Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Разумею, пане. Гэта я ад крыўды.
-	Добра. Ідзі ўжо, адпусціў цівуна Бурскі.
♦ * ♦
Вялікае Княства Літоўскае Рускае і Жамойцкае, які Карона, мела двое найвышэйшых вайсковых начальнікаў-гетманаў: вялікага і польнага, адпаведна над дывізіямі правага і левага крыла.
Раздача чатырох гетманскіх булаў была для караля магутным сродкам уплыву на магнатаў. Пажыццёвыя пасады давалі
ўладалычікам велізарныя палітычныя і матэрыяльныя карысці. Адабраць булаву было амаль немагчыма, таму яна давала значную свабоду і ў дачыненнях з каралеўскім дваром.
Малз таго, што ўладальнікі вялікай і малой булавы дзейнічалі самастойна, дык амаль заўсёды каралі прызначалі на гэтыя пасады людзей між сабою не згодных, а іншым разам варагуючых. Асабістая непрыязнасць часта пераносілася на поле вайсковай дзейнасці і штурхала да крокаў не тое што не суладных, але часта злачынных, несумяшчальных са статусам абаронцы Айчыны.
Здавалася б вайна, пагроза самому існаванню дзяржавы і яе народаў павінна выключаць ўсплёскі пыхі і самалюбства, што на карысцьтолькі ворагу. Але стагоддзі пратрываў гэты неразумны звычай, старанна пеставаны каралямі.
Выключная вага гетманаў у палітычных справах прымушала і прэтэндэнтаў на трон шукаць іх падтрымкі. Давераныя асобы канкурэнтаў імкнуліся выкарыстаць ролю сапежанскага двара ў Вялікім Княстве дзеля мэтаў свайго прынцыпала. Вялікі гетман Казімір Сапега не цураўся такіх сувязей, спадзеючыся значных фінансавых кампенсацый за сваю прыхільнасць і пасілення пазіцый у будучым. Перадэлекцыйная палітыка не спыняла свайго руху ні на хвіліну: падтрымка ў вачах яе носьбітаў ад шараговага кліента да буйнага магната, мела цалкам акрэсленую вартасць.
Давераныя асобы паслоў, надворныя "дыпламаты" князёў-каралятаўКняства,кур'ерьівысокіхурадоўцаўняспынна кружылі між Вільняй і Варшавай, між магнацкімі рэзідэнцыямі ў краі і сталіцах, пераконваючы, паведамляючы, давозячы і забіраючы патаемныя лісты і, натуральна, грошы. Гудзеў вялікі палітычны кірмаш. Тавар адзін галасы на элекцыі. Хоць мэтай торгу быў найвышэйшы пасад дзяржавы, грошы, што плылі на Рэч Паспалітую, не мацавалі яе скарбніцу.
He мог Паліньяк уявіць, каб у Францыі, альбо суседніх Саксоніі ці Брандэнбургу арыстакрат дазволіў сабе дамовы з іншаземным дваром за спіной уладара манарха.
А вось род Сапегаў, здабыўшы гегемонію ў Княстве пры падтрымцы караля, адразу выступіў супраць яго дынастычных намераў. Ад 1692 году колішнія прыхільнікі Сабескага, "жудасныя браты" Сапегі, Казімір і Бенядыкт, амаль адкрыта змагаліся за яго дэтранізацыю.
Нялёгка было каралю з такою апазіцыяй. He без яго спрыяння займалі Сапегі вышэйшыя пасады Княства, але адабраць іх практычна было немагчыма. А зараз, куды ні глянь-Сапегі!
КазімірЯнСапега-вялікігетманлітоўскііваяводавіленскі. Брат яго, Бенядыкт падскарбі літоўскі, сын вялікі маршалак, другі сын стольнік. Трэці канюшы. Ніжэйшыя паверхі таксама раяцца нашчадкамі прамых і бакавых галін сапежанскага дрэва.
Як толькі ў 1687 годзе пагоршылася здароўе Яна III, Сапегі пачалі перамовы з Берлінам і Венай пра выключэнне з будучай элекцыі старэйшага сына караля Якуба Сабескага. Пасля смерці караля вялікі гетман Сапега замацаваў чарговы хаўрус з Францыяй супраць прааўстрыйскага кандыдата. 3 дакладных крыніц ведаў, што Вэрсаль у ліку іншых прэтэндэнтаў не адмаўляў кароны аднаму з вялікіх гетманаў, кароннаму, Станіславу Ябланоўскаму, альбо яму, Казіміру Сапегу, пры ўмове, што абраны возьме шлюб з удавою караля.
