Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Багдан ужо адчапіў кошык і падаваў разам з грашыма:
-	А там у кошыку спіс, што трэба.
Багдан заўважыў, як змяніўся з твару Васіль, і зразумеў, што былы цівун спадзяваўся чаго іншага ў тым лістку. Можа думаў, што Багдан забыўся на тую паперку, але адмаўляцца было ўжо няёмка.
У канавала Васіль з'явіўся цвярозы, купіўшы ўсё, што было загадана. Падаў кошык Багдану:
-	Вось рэшта. На паперцы надрэпана колькі за што.
-	Спадзяюся, пані ахмістрыня не будзе сварыцца, што дорага, усміхнуўся Багдан. He нашага розуму такія закупы.
-	Ды ўжо ж, пагадзіўся Васіль. Але калі ехалі, то чаму не пакарыстацца выпадкам. Я, праўда, крамніку прыгразіў адкруціць галаву, калі абдурыў.
-	'Тлядзі ты, падумаў Багдан. Цівуном і памрэ."
А ўслых прапанаваў:
-	А мо заскочым перахапіць чаго дьі півам паласавацца?
У карчме пабылі нядоўга і рушылі дадому. Ехалі моўчкі. Хлопцам замінала прысутнасць Васіля, а той ужо даўно адвык ад таварыскіх размоў з падначаленымі. Багдан разважаў над паводзінамі цівуна. Несумненна, ён цікаваў, можа за абодвума,
але за Багданам найперш. I нечым падобным займаўся, пакуль яны былі ў канавала.
-	Можа і пранюхалі што, ці здагадаліся, думаў ён. Вось і гэты лісток ці не наўмысна падсунулі? А калі не, то хто ж папярэджвае?
Падкінуць у кошык мог кожны, але напісаць! Хто ў маёнтку пісаць умее? Можа каторая з пакаёвак? Тыя, з засцянковых, могуць і ўмець, нікому не кажучы. Ат! Хто б ні пісаў, трэба ўлічваць, але хіба можна было зрабіць іначай? Багдан раптам уявіў Алену ў абдымках вось гэтага вылюдка Васіля і аж здрыгануўся ад непамыснасці.
-	Чаго гэта ты? Як ад марозу! гыгыкнуў Васіль.
-	Халера яго ведае? Нешта сцепанула ў плечы, Багдан падумаў, як добра, што людзі не здольныя чуць чужыя думкі.
Дагледзеўшы каня, пайшоў у афіцыну, дзе жылі гайдукі і прылёг. He мог даўмецца, хто даслаў нечаканае папярэджанне. Калі аддаваў кошык і рэшту грошай ахмістрыні, уважліва прыглядаўся, ці не здрадзіцца якім знакам. Але пані Адэля прагледзела спіс і змесціва кошыка, задаволена кіўнула, запытала, забіраючы рэшту: "Сам выбіраў?"
-	He, бо мы былі занятыя. Я Васілю аддаў спіс і грошы, ён і купляў, Багдан ізноў нічога не заўважыў у вачах ахмістрыні. Да таго, што даручэнне выканаў Васіль, паставілася абыякава.
-	Добра, дзякуй! адправіла Багдана.
♦ * *
Пан Касьян не хаваў задавальнення вынікамі падаражжа Бурскага.
-	Вось цяпер, маючы абяцанку, весялей будзе корпацца ў архівах. Трэба пабыць у Гародні, затым напэўна ў Вільні і Варшаве.
-	А чаму ў Варшаве? запытаў Бурскі, уважліва гледзячы на падсудка.
Ён прыкідваў, у што яму абыйдзецца наведванне варшаўскіх архіваў: няшмат пакладзе на гэта кампаньён.
-	Найбольш верагодна, што дакументы захаваліся талл. Трэба найперш знайсці след, куды падчас шведскага патопу і маскоўскай вайны з'ехалі нашы павятовыя ўрадоўцы. Ці не заверушыліся дзе па дарозе архівы тых часоў, растлумачыў пан Касьян.
-	А можа ісці па слядах павятовых соймікаў, як вы казалі? напомніў Бурскі.
-	Менавіта так і пачну. Толькі б не на вайсковым полі яны адбываліся, ботады след страчаны напэўна.
Соймікі на вайсковым полі не належалі да незвычайных, бо і ладчас войнаў жыццё не спынялася, і павятовыя ўлады, пазбаўленыя прытулку, збіралі шляхту, дзе прыдасца.
-	Справасапраўдыскладаная. Аці нельгабезяе?-запытаў пан Сымон.
-	Без яе нельга, цвёрда запэўніў падсудак. Вярнуўшыся, патлумачу чаму.
-	Таямніца? адразу зацікавіўся Бурскі.
-	Ды не. Самому не ўсё ясна, што трэба знайсці, як ім лакарыстацца. А можа нешта і скрасці, сцішыўшы голас і нахіліўшыся да суразмоўніка, адказаў Пуцята.
