Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Бенядыкт Павал Сапега, падскарбі надворны літоўскі, адказаў, не марудзячы:
-	Ведаеш, якраз там ніхто з Сапегаў не атабарыўся. Смешна, але так.
-	Сапраўды смешна, калі ўспомніць, як блізка да Гародні. Але смешнага будзе менш, калі там заварушацца Храптовіч ды Тур, якія-небудзь Корвін-Кіршэнштэйны з Козелам. Ашмяна таксама побач. Але такі павецік і прыдушыць не цяжка.
Але "літоўскі Мак'явелі", як звалі за спіною Бенядыкта Сапегу, меў іншае меркаванне:
-	Ты мабыць здзівішся, калі скажу: не варта. Патрэбен нейкі ціхі куток, дзе шляхта будзе раны залечваць, як мы яе пакалашмацім. Што ж мы без шляхты рабіцьмем, калі яна ўся вынішчыцца, хмыкнуў Бенядыкт.
-	Слушна, пагадзіўся гетман.
-	А пад нагляд возьмем. Гэты Бурскі вельмі дарэчы. Яго "лісоўцы" зробяць, калі што спатрэбіцца, а Сапегі будуць ні пры
чым. Але што ў гэтага пана-брата на дуллцы, варта выведаць. Трэба, каб да ад'езду нехта з ім пагутарыў, дамовіўся, пра што належыць, увогуле ўзяў на вока.
Дасведчаны палітык вызначаўся той пагардай да ніжэй пастаўленых, якая нараджаецца звычкай да інтрыгаў, да няспыннай барацьбы за сваю ролю ў жыцці дзяржавы. Выхаваны часамі раздораў, палітычнай варажнечы і гатовасцю задушыць звычайны ў такіх выпадках супраціў, адкідаў і глушыў у сабе непатрзбныя на яго думку дабрадзейнасць і спагаду.
Ужо распарадзіўся, з гэтымі маёнткавымі войнамі парознаму бывае. Вось яшчэ што, вялікі гетман павярнуўся да афіцэра, ты хлопча, ўсё што трэба, думаю, занатаваў. Цяпер ідзі скажы Ахматовічу, каб паслаў з паўсотні сваіх татараў. Хай не спяшаюцца, праедуць тым паветам, але без глупстваў, бо будуць шкадаваць. I пашлі з імі каго з нашых, каб прыгледзеў. Хай спыняцца ў гэтага Бурскага на дзень-два, але не аб'ядаюць. Паглядзім, які з яго гойны прыхільнік. Зразумеў? To ідзі і перадай загад.
♦ * ♦
3 ад'ездам Бурскага жыццё ў Крушні ішло звычайным парадкам: палеткі, сенажаці, грады, догляд быдла і дробнай жывёлы, направа інвентару ды розныга прыладдзя. Багдан, заняты з коньмі, дапамагаў стаеннаму, працаваў з кавалём, нават на начлег з хлопцамі ганяў. У вольную хвіліну, каб конь не застаяўся, кіраваўся ў аб'езд. I заўсёды ці то вершніка, ці самога каня цягнула на сцяжыну ўздоўж межаў з кліноцкімі землямі.
Так аднойчы здарылася, што па той бок мяжы ў лёгкай каламажцы ехала Алена Лужэцкая. Ехала адна, як мела ў звычаі, можа таксама з аглядам. Ёй, паненцы з маёнтка, было прывычным тое, ад чаго самлела б не толькі варшаўская панна, але і яе маці ў купе з цёткамі. Багдан здалёк пазнаў, хто едзе, і першым спыніўся, з заміраннем сэрца спадзеючыся, што і каляска не праедзе міма.
Маё шанаванне васпанне! Багдан, зняўшы шапку, схіліўся ў лёгкім паклоне. Пэўна па справах? асмеліўся залытаць.
Алена крыху разгубілася, не ведаючы, як сябе паводзіць. Гэта ж быўтой самы гжэчны кавалер з лясной дарогі, праўда яна ўжо ведала, што і гайдук з наезду, выпраўлены панам Лявонам на здохлай кабыле без сядла. Але дабразычлівы выраз твару, ветлівасць, пастава хлопца сведчылі на карысць таго першага вобразу, бо пра наезд і ўсё з ім зэязанае Алена даведалася толькі з чужых словаў і ў вельмі смешным пераказе.
-	Дзень добры, вашмосьць, Алена нацягнула лейцы. Пан Лявон паслаў паглядзець, ці не нашкодзілі там пад лесам дзікі.
-	0! Дык і мнетуды ж! А дарогі нашы, як стрэліў, побач! весела ўсклікнуў Багдан, павярнуўшы каня.
