Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Можа для весялосці і няшмат будзе нагоды, але, калі заблытаныя справы вырашым, непаразуменні палагодзім, то, безумоўна да агульнага нашага задавальнення і весялосці, пагадзіўся Тур.
Маршалак счакаў пакуль ападзе ажыўленне і надаўтвару выраз глыбокай засяроджанасці і лёгкай скрухі. Грамада ўжо з першых словаў адчула намёкі на нязвыклы ход нарадаў і насцярожылася, баючыся чаго недачуць.
-	Нажаль у жыцці хапае сумнага. Перш, чым вашмосьці пяройдуцьда пералічаныхспраў, належыцьразгледзецьдаволі прыкры выпадак. Між двума нашымі пасэсыйнымі і вядомымі абыватэлямі ўзнікла калізія, што носіць усе прыкметы гвалту з аднаго якога, альбо з абодвух бакоў. Хоць у аснове пытанні маёмасныя, справа датычыць гонару і годнасці зацікаўленых асобаў.
-	А ці не лепей аддацьяе гродзкаму альбо земскаму суду? выгукнуў пан Пуцята.
Паны-браты захмыкалі ў вусы, заўсміхаліся: няблага пажывіліся б судзейскія на такой спрэчцы. Пан Касьян не зважаў на хітрыя ўхмылкі, і ціха тлумачыў нешта свайму атачэнню.
-	Вашмосьць пэўна выпадкова забыўся, звярнуў увагу падсудка Сцяпан Тур, што маем у краіне безкаралеўе і памянутыя васпанам суды часова неправамоцныя ў такіх справах, a каптуровага суду не маем, не атрымалі пакуль універсалаў аб яго стварэнні. Папросім, дарэчы, пана сенатара дапамагчы з гэтым.
Маршалак з падкрэсленай ветлівасцю павярнуўся да Храптовіча. Атрымаўшы такое ж ветлівае пацверджанне, працягваў:
-	А ці варта іхмосьцям ісці з гэтым да суда? Я лічу, не варта. He варта і адкладваць разгляд, бо ўвесь гэты час наша невялікая і даволі згодная грамада будзе жыцьу непазбежным раздзяленні думак, у напружанні. Я асабіста ўдзячны абодвум бакам за тое, што яны звярнуліся да Рыцарскага Кола дзеля вырашэння іхспрэчкі. Ці згодны са мною, паны-браты?
Іхмосьці, кранутыя свойскім зваротам пана маршалка, загулі пра згоду.
-	А вы, пане падсудак?
-	Згодны, шаноўны пане маршалку, цырымонна пахіліў галаву пан Касьян.
-	Шаноўнае Кола, абодва бакі падалі свае скаргі пісьмова амаль адначасна. Як належыць іх агалошваць: паводде чаргі падачы ці паводле альфабэту?
-	Па чарзе, па чарзе...
-	Добра. Пан Дольскі пачне ад скаргі пана Сымона Бурскага. Наступная скарга ад пана Лявона Шарэвіча. Калі ласка, пане Дольскі.
Сакратар голасна прачытаў абедзьве паперы, атрымаў пацверджанне бакоў, што ўсё дакладна, сеў і падрыхтаваўся да запісаў маючых адбыцца дэбатаў. А дэбаты, мяркуючы па скаргах, абяцалі быць вострымі.
-	Вось што маем, азваўся маршалак, адзін шляхціц скардзіцца нібыта здзейснены наезд, чаго ў нас даўно не здаралася...
Тур на імгненне прымоўк, як быццам успомніў пра адно выключэнне якраз з гэтым жа Бурскім. А можа хацеў, каб іншым прыйшло на памяць тое самае.
-	Другі пасэсыйны сцвярджае, працягваў маршалак сваё паведамленне, перакрываючы лёгкі гул абмену думкамі ў зале, што аніякага наезду не было, затое ўчынена свядомае пазбаўленне волі на вольнай дарозе цэлай купы шляхты. Абодва ўчынкі, як вашмосьцям вядома, падпадаюць пад вызначэнне злачынства і паводле права караюцца вельмі сурова. Асаблівасць, на якую я хацеў бы звярнуць увагу Кола, у тым, што
ўчынкі выключаюць адзін другога. Таллу заклікаю вашмосьцяў паставіцца да разгляду ўважліва з тым, каб знайсці шлях пагаднення і скіраваць на яго абодва бакі. А зараз да вас прамовіць пан Тодар Аскерка, якому пан Сымон Бурскі пісьмова, маршалак махнуў аркушыкам паперы, даверыў бараніць яго інтарэсы. Калі ласка, пан патрон.
