Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Спахапіўся, што двузначнасць сказанага ізноў выкліча смех.
-	Я маю на ўвазе выключныя здольнасці, дадаў ён такім тонам, нібы здолынасці тыя ім асабіста ўзгадаваныя.
Чалавек мяккі, іншым разам нерашучы, але сумленны, пан Максім наколькі паважаў Шарэвіча, настолькі ж не любіў пралазу і нахрапа Аскерку.
-	А чаму ж з'явіліся? суддзя не даваў вужацы выкруціцца.
-	Аб прычынах мы маглі б даведацца ад памянёнага цівуна Васіля Яцуты, які беззаконна ўтрымліваецца ў палоне. Я патрабую неадкладна вызваліць яго, каб ён меў магчымасць скласці важныя konfesaty перад шаноўным Колам.
Сам маршалак не стрымаўся ад усмешкі:
-	Але як яго вызваліць, калі кліноцкія ваяры такі атрад паланілі. Хіба ўсім соймікам на каня сесці.
Перачакаўшы з кіслай мінай усплёск весялосці, пан патрон зрабіў чарговую заяву:
-	Я перакананы, што не абыйшлося без найму лёзных людзей, што, па чутках, шастаюць па наваколлю.
Шарэвіч, які дагэтуль спакойна слухаў патрона, пачуўшы такое, не стрымаўся:
-	На тых гіцляў, што вы бароніце, мне сваіх людзей хапіла. Гэта васпан жыдоўскія шынкі ў аблогу браў, а мне і ваяваць давялося.
-	Пан адкажа за абразу, пане Шарэвіч! ускінуўся Аскерка.
-	Бог нам дапамог, адказаў пан Лявон, то і надалей нас не пакіне, а за вамі праўды няма.
-	Калі ўжо памінаць імя Божае, з найглыбейшай пашанай пачаў патрон і вочы яго папаўзлі ўгару, ці па-боску гэта кінуць у сыры цёмны склеп, на голую зямлю...
-	На салому, удакладніў Шарэвіч.
Зала замерла. "Ваўкі" ў склепе! Ды ніхто ж не паверыць, як вернешся! He адному прыйшло такое на розум. Ціша была непарушная.
-	На голуюсалому,-горасна падхапіўпанТодар,-маладых прыгожых хлопцаў! Квет нашага рыцарстваІНоггіЬіІе dictu, страшна сказаць! А тым часам сябры і родныя нават не ведалі, што за невыносны лёс іх спаткаў.
Вялікай рызыкай было гаварыць аб скрусе і роспачы радні, якая пра гэтых забіякаў даўно думаць перастала, а сяброў яны мелі толькі па няшчасцю. Але пана патрона панесла хваля фантазіі і ён не заўважаў, што невыносны лёс гайдукоў большасць залы лічыць заслужанай, хоць і недастатковай узнагародай за іхучынкі.
-	А калі вашмосьць даведаўся пра ўсё гэта? запытаўся маршалак, каб нейкім чынам перапыніць горкі плач над гайдуцкай доляй.
Простае пытанне збянтэжыла пана патрона. He адказваць маршалку сойміка нельга. Адказаць, што толькі ад Бурскага, то пацягнуць яго і ён будзе незадаволены такім абаронцам. Прызнаць, што ведаў ад пачатку? А з якой такой крыніцы, пры якіх абставінах? Выручыў яго Шарэвіч. Ведаючы, што патрон ізноў пачне несці лухту і толькі зацягне разбор, патлумачыў:
-	Аднаго з гультаёў я выпусціў адразу з паведамленнем да пана Бурскага, каб больш нікога не дасылаў, бо ў склепе і так цесна.
Пан Лявон палічыў, што пара ўмешвацца ў ход разгляду, паколькі ўжо ясна, што адбылося. Традыцыя такое дазваляла, і ён спадзяваўся на спачуванне значнай часткі прысутных. На дзейсную падтрымку гэтых людзей ён разлічваць не мог, як не мог забыцца, што варожы бок мае дастаткова сілы, каб падтрымаць няўдольнага абаронцу. Трэба, каб яны не захацелі вылазіць са сваімі меркаваннямі. Дасціпнасцю, знаходлівасцю ёсць шанец асмешыць крыўдзіцеляў, схіліць соймік на свой бок і выціснуць патрэбную ўхвалу.
Імгненне цішыні скарыстаў павятовы падкаморы, значны ўпавеце чалавек.
-	Ці дазволіце, пане маршалак, пытанне да шаноўнага пана патрсна?
-	Калі ласка, пане Рамане, на правах сябра Сцяпан Тур спрасціў зварот.
