Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	А прыемней рабіць, уявіўшы, што да нечага прыдасца, падказаў пан Касьян, усміхнуўшыся хлопцу і заахвочваючы да размовы.
-	Але, узрадавана пагадзіўся Міхась.
Цяпер ужо пан Касьян уважліва прагледзеў малюнкі і чарцяжы. Хоць і заўважна было юначае жаданне падладзіцца лад бачаны ўзор майстроў, працаваў хлопец старанна і не без здольнасцяў.
-	Прыгожа! Прыгожа! пахваліў Пуцята, А які ж там у вас дом?
-	Дом добры. Вялікі, драўляны на каменным падллурку. Вось ён.
Міхась выцягнуў аднекуль яшчэ адзін аркуш.
-	Драўляны, кажаш, пан Касьян разглядаў малюнак. A можна даць параду?добразычліва запытаўся ён. -Я, ведаеш, крыху паглядзеў такіх папер у Вільні.
-	To пан з Вільні да нас? пацікавіўся хлопец.
-	He. Я ў Вільні жыў сваім часам. Дык можа дапамагу табе сваімі сціплымі ведамі, калі, вядома, хочаш?
-	А што вы раіце? хлопец быў задаволены падтрымкай і разуменнем дарослага суразмоўцы.
Пан Касьян яшчэ раз прагледзеў малюнкі, выбраў патрэбныя і паклаў іх вакол таго, дзе быў намаляваны дом.
Авосьзірні,-запрасіўёнхлапца.-Ты,васпане,намаляваў браму мураваную, а дом ваш драўляны. Раю табе на ўзор гэтай тваёй брамы накрэсліць другую, з дрэва. Каб яна пасавала да вашага, сапраўды ладнага дому. Вось у сугучнасці гэтаму ганку з калонам!. Разумееш? Будзе гармонія ў выглядзе ўсяго разам.
Разумею! усклікнуў Міхась. Што такое гармонія з кніжак ведаю. Прызнаю пану слушнасць. Гэта недаравальная мая памылка не згледзець, што брама не адпаведная да такога будынку.
-	Ну гэта не бяда. Такое здараецца і дасканалым майстрам, а ты быў пад уплывам працы дасведчаных дойлідаў. A яшчэ, працягваў пан Касьян сяброўскім тонам, каб не ўразіць хлапечага самалюбства, ты альбо не паспеў, альбо забыўся адну рэч дадаць.
Пан Касьян уважліва зірнуў на Міхася, чакаючы здагадкі. Але хлопец колькі ні ўглядаўся ў малюнкі, не мог даўмецца свайго недагляду. Пан Касьян падказаў:
-	Вы ж гербовыя? ён вымоўна прыжмурыў вочы і ўсміхнуўся.
-	Так, Гарабурды гербу Шалігі, з гонарам прамовіў Міхась і шлэпнуўсябе па ілбе. Шчытз гербам! Якжа я забыўся! Гэта ж так прыгожа!
-	1 прыгожа i ганарова, npa гэта таксама не забывайся, зазначыў пан Касьян.
-	Як добра ж вы мне падказалі! твар хлопца ззяў ад удзячнасці. Шкода, татка не згодзіцца. Скажа, няма грошай. Хоць ён прыгожае шануе.
Пану Касьяну прыйшла неблагая парада, як прадоўжыць хлопцу забаву танным коштам.
-	А ты вазьмі ды зрабі такую цацку: сваю браму, але ў локаць-паўтары памерам. Маляваную, з гербавым шчытом, як ты яе ўяўляеш. Тады, глядзіш і тата пагодзіцца. Драўляная танней за мураваную, могуць і грошы знайсціся.
Міхась уважліва паглядзеў на пана Касьяна. Ці не жартуе, не на суцяшэнне гаворыць. Супакоены ўбачаным сцвердзіў:
-	Абавязкова зраблю, як пан раіць. Абавязкова!
-	Але ж нешта бацька затрымліваецца, занепакоіўся Пуцята.
-	Ён са слонімскімі пайшоў. Ад родзіча нашага, Міхала Гарабурды, колішняга харужага слонімскага, прыехалі. Наконт ліста размаўлялі.
Пуцята насцярожыўся, але па сабе гэтага не здрадзіў. Успомніў, што і за Нёман Ігнат Гарабурда ездзіў з нейкімі гасцямі. Але ці мала якія справы ў такой асобы могуць быць. Пану Касьяну было крыху ніякавата выпытваць што-небудзь у хлопца, чый поўны давер і зычлівасць ён так хутка заваяваў. Але адмаўляцца ад мажлівасці нешта выведаць не выпадала.
-	Важны, мабыць ліст, калі здалёк ехалі, заўважыў ён нядбала.