Але шмат сілы адцягвала барацьба ўнугры Вялікага Княства.І ў ёй былі прыдатныя самыя розныя людзі і самыя разнастайныя сродкі і спосабы.
♦ * *
Патрэбны дом пан Бурскі знайшоўлёгка. Лёгка сыйшоўся з пастаяльцам, моцным і мужным з выгляду вайскоўцам, вясёлым, гаваркім. He зусім зразумела было, што яго звязвала з панам Пуцятам. Можа сваяцтва, а можа карты, але на спасылку адазваўся з разуменнем і спагадай, хоць яшчэ не ведаў, з чым завітаў да яго незнаёмы чалавек.
Ротмістр Хоцька выглядаў так, як і належала чалавеку, блізкаму да найвышэйшай вайсковай асобы Княства. Як бы ні выглядаў сам гетман, прыбочныя павінны сваёй марсавай паставай выклікаць павагу і рэспект да ўладальніка булавы.
Скаштаваўшы сціплага пачастунку, які зладзіў у цеснаватым пакойчыку старанны ардынанс, пан Бурскі перайшоў да мэты свайго падарожжа.
-	Штож,-сказаўротмістр,тармосячывус,-панКасьян крыху перабольшыў мае магчымасці, але чым здолею, дапамагу.
-	Кожны высілак, вашмосьці будзе сустрэты з удзячнасцю, запэўніў Бурскі. У мяне, шчыра прызнаюся, няма аніякіх хадоў у вайсковым асяроддзі. Так ужо склалася. А тут гетман.
Бурскі адчуваў, што ён падабаецца ротмістру, і стараўся сваімі паводзінамі не парушыць гэтага стаўлення. Хоцька то скроб патыліцу, то торгаў вус, нібы спадзяваўся такім чынам прыйсці да патрэбнай думкі.
-	У мяне самога, лічы, таксама. Далекавата я адяго пакояў. Але ёсць адзін хлопец, якім можна пакарыстацца. Толькі гэта будзе каштаваць, папярэдзіў ён.
-	Колькі, прыкладам?-пацікавіўся Бурскі.
-	Тут трэба так, не адказваючы на пытанне прама, патлумачыў афіцэр, яму належыць пазычыць. Разумееш, вашмосьць? Скажам, на добрага жарабца, Хоцька растапырыў пальцы, паказваючы, колькі соценьтрэба выкласці невядомаму дабрадзею. Але важна, як гэта зрабіць! Хлопец вядомы як змагар з хабарам, ротмістр зарагатаў, але згодзен пазычаць. Ну а што не аддае пасля, то гэта ўжо дробязь, засмяяўся Хоцька. Дзе ты ўсіх упомніш, каму аддаваць.
-	Разумею, усміхнуўся ў адказ Бурскі. Урэшце, абы з паслугай не падмануў.
Ротмістр перайшоў на паважны тон:
-	За гэта можна быцьспакойным. Муравана! -запэўніўён. Дык вось, як сустрэнемся, я падам лічбу, а васпан успомніць, што яшчэ якіх пяцьдзесят злотых ёсць магчымасць дадаць. He болейI
Бурскі слухаў з падкрэсленай увагай.
-	Ясна! А калі мы гэта маглі б зрабіць?
-	Ды хоць бы і сёння! У мяне дзень якраз вольны, а ён, ведаю, па абедзе будзе дома. Было б добра клікнуць да кампаніі якую гасподу наведаць. Пэўна і васпан даўно не каштаваў віленскіх прысмакаў?
-	А даўно, пацвердзіў Бурскі.
-	Ну то паседзімо крыху, адпачнем, плёткі-чуткі перакажам, а між тым дамовімся. Згода?
-	Як найпаўнейшая, кіўнуў Бурскі.
Яму падабаўся гэты чалавек. Адкрыты, шчыры. Сам не маючы гэтых рыс, спадзяваўся сустрэць падобнага да падсудка, альбо да сябе самога. Быў задаволены, што свой невялікі гешэфт трэба зладзіць з такім вось чалавекам. He трэба будзе хітраваць, мудрагеліць, усё адбудзецца па таварыску.
Па знаёмстве, размове аб дарозе, надвор'і ды першых віленскіхуражаннях пан Бурскі ненавязліва запрасіў вайскоўцаў раздзяліць з ім абед у якой прыстойнай аўстэрыі з добрай кухняй і прыемнай музыкай альбо спевамі, бо з гэтым у павятовых сталіцах, вядома, не вельмі. Абодва афіцэры на прапанову прысталі ахвотна, і неўзабаве ўсе сядзелі вакол стала ў невял ікай утульнай зале для больш прыстойных наведвальнікаў.
