Гэта ў Яварове, калі хто не ведае. А наглядаць
Міласцівы Пан наш, нябожчык Ян Трэці, прыставіў адмысловага двараніна, з нашых, з ліцьвіноў.
-	Бач, не з караняжаў, з нашых!
-	Бо ў тых, вядома, рукі мёдам мазаны: усё ліпне! таварыства згодна прызнала рацыю каралю-нябожчыку: ліцьвінская сумленнасць была неаспрэчнаю.