Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
ллую складаную камбінацыю ллясцовых палітычных нобіляў. A грошы ўтрымаюць яго ў цуглях.
-	Грошы тут, адказаў Турыла. Мая шабля надзейны вартаўнік. Я пана ані разу не падвёў, таму ён мне і грошы давярае, але ж з табою, браце, мы першы раз за чаркай сядзімо, ледзь-ледзь знаёмыя.
-	Але, глядзі, як добра разумеемся! горача выгукнуў пан Жаба. А калі ты ў пана такі давер маеш, то і ў маёй адданасці пераканаць здолееш. Сам пан Бог звёў нас дзеля агульнай карысці. Пэўна, і твае старанні не міне пан сваёю ўвагаю.
ПанІванпоўніўсяўдзячнасцючалавеку,здольнамуадным рухам паўплываць на яго грашовыя справы, мінуючы пільнае вока пані Жабавай. Відаць, палкая эскапада зрабіла на ашчадным Турылу патрэбнае ўражанне: паторгаў прыгожа падстрыжаны вус, пачухаў патыліцу, памармытаў, але ўрэшце саступіў. Яшчэ некалькі выразных позіркаў, і пан Адам патлумачыў:
-	Можа і варта зладзіць яшчэ адну справу, але тут квітам не абыйдзешся. Справа надзвычай сур'ёзная, крыху небяспечная, таму пратакол патрэбен.
-	To і напішам! На Жабе можаце палягаць як на самым надзейным кліенце.
-	Тады слухай, пан Адам схіліўся цераз стол і пачаў гучным шэптам. Трэба там ды тут, на кірмашы, на паляванні, на хрэсьбінах ці радзінах, дзе надорыцца, расказваць пра наезд ды пра ваш соймік. Але так, каб усе здагадваліся, што гэта сапежанцы натварылі ды асмешыліся. Хоць і магутныя, але не ўсё ім удаецца. Спадзяюся, ацан мяне Сапегам не здрадзіць?
Пан Жаба гетманскім рухам паклаў руку на эфес сваёй карабэлі:
-	Жабы ніколі не здраджваюць!
-	Ды я гэта жартам, супакоіў Турыла. Хіба выказваўся б так адкрыта, каб не быў пэўны дыскрэцыі з боку вашэці? Значыць, на рэляцыйным сойміку чакай, ацан, належнасці, калі па павеце гул пойдзе. I лепш, калі не ад аднаго васпана, разумееш?
-	Сёння ж гэтым зэймуся! запэўніў палітык. Я ў справах дзяржаўных не маруджу.
-	Разумна. А яшчэ варта выпытваць, як хто да сапежанскага наезду ставіцца: ці падтрымаў бы іх, ці стаў супраць. Ды запамятаць адных і другіх.
-	Ясна, кіўнуў пан Жаба. -У мяне памяць, што на паперы напісана! пахваліўся ён.
Задача яму ўсё больш прыпадала да густу. Падабалася і яснасць, з якой выказваўся Турыла. Амаль як у войску, не саб'ешся з дарогі.
-	Але як бы нам да пратаколу пару надзейных братоў шляхты? Знойдзем?
-	А іх і шукаць не трэба, шапнуў пан Жаба. Вуньтам, ля дзвярэй, двое ўжо даўно пазіраюць на наш збанок, як кот на подмазку. Адзін мой кум, другі сусед ягоны і сваяк. Хлопцы, хоць не такія палітычныя, як я, але свае. Я дагэтуль на іх не глядзеў, не ўзгадніўшы з васпанам.
Адам Турыла чарговы раз адзначыў разуменне павятовым палітыкам сваёй ролі.
-	Ясна. Але зараз кліч, калі давяраеш, бо табе тут заставацца. I адразу перазнаёміш нас, скажаш, што я давераны пана кашталяна, але для іншых, маўляў, гэта сакрэт.
Пан Жаба задаволена пацёр рукі.
-	Будзь пэўны, вашмосьць, як я сам, ён падміргнуў Турылу, справы не спляжу.
Яго аж распірала ад пыхі. He чакаў, не спадзяваўся, што ў сваёй павятовай сталіцы будзе раскручваць інтрыгу з віленскім чалавекам ад кашталяна Храптовіча на вачах блізкіх суседзяў. Нібы толькі што згледзеў знаёмцаў, закрычаў праз усю залу:
-	Куме! Гэй, куме Антось! Ідзіце да нас, шчыра запрашаем абодвух!
"Апыніся гэта жаба ў іншым балоце сапраўды быў бы палітык. -падумалася Турылу, марнуюцца здольнасці ў глушэчы."