-	Важны, кіўнуў Міхась. Да Яе Мосьці Каралевы! Дзядуля адзін такі дапамагаў складаць. Амаль не ў апошні свой дзень, уздыхнуў Міхась.
-	Шкадуеш дзядулю, спачувальна прамовіў пан Касьян. Я вось таксама спазніўся. Прыехаў, а майго настаўніка ўжо няма.
-	To пан таксама пасвечаны? спытаў Міхась амаль шэптам.
Пуцята не чакаў такога пазароту размовы. Хлопец з юнацкай непасрэднасцю зычлівага знаёмага залічваў да аднадумцаў.
-	Як табе сказаць, сумеўся Пуцята, не ведаючы, зманіць ці казаць праўду.
Але Міхась па свойму ацаніў яго хістанні.
-	Разумею! Таямніца! -сцвердзіў ён тонам змоўшчыка.
Пуцята з усмешкай хітнуў галавою.
-	А як вы лічыце, пане, мяне возьмуць у канфедэрацыю?
Пуцята ведаў пранырлівасць і цікаўнасць такіх вось падшпаркаў. Разумеў, што і Міхась шмат патаемнага мог падслухаць, але не лічыў Гарабурду такім неасцярожным і прастадушным. Тут нешта іншае.
-	У якую канфедэрацыю? здзівіўся ён.
-	Ну, У тую, што будзе. На абарону залатой вольнасці і спрадвечных правоў.
Хлопец выразна прамаўляў з чужога голасу. Дзякуй Богу, з гэтым хітрыць не трэба.
-	Такіх, як ты, маладых не прынята браць, сур'ёзна адказаў Пуцята.
-	1 чаму ж такая несправядлівасць! усклікнуў хлопец. Усе ж мусяць бараніць такія важныя рэчы.
-	Бачыш, хлопча, пан Касьян рашыўся спрасціць зварот, так складзены законы. У якім узросце і што мае права рабіць абывацель краю. А законы складаюць мудрыя людзі, прыкладам, як твой дзед. I яны разумеюць, што юнакі павінны засвойваць навукі, вызначыць свае здольнасці і схільнасці, каб імі з карысцю для агулу распарадзіцца. Каб шляхціц разумеў, што і дзеля чаго адстойваць, як прыйдзе яго пара.
-	Разумею, уздыхнуў Міхась, але шкода, што так. Цікава быць пасведчаным у таямніцу, мець давер паноў-братоў.
-	Пэўна некаму зайздросціш, выказаў здагадку пан Касьян. Як і з тою брамаю?
Міхась не пярэчыў. Кінуў сумны погляд некуды ўдалеч і прамовіў:
-	Так. Брату стрыечнаму. Ездзілі да іх на хрэсбіны, то і лляне татка забраў.
-	Пэўна ладны кавалак краю пабачыў?
-	Ага. Аж за Слонім. Там іх маёнтак. Яшчэ адзін Гарабурда нарадзіўся! з гонарам сказаў Міхась.
Хлопец сам ішоў насустрач роспытам, і Пуцята адчуваў, што дакранаецца да той агульнай таямніцы, што пакрыёма ахоплівала павет за паветам. Сумленне падказвала яму ўстрымацца, але лрывід утульнай камянічкі, поўнай цікавых і каштоўных кніг, з вокнамі на Нёман ці Вяллю, з бочкай венгерскага ў сутарэнні і здольнай кухаркай пры печы адцясняў, а затым і развейваў слабыя пакуты сумлення і змушаў да адпаведных паводзінаў. Пан Касьян спагадліва запытаў:
-	To стрыечны ўжо на сваім сядзіць?
-	Дзе там! -зарагатаў Міхась весела. -Ён яшчэ нежанаты, але старэйшы за мяне, таму фанабэра. Ходзіць важны, як певень, шабляй пагруквае, каб усе бачылі, ды вус падкручвае. A якія там вусы, пух адзін!
Міхась з'едліва пырхнуў, успомніўшы прыкрую паставу брата.
-	Дык гэта ён у канфедэрацыю збіраецца? здагадліва кіўнуў пан Касьян.
-	Кажа, ужо прынялі, даверыўся хлопец, шчаслівы тым, што сталы чалавек гутарыць з ім на важныя тэмы. А можа ён маніць? з раптоўнай надзеяй усумніўся ён.
Пан Касьян таксама не выключаў такой мажлівасці. Маладыя пеўнікі любяць кукарэкаць як падгадаваныя. Што ж замінае гэтаму невядомаму брату падражніцца з малодшым, які яшчэ не ходзіць з шабляй па падворку.
-	А ў нас нічога такога не чутно, сказаў пан Касьян,
-	А ён хваліцца, што вось-вось будзе, мякка запярэчыў Міхась. -Ужо, кажа, шаблю навастрыў.
