Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	To дзядзька знайшоў таго двараніна, працягваў апавядальнік, уганараваны агульнай увагай, даў яму талера ці што там, той і паспрыяўсвайму, дазволіў падзівіцца.
I гэты ўчынак знайшоў адпаведную ўхвалу:
-	Аякжа! Каму ж і паспрыяць, як не свайму!
-	Такому то талера, мабыць малавата? усумніўся нехта практычны, якомутутжа запярэчылі:
-	■ Але ж і таму хочацца пахваліцца, якая пасада яму каралём даверана.
-	Якая розніца колькі? He табе ж давалі. He замінайце хлапцу бязглуздзіцамі, сцішылі дыскутантаў.
Маладзён з удзячнасцю паглядзеў на дабраахвотных абаронцаў. Пакуль ішла спрэчка, крыху перадыхнуў і прывёў да ладу свае думкі.
-	Ужо, прабачце, не раскажу дакладна. He сам аглядаў ды і слухаў ці цеперся. Казаў дзядзька, сцены, падлога усё дыванамі ды кілімамі ўслана, завешана, а на іх шчыты самыя розныя, нават залачоныя. А ўжо зброі! He перагледзець. Шабляў,ятаганаўтых, палашоў венгерскіх безліч! I што ні шабля -то маёнтак, такая аздоба. Золата, пэрлы, дыяменты розныя, смарагды. Гарды ў залачоных завітках, іншая нібы з карункаў, так плецена. На лёзах надпісы таксама золатам, але ўсё па іхняму, па турэцку. Чалавек той тлумачыў, што з большага пра Алаха іхняга.
-	Вядома! знайшоўся знаўца. Яны ж па нашаму ні бэльмэс!
Смелы ды не па часе разумны не знайшоў падтрымкі: усім карцела пачуць пра дзівосы, калі ўжо не даў Бог на ўласныя вочы бачыць.
-	Сціхні, турак знайшоўся!
He даводзілася хлапчыне мець гэтулькі ўвагі да свае асобы, таму напружваў памяць, каб не прамінуць якой драбніцы.
-	А похвы так камянямі выкладзены, што адзін суцэльны малюнак. Тое ж і эфесы. He дзіва, што адна пяцьдзесяттысячаў, другая сто, а ёсць і на мільён чырвоных злотых коштам.
-	Уга! Хіба ўвесь павет за яе купіш! Мільён чырвоных!
-	Павет не павет, але ладны кавалак. I на магарыч застанецца! Але ціха!
-	Ну яшчэ лукі там былі і ўсё да іх. Казаў дзядзька, загледзішся, не адарвацца.
I гэта паведамленне не прайшло без меркаванняў. Зброя ды яшчэ такая каштоўная, гэта як і коні, справа вартая ўвагі.
-	Лук сёння ўжо не тое, што раней.
-	He кажы так. У здатных руках, дзеля патаемнасці, прыкладам...
-	Праўда-праўда! 3 мушкета раз грымнуў, а тады завіхайся, набівай. Падтой час дзесятак стрэлаў пусціш, прымерыўшыся. Татары, нехрысці, ведаюць, што робяць, калі лукаў не цураюцца: у руху ён найлепшы.
Пляменнік удачлівага ліцьвіна асмеліўся ўдакладніць:
-	Тыя лукі, вашмосьці, не ад татарвы абшарпанай. Такіх каралю не трэба. Там рамяство іншае: ізноў у золаце, у дыяментах. Скура каляровая з іхніх жывёлін, лак, што век не парэпаецца, аздоба выключная!
-	Доўга, мабыць, дзядзьку твайму не спалася пасля тых агледзін.
-	Ды ўжо ж. Сам ён стары ваяр, то і не дзіва.
-	Пашанцавала чалавеку!
-	Ага! кіўнуў маладзён. Ён жа там і караля бачыў. Павятовага стольніка атрымаў за службу. Вось крыж святы не маню! ён старанна перахрысціўся, усё яшчэ баючыся, што палічаць за хвалько альбо манюку.
Але трывожыцца было не варта: удзячныя слухачы аднадушна прымалі пачутае як чыстую праўду.
-	Ды мы верым! атрыманне стольніцтва ўзнімала і статус пляменніка. Чаму ж не верыць? Кароль быў ваяр, то і цаніў гэта ў іншых.
Вясёлы гук трубы перапыніў размову, а гаспадар стала запрасіў усіх на двор дзеля роздыху. Служкі тым часам навядуць на сталах парадак ды паднясуць патрэбнае без сумятні ды штурханіны.