Двое шляхцюкоў з вясёлым грукатам кінуліся да кума, і праз момант ішла ажыўленая рэкамендацыя і вітанне з вельмі шаноўнай асобай ці не самога сакратара пана кашталяна, як гучным шэптам здрадзіў пан Іван.
-	Дык просім падзяліць з намі, чым стол багаты. Пане шаноўны, а чаркі гасцям! весела папракнуў Жабу пан Турыла і крыкнуў служку: Дзве чаркі для гасцей, ды жвава! I перакускі, што смачнейшае!
Новыя застольнікі ўладкоўваліся. Азіраліся, неўпрыкмет прыглядаліся віленскаму заезджаму, гадаючы пры чым тут кум !ван. А пан Жаба палаючымі вачыма аглядаў прыяцеляў, і ўсю залу, ці не надорыцца яшчэ які сведка яго поспеху.
-	Добра, што вы натрапіліся, пан Жаба ўзяўся наліваць сам, разумеючы, што высокай асобе не варта займацца дробязямі, бо мы ўжо з панам Адамам засумавалі, азіраючыся за адпаведнай кампаніяй. Як то гаворыцца: на хрэсьбінах усе кумы, на вяселлі ўсе сваты, а ў карчме... пан Жаба наўмысна прымоўк, зірнуўшы на Турылу.
-	А ў карчме усе браты! -падхапіў той, узнімаючы чарку.
-	Каб жылося ды вялося! адазваліся госці.
За сталом стала весялей і больш утульна.
-	Гляджу, прыпазніліся, • заўважыў пан Жаба.
-	Але. Гэта ж такая бяда з намі, адказаў кум, Антось Стоцкі.
-	Давай я раскажу, перапыніў яго другі, Аўдзей Слухоцкі.
Абодва былі з адной ваколіцы, аднаго гербу Ясеньчык, увачавідкі незаможныя, але не гаротныя. Моцныя, як дубы, здатныя і да касы, і да плуга, у цяжкіх ялавых ботах, на паясах ці не самаробныя карабэлі ў паабдрэпаных похвах. Трымаліся з вялікай пашанай да сталічнай асобы, але з уласцівай вясковым людзям стрыманасцю і годнасцю. Як заўважыў Турыла, сыгнэтаў не насілі. Спадабаліся абодва. Відаць было, што і Жаба цэніць сяброўства з імі, хоць трымаецца крыху паблажліва, як
асоба набліжаная да ўрадавых вярхоў. Заўважалася, што абодва шляхцюкі прымаюць гэта як належнае, маючы перад вачыма бясспрэчны доказ у асобе гарадзкога пана ў адпаведным строі, з абыходжаннем. I пачастунак жа не на іванаў кошт, гэта пэўна. Усё ж зух з яго, хоць у гаспадарцы недарэка. Але як каму Бог прысудзіў.
Дык што ж затрымала? пацікавіўся Турыла.
Было гэтак, пачаў Слухоцкі. Выехалі мы абодва адначасна, каб спаткацца на ростані, Іван ведае. Антось на сваёй брычцы злева, а я са свайго боку. А як згледзелі адзін аднаго, то кожны пнуўся, каб першы.
Атрымалася абодва першыя! здагадаўся Жаба.
Ды ўжо ж! уставіў Стоцкі. Ну і счапіліся! Яго аглабля пад маю дугу, маё кола на яго атосіну.
Вово! Пакуль пакрычалі, пакуль расчапіліся, бачым, што яго кабыла падкульгвае, а мая атосіна напалам, дарма, што жалезмая.
Так што запраглі мы ў маю брычку валаха...
Жарабца, куме, не валаха, перапыніўСлухоцкі.
-	Нарадзіўся і пабыў, не пярэчу, жарабцом, але зараз ён, як ні глянь, валах, бо так яго канавал перахрысціў, даруй Божа блюзнерства, стаяў на сваім Стоцкі.
-	Няхай і так, здаўся пан Аўдзей. -Запраглі мы майго былога жарабца ў яго колішнюю брычку...
-	Як то колішнюю? настала чарга пана Стоцкага крыўдзіцца за сваю маёмасць.
-	Бо як ёй кол ы ад воза пераста вілі ды а гл обл і ад роспускаў, ды вось заднюю... Што ад той брыкі засталося, калі яе ці не дзед твайго дзеда з Ігуменя прыгнаў?
-	Але як ірванулі! павярнуў размову Стоцкі.
-	I не кажы! Аніводная баба з пустымі вёдрамі не здагнала б, зарагатаў Слухоцкі, а за ім і ўсё застолле.
Паколькі пан Аўдзей быў схільны працягваць насмешкі з іх сумеснай спраўнасці, пан Жаба вырашыў перапыніць сяброўскія ўшчыпы:
-	А дзе спыніліся?
