• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 1

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 414с.
    Гародня 2013
    97.62 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    -	He хочуць ублытвацца, адзначыў сам сабе маршалак. Можа так яно і лепш.
    Дзіўнага ў такой нясмеласці ўрадоўцаў для яго не было. Шмат хто з гэтых павятовых магнацікаў падобным ці вельмі падобным шляхам дахрапаўся маёмасці, а затым і пасады. Калі не самі, то бацька, альбо дзед. Такім імпанавала нахабная рашучасць, здольнасць зацугляць фартуну ў адпаведны момант. А ці не найлепшы для гэтага момант безкаралеўе? Лепшы хіба толькі вайна, але там усё-ткі і жыццё можна страціць, а што тады з тае здабычы!
    Сумленныя адчувалі настрой залы і спадзяваліся на справядлівасць маршалка. Адно было для ўсіх непажадана: зрыў сойміка. Да галоўнага яшчэ і не падступіліся.
    Першым напрасіўся пан Ярмола, па мянушцы Чоп. У сваіх соймікавых прамовах ён таксама карыстаўся парай выразаў з лаціны, найчасцей in vina veritas. Можа, з-за моцнай цягі да моцных жа напояў, бо мала хто мог пахваліцца, што бачыў
    пана Ярмолу сапраўды цвярозым. На тое было тлумачэнне: валодаючы невялікімброварам,самбыўгалоўнымдэгустатарам вырабаў. 3 усіх дзяржаўных спраў яго цікавілі толькі дзве: цэны на гарэлку і чопавы падатак ад яе продажу, адсюль і мянушка, на якую пан Ярмола зусім не крыўдаваў. Чалавек ён быўтаварыскі, добразычлівы, вакол яго заўсёды гуртаваўся невялікі, але клапатлівы для соймікавых дырэктараў хаўрусік. Тым болей, што пан Чоп з'яўляўся на сойміках не меней як з парай ладных біклажак. Але пакуль што пан Ярмола быў здольны належным чынам ацаніць падзеі.
    -	Шаноўны пане маршалак і ўсё шаноўнае Кола! Адразу скажу пра галоўнае, папярэдзіў ён сваім сіпаватым ад вышэй памянёнай схільнасці голасам. -Усе мы чулі, хлопцаў сустрэлі, як мае быць. Пачаставалі чаркай, а каб па-дурному не нарабілі сабе ці каму шкоды, зброю забралі. Усе ведаюць, што in vina veritas, калі піць з розумам. Таму я заўсёды кажу госцю: заходзіш у бровар складзі зброю і, калі ласка, частуйся. Так што ў гэтай справе пан Лявон учыніў усё як належыць і далажыў
    нам палітычна. Памажьі яму, Божа, і надалей. А што да пана патрона, даруй, моцюмпане, шчырасць, Ярмола павярнуўся да Аскеркі, але грэх не схаваеш у мех. Дык вось, я пана патрона колісь вытурыў прэч, як ён лез пасля палявання ў мой бровар з гульдынкай. I з тае пары не пускаў яго і не пушчу, Бог сведкам.
    Ухвальны пошум залы не парадаваў ні пана Тодара, ні прыхільнікаў Бурскага. Маршалак добра ведаў, які моцны ўплыў маюць на шарачковую шляхту вось такія, злёгку блазнаватыя, арацыі і быў удзячны пану Чопу.
    -	Наконт зброі, то пане Чоп, ой, даруйце, пан Ярмола, выказаўся правільна, пачаў разводзіць свае маралі пан Буйвід. Нечага, што ні крок, са зброяй дурэць! На гаспадарцы, ці ў двары не толькі людзей, але ж і коней пастраляць ці пакалечыць лёгка. А куды гэта будзе варта?
    Пан Міканор коней цаніў, калі не вышэй, то нароўні з людзьмі. Меў лепшытабунупавеце, і размовы пра канакрадаў яго ўстрывожылі.
    -	Я да чаго кажу? строга запытаўся ў схода пан Міканор. Я датаго, штодарма пан Шарэвічда таестраляніныўсваімдвары давёў. Ці ж не пагаварыць было з людзьмі ды высветліць, з чым завіталі? А як з гасцінаю, ці з якім запрашэннем, альбо з паведамленнем ад пана? Можна ж было і гэтак, без страляніны.
    -	"От здзек са здаровага сэнсу! зазлаваў маршалак, не спадзеючыся дачакацца канца гэткіх дэбатаў. Спаў ці што гэты мудрэц!"
    Палічыў патрэбным запытаць Шарэвіча, што ён на гэта.