Грамада была заінтрыгавана. Кожная справа па займальнасці саступала прапанаванаму разбору. Тым болей, што давядзецца нетолькі слухаць, але быць суддзём пасвараных. А такое трапляецца не часта.
Пан Тодар, не спяшаючыся, выбраўся наперад, несучы падпахай пачак папер, якога не пасароміўся б сам канцлер. Паклаў яго на стале і разлажыў трыма роўнымі кучкамі. Захады гэтыя былі разлічаны толькі на тых, з мядзьвежых куткоў, бо бліжэйшыя ведалі, што пан Тодар за ўвесьчас разгляду не кране аніводнага ліста. Нарэшце пан патрон быў гатовы.
-	Яснавяльможны пан сэнатар! Шаноўны пан маршалак! Вашмосьці Рыцарскае Кола! гучна, не гледзячы на даволі шчуплы целасклад, пачаў пан Аскерка. Я маю гонар in persona, асабіста, у якасці патрона бараніць ад несправядлівых абвінавачанняў зацнага абывацеля нашага павету, усім нам вядомага Сымона Бурскага, пана на Крушнях, Малой і звыклай, на Вярэйках, Верамейках, Слабодцы і шмат на чым іншым, драбнейшым.
-	Ну, не раўнуючы, вялікі князь, хмыкнуў хтосьці даволі гучна.
Маршалак узняў жазло і смешыкі згаслі, а пан Тодар тымчасам перахапіў паветра і працягваў:
-	Мой прынцыпал, вышэй памянёны Сымон Бурскі, даў мне паўнамоцтвы абскардзіць перад соймікам дзеянні прысутнага тут пана Лявона Шарэвіча, таксама пасэсыйнага, а да таго аканома на маёнтку Клінок, дзе і былі ім учынены ніжэй падаваемыя дзеянні.
-	У чылл складанасць калізіі? пан патрон акінуў прысутных задзірлівым поглядам, шукаючы ці знойдзецца здольны адказаць на пытанне.
Задаволены адсутнасцю смелых, іранічна ўсміхнуўся:
-	Адказваю! Пан Лявон Шарэвіч, у далейшым выкладзе проста пан Шарэвіч, сцвярджае, што бараніў маёмасць. Але quo titulo, з якой рацыі, калі Клінок належыць пані Яніне Забела з дому Ялозаў, а пан Шарэвіч наняты дзеля кіравання, а не абароны? Тым больш ад надуманых пагроз! Дарэчы, спасылкі пана Шарэвіча на пані Яніну Забела, як на прынцыпалку, лічу неабгрунтаванымі, бо ёсць падставы ўсумніцца ў праве Яніны Забела лічыцца ўладальніцай Клінка.
-	Ад самага пачатку задаў пан загадку, ужо мацней прагучаў голас з залы.
Сапраўды, не адзін з тых, каму хутка прыйдзецца вырашаць, хто ж вінен, пачаў чухаць брытую патыліцу, альбо тармосіць чуб. Дык што, маёнтачак ляжаў сабе нічыйным, ці сапраўдны ўласнік вачамі лыпаў, не дапытваючыся свайго, пакуль пані стольнічыха з хітрым аканомам мелі ладны прыбытак?
Але большасць памятала, што недахоп a то і адсутнасць падстаў для сваіх высноў, пан Тодар смела дапаўняў фантазіямі. Яго рэдка бянтэжыла, ці дапаможа гэта кліенту. Урэшце, сам кліент выбірае сабе абаронцу. Зараз пан патрон рыхтаваўся ўдарыць так, каб на супраціўным баку скура задымілася.
-	Калі разглядаць дзеянні пана Шарэвіча сцісла юрыдычна, а так і належыць у гэтым выпадку, сурова адзначыў пан Аскерка, -то атрымаем пытанне: адпаведна якім паўнамоцтвам і ад каго атрыманым узяўся ён бараніць той маёнтак ад уяўнага, пра што мы скажам пазней, наезду? Пакуль зацемім наступнае: паколькі абарона не была яго абавязкам, то яго дзеянні не што іншае як свядомы гвалт, дзеля ўласнага задавальнення, альбо з іншымі няўхвальнымі мэтамі. Дакументальнае высвятленне нюансаў, праўна ці няпраўна ажыццяўляецца валоданне
Клінком патрабуе шллат часу, таму вяртаюся да прадмету, вызначанага сходам, так званага наезду.
-	Нарэшце, голасна ўздыхнулі ў шэрагах.