На двары кашталян, маршалак, яшчэ некалькі набліжаных сталі крыху воддаль вірлівага натоўпу, разагрэтага пачастункам і вясёлымі гутаркамі. Гаварыў пан кашталян.
-	Я, вашмосьці, ўсё прыгадваю ваш соймік. Мужны і трывалы чалавек гэты пан Шарэвіч. Хацелася б паразмаўляць з ім, нібы прызнаючыся ў нейкай прыхамаці, сказаў Храптовіч, можа яшчэ з кім, дадаў, павярнуўшыся да маршалка.
-	Можна б запрасіць яго да стала, прапанаваў Тур.
-	Калі гэта яго не зачэпіць? Разумееш пра што я?
Маршалак разумеў, што адмова Шарэвіча была б зельмі недарэчы.Атакоеадганарыстайдробнайшляхтыможначакаць з не меншай верагоднасцю як і празмерную паслужлівасць.
-	Запрашу яго разам з сябруком. Той палітык, зразумее, ціха сказаў маршалак, а з ім і пан Лявон пойдзе без уразы. Вось з ланам харужым і падыйдзем да іх, ён кіўнуў пану Макару Пётуху, павятоваму харужаму.
Калі па новаму закліку трубы таварыства рассаджвалася ў шатры, відаць было значнае папаўненне за кошт залаў. Стараннем маршалка пан Лявон з Севярынам Мяжэвічам апынуліся блізка кашталяна. Пасля тостаў пачалася размова, агульная і асобнымі купкамі, нават парамі. Адной з такіх nap шмат для каго нечакана аказаліся кашталян з Шарэвічам. Згледзеўшы, як уважна ставіцца высокі госць да простага аканома, ніхто не рашаўся парушыць іхні дыялог. Адчузалася, кашталян задаволены суразмоўнікам і не зычыць сабе каго іншага. Мяжэвіч прыслухоўваўся з ветлівай усмешкай.
-	Пане Шарэвіч, прамовіў кашталян, я ў сёняшняй справе аніякім бокам не ўмяшаны, таму, спадзяюся, нікога не
пакрыўджу, калі скажу, што і на Сойме васпан даў бы рады з кожным апанэнтам.
-	Прыемна чуцьтакоеадяснавяльможнага пана кашталяна, але на мой погляд, ацэнка завысокая, запярэчыў Шарэвіч. неабходнасць ішла наперадзе маіх здольнасцяў.
Храптовіч прыязна ўсміхнуўся. Размова пачалася так, як яму хацелася. Бачыў, што не памыліўся ў асобе гэтага шляхціца. He заглядвае ў вочы, не спяшаецца дэгадзіць альбо прыпадабацца.
-	А я настойліва раю выпрабаваць свае здольнасці на палітычным полі. Няхай сабе напачатку ў павеце. Нестае нам людзей смелых, рашучых у абароне сваёй пазіцыі, у разуменні патрэб дзяржавы. А ў васпана і жыццёвы досвед немалы і адукацыя.
Пан Лявон не спяшаўся з адказам. Разумеў, што не так проста заводзіць кашталян такія размовы, здагадваўся, што можа быць іх прычынай і мэтай. Меркаванні кашталяна па закранутых справах, адпавядалі яго ўласным. Кашталян яму падабаўся, у чым немалую вагу мела сяброўства віленчука са Сцяпанам Турам. Падумаўшы, пан Лявон вырашыў выказацца шчыра, без выкрунтасаў.
-	На маю думку пазнавата ўжо. 3 іншага боку зірнуўшы, дзяліць сілы і час між гаспадаркай і палітычнымі справэмі ў маім становішчы значыць сапсаваць тое, што робіш і там і тут, а я псаваць справу не прывучаны. Дапамагчы, падтрымаць я магу і не лянуюся.
-	I ўсё ж падумайце. На Канвакацыйны Сойм патрэбны людзі з яснымі галовамі: манарха выбіраем.
-	Так, кіўнуў пан Лявон, вызначаем жыццё на якіх дваццаць, a то і больш гадоў. Так што і дзецям будучыню. Праўду кажаце, яснавяльможны пане.
Прыемна было кашталяну з гэтым Шарэвіча.м. He часта сустрэнеш па паветах незалежнага ў меркаваннях, здольнага адбіць рэпліку і з пашанай размаўляць з вышэйшым па рангу без ценю прыніжанасці ці ліслівасці. I мова дакладная, яс-
ная, без "лалітычнага" шалуління і бязглуздага красамоўства. Кашталям рашыўся яшчэ на адно выпрабаванне.
-	А што скажаце пра нашу вечарыну, пане Шарэвіч?