    -	Пытанне ці парада, не ўгадаеш, Шарэвіч паціснуў плячыма, адно пэўна: пане Буйвід альбо толькі што прачнуўся, альбо хварэе на вушы. He мы стралялі, вашмосьць! I стралецкім майстэрствам забаўляць не прасілі. А калі пан такі гасцінны, то, адпускаючы гэтых гасцей, параю ім наведаць двор вашэці. Можа коней ім пазычыце, замест намі забраных.
    -	Хай на цябе! -жахнуўся Буйвід. Накрэкаеш яшчэ бяды з тымі гасцямі! Здаецца, і вашэць ім не рады.
    Хвароба з вушэй яўна не абыйшла галавы пана Міканора. Па зале прайшоў стрыманы смех. Усе ведалі, што і крэкаць не трэба. Такая пазыка для воўчай зграі не была нечым незвычайным. А зараз асабліва, бо шмат хто з іх палічыць за лепшае пакінуць межы павета. He пешкі ж уцякаць гэткім зухам.
    Ніхто не думаў, што ў дыскусію ўключыцца пан Пуцята. Падсудак у дэбатах, працэсах і размовах заўсёды імкнуўся паказаць, што вымушаны займацца справамі дробязнымі, не вартымі ўвагі яго выкшталцонай і вытанчанай асобы, якую важкія абставіны змусілі шукаць прытулку, калі не схованкі, ў гэтым ціхім мястэчку. Да таго ж не на пасадзе суддзі, бо суддзя навідавоку, прыкметны, а на менш заўважным месцы падсудка. Але, сваім парадкам, падсудкам павінен быць чалавек падрыхтаваны, з рамяством сваім абазнаны дасканальна, бо іначай не мецьмеш суда ані адказнага, ані справядлівага. Так і ратаваў пан Пуцята павятовую судзебнасць ужо каторы год.
    Як чалавек не толькі юрыдычны але і палітычны, сваю прамову ён выклаў у адпаведнасці з канонамі сталічных інстытуцый, гзта значыць, не паніжаючыся да ўзроўню засцянковых паноў-браці. На іх разуменні яму не залежала, а майстэрствам гаварыць доўга, як мага даўжэй, незалежна ад тэмы, пан Пуцята валодаў дасканала.
    Напачатку надзяліўсваім гл ыбокім шанаваннем пана кашталяна, зацнага земляка і выдатнага дзяржаўнага мужа, затым пана маршалка, выключнага дырэктара сойміка, пана пісара, здольнага зацеміць кожны выраз ватуючага таварыства. Ну і, безумоўна, усё Рыцарскае Кола павета, сукупныя здольнасці якога вырашаць самыя складаныя справы зможа ацаніць хіба сама гісторыя. Пан Касьян перадыхнуў, палічыўшы ў думках да дваццаці, даючы шляхце ўсведаміць, наколькі высока ўзнёс яе чалавек, як ні глянь, не іх меры, і выправіўся бясконцымі шляхамі красамоўства да аднаму яму вядомай мэты. Раз-пораз вяртаючыся да ўжо сказанага, нібыта дзеля паглыблення і ўдакладнення, кранаючы тое, што аніякім бокам не датычыла справы, але давала мажлівасць бліснуць лацінай, пан падсудак
    нястоллна чараваў братоў-шляхту віленскай рыторыкай. Разам з тым пільнасачыў,кабзахапленнеягоздольнасцяллі неперайшло ў стомленасць. Магло здацца, што ён ужо і не ўспомніць, пра што ідзе спрэчка.
    Але вось пан Касьян дайшоў да нейкай вызначанай мяжы, за якой агульныя выкрунтасы пара было мяняць на дакладныя вызначэнні, захоўваючы ранейшае зачараванне. Толькі так можна дапамагчы гэтаму пыхліваму паўліну Бурскаму.
    -	Шаноўнае рыцарства! пан падсудак патэтычна ўскінуў рукі. Толькі вам пад сілу разабрацца ў гэтай causa litigiosa, спрэчнай справе. Я менш за ўсё хацеў бы, каб мой выступ успрымаўся як justuficacja, як прамова апраўдальная для аднаго з пасвараных бакоў. Пры разглядзе кожнай спрэчкі мы павінны грунтаваццанадакладнымвызначэнніпершаснагаідругаснага. Было б недаравальнай памылкай, malum supra omne malum, злом над усімі зламі, паставіцца да гэтага абыякава. Ад гэтага вызначэння будзе залежаць справядлівасць вашага рашэння.
    Пуцята акінуў поглядам усю залу, пераканаўся, што яго слухаюць, а калі дакладней, чакаюць чаго-небудзь большменш уцямнага, хоць in genere, прамова выглядала як мае быць. Навастрыўся чалавек у той Вільні, няма мовы.