-	Пане Аскерка, ці былі спробы з вашага боку як-небудзь звязацца ці спаткацца з панам Шарэвічам неадкладна па атрыманні паведамлення аб тым, што здарылася? Палястранту варта было высветліць, ці не ўчынена звычайнага свавольства з боку дворні пана Бурскага альбо пана Шарэвіча. У такім выпадку прымірэнне альбо сумесны разбор быў бы натуральным вычарпаннем справы.
-	He, пане падкаморы, такіх дзеянняў не рабілася, бо пан Бурскі, як вядома, быў у мястэчку, што могуць пацвердзіць цалкам верагодныя сведкі.
Пасля гэтых слоў ніякавата адчуў сябе пан Бурскі, а затым, пад яго поглядам і сам патрон. Атрымоўвалася, што бок Бурскага апраўдваецца. Няёмка было і Раману Талочку, чыё пытанне прывяло Аскерку да абарончай пазіцыі, а на Бурскага кінула лёгкі цень падазрэння. Цень згусціўся пасля пытання маршалка:
-	А чаму ж не зрабілі нічога для прымірэння, ці хоць бы высвятлення? Што там той дарогі ад мястэчка да Клінка ці Крушні. Як я разумею, пан заняўся справай не самапасам, а з нейчага паклікання? Я мяркую пана Бурскага?
Пытанні былі клапатлівыя. Калі Бурскі даручаў, то чаму было не сустрэцца з Шарэвічам, каб усё высветліць. А настойваць, што не бачыўся з Бурскім, занадта нават для пана Тодара.
-	Шаноўны пане маршалак, фанабэрыста ўскінуў галаву патрон, але ж цалкам зразумела, што мой прынцыпал быў гл ыбока ўзрушаны і абражаны тым, як абыйшліся з яго л юдзьмі і не лічыў мажлівым паступіцца гонарам шляхціца перад нахабным ужыццём гвалту, калі права было partibus nostris, на
нашым баку. Таму было вырашана дабівацца справядлівасці на шляху законнасці. Такім чынам, я сказаў. Dixi!
Маршалак канчаткова высветліў, што Бурскі не шукае пагаднення. Наезд не ўдаўся, таму спрабуе павярнуць справу так, каб пацярпелы бок выглядаў вінаватым. Самаўпэўненасць, нахрапістасць Бурскага многіятлумачылі наяўнасцюўплывовых апекуноў недзе ў вярхах і прыстасоўвалі свае дачыненні з крушнянскім панам да гэтых, памылковых, але пашыраных, меркаванняў. А з Шарэвічам аніякіх таямніц. Яго ды пані стольнічыхі сіла толькі ў сувязях са старэйшымі, паважанымі, але амаль без улады, людзьмі. Разлічвае на сябе ды на сумленны падыход паноў-браці, на яго, Сцяпана Тура, сумленне. А ў маршалка ў галаве галоўная мэта сойміка і неабходнасць пераважнай падтрымкі патрэбных кандыдатаў.
-	Ex ungue leonem, пазнаю ільва па кіпцюрах, з лёгкай насмешкай прамовіў маршалак, але не магу пагадзіцца з меркаваннем пана патрона. Няўжо суседскае высвятленнеабставін з дапамогай юрыста магло прынесці шкоду чыйму б то ні было гонару. Калі не было злога намеру, а толькі свавольства дворні, то справа там жа і ўлагодзілася б. Тут, як бачым, гэта зрабіць цяжэй. Але, па словах старажытных, audiatur et altera pars, няхай будзе пачуты і іншы бок. Калі ласка, пане Шарэвіч.
Пан Лявон у кароткіх словах павітаў Рыцарскае Кола і папярэдзіў:
-	Баюся, што ад маёй прамовы ягамосьці не атрымаюць вялікага задавальнення, звярнуўся ён спачатку да маршалка. He стае мне юрыдычнай вытанчанасці, элаквэнцыі, пакарыстаюся словамі будзённымі, але затое больш зразумелымі. He адкрыю шаноўнаму Колу хітрыкаўгаспадарання, накшталттаго, што коні ахвотней п'юць у суседа пад страляніну з мушкетаў.
Зала прыціхла ў чаканні. Як там з гаспадараннем, але хітрыкамі авалодаць увагай слухачоў пан Шарэвіч мог бы падзяліцца. Нездарма казалі, што больш схільны да кніжкі, чым да кілішка.