-	Ого! не стрымаўся Бурскі.
Пуцята хітра прыжмурыўся, паварушыў вусамі, як прусак.
-	А як вы думалі, пане Сымоне? Павінна застацца тое, што на карысць нам, іншае знікла, а лелш і ке было, не існавала. У Вільню, можа, якраз зараз дарэчы паехаць. Усе мае непрыяцелі, прынамсі небяспечныя, будуць на шляху да Варшавы. Ды і ва ўрадах будзе спакайней.
-	Восьбы мнеў Варшавуі-летуценна вымавіўЧыж.-Сам частамаблавіццаналавятовыхкапшуках,атоінаякіммагнаціку! А што, заадно пасачыў бы за Шарэвічам ды Савічам.
Бурскі бліснуў да ладсудка вачыма, лавярнуўся да пляменніка.
-	Вось і сачы, лакуль не паехалі, з'едліва сказаў Бурскі. Вернуцца, ізноў пачнеш. Танней мне будзе.
-	He, я сур'ёзна, пан Антон ухапіўся за сваю ллімалётна кінутую думку. Хіба была б карысць. Разам з панам Касьянам?
Гарачае жаданне дапамагчы выведамі не падманула аніводнага з кампаньёнаў. Абодва, як, дарэчы, і сам Чыж, разумелі, што гэта марна выкідаць грошы. Ці даехаў бы ён да Гародні альбо Берасця?
-	Маеш за што, едзь, прапанаваў Бурскі. У мяне вольных грошай няма.
-	Можа пан Касьян? з няпэўнай надзеяй запытаў Чыж.
-	Адкуль? Была ў сабакі хата, а ў карцёжніка вольныя грошы, Пуцята вырашыў адбіцца жартам.
-	Ну і скнары з вашмосьцяў, незадаволена сцвердзіў пан Антон і пазяхнуў, стомлены неразуменнем.
Як большасць легкадумных лічыў ахвяраванне на свае забавы ледзь не святым абавязкам радні і знаёмцаў.
-	He гаруй. Праедзешся ў іншы бок, суцешыў яго Бурскі.
-	А куды? устрапянуўся Чыж.
-	Куды пашлю, бо грошы не твае. Ліст павязеш. Ну і на словах даручэнне, так што рыхтуйся. Бурскі заўважыў недавер у вачах пляменніка. Я праўду кажу. Ідзі збірайся на тыдзень.
Калі Чыж выйшаў, Пуцята з разуменнем зірнуў на Бурскага:
-	Іхняе даручэнне?
-	Так! Да Быхава.
-	0! Гэта добры знак. А вы чым зоймецеся, пане Сымоне, апроч, зразумела, гаспадаркі?
-	Ды ўсё тым жа. Надавалі задач, дарма не возьмуць пад абарону. Пры Антосю не хацеў казаць. Калі дзе стане плявузгаць, што быў я ў самога Сапегі, не кожны паверыць. А паверыць гэта толькі нам на карысць. Але падрабязнасці разгалошваць непатрэбна. Апроч гетмана была размова сам насам з яго ад'ютантам.
-	Як вярнуся, пачну вам дапамагаць, весела паабяцаў Пуцята.
Настрой абодвух быў як найлепшы, будучыня варажыла поспех.
-	Само сабою. Бо за маёнткаллі не дагледзіш, то не будзе за што ездзіць, засмяяўся Бурскі.
-	Я не забаўлюся, запэўніў Пуцята.
-	Як збяромся, зойллемся нашай бяспекай, нагадаў Бурскі. A то, дапамагаючы Сапегам выкрываць змовы, сваю здраду не знішчылл.
-	Абавязкова трэба. Пры тым, што пачынаем, сябе неабходна забяспечыць надзейна. Я ўжо тое-сёе правяраў у мястэчку. Па даручэнню ведаеце каго? Васіля! засмяяўся Пуцята.
♦ ♦ *
У Гародню пан Касьян ляцеў як на крылах. Але, пад'яжджаючы, адчуў неспакой, прадчуванне нейкай бяды ці прыкрасці. Адчуванне, якое ён не ведаў чым растлумачыць, расло з набліжэннем да дома пана Гарабурды. Пан Касьян і пазней не здолеў з гэтым разабрацца.
Дома была тая самая дзяўчына, што і ў мі нул ыя адведзіны. Толькі пасталела крыху і хацела выглядаць як маладзіца, пэўна спадзеючыся стаць ею неўзабаве.
-	А я вас пазнала, пане. Вы яшчэ нашаму пану мёд прывозілі. яна сарамліва ўсміхнулася ў рог хусткі.
-	Што здарылася? спытаў Пуцята, ужо здагадваючыся.
