• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 1

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 414с.
    Гародня 2013
    97.62 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Бурскі ўсміхнуўся:
    -	Я ж не ведаў, ці яна была занятая.
    -	На той дзень пані ахмістрыня вялікае мыццё ладзіла і Аўгінька да самай начы хвіліны вольнай мець не магла.
    Як хто, а падсудак не пераставаў дзівіцца праніклівасці цівуна, які не толькі ўлічваў нядаўнія назіранні, але ўмеў вылушчыць з памяці і супаставіць з імі ранейшыя, нічым, здавалася, не ззязаныя падзеі.
    -	Васіль, твая перамога! прызнаўся Бурскі. Дык ты думаеш, што яна ведала, у які дзень адбудзецца наезд?
    -	Мабыць ведала. А сама лепш яе запытаць! бліснуў вачыма цівун.
    Зараз у малой Аўгіньцы для яго ўвасобіліся сілы, якія прывялі да ганьбы і пазбаўлення цівунства.
    Усе нейкі час маўчалі, узважвалі прапанову. Разумелі, што прызнанне пакаёўкі пацягне за сабою хвост нейкіх пакуль неакрзсленых падзей. Нарэшце сам Бурскі парушыў цішыню.
    -	А што, пане падсудак, можа і сапраўды ўчыніць допыт? Прычыну ж знайсці лёгка.
    -	Відаць, ёсць сэнс. Урэшце падазрэнні Васіля, а яны даволі важкія, Пуцята ласкава зірнуў у бок цівуна, нельга адкінуць дзеля якіх іншых, не праверыўшы.
    -	Так, здрада нам ужо бокам вылезла, а нашкодзіць можа яшчэ больш, пагадзіўся Бурскі.
    -	Дык прывесці яе? з гатоўнасцю падскочыў Васіль.
    -	Паклічам, сказаў Бурскі і пазваніў, Аўгіньку прышлі, загадаў служку.
    Зграбная дзяўчына год сямнаццаці нервова тармасіла фартушок, баючыся падняць вочы на пана. He здагадвалася навошта яе паклікалі, але не чакала нічога добрага.
    -	Скажы, Аўгінька, часта бачышся са сваім Стасем? пан Бурскі пытаўся спакойным тонам.
    Дзяўчына яшчэ больш спалохалася і густа зачырванелася, апусціўшы галаву. Маўчала, страціўшы мову ад сораму перад некалькімі мужчынамі.
    -	Адказвай, калі пан пытае, гыркнуў Васіль.
    -	He, пане, не часта. Хіба ў царкве, ціха прамовіла дзяўчына.
    -	Ага, у царкве. А сюды ён хіба не ездзіць?
    -	Бывае, рэдка, ледзь чутна прызналася яна.
    -	Так, ужо ясней. А калі ён апошні раз быў? далей дапытваўся Бурскі.
    Аўгінька маўчала. Страх, сорам, непакой перапаўнялі яе істоту, не дазвалялі знайсці нейкае выйсце.
    -	Дык калі ён тут быў? -строга паўтарыў пытанне Бурскі.
    -	He памятаю, пане. Можа тыдні два таму. Здагадвалася, што распытваюць нездарма.
    -	А як жа вы дамаўляецеся, калі сустрэцца?
    Дзяўчына маўчала, не падымаючы вачэй.
    -	Агладышоктой навошта на кол навешвала?-несцярпеў Васіль.
    Аўгінька па ранейшаму маўчала, толькі твар яе з чырвонага станавіўся ўсё святлейшым, пакуль відавочна не збялеў. Гэта Бурскаму і было трэба.
    -	Васіль, твае хлопцы дзевак любяць? запытаўся ён.
    -	Яшчэ як, пане!
    -	Можаш яе ім аддаць, махнуў ён рукою на Аўгіньку.
    Дзяўчына кінулася ў ногі пану:
    -	Злітуйцеся, пане! Пашкадуйце!
    -	А навошта ж цябе шкадаваць? Ты нават часу майго не шкадуеш. Маніш мне заместтаго, кабусё сказаць.
    -	Я ж усё сказала, пра што пыталіся. Усё чыста! адчайна выгукнула Аўгінька.
    -	Ну, Васіль, забірай яе, мне некалі.
    -	He трэба! He трэба мяне забіраць! у роспачы закрычала перапалоханая пакаёўка. Я ўсё скажу, бо нічога благога не зрабіла! За што ж мяне караць?
    I бедная дзяўчына, звар'яцелая ад жаху, прызналася, што збанком тым давала знак, што пан з'ехаў. Бо так яе Стась прасіў, а навошта, яна не ведае. Можа, прыехацьхацеў, ды пана баяўся.
    Крыж свять;, больш нічога не ведае і не рабіла нічога! Няўжо ж ад гэтага якая каму шкода? Усе бачылі, як пан ад'ехаў!
    -	У лёх яе, загадаў Бурскі Васілю, на ваду і скарынкі з чаляднага стала.
    Калі Васіль, схапіўшы за руку, вывалак пакаёўку з пакоя, Бурскі, нібы нічога асаблівага не адбылося, звярнуўся да падсудка:
    -	Ну, і якая будзе выснова?
    Пан Касьян пахмыкаў дзеля важнасці, агледзеў мыскі ботаў, нібы там шукаў адказу і прамовіў:
    -	Выснова адна: кліноцкія дакладна ведалі пра наезд. Хітрун Шарэвіч скеміў, што ў дзень наезду вас у маёнтку не будзе.