-	Але ж вашмосьць нібы адтуль? здзівілася Алена,
-	Ды не! Я вось толькі зараз на гэту сцяжыну выбіўся, здавалася гладка зманіў кавалер. А з паненкаю будзе весялей, чым на адзіноце.
-	To едзем, дзяўчына тузанула лейцамі.
Падзеі наезду абодвум хацелася як мага хутчэй сцерці з памяці, выцесніць іншымі, прыемнейшымі ўспаміналлі. Можа таму прыгадалася тая сустрэча на шляху да мястэчка. Зялёны пас мяжы хутка знік, і дзве сцяжыны паабапал яе зліліся ў адну дарогу, што размяжоўвала палі аж да самага лесу. Конь Багдана пайшоў побач з каламажкаю. Абмяняліся скупымі навінамі ваколіцы, узгадалі пра ўраджай ды надвор’е, пра хуткую выправу пана Лявона на Сойм аж да Варшавы. Як ні кажы, падзея незвычайная. Алена паведаміла, што пан Лявон старанна рыхтуецца і бярэ з сабою Стася.
-	Таго зуха, што нашага цівуна заарканіў?
Алена сумелася. Баялася словам дакрануццатаго наезду, а гэты Багдан, відаць, і не саромеецца ўспамінаць.
-	Але, той самы, кіўнула дзяўчына.
-	Дык жа васпанна збіралася моцна даць яму дыхту за недагляд з той супонню, засмяяўся хлопец. Ці ўжо даравана яму шчаслівае нядбальства?
-	Даравала! махнула Алена рукою. Але чаму раптам шчаслівае?
-	Ну гэта як каму, удакладніў Багдан. Я, прыкладам, меў прыемнасць прыслужыцца паненцы і пазнаёміцца.
-	Скажаце! Алена паружавела і паспяшалася перавесці гаворку на што іншае. А цівун ваш ізноў прыязджаў да нас у двор.
Багдан міжволі насцярожыўся. He ўтрымаўся, каб не даведацца больш.
-	Вось гэта дзіва! Куды ж хаваў свае сабачыя вочы? А дзеля чаго завітаў да суседзяў, калі дазволена спытаць?
-	А хто яго ведае? Алена паціснула плячыма. Пытаўся пра нейкую згубу, з адным, з другім пагаманіў, з кухцікам нашым. Нават з панам Лявонам прыязна павітаўся і пагутарыў. Можа сумленне падштурхнула наведацца?
-	Што-што, а сумленне Васілю ніколі клопату не спраўляла, хмыкнуў Багдан.
Вынюхвае, зразумеў ён, пачуўшы навіну. Толькі нейкая паскудная задума магла загнаць цівуна ў Клінок.
-	He любіць васпан свайго наглядчыка,-адзначыла Алена, зірнуўшы на Багданаўтвар.
-	He люблю, шчыра вызнаў той. I не бачу, за што яго можна было б не тое што любіць, а хоць бы паважаць.
-	Мушу пагадзіцца. Непрыемны, а нечым наватстрашны чалавек. А яшчэ не такі стары, хутчэй наадварот.
-	Няўжо васпанна лічыць, што ўсё благое набываецца з гадамі,кабустарасцічалавеквыглядаўпачварай?-падражніўся Багдан. Але ж і васпанна некалі пасталее.
Алена хітра прыжмурылася.
-	Але ж васпан дасціпны! Ведаю, што не толькі пасталею, але і старою буду, ды што зробіш, яна ўздыхнула са знаёмаю наўмыснаю скрухаю, якая гэтак спадабалася Багдану тады, і
засмяялася. А што да цівуна, то дзіўна, як нестары чалавек паспеў так асатаніцца.
За размоваю не заўважылі, як апынуліся на ўзлеску. Пахадзілі, агледзелі палі абодвух маёнткаў і гэтак жа згодна, хоць і не дамаўляючыся, павярнулі дадому. Ехалі, пакуль не раздзяліла іх зялёная мяжа, а неўзабаве сцяжына з Аленінага боку павярнулаўлева,дакліноцкагадвара.Багданяшчэпастаяў, пазіраючы ўслед, затым пусціў каня сцежкаю на Крушню.
* * ♦
Ад таго дня выпадковыя сустрэчы рабіліся ўсё часцейшымі і даўжэйшымі. Ніхто Багдану перашкод не чыніў, заўваг не рабіў. Як панскі даручэнец, ён і раней меў дастаткова вольнага часу. Але аднойчы стары стаенны шапнуў Багдану, што Васілю вельмі не падабаюцца яго раз'езды.