-	Пахавалі мы нашага пана. Ужо і саракавіны справілі.
-	Хай яму лёгкай зямля будзе, перахрысціўся Пуцята. Як жа ён? Хварэў ці раптоўна?
Дзяўчына ўсхліпнула ад горкага ўспаміну.
-	Раптоўна, пане. Ішоўу свой пакойчык і паваліўся. Свечку выпусціў, полымя на паперы, што нёс. Усё і занялося. 3 пакоя дьім, то мы кінуліся з братам, а там усё гарыць. Пакуль пана адцягнулі, ды з вёдрамі прыбеглі, там ужо добра гарэла, дзяўчына расказвала, час ад часу выціраючы хусткай слёзы. Гэта шчасце, што пакой атынкаваны, а паперы тыя хлып і згарэлі але дом наш не заняўся. Агонь залілі, толькі папераў
шмат згарэла. Пасля пан ігнат іх пераглядаў, шмат у печ кінуў, не разабраць, кажа, нічога. А пан ужо быў нежывы, як мы да яго кінуліся. Сэрца ў яго разарвалася. Такая вось бяда.
-	Сапраўды бяда. I мне ён быў вельмі патрэбны, -уздыхнуў Пуцята.
Ён стаяў, не ведаючы, што пачаць. Усё было звязана з панам Кастусём і нечаканая смерць пакрыжавала задуманае.
-	To можа пан Ігнат чым дапаможа, нясмела заўважыла дзяўчына. Ён бацьку шанаваў і дапамагаў іншым разам пры тых паперах.
-	Што ж можа і так, пан Касьян быў рады нечаканай падказцы. Падкажы мне дзяўчына, як да яго трапіць. Але ці не ў ад'ездзе ён?
-	He. Учора наведваўся сюды з іншымі панамі.
-	To часам жыве тут?
-	He, наведваецца. Іншы раз з паняй і панічом, ды з гасцямі. Госці часам застаюцца на колькі дзён. А за гаспадыню мне даводзіцца быць. Брат дапамагае. Сумна толькі без пана Кастуся, • уздыхнула яна.
Даўшы дзяўчыне на развітанне пару тынфаў, Пуцята скіраваўся за раку ў горад, каб знайсці пана Ігната Гарабурду.
-	Пана няма дома, а паніч у гасцёўні, паведаміў служка на пытанне пра гаспадара.
-	Што ж, паведамі панічу, сказаў Пуцята.
-	Тады, калі ласка, сюды. Паніч! без вялікай цырымоніі крыкнуў служка ўглыб дому. Да нас госць!
Калі на крык выйшаў юнак, хутчэй падлетак, гадоў пятнаццаці, пан Касьян зразумеў адкуль тая служкава непасрэднасць.
-	Вы да таткі? Яго пакуль няма. Калі трэба што паведаміць, то я перакажу.
-	Мушу сустрэцца з тваім бацькам, таму набіваюся ў госці.
-	Тады, калі ласка, ідземце ў гасцёўню.
Пан Касьян, хоць і госць, але як старэйшы, узяў рэй, пазнаёміўся з хлопцам і даведаўся, што бачыць сына Ігната Гарабурды, Міхася.
-	Вельмі рады, васпане. А я Касьян Пуцята, колішні вучань твайго шаноўнага дзеда, свяці Божа над яго душою.
-	Сядайце, дзе вам зручна. А можа вы згаладаліся з дарогі?
-	He. Дзякую. Але ад пітва не адмоўлюся.
Міхась,яктолькіяны зайшліўгасцёўню, кінуўсяпрыбіраць са стала аркушы з малюнкамі.
-	А што гэта ў цябе? пацікавіўся Пуцята.
-	Ды так, рознае, ніякавата прамовіў хлопец, нічога цікавага для пана, малюнкі.
-	Чаму ж? Якраз цікава, калі з-падтваёй рукі.
-	Сам маляваў, з прытоеным гонарам, але ўсё яшчэ крыху саромячыся, прызнаўся хлопец. Глядзіце, калі ласка. Захацелася намаляваць браму для нашага маёнтка, патлумачыў Міхась, раскладваючы лісты перад Пуцятам.
Хлопец быў усцешаны непадробнай увагай незнаёмага чалавека і, выбіраючы лепшае, падсоўваў бліжэй.
-	Ого! Смела! Сам надумаўся, ці хто падказаў?
-	Ой! Шчыра кажучы, ад зайздрасці, засмяяўся хлопец ужо свабадней.
-	Што ты кажаш! Як гэта ад зайздрасці? не зразумеў Пуцята.
-	А так, што татка з дойлідамі заўчора разглядалі адну браму да нечыяй пасэсіі ці юрыдыкі, не асмеліўся дапытвацца, бо дазволілі паглядзець. Так было прыгожа і чыста накрэслена ды фарбамі падмалявана, што і мне захацелася.