-	Нічога, не гаруй! Натвой векяшчэхопіцьканфедэрацый, суцешыў Пуцята.
Падумаў, што больш ад Міхася нічога не даведаецца, але і пачутага даволі.
-	Дык і вы не ўхваляеце, з адценнем дакору адзначыў Міхась. Вось і татка тое ж: расці, вучыся.
-	Разумны ў цябе тата. А што да канфедэрацый, то трэба глядзець, дзеля чаго і хто іх завязвае. Могуць быць мэты слушныя, але здараюцца і памылковыя. А каб належна ацаніць, патрэбен жыццёвы досвед, а не толькі пух пад носам.
Міхась развесяліўся намёкам, але збіраўся яшчэ нешта высвятляць. Прыход гаспадара дому выбавіў пана Касьяна з клапатлівага дыспуту, хоць не вызваліў з палону насцярожанасці. Клопат пра дакуманты кліноцкага маёнтка саступіў справам больш важным на гэты момант, справам палітычным, як сказаў бы пан Жаба.
Пачаставаўшы госця запозненым абедам, Ігнат Гарабурда запрасіў яго ў свой пакой, які нечым нагадваў "цэлю" пана Кастуся. Прыгледзеўшыся, Пуцята зразумеў: сталом, заваленым паперамі і паліцай з кнігамі над ім. Відаць, Ігнат Гарабурда, у вадрозненне ад многіх багацейшых, нелічыў набыццё кніг, рэчаў як ні кажы, каштоўных, марнаваннем грошай. Успомніўшы міхасёвы малюнкі, падумаў, што старасць пана Ігната будзе падобнай на бацькаву. Паколькі агульныя размовы і абмен навінамі адбыліся за абедам, пан Ігнат адразу заняўся тым, дзеля чаго і завітаў госць.
-	Бацька быў вельмі абавязковы. Усё падрыхтаванае для вас перадаў мне. На ўсялякі выпадак, сказаў. I вось бачыце, не памыліўся, уздыхнуў Гарабурда.
Ён выцягнуў з шуфляды акуратную скрынку. Пакрыва яе не адчынялася на завесах, а высоўвалася як у драўляных табакерак. Гіаставіўшы скрынку на стале, пачаў раскладваць радком паперы, даючы тлумачэнні.
-	Вось тут лісцік, што да чаго. Даведаецеся, як усімі гэтымі запісамі карыстацца. Гэтыя, зшытыя разам-да Вільні, а гэтыя варшаўскі розшук. Тутдакуманты.
Пан Кастусь свята верыў, што яго колішні вучань напіша гісторыю кліноцкіх Забелаў і не пашкадаваў нават аўтэнтычных дакумантаў, датычных гэтага роду.
ПАВЯТОВАЯ “ІДЫЛІЯ”
Пасля вяртання з Вільні пан Бурскі яшчэ больш ажывіў свае таварыскія сувязі. Няспынна гасцяваў па наваколлі, то каб спраўдзіць чуткі пра выгадныя кантракты, то падзяліцца ўражаннямі ад віленскага жыцця, a то проста заяжджаў у суседскія адведзіны па дарозе куды-небудзь.
Старанне прынесла плён. Паступова згладжваліся прыкрыя ўспаміны пра наезд і соймік, пра "ваўкоў", якія, дарэчы, суцішыліся, нібы іх не было на свеце. Толькі Клінок Бурскі па ранейшаму абмінаў, але гэта нікога не дзівіла. He так хутка забываецца крыўда абодвума бакамі, а другое пан Шарэвіч не гаспадар маёнтка, а толькі аканом, хай сабе і паважаны, хай сабе і мае там нейкі засценачак.
Частка адходлівай у сваіх пачуццях шляхты ўвогуле пачала лічыць за гонар быць у добрых адносінах з заможным Бурскім, які ўжо не грэбаваў кампаніяй менш заможных паноў-братоў. Але тое, што магло збіць з панталыку праставатых шарачковых, не дзейнічала на больш дасведчаных. Гэтыя разумелі, што новае ўвасабленне пана Бурскага хітры ход, мэта якога пакуль не ўгадваецца, але напэўна не больш прыстойная, чым апошні наезд.
Маршалак Сцяпан Тур і Эдвард Шахлач лічылі патрэбным даведацца, што гэта за мэта. Цікавіліся гэтым і Лявон Шарэвіч з панам Севярынам. Змены паводзінаў Бурскага аніяк не зменшылі яго ўвагі да спраў гаспадарчых. У гэтым ён стаў нават больш патрабавальным і старанным. He забыўся і пра свой няўдалы наезд. Бачыў залежнасць сваіх дзеянняў ад высвятлення прычын няўдачы.