-	Па словах пана Аскеркі да нас завіталі госці, праўда няпрошаньія і нечаканыя. Як належыць паводле звычаю прыняць госця, нават нечаканага? Ці парушыў я звычай? Папрасіў адперазаць палашы адпаведна звычаю. Запрасіў у падрыхтаванае спехам памяшканне па звычаю. А што было яно небагатае, дьік па нашых магчымасцях і пры раптоўнасці прыезду на лепшае нас было не стаць. Ды гжэчны госць і не павінен патрабаваць больш, чым здольны даць гаспадар. Урэшце пачаставаў чаркаю, бо так наказуе звычай. А што дагэтуль не выяусціў, дык звычай не толькі дазваляе, але патрабуе ўтрымліваць госця любым спосабам. 3 каня нікога не сцягвалі, самахоць госці спешыліся і зайшлі па запрашэнню. Калі ў чым і парушыўся закон гасціннасці, то я ж не маршалак двору, а просты аканом. Мог і не дагледзець чаго, але, ацаніўшы ўсё in genere, што азначае, калі не памыляюся, агулам, такія недаробкі можна дараваць.
Пан кашталян сядзеў, падпершы бараду рукою, каб не засмяяцца. Маршалак трымаўся свядомасцю сваёй ролі дырэктара. Шляхта не стрымлівалася нічым, нават першыя лавы. Калі рогат і шум сціхлі, Шарэвіч пасур'ёзнеў:
-	Бачу, што вашмосьці належным чынам ацанілі нашу адданасць традыцыям гасціннасці. Спадзяюся, усе заўважылі, як лёгка на блазноту адказаць тым жа самым. Але ж est modus in rebus, усяму ёсць мера. Калі злезці з apicilus juris, вяршынь юрыспрудэнцыі, на грэшную зямлю, то мэтода пана патрона выглядае на падман зроку, deceptis visus, як акрэсліў бы мой шаноўны апанэнт. Але я не стаў бы дзеля жартаў з пана Аскеркі турбаваць шаноўнае Кола. Справа выглядае зусім іначай, калі разглядацьяе сур'ёзна і згодна з правам.
Шарэвіч дакладна і паслядоўна выклаў сваё бачанне падзей у той бурлівы дзень. Ані словам не абмовіўся, чаму сустрэў наезд гатовым. Без ценю ўсмешкі ўдакладніў, што не маючы, падобна Ганібалу, баявых сланоў, пакарыстаўся не дзікім, a свойскім статкам.
Рогэт не сціхаў доўга. Бурскі сядзеў чырвоны, як бурак. Злаваў і на недарэку патрона і на сябе самога, што не ацаніў гэта-
га праставатага аканома. Як заўсёды пасля ўсплёску весялосці, дасведчаныя палітыкі паспявалі ўплішчыцца ў хвіліну цішыні са сваімі пытаннямі. Нагодай пакарыстаўся пан Сікірыцкі:
-	А ці ведаў пан, пане Шарэвіч, што сярод прыехаўшых была шляхта?
Пан Лявон вінавата ўсміхнуўся:
-	Цяжкавата было адрозніць, дзе там пан, а дзе яго почат, пысы аднолькавыя. А сваім парадкам, калі б з вашэці сцягвалі боты, ці высвятляў бы васпан якога стану рабаўнік, ці спачатку трэснуў яму ў лоб вольнай нагою?
Пан Сікірыцкі ўхвальна зірнуў на Шарэвіча, павёў вачамі па бліжэйшым атачэнні і паведаміў:
-	Цалкам задаволены адказам. Накірунак абароны пана Шарэвіча юрыдычна правільны.
-	А чаму вы не пажадалі звярнуцца ў суд? земскі суддзя пытаўся з выразным намерам супаставіць на вачах шляхты пазіцыі бакоў.
-	У нас няма неадольнай прагі помсты, адказаў Шарэвіч. Даволі будзе прабачэння пана Бурскага і слова гонару не чыніць гвалтаў над людзьмі і маёмасцю пані стольнічыхі ў далейшым. Зычым маёнтку сваёй пані спакою, які мелі дагэтуль.
Пан патрон не вытрымаў.
-	Толькі і ўсяго! выгукнуў ён. А я сцвярджаю, што мой апанэнт баіцца сустрэчнай позвы з нашага боку. Каптуровы суд не стаў бы на ягоным баку, вось пан Шарэвіч і хавае сваё апасенне за фальшывы гуманізмус!
-	Заўважу, пане патрон, азваўся маршалак, нават у вашым паданні выпадак болыв адпавядае кампетэнцыі кампрамісарскага суда, значна лагаднейшага. Але і такога ў безкаралеўе склікаць немагчыма. Памінаючы суды, мяркую, выступоўцы маюць на думцы прымірэнне, а не зыск і помсту. Але даслухаем пана Шарэвіча.