-	Здагадваюся, яснавяльможны пане, што залежыць на грунтоўным адказе? Інакш бы і не пыталіся, усміхнуўся пан Лявон. Разумны крок, вельмі разумны. I дзень выбраны адпаведна: заўтра выспяцца, адпачнуць, абгавораць пачутае і забудуцца пра той наезд. I карчма не "Мардоўня" якая, не "Прорва"! Каштуе, вядома, але цешыць госця і забавязуе. Сапраўднае свята для нашай сціплай шляхты, а гым часам і вашым эмісарам нагода папрацавацьзёю.
-	Дзякую, пане Шарэвіч! Шчыра дзякую! усцешыўся кашталян. Весела ўсміхаючыся, крануў келіхам шкляніцу пана Лявона. Тут сапраўднае віно!
Згодна выпілі. Вытрымаў пан Лявон выпрабаванне на шчырасць і праніклівасць. Мяжэвіч пад сталом паляпаў сябра па калене.
Шарэвіч усміхнуўся сам сабе: бач ты, да сваёй харугвы цягнуць, на іспыты ўзялі. Але мусіў прызнацца, што гэта яго аніколькі не крыўдзіла, кашталян рангсвой памятае, але пыхай не хварэе. Вось ізноў з нечым звяртаецца, але так, каб усе чулі. А кашталян пераводзіў гутарку на што іншае.
-	Скажыце, васпане, а што там з тымі курамі ды кухцікамі? -ён весела заўсміхаўся, даючы да зразумення, што чакае нечага вясёлага. Цікавае вы прызначылі пакаранне таму забіяку.
-	Ну, ёсць тут і смешнае, і сумнае, адказаў пан Лявон, не ведаю, ці варта займаць гэтым увагу грамады.
-	Просім, просім, пане Лявоне! па свойску загаманілі наўкруга стала. He ў дворні ж пасля распытваць, а нам цікава. He шкодзіць і парагатаць за добрым сталом.
Пан Лявон сеў зручней, прыгладзіў вусы, памаўчаў, аглядаючы слухачоў.
-	Воля ваша, змірыўся. Маем мы хлопца, кухціка. Прыбіўся да нас з войскам, заснуў у свірне, войска пайшло, a яго ніхто не спахапіўся. Ад раны ў галаве ягонай не ўсё добра,
але Бог у міласэрнасці сваёй пакінуў бедаку трохі розуму, так што ён да нейкіх спраў цалкам прыдатны, хоць у астатнім жыве еа ўраеннях. Найчасцей бачыць сябе гетманам і, калі чэлядзь дзеля блазноты яго крыху падпоіць, збірае войска. Вось, як убачыў гэтага цівуна, адразу прызначыў харужым. Падгаварылі яго, то запатрабаваў аддаць яму неадкладна гэтага чалавека. Любім мы яго, шкадуем, што было рабіць? He аддасі, сядзе і будзе плакаць. Аддаў яму харужага, але каб чэлядзь сцерагла. А паколькі гетман акурат курэй скуб, то і харужаму не выпадала капыліцца. Ды і дворня не сцярпела б такога ўхілення ад службы, з усмешкай закончыў пан Лявон.
Застолле загрымела дружным рогатам. Мабыць не ў адным двэры дастанецца вінаватым курэй скубсці.
-	Вось гэта забава! I панам і дворні! Што гетман, што харужы! прыпомнілася яшчэ пару падобных гісторый.
Калі весялосць суцішылася, Сцяпан Тур перакінуўся позіркамі з кашталянам і запытаўся:
-	А што, пане кашталяне, можа так у вузкім коле расказалі б трохі лра варшаўскія справы. Мо' і дзеля паслязаўтрашняй сесіі. Ясней у галаве будзе. Вядома, калі ўсе згодны.
-	А то як жа! Павесяліліся, слязу сагналі, ды з прыемнасцю да сур'ёзнага, сказаў суддзя Кундзіч. He ўяўляю, хто адмовіцца.
Усе дружна падтакнулі, загулі, ухваляючы меркаванне пана Кундзіча:
-	Няма такіх, не часта трапляюць да нас людзі з такім рангам ды абазнанасцю палітыкі.
Кашталян ветліва кіўнуў на гэткую просталінейнасць і прамовіў:
-	Можа паслязаўтра буду казаць тое ж, таму загадзя перапрашаю. Калі пра нешта часта гаворыш, падабенства непазбежнае, а ўжо меркаванні па нейкай падзеі не павінны мяняцца кожным разам, Храптсвіч засмяяўся і працягваў: Сёння Варшава жыве размовамі і спрэчкамі, каго абраць каралём.