-	Бурчыць, што каня браць дазваляю. А ці каню горш, калі трохі прабяжыцца не па дурному? Ведаю, ты коней разумееш, дарма ганяць не станеш.
-	Сапраўды люблю. Каб быў панам на сваім, трымаў бы табун, не шкадаваў бы ані часу ані грошай.
Ён задуменна павёў поглядам навокал, аж туды, дзе за крушнянскімі палямі ляжаў Клінок.
-	Час у цябе яшчэ ёсць, а што з грашыма горш, то не бяда. Ажэнішся з добрым пасагам будзеш мець свой табун, засмяяўся стаенны.
Багдан праходзіў шкрэбалам па баках і спіне каня, раз пад волас, два па воласу, шкура адлівала мяккім, прыемным глянцам. Жарабец нібы ў падзяку ціха пырхаў і ўскідваў прыгожую сухаватую галаву.
-	Аксаміт! -пляснуў Багдан па конскай спіне далонню.-A што таму Васілю да коней? He цівун жа зараз?
-	At! He ведаеш Васіля! Ён сам сябе раз у год любіць, прыцішана адказаў стаенны. А ты перад ім не гнуўся, дык і не даспадобы яму. Пан цябе цэніць, то і гэта яго дрэпае.
-	Было чаму зайздросціць, Багдан павёў каня ў стойла.
Дні праздеа Багданударучылізавесці да канавалажарабца, парода якога была нечым сапсаваная, таму не варта было мець ад яго жарабятаў. Хай лепш працуе спакойным, цягавітым валахам. Разам з Багданам выправілі яшчэ аднаго гэйдука. Тое, што ехалі ўдвох, было не дзіўна: жарабец быў дужы і наравісты. Але чаму навязаўся Васіль, было незразумела. Хоць апошнім часам цівунскія абавязкі часова ці назусім перайшлі да Макара Шышкі, Васіль паводзіў сябе не як звычайны гайдук, якім, па сутнасці, стаў. Хіба што рыкаць стаў цішэй і не так часта, ды бізуном не размахваў. Пан яму, па ўсім мяркуючы, ніякіх даручэнняў не дэваў. Гуляе абібок, адпачывае.
Гайдукам не падабалася, што нефартунны правадыр, пахадзіўшы, як бычок, на аркане, шпацыруе вялікім панам. Становішча Васіля не адпавядала звычаю, і Багдан разумеў, што за гэтым крыюцца нейкія асаблівыя адносіны між панам і памагатым. Хутчэй за ўсё, і ў мястэчка ён выправіўся не дзеля таго, каб развеяць сумоту. Ці не вяжацца гэта выправа з наведваннем кліноцкага двара, з роспытамі?
Калі Багдан пачаў сядлаць каня, да яго прыбегла дзеўчанё і падало невялікі кошык з покрыўкай:
-	Пані ахмістрыня загадвае купіць у мястэчку прыправы. Грошы там, у кошыку.
-	А скуль ведаць, што купляць! жахнуўся Багдан.
-	А пан Багдан грамаце вучаны, і ў кошыку паперка, прашчабятала дзяўчо і знікла.
Багдан ведаў, што і за вочы яго шматхто заве панам. Іншы раз гэта насцярожвала. Скончыў сядлаць, узяў у рукі кошык, каб прывязаць да сядла.
-	Трэба ж грошы перакласці ў кашалёк, падумаў ён і падняў века.
Узяў у рукі паперчыну і стаў, як аглушаны.
"Сцеражыся, за табою цікуюць. Добра сцеражыся", прабег ён вачыма напісанае і сунуў паперку ў кішэню. У кошыку была яшчэ адна, з пералікам усяго, што трэба купіць. Там жа і
загорнутыя ў анучку грошы. Праглядаючы спіс, Багдан адчуў за спіною нечыю прысутнасць. Азірнуўся і ўбачыў, як Васіль старанна заняўся седлаваннем. Багдан, не спяшаючыся, прыладзіў кошык, паклаўшы туды ж паперу, грошы сунуўу кашалёк і павёў каня на двор.
Па дарозе ў мястэчка Васіль ані словам не прагаварыўся, дзеля чаго едзе. Час ад часу зыркаў на Багдана, нібы хацеў што спытаць, але так і не адазваўся. Калі трэба было павярнуць да канавала, Багдан нечакана для Васіля папрасіў:
-	Можа скочыш па крамах? Пані ахмістрыня даручыла купіць што-кольвечы, Багдан ляпнуў па кошыку. Якраз зробіш, пакуль мы ўправімся?
Васіль сквапна згадзіўся.
-	Давай. А што браць?