    -	1 я так думаю. Цяпер ясна, што тою чуткай, нібыта стольнічыха павінна з’явіцца ў маёнтку, ён вызначыў мне час: змусіў паслаць хлопцаў да яе "прыезду". Бурскі падціснуў губы ў горкай усмешцы.
    -	Лагічна, пане Сымоне. Шарэвіч сапраўды хітрун. Рызыкоўна недаацаніць такога апанэнта, хмыкнуў пан Пуцята, стараячыся не паказаць, што нагадвае пра свае папярэджанні.
    Рабілася відавочным, што і другая частка васілёвых падазрэнняў набывае цвёрды грунт: багданава даручэнне. Севярын Мяжэвіч, ад'езд Бурскага, прызнанне Аўгінькі, усё моцна счэплена. Пасля хвіліны маўчання Бурскі прамовіў павольна, нібы насуперак волі:
    -	He хочацца прызнацца, штотак правароніў, то і хістаюся. Але напэўна так і было, Бурскі падняўся і моўчкі прайшоўся з кута ў кут. Спыніўся перад Пуцятам. А ці была дзяўчына заадно з Багданам, як лічыце?
    -	Рухі гэтага Багдана варта абмежаваць, сказаў падсудак, але з іншага боку, разумна не патрывожыць, не паказаць, што падазраем. Калі яны супольнікі, па нечым будзе бачна. Сумленныя людзі, пане Сымоне, ён усміхнуўся нейкай грэблівай усмешкай, будуць спачуваць, паспрабуюць дапамагчы.
    Бурскі задумаўся. Паўзіраўся на палеткі за вакном, ціха прамовіў:
    -	Разумна. Тым больш гэта шляхціц. Чорт ведае адкуль і радня наляціць.
    -	Безумоўна. Завялікая стаўка, каб на глупстве пагарэць. азваўся нарэшце пан Чыж.
    -	Так што паназіраем за ім. He дарма збіраліся, -усміхнуўся падсудак і ўстаў. Пара дадому, пакуль не сцямнела.
    Калі пан Пуцята развітаўся і пайшоў, Бурскі нейкі час сядзеў моўчкі. Было відаць, што думкамі ён далёка ад гэтага стала з картамі і пляшкамі.
    -	Шкада, што Багдан апынуўся не з намі, азваўся нарэшце.
    -	А што тут шкадаваць! Ці мала такіх гойсае навокал, адгукнуўся Чыж.
    -	Каб гойсаць, галава не вельмі патрэбна. Гэткія прыдатны, дзе думаць не трэба. I развітвацца з такімі лёгка. Але ёсць іншыя справы, дзе разважлівасць патрэбная, спрыт розуму, іншы раз нават адукаванасць. Вось такіх у нас няма. I ты, браце, не такі. Таму шкада.
    ♦ * *
    Багдан зайшоў у пакой і павітаўся. Бурскі не загадаў, a хутчэй папрасіў:
    -	Схадзі, Багдан, у пакой для гасцей, прынясі паперы, забыўся на стале. Усе забяры, прагледзім разам.
    Багдан кіўнуў і скіраваўся наверх. Адолеўшы лесвіцу, ступіў у калідор і пакрочыў да самых дальніх дзвярэй, пакоя для гасцей, хоць пры багданавым быцці ніхто ў ім не гасцяваў. Раптам пачуў ззаду нейкі шолах і міжволі азірнуўся. Цёмны ценьхістануўся за вугал.
    "Далмат, маўклівы панскі пёс, пазнаў Багдан. Што яму трэба?"
    Далмат быў другім, пасля Васіля Яцуты, прыбліжаным пана. Поўны нямова, бо меў ці то пакалечаны, ці то адрэзаны
    язык. Mor падаць нейкія гукі горлам, але рабіў гэта рэдка, калі быў нечым раззлаваны, альбо ўсхваляваны, хоць, здаецца, анічога ў свеце не здольна было ані раззлаваць, ані ўсхваляваць гэтага бамбізу. Нават вочы яго мелі заўсёды адзін і той жа выраз аніякі, як два кавалкі лёду. Шапталася дворня, што пан Бурскі прывёз яго зднекульздалёку, але гэта было няпэўна, бо Далмат разумеў усё, што яму казалі па-беларуску. Можа быў адкуль з Масковіі ці Украіны. He дзіўна, што ні да каго не хінуўся, бо цяжка было ўявіць, каб нехта хацеў шукаць з ім сяброўства. А пасля таго, як разы два Далмат, паехаўшы з іншым гайдуком па даручэнню пана, вярнуўся адзін, але з двума коньмі, увогуле ўсе сталі яго пабойвацца. Тыя, што не вярнуліся, мелі перад панам нейкія правіны. Ізноў жа, толькі па шэптах мяркуючы.
    Багдан адчыніў дзверы і ўвайшоў у пакой. Аніякіх папер на стале не было, там зусім нічога не ляжала. Дзверы, якія ён пакінуў адчыненымі, раптам ціха зачыніліся. Багдан падыйшоў і адчыніў іх насцеж. Перад ім стала мажная постаць Далмата. За поясам пісталет, на баку корд. He зварухнуўшыся з месца, Далмат адмоўна пахітаў галавою і, працягнуўшы доўгую руку, шчыльна зачыніў дзверы.
    -	Цікава! падумаў Багдан. Значыць гