Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Судзеянне з падсудкам адпавядала і Бурскаму. Пан на Крушні не лічыў патрэбным уводзіць яго ў дэталі сваіх амбітных
задум. He спадзяваўся зразумення, а яшчэ больш не патрабаваў яго. Ды як патлумачыш, што цябе ўвесь час нібы точыць нейкая вужака. He дае супакоіцца, пажыць ціха і пацешыцца тым, што маеш. Штурхае, паказвае на іншых, нашэптвае і цягне, так што ўжо не жаданне нешта здабыць, а само здабыванне робіцца патрэбай, сэнсам жыцця. Круціся, думай, рабі! I не аглядайся на іншых.
Бурскі ведаў гэтае сваё шаленства і ўсведамляў, што іншым разам падпадае яму безаглядна. Пуцята бачыў сябе no634 з ім як абачлівага, нават баязлівага кампаньёна, які ўкладае ў хаўрус хітрасць і веды. Разумеў, што менавіта ў такой рол і будзе Бурскаму прыдатны. Для Бурскага галоўнае не страціць верхавенства, быць завадатарам. Пуцята гэтаму не пярэчыў. Ведаў, што сам не можа ім быць, але ці мала каралёў танцавала пад дудку сваіх міністраў. Важна, каб у кожным выпадку стварыць і захаваць залежнасць шаноўнага пана Бурскага ад здольнасцяў кампаньёна-юрыста. Так і збліжаліся яны, маючы агульную мэту і дзве асобных, кожнаму па сваёй. Між імі блытаўся мала шануемы абодвума пан Чыж-Вішнявецкі, хоць і з Вішняўца, але не з роду Вішнявецкіх, які мала саступаў Сапегам ці Радзівілам.
Наведаўшы аднойчы мястэчка, пан Бурскі выпадкова спаткаў падсудка і падхапіў яго на сваю брычку дзеля добрага сумеснага абеду. Пуцята запрашэнне прыняў з ахвотаю, толькі папрасіў заскочыць да сваёй пасэсіі, каб прыхапіць нейкія лаперы.
-	Няўжо, пане Касьяне, працаваць у мяне збіраецеся? з удаванай крыўдай запытаўся Бурскі.
-	Працаваць не працаваць, а забавіць пана спадзяюся! -у тон яму адгукнуўся падсудак.
Пуцята палічыў, што грэх не пакарыстацца добрым настроем кампаньёна дзеля істотных мэтаў і пасля абеду паклаў перад сабою тыя паперы.
-	Я, пане Сымоне, атрымаўшы шчодры падарунак, са свайго боку падрыхтаваў нешта падобнае. Хацеў бы абмеркаваць з вамі адзін цікавы гешэфт. Цікавы нам абодвум. Вы распачалі гульню, не ведаючы якія ў ёй крыюцца магчымасці.
-	Пакуль што не здагадваюся нават пра якую гульню мова, а тым больш пра гешэфт і панскія з ім дачыненні, іранічна азваўся Бурскі.
Пуцята не пакрыўдзіўся.
-	Патлумачу. Я даўно шукаў свой шанец. I вось нібыта натрапіў, але скарыстаць змагу толькі з нечыяй дапамогай, хоць бы з вашай.
-	Вы мяне інтрыгуеце, пане Касьян.
-	У значнай ступені наўмысна, прызнаўся падсудак. Задума мае вартасць. Таму, хто возьмецца яе здзейсніць, прынясе шматкроць больш таго, на што прэтэндаваў бы я сам у выпадку пагаднення.
-	Значыць, я мог бы ажыццявіць вашу задуму?запытаўся Бурскі. А што, на вашу думку, цяжэй: прыдумаць ці...
-	Безумоўна ажыццявіць, адказаў Пуцята без вагання. Мова пра значнае пашырэнне вашыхуладанняў.
Ён даўно вызначыў межы саступак. Трэба толькі, каб Бурскі прыйшоў да рашэння сам, пад уплывам пачутага, а не • пад ціскам угавораў.
-	Коштам?... Бурскі не таіў недаверу.
-	Коштам таго ж Клінка.
Пуцята бачыў, што недавер Бурскага не зменшыўся, здаецца, ён пачаў лічыць размову жартоўнай.
-	Ну, на Клінку не станеш магнатам, хмыкнуў Бурскі, паказваючы, што не дасца злавіць на кручок і не стане прадметам жартаў.
Пуцята весела зарагатаў, а Бурскі падумаў, што хітры падсудак усё ж пашые яго ў дурні нейкім выбрыкам.
-	Вы ж былі рашуча супраць наезду? крыху ўражаны незразумелай весялосцю падсудка дадаў Бурскі.
-	Я і сёння быў бы супраць вашай задумы, але ўдакл адняю: я тады казаў, што рана і справу трэба рыхтаваць. А момант выбіраць адпаведны, а не хапу-лапу, прабачце.
-	Так было, не пярэчу, кіўнуў Бурскі.
Падсудак быў прыемна здзіўлены шчырасцю, бо баяўся чарговай злоснай эскапады. Што ж варта закінуць вуду.
-	Вы і не падазраеце, якую вартасць мае гэты малы маёнтак і ў чым яе сутнасць. Але пра гэта пазней, а пакуль што я прапаную сябе ў якасці падначаленага супольніка і прапаную замацаваць нашу дамову кантрактам.
-	Кантракт? ужо насамрэч здзівіўся Бурскі. У такой справе? Я ж не думаю, што ваша задума больш прыстойная, чым мой наезд.
Падсудак, не збіты з тропу, паклаў перад Бурскім прыгожа спісаны ліст добрай паперы.
-	У гродзкі суд мы гэтага не панясем, усміхнуўся Пуцята. Але слабейшаму боку нават у такіх справах патрэбна пэўнае юрыдычнае забеспячэнне. Verba volant cripta manent, словы адлятаюць напісанае застаецца, адвеку засведчана.
-	Але ж у вашэці своеасаблівае вызначэнне юрыдычнасці ў пэўных справах! у сваю чаргу зарагатаў Бурскі. Дамова з Люцыпарам! А лаціны, лаціны! жахнуўся ён, сваіх слоў не відаць.
-	Мова навукі і юрыспрудэнцыі! з гонарам прамовіў Пуцята. Тут няшмат, прагледзьце ды пяройдзем да сутнасці, прапанаваў ён. Абавязкі, карысці, гарантыі, усё вызначана сцісла і дакладна, самі пераканаецеся.
Бурскі старанна прачытаў, прадзіраючыся праз нялюбую яму лаціну, але дапамогі не прасіў.
-	Што ж, няма тут нічога звыш таго, у чым мяне і так падазраюць, адзначыў ён. Падпішу дзеля цікаўнасці. Але не разумею, хто каму гарантам?
-	Гарантам сама патаемнасць і небяспека агалошвання роўная для абодвух бакоў. Кожны мае свой асобнік.
Пуцята пасунуў да Бурскага яшчэ адну паперу. Той прагледзеў і падпісаў з пэўным ваганнем.
-	Усё ж гэта падваенне рызыкі. Але можа пяройдзем нарэшце да гешэфту? напомніў Бурскі, прыціснуўшы рукою свой асобнік.
-	Гешэфт сур'ёзны, адсюль мае засцярогі, адказаў Пуцята. Сваім наездам вы маглі знявечыць яго канчаткова і непапраўна.
-	Ну-ну! Гэта я ўжо засвоіў, нядбала кінуў Бурскі.
-	А вы, пане Сымоне, перастанеце нукаць, калі, з ласкі сваёй, скажаце мне, што там на поўнач ад Клінка. Пуцята памаўчаў, загадкава ўсміхаючыся. Што вам там бачыцца?
Бурскаму не хацелася саступаць у праніклівасці "плюгаваму пісарчуку", але рабіць выгляд, нібы нешта скеміў, было не на месцы. Хітры пройда ведае штосьці, пра што яму, Бурскаму, не здагадацца.
-	He ўхаплю нешта вашай падказкі, здаўся ён.
-	He дзіўлюся. Значыць іншыя не болей здолеюць. А вось калі ваша цікавасць ды хцівасць абвострыцца, то вы не толькі маю падказку зразумееце, але і свае пачнеце падаваць. Дык што ж там на поўначы? падсудак пазіраў на Бурскага з усмешкай змея-спакусніка.
-	А што там? Засценкі нейкія, драбяза грэчкасейная, ды лес каралеўскі.
-	Ага?Лес каралеўскі,-тонам настаўніка, які нечага здолеў дабіцца ад вучня, пацвердзіў Пуцята. А той лес васпану выпадкам не спатрэбіўся б, а заадно і засценкі?
Бурскі адразу насцярожыўся, як ганчак, што ўнюхаў дзічыну, але недакладна і баіцца страціць ледзь прыкметны след.
-	Ну... і...? падагнаў ён падсудка.
-	А калія скажу, штолестой аніякі не каралеўскі, а кліноцкі? Ды спашлюся на дакументы? Праўда па пэўным часе і тратах, засцярогся Пуцята.
-	Але ж усе ў павеце, наколькі я ведаю, лічаць яго каралеўскім.
-	Errare humanium est, памыляцца -ўласцівасць людская, пане Сымоне, не ўтрымаўся падсудак ад нялюбай Бурскаму лаціны, Быў калісьці, амаль што ізноў ім стаў, і гэта праўда. Але не стаў, хоць пра апошняе ўсе забыліся. Чулі вы, каб ім займаўся які каралеўскі ўрадовец? I не пачуеце, спадзяюся. Існуе небяспека, што прызнаная звычаем уласнасць стане ею па праву. Усё будзе залежаць ад таго, хто стане каралём, і якія
фаміліі будуць у сіле ў нас у Княстве, бо менавіта ім новы манарх пачне здаваць у арэнду, альбо дарыць землі.
Пуцята памаўчаў, корпаючыся ў сваіх паперах больш для прыліку, чым дзеля неабходнасці. Яму залежала на засваенні Бурскім усяго лачутага. Счакаўшы, працягваў:
-	He будзе, скажам, у Клінку дзедзічнага нашчадка, альбо не пацвердзіць свае правы дзейсны ўладальнік адпаведнымі паперамі, усё пойдзе каралю правам кадука ці проста пацверджаннем колішняга валодання. Хто будзе спрытнейшы: каралеўскія ўрадоўцы ці нехта іншы? Спрытнейшым лягчэй стацьтаму, хто лепш абазнаны ў сітуацыі і мае перавагу ў часе.
-	Значыць, атрымаўшы нейкім чынам Клінок, уваходзіш ва ўладанне лесам і тымі засценкамі? здагадаўся Бурскі.
Знарочыста спакойны твар Пуцяты нібы асвятліўся знутры задавальненнем і энтузіязмам.
-	Хто б ні авалодаў Клінком, раней ці пазней дакапаецца да гэтага маючы час і ахвоту, горача загаварыў падсудак. Старому Забелу было ўжо не пад сілу, але не выключана, што і ён дзейнічаў паводле прыказкі corrige praetertum, praesens rege, cerne futurum, даследуй мінулае, кіруй сучасным, прадбач будучыню. Я думаю, ён свядома хацеў захаваць status quo да вяртання ўнука. Невядома, што ў ягоным тэстаменце. Насельнікі засценкаў, самі пра тое не ведаючы, ці забыўшыся, толькі звычайныя арандатары на землях кліноцкага пана. Папер не маюць, арэнду з іх не спаганяюць, а падаткаў плаціць, самі ведаеце, ніхто не квапіцца. Так і жывуць, нібы ў Хрыста за пазухай. Але след іх залежнасці знайсці будзе не цяжка. Вось і мяркуйце!
Пуцята злавіўсябе натым, што думае пра кліноцкія справы як пра ўласныя, а яго настрой незаўважна перадаецца слухачу. Неаднораз, вяртаючыся ў думках да наезду, Бурскі ўсё выразней бачыў далягляды добра падрыхтаванай помсты за сваё прыніжэнне, за перапросіны Шарэвіча, якога збіраўся мець не больш як аканомам. А калі да пачуцця заспакоенай помсты яшчэ гэтакі дадатак! Абшар будзе ці не з першых у павеце.
-	Божа! Бурскі выказаў свае думкі ўслых. Гэта ж... Эльдарада!
-	Так, шлях да велізарнай фартуны, урачыста прамовіў Пуцята.-Заадзінтолькілесу Караляўцы можнамець... Азямлю пад ворыва, пад сенажаці 1 Але таму, хто возьме ў свае рукі гэты двор сілай, неабходна выключыць мажлівасць сустрэчнай позвы, каб утрымаць здабытае. А затым цягам год падмацоўваць рознымі паперамі, так што неўзабаве "усе будуць ведаць": гэтак было заўсёды.
-	Разумею, азваўся Бурскі. Спакуса надзвычайная.
Пуцята вырашыў, што пара выкласці пэўныя пастулаты, прымусіць Бурскага шукаць спосабы.
-	Вось чаму я стараўся спыніць размовы вакол Крушні ды Клінка. Цяпер разумееце, што пагнаўшыся за лісою, вы паднялі мядзведзя. Ад вас залежыць выбар дзічыны.
-	Але ж не магу я кідацца галавою ў вір, верачы на слова, заўважыў Бурскі.
-	Ну, аднойчы вы гэтак і рабілі, з лёгкім папрокам усміхнуўся падсудак, бо не я спакусіў вас на той наезд. Няўдача, калі разважыць, не з вашай віны, бо нельга аднаму ўсё ахапіць. He на пана Чыжа вам было пакідаць гаспадарку. Так і з маім гешэфтам: маючы час, вы самі да ўсяго дойдзеце, паперы неабходныя здабудзеце, але страціце на іншым і прайграеце.