Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
* * *
Дамоўленым днём Бурскі і Хоцька спынілі каламажку ў бакавой вулцы і пешшу скіраваліся да рэзыдэнцыі вялікага гетмана.
Казімір Ян Сапега займаў пасаду ўжо чатырнаццаць гадоў, быў у свае пяцьдзесят год у поўным росквіце жыццёвай і палітычнай дасведчанасці і разам з братам Бенядыктам з'яўляўся галоўным апірышчам роду, прызнаным галавою яго кіруючай групоўкі.
Ужо на падыходзе да пляцу было відаць, што значыць вялікі гетман літоўскі. Перад палацам неслі варту венгерская і янычарская харугвы, стаяла пешая гвардыя. Усе пры лоўным рыштунку, з афіцэрамі і музыкамі. Велізарныя барабаны, здавалася, пры адным поглядзе гатовы азвацца грукатам. Трубы з пазалочанай медзі сляпілі вочы, у розных канцах пляцу чуліся адрывістыя воклічы. Фармацыі выконвалі эвалюцыі, перамяшчаліся, мяняліся месцамі. Дыбкі ўзвіваліся афіцэрскія коні, каб раптам панесці вершніка нястрымным галопам.
Бурскі, хоць не вельмі захапляўся гэтымі забаўкамі дарослых мужчын, усё ж, як кожны шляхціц, не мог застацца абыякавым назіральнікам.
Ва ўсім гэтым і заблудзіцца можна, Бурскі павярнуўся да спадарожніка.
Амаль адразу іх згледзеў Янак Сварык, і пераняў Бурскага пад сваю апеку, пакінуўшы Хоцьку на пляцы. Падхапіўшы пана Сымона леваю рукою пад локаць, Янак праваю адказваў на салюты сустрэчных вайскоўцаў і адначасна паказваў, куды кіравацца ў квяцістым і гулкім людскім лабірынце.
Як вамнаша войска?-знепрыхаванымгонарамзапытаў афіцэр, спадзеючыся толькі на захапленне.
Бурскі не падмануў яго спадзявання:
Выдатна! Такая прыгажосць! Такія хлопцы! Пэўна і да бою не менш здатныя, чым да муштры?
У гэтым, васпане, мейце пэўнасць. А пабачылі б вы драгунаў ды гусарыю! To ж насамрэч, арлы, хоць старыя кажуць, што ім далёка да колішніх. Сюды, калі ласка. А вось вам і драгуны.
Ля высокага парога стаялі моцныя, як дубы, дзецюкі з цяжкімі мушкетамі пры назе і доўгімі палашамі на паясах.
-	Ого! На такіх волатаў і коней не знойдзеш! усклікнуў Бурскі, каб дагадзіць Янаку, відавочна закаханаму ў драгунію, не ўсімі гэтак паважаную, як гусары.
Сварыкажзаружавеўся адзадавальнення. Няхай парадуецца местачковец і ведае, што не марнуюцца ягоныя падаткі. A конная пяхота сваё пакажа, калі што якое. Азіраючы няспынны парад афіцэраў і падафіцэраў, выструненыя еарты ледзь не перад кожнымі дзвярыма, крочылі яны праз бясконцую анфіладу пакояў.
-	Я ўжо і дарогу назад не знайшоў бы, ціха звярнуўся да Янака Бурскі.
Сам сабе тымчасам прыкідваў, няўжо патрэбна гэтулькі афіцэраў тут у палацы. Як іх ні галадзіць, але ж гэткая плойма нямала каштуе.
Сварык стрымана ўсміхаўся на скаргі Бурскага і па таварыску паціскаў локаць, не бойся, маўляў, калі з табою афіцэр галоўнай кватэры. Час ад часу даваў тлумачэнні.
-	Далей, заўважце, варту маюць падафіцэры. Ім жа давераны стол, дзе ляжыць вялікая булава. Там жа і бунчук вялікага гетмана. Натуральна, афіцэры яа даручэннях заўсёды ў пярэдніх пакоях гетмана. Асобныя непасрэдна пры яго боку.
-	To сам-насам з ім перамовіцца нельга? ледзь не шэптам спытаў Бурскі.
Вялікапышнасць і парадная веліч анясмельвалі яго. Адна справа размаўляць у крушнянскім доме, іншая апынуцца ў гэтым ваяцкім віры.
-	Калі зусім вока ў вока, то так. Але ёсць пэўнае кола асоб, якім лан гетман давярае, як сабе, і на іх дыскрэцыі павінны палягаць усе, паведаміў Сварык як неаспрэчнае, з чым належыць мірыцца.