    -	Можа ягамосьцям здалося, што я заблукаў in apicilus juris, сярод вяршынь юрыспрудэнцыі? Спяшаюся пераканаць, што гэта не так. Звярніце ўвагу на ход падзей у Клінку.
    -	Primo: ніхто не паранены, тым больш, удакладняю тым лепш не забіты. Стралялі ўверх, значыць не хацелі трапіць. He выключаю, што маладзёны жартавалі, каб напалохацьдзяўчат. Недарэчны выбрык непаслухмянай дворні, ці чэлядзі, хай сабе і шляхоцкага стану. Але ці варта так жорстка адказваць на жарты, нават недарэчныя, калі яны не прынеслі крыўд і страт?
    -	Пажартаваў воўк з кабылаю і ўторбе зубы панёс!
    3	хораў грымнулі дружным маладым рогатам. Зала знізу, хоць і прыглушана, але адгукнулася.
    -	Ціха, вашмосьці, напомніў маршалак, слухаем прамоўцу.
    -	Няхай сабе і так, памяркоўна азваўся падсудакда хораў. Але ео ipso, тым самым, не сведчыцца, што праеа стане на бок азначанага каня.
    -	Затое вантробы збярог, запярэчылі зверху.
    -	3 дазволу самых дасціпных, пакланіўся тым, на хорах, Пуцята, перайду да наступнага. Secundo: захоплены ў палон людзі, у тым ліку шляхта, накладзены кайданы! жахнуўся падсудак. Забрана, лічыце зрабавана, маёмасць: коні, зброя, рыштунак. Перш, чым разглядаць, хто гэта ўчыніў, зробім невялікую дыгрэсію. Адступім у бок і паглядзім на dramats personae, гэта значыць дзеючыя асобы як самой ладзеі, так і яе сёняшняга разбору. Адзін бок прадстаўлены in per­sona панам Шарэвічам, а дзе ж другі бок? Дзе тыя, за каго вымушаны прамаўляць пан патрон? Іх няма. Але ж in rem, дзеля справы, яны неабходны, тым больш, што пан Бурскі засведчыў сваю недатычнасць да падзей у Клінку і толькі настойвае на справядлівасці ў дачыненні да яго дворні. А няма гэтых людзей таму, што пан Шарэвіч учыніў іх з'яўленне тут немагчымым. Перашкода разгляду справы ёсць дзеянне спрэчнае з правам, калі не злачыннае. У выпадку пана Шарэвіча мы маем не намеры, а здзейсненыя ўчынкі, у той час як у яго напрамку мы маем, па сутнасці, не пацверджаныя намеры гіпатэтычных учынкаў.
    Частка паноў-братоў, што даўно прысела на разасланых бурках і апончах, страціўшы надзею дачакацца нечага яснага, паціху падрэмвала. Іншыя, прываліўшыся да сцяны, вялі ціхія размовы на больш даступныя тэмы. Пан Пуцята, страціўшы надзею давесці панам-братам, што такое другаснае, а што першаснае, рашыўся спрасціць тлумачэнні.
    -	Пан Шарэвіч са сваімі людзьмі і быдлам, узвысіў голас падсудак, учыніў злачынства большае, чым крушнянскія хлопцы сваімі неразважнымі жартамі, бо, volens nolens, пасягнуў сваімі дзеяннямі на снову асноў нашага бытавання, на залатую вольнасць, на чым і рабіў акцэнтшаноўны пан патрон.
    -	Але! пан Касьян папераджальна ўзняў угару палец, Ці можам мы лічыць, што пан Шарэвіч меў злыя альбо карыслівыя намеры? Ані ў якім разе! Як сапраўдны рыцар, scutum opponet scuto, шчыт супрацьставіўшы шчыту, гэты зацны чалавек стаў на абарону маёмасці прынцыпалкі так, як лічыў патрэбным і мажлівым, нават не зважаючы на пагрозу знеславення. Пан Шарэвіч несумненна,стаўбытакі ўвыпадкусапраўднага замаху на маёмасць пані стольнічыхі. Ачасу на развагі і ўдакладненні, як лёгка зацеміць, меў няшмат.
    He толькі простыя шляхцюкі, але і сам Бурскі, ды і маршалак з суддзямі былі агаломшаны нечаканымі высновамі пана падсудка. Два, як глядзіш, аднолькавай зацнасці бакі ў сваім супрацьстаянні невінаватыя. Можа пра гэта і клапаціўся пан Касьян? А той, не міргнуўшы вокам, працягваў.