Па першыхтостахза прыемнаезнаёмства размова пайшла аб усім патроху і паступова перайшла на нягоды жаўнерскай службы, на недастатковы жолд, які да таго ж затрымліваецца, a выдаткі не чакаюць, увесь час на лазыках, вось і зараз...
-	Слухай, Янак, успомніў Хоцька, ты прасіў пазычыць, але я, браце, усё што было, мусіў аддаць таму шкуралупу Салвэсю. Ты ж ведаеш здзерцу, не дасць і дня адтэрміноўкі.
-	Ага! Ён такі. Сам трапляў у яго сіло. Але што мне рабіць? Куды ні кінься пуста! паскардзіўся Янак.
Ротмістр скрушна задумаўся, нібы гэта ён быў вінаваты ў цяжкасцях янакавага жыцця.
-	Слухай! раптам успомніў Хоцька, А можа пан Сымон табе пазычыць, а я паручуся. Бо ўсё ж ён мой прыяцель, ды і ты даўны, выпрабаванытаварыш. Га?
Што ты кажаш! узрадавана ўсклікнуў афіцэр і павярнуўся да Бурскага. Гэта было б збавенне!
-	Калі ўжо так, то чаму ж не дапамагчы, прамовіў Бурскі задуменна. Калі сябра майго добрага прыяцеля ў клопатах, грэх не дапамагчы.
Хоцька пачухаў патыліцу, павагаўся ў межах прьістойнасці і вырашыў.
-	Пан Сымон прапанаваў пяць соцень, але мне пакуль не карціць, перацярплю дзеля сяброўства.
-	Mary з паўсотні накінуць, калі гэта дапаможа, падумаўшы, сказаў Бурскі. Больш няма, але гэта хоць зараз. Пакуль, дзякаваць Богу, справы ідуць не найгорш, зямля родзіць. Спеху з аддачай няма, ну а нейкія там вэксалі між сяброў гэта я лічу, як знявага. Ці ж не так?
-	Пане Сымоне! горача ўсклікнуў Янак Сварык. Ды ў вашмосьці гжэчнасці на вялікага гетмана! Пан мяне ратуе! А ці надоўга да нас у Вільню? Справы? Інтэрас?
Пан Сварык адчуў наплыў нястрыманай сімпатыі, калі кашэль Бурскага пазбавіўся адпаведнай вагі. Можа, маладзён быў неблагім скамарохам і прыкідваўся, але Бурскаму здавалася, што афіцэр паводзіць сябе шчыра, прынамсі так, як і прадказваў Хоцька.
-	А вось ты якраз успомніў вялікага гетмана, перапыніў Янака ротмістр. Пан Сымон хацеў бы сустрэцца з ім.
Хоцька гаварыў, нібы выдаючы патаемнае жаданне правінцыяла.
-	3 гетманам? Гэта справа складаная. Янак задумаўся, пакусваючы пазногаць. Але ж калі да мяне з такім разуменнем, то мушу аддзячыць. Ці ж не так, ротмістр Хоцька?
-	Слова ЯнакаСварыка-сталь!-адказаўутонямуХоцька. Гонар афіцэра зарукай! Да таго ж пан Сымон, ледзь з табою знаёмы, ні хвілі не вагаўся з выручкай.
-	Зацнага чалавека бачна адразу, уставіў Бурскі, нібы зніжаў вартасць свайго кроку.
-	I я не завагаюся! запэўніў Сварык.
Бурскі ледзь стрымліваўся, назіраючы гэты тэатр, дзе, як і ўсалраўднымтэатры, нераздзельна перамешваліся шчырасцьі ўдаванне, праўда і наўмыснасць. Кол ькі раз гэты Янак адыгрываў такую камедыю перад бясконцай чаргой інтэрэсантаў? Але што зробіш? Афіцэрамтаксаматрэба з нечага жыць, мець утрыманне і на забавы, на рыштунак ды вопратку. А на здабычу ў мірны час разлічваць не даводзіцца.
-	Да самога гетмана цяжка прапхнуцца. Але паспрабуем. Добра мець пры сабе барылачку, другую нечага моцнага. Прабівае любую фартэцыю, засмяяўся Янак. Ну і пару дзён на падрыхтоўку штурму.
-	Будзе ўлічана! запэўніў Бурскі.
Хутка ўзгоднілі парадак візіту ў рэзідэнцыю вялікага гетмана. Дамовіўшыся, калі і дзе сустрэцца, змоўшчыкі адклалі думкі пра гэта на потым і поўнасцю аддаліся смачнаму піццю і спажыванню лепшага, што знайшлося ў гасподзе.