-	Ясна, кіўнуў Бурскі.
Апошняе яму не вельмі адпавядала, але тут ужо, пэўна, нічога не парадзіш. Урэшце, першы крок зроблены, трэба ісці далей. Ды і смешна было б спадзявацца, што асоба такога рангу захоча сакрэтнічаць з невядомым шляхціцам сярэдняй рукі аднекуль з павету.
Яныапынулісяля самыхдзвярэй гетманскай прыймальні. Янак адпрацоўваў пазыку без падману. Бурскі заўважыў, што толькі час ад часу ён абменьваўся кароткімі заўвагамі з сустрэчнымі афіцэрамі і вёў свайго падапечнага, амаль не спыняючыся.
-	Ну, вось мы і на месцы. Цяпер будзем чакаць. Сядаць не будзем. Гэта ў войску не ў звычаі.
-	Нічога, пастаімо, прыцішана адказаў Бурскі.
Ён супакоіўся і засяродзіўся на тым, што і як будзе выкладаць. Калі запрасілі да гетмана, Бурскі ўжо цалкам авалодаў узрушэннем, павітаўся, назваўшыся, хоць ад'ютант далажыў пра яго, і чакаў дазволу ці нейкага знаку, што можна перайсці да зместу сваёй справы.
-	Слухаю, васпане, урэшце прамовіў Сапега.
-	Дзякую, яснавяльможны пане вялікі гетман! Бурскі свядома выбраў такую грувасткую форму тытулавання. Першнаперш прашу прабачыць мажлівыя хібы з майго боку з прычыны няведання мною вайсковых звычаяў, паколькі не давялося служыць у войску. Другое: я вельмі прасіў бы, каб тое, з чым я звяртаюся, было вядома як найсціслейшаму колу асоб. Натуральна, я не хачу кінуць цень недаверу на прысутных, а толькі непакоюся за поспех майго візіту і вядома ж за сваю асабістую бяспеку.
Сапега кінуў Бурскаму здзіўлена-незадаволены погляд, але той вытрымаў яго спакойна і з годнасцю. Відаць гэта зрабіла добрае ўражанне і гетман шапнуў нешта прыбочнаму. Некалькі афіцэраў ціха пакінулі пакой.
-	3 астатнімі, васпан мог бы размаўляць, як са мною, прамовіў гетман, і Бурскі зразумеў, што большага патрабаваць, і нават прасіць, не належыць.
Сапега са свайго боку, ацаніўшы наведвальніка, прыйшоў да высновы, што гэты шляхціц не рваўся да яго дзеля пыхі альбо цікаўнасці. I ўзрост не той, і розум у твары. Трымаецца не як засцянковец. Бывалы, відаць, чалавек, несумненна перахапіў гарадзкога жыцця. Такі з дробяззю не палезе і без уласнай кэрысці не будзе набівацца. Гетман ведаў, што чалавек трапіў да яго, панёсшы пэўныя траты, варта ступіць крок насустрач.
-	Дзякую, пане вялікі гетман, сказаў Бурскі.
Саступка гетмана ўзрадавала яго і насцярожыла. Як падаць усё такім чынам, каб паверылі і адчулі ўдзячнасць за старанне? Усё ж перад ім чалавек, які трасе ўсім Княствам. Гэта пра яго крычала шляхта ў Сойме: "Цябе, Казімір, каралём абяром!"
-	Дык расказвайце, пане... Бурскі, гетман на імгненне прыпыніўся, нібы ўспамінаючы прозвішча.
На гэта запрашэнне Бурскі, паступова засяроджваючыся на галоўным, вьжлаў гетману свае назіранні і падазрэнні. I пра тое, што ў павеце ствараецца, па ўсім відаць, тылавое забеспя-
чэнне будучай канфедэрацыі, і пра ўдзел у перадканвакацыйнылл сойміку кашталяна Храптовіча. Кідаючы кароткія погляды на прысутных і ўважліва адсочваючы настрой самога гетмана, Бурскі заўважыў, што яго паведамленне зацікавіла ўсіх. Гетман слухаў, не перапыняючы, а малады ад'ютант рабіў раз-пораз нататкі. Пачуўшы пра кашталяна, гетман нечакана звярнуўся да аднаго з прысутных:
-	Сам парупіўся?
-	Як бачыш!
Важны тоўсты ягамосьць, у адрозненне ад афіцэраў, гатовых выканаць даручэнне па першаму слову, рассеўся ў крэсле і пачуваўся калі не гаспадаром то вельмі самастойным госцем. Паміма розніцы ў гадах і целаскладзе заўважалася падабенства з гетманам. "Ці не брат гэта яснавяльможнага?"падумаў Бурскі.