Ведалі, што пан патрон і за тыдзень не высветліць, бо КлінокналежаўЗабеламспрадвеку,а праякіязаставы ціпазыкі нічога не чулася. Ці не разлічвае пан патрон на забалбатанне ды выбельванне свайго кліента?
-	Я сцвярджаю, голас пана Аскеркі мацнеў, што ані наезду, ані нават спробы яго не было. Мой кліент, чалавек bones mores, добрых звычаяў, як вядома зусім не alieni appentes, што значыць, не прагны да чужога. Людзі пана Бурскага завіталі ў кліноцкі двор па дарозе, можна лічыць выпадкова, дзе з невядомай прычыны былі заатакаваны яго насельнікамі з ужыткам дзікіх звяроў. Усё міралюбна настроенае таварыства было пазбаўлена мажлівасці працягваць падарожжа, што можна прыраўняць да нападу і пазбаўлення волі на вольнай дарозе, як пра тое сведчыць Статут Літоўскі.
Пан патрон даў сабе невялікую перадышку, а слухачам мажлівасць усведаміць фактзлачынства і абмяняцца кароткімі заўвагамі, ці гісторыя з Крушняй пацвярджае словы пра стаўленне да чужога. Нехта пакарыстаўся цішынёй і выгукнуў:
-	Дзядзінец прыватнай пасэсіі не вольная дарога! А што ж ехалі няпрошаныя ды са зброяй?
-	Ім спатрэбілася напаіць коней, імгненна знайшоўся пан Тодар.
-	Дык жа ад Крушні да Клінка крок ступіць! не здаваўся абазнаны ў мясцовай геаграфіі. -1 ўжо коні засмяглі?
Пан патрон і вокам не міргнуў:
-	Напомню васпану, што спёка тымі днямі была невыносная.
Па зале лракаціўся сцішаны смех. Было ясна, што соймік шмат для каго пройдзе весела. Здольнасць пана Аскеркі, памянутая ў прымаўцы пра дождж і пляванне ў вочы, не раз дзівіла, а яшчэ часцей збівала з тропу шарачковую шляхту, якая цвёрда
трымалася пэўных асноў маралі. Менавіта ўтакіх выпадках павятовая славутасць выйгравала працэсы.
Паколькі стан надвор'я дастаткова тлумачыў прычыну візіту яго падабаронных у кліноцкі двор, пан патрон вярнуўся да галоўнага:
-	Такім чынам пан Шарэвіч кваліфікуецца як opresor, гэта значыць спраўца гвалту над асобамі шляхецкага і нешляхецкага стану. Тым самым ён парушыў усім нам вядомую канстытуцыю шматгадовай даўніны, бо яшчэ кароль Уладыслаў-Ягайла прывілеем 1425 ці то 1430 года пастанавіў, што шляхціц не можа быць ані ўвязнены, ані караны да суда. Neminem captivabimus, нікога не ўвязнім!
Пан Тодар ускінуў рукі так імкліва, што рукавы кунтуша матлянуліся нібы харугвы.
-	Ці варта казаць, што гэта наша святое права было і пазней не раз пацверджана. Дык чаму пан Шарэвіч бярэцца яго парушаць? Мала гэтага! патэтычна ўсклікнуў пан Аскерка. Ён прысвоіўсабеправасудовайінстанцыіўсправепакараннянадыване ці без дывана, адпаведна стану дэліквэнта. Лёгкадумнае, калі не злачыннае стаўленне да закону! Парушана habeas corpus, недатыкальнасць асобы, не ўзгадваючы мажлівую знявагу асоб шляхецкага стану!
Хоць апошняе гучала звышпафасна, тут ды там не стрымаліся ад рогату, бо вельмі ўжо не пасаваў гонар да крушнянскіх "ваўкоў". Весялуноў суцішылі суседзі, усім было цікава, як жа паланілі дзікую зграю: у таго Шарэвіча і людзей жменька і двор не ўмацаваны. Пан Максім Савіч, земскі суддзя, пакарыстаўся сваім правам чацвертага ў іерархіі ўрадоўца і запытаўся:
-	Ці нельга, пан патрон, сур'ёзна патлумачыць, чым было выклікана з'яўленне цівуна з гайдукамі ў чужым двары без дазволу і са зброяй? Як сцвярджае пан Шарэвіч, была страляніна. Маглі ж быць ахвяры, хоць бы выпадковыя.
-	Ахвяры рашуча выключаю, нібы малому даверліва патлумачыў патрон. Гэта гарантавалася здольнасцямі стральцоў.