-	Ды проста тут у двары. Дзе ні сунься поўна.
-	Вечарам пойдзем разам, суцешыў Жаба. Думаю, неяк ушчэмімся. He той п'яніца, хто ўп'ецца, а той, хто ў карчлле спаць застанецца.
-	А пакуль тост за шчаслівае ладарожжа, прапанаваў пан Турыла.
За ўдалае заканчэнне, за жвавага валаха, за брычку, за майстроў ігуменскіх, бо цяпер такіх не знойдзеш, часы не тыя, шмат за што яшчэ. Збанок паслужліва забяспечваў тост за тостам. Настрой неўпрыкметзапанаваў амаль святочны. Калі б то была не салодкая раманея, а выраб пана Чопа, зацная кампанія ўжо ляжала б упокат, набіраючы сілы да пазнейшага наступу на запасы карчмара. А пад пільным вокам віленскага знаёмца засцянкоўцы цешыліся шчаслівай нагодай паласавацца каштоўнай выпіўкай ды смачнай закускай і з прагнасцю слухалі навіны.
-	Шмат вы страцілі, спазніўшыся, слачуваў пан Жаба. Ці чулі вы што пра наезд?
Пан Іван пераможна зірнуў на прыяцеляў, перакананы, што агаломшыў іх навіною.
-	Пра наезд? перапытаў Слухоцкі. Дзякуй Богу, даўно нічога такога не здаралася. Каб яшчэ не свавольства гэгай крушнянскай зграі, то зусім бы ціха было.
Пан Жаба зірнуў на Турылу і заліўся ледзь не хлапечым смехам. Абодва сябры са здіўленнем пераводзілі вочы з Жабы на Турылу, спрабуючы здагадацца, чым развесяліўся прыяцель.
-	Дык ведай, куме, што ўсю гэту, як ты кажаш, зграю разам з правадыром аканом пані стольнічыхі ў палон забраў! пан Жаба абвясціў навіну так, нібы ўсё адбылося па яго думцы і загаду.
-	Што ты кажаш?
-	Кліноцкі аканом? Як гэта яго? Выскачыла...
Абодва слухачы ўскрыквалі навыперадкі.
-	Шарэвіч... Лявон, літасціва падказаў пан Іван.
-	Жарты строіш, не паверыў Слухоцкі.
-	У яго ж і людзей няма на такое! падтрымаў Стоцкі.
-	Вось крыж святы, пан Жаба перажагнаўся, чамусьці зірнуўшы на збанок. Ды і сведка побач. Былі б не спазніліся, самі пачулі б, папракнуў ён,.
Насамрэч пан Іван быў вельмі задаволены гэтым спазненнем. Абодва кумы будуць у кожным пераказе спасылацца менавіта на яго, жабава, сведчанне. Адам Турыла пацягнуўся да збанка, маўклівым кіўком пацвердзіў словы палітыка і напоўніў кубкі.
-	За пагром нягоднікаў!
Калі пан Жаба закончыў маляўнічы пераказ падзей, захапленню кумоў не было межаў. Раз-пораз перапытвалі пра пачутае, удакладнялі кожную дробязь. Трэба ж будзе апавядаць усё дакладна, а не байкі складаць у спеху. Дзеля адной гэтай навіны варта забыцца і пра кульганне кабылы, і пра паламаную атосу і пра невыгоды язды ў старэннай брычцы.
-	Цівун, значыць, у ясыр трапіў! А за выкуп курэй скубе! 3 такой нагоды імшу ўдзячнасці замаўляць, ці кварту адкаркоўваць! усклікнуў даволі стрыманы пан Аўдзей.
-	Дыку нас жа адкаркавана. Налівайце, панеАўдзей, імшу і пазней можна, запрасіў Турыла.
Слухоцкі, удзячны за пашану, узяў збанок і напоўніў чаркі, пачынаючы з пана Адама.
-	Дапёк гэты цівун усяму павету? звярнуўся Турыла да пана Аўдзея, ставячы на стол парожнюю чарку.
Той, усцешаны непадробнай павагай і ветлівасцю віленчука нейкую хвіліну абдумваў адказ.
-	Ведаеце, васпане, гуртом ад іх абараніцца можна. Але гэтыя лупежнікі могуць табе засевы табуном спляндраваць, гумно ці стагі з дымам пусціць, пабіць дзе-небудзь, спаткаўшы поцемкамі. I не давядзеш нічога! А мы ж не можныя, каб сваё войска трымаць, яго вусны кранула горкая ўсмешка. Дай Бог лішнія рукі на жніво ці пакос мець. Таму і цаню адвагу