-	А маршалкам у іх, залытаны кіўнуў на Бурскага, калі забыўся, Сцяпан Тур.
-	Ого! Але мы перапынілі пана. Прабачайце, пане Бурскі, у голасе гетмана пачулася выразная зычлівасць.
Пад праніклівым, недаверлівым поглядам таўстуна, строгі твар гетмана здаўся Бурскаму амаль сяброўскім.
-	Нічога, яснавяльможны пане. Я не страціў ніткі.
Бурскі заўважыў, што цікавасць да яго паведамлення і нават да яго самога павялічылася і паглыбіў свае тлумачэнні. Выказаўсваё бачаннеўдзелуўсоймікулюдзей пана кашталяна і падагуліў выкладам становішча ў павеце з падачай найбольш палітычна заангажаваных асоб.
-	Так, задуменна прамовіў Сапега, калі Бурскі скончыў. Грунтоўнае паведамленне. Дзякую пану, пане Бурскі. Бачу, што чалавек вы сур'ёзны, станоўчы і спасцярожлівы, хоць, як кажаце, не палітык. Я не памыляюся?
-	He, яснавяльможны пане, так і ёсць, усміхнуўся Бурскі. Гетман таксама злёгку крануў вусны ўсмешкай.
-	Тады я пытаюся, што пан хоча мець за свае старанні? Пан не крыўдуе за простае пытанне?
-	Hi ў якой меры, яснавяльможны пане. Мне нават імпануе такое разуменне справы, хоць кіраваўся я крыху іншымі матывацыямі.
Сапега з цікаўнасцю зірнуу у твар Бурскаму:
-	Якімі ж, калі дазволена запытаць?
Якпасэсыйныўладальнікнеблагіхабшараўязацікаўлены ў спакоі і мажлівасці мець прыбытак, а не карміць плойму абібокаў, якія пачнуць наязджаць мае добры за харчам і фуражом.
Гетман выслухаў тлумачэнне з выразным задавальненнем, ізноў пераглянуўся з таўстуном.
-	Слушная пазіцыя, пане Бурскі. Пабольш бы такога разумення нашай шляхце. Спакой Княства залог дабрабыту яго абывацеляў. Спакой, а не закалоты! Але мне хацелася б чуць пра нейкі асабісты інтарэс.
-	3 прыемнасцю, яснавяльможны пане! Першае пэўная пратэкцыя. Як і кожны чалавек маю зайздроснікаў і недобразычліўцаў, якія могуць пакарыстацца паслугамі змоўшчыкаў.
-	Сярод зайздроснікаў, як я здагадваюся, ёсць і верагодныя канфедэраты.
Размова складвалася як найлепей.
-	Ёсць, кіўнуў Бурскі. Да некаторых маю маёмасныя прэтэнзіі, межавыя спрэчкі.
-	I маеце схільнасць вырашыць іх сваімі ўласнымі сіламі, не ўблытваючы ўрадавыя ўстановы, напалову запытаў, a больш сцвердзіў Сапега.
-	Калі акалічнасці паспрыяюць, то і так, бо па судах цягацца не маю часу, цвёрда адказаў Бурскі.
Гетман не выказаў ані пахвалы ані абурэння.
-	А ці дастаткова ў васпана для гэтага сілаў? пацікавіўся ён.
-	Маю гайдукоў. Дарэчы, на пэўных умовах мог бы прапанаваць іх як "павятовых лісоўцаў".
-	Дасціпнае вызначэнне, гетман абвёў вачамі прысутных. Тыя ветліва заўсміхаліся. А васпан казаў, што не разумеецца на вайсковых справах. Пакуль у такой дапамозе патрэбы няма, але хто ведае, што можа здарыцца. Дзякую, пане Бурскі. Ваша паслуга не будзе забыта. Шмат будзе залежаць ад вас і ад таго, як павернуцца падзеі.
Бурскі зразумеў, што аўдыенцыя скончана. Пакланіўшыся і развітаўшыся, пакінуў пакой, трапіўшы ў рукі цікаўнага Янака.
-	Ну, як?
-	Усё як найлепей, узрушана адказаў Бурскі. Шукайма пана Хоцьку і едзем святкаваць поспех.
Але перш чым пакінуць рэзідэнцыю, атрымалі прапанову зайсці заўтра да гетманскага ад'ютанта дзеля невялікай размовы вока ў вока.
А ў гетмана таксама адбыўся абмен думкамі пра нечаканы візіт.
-	А хто там ёсць з нашых? -запытаўся ён у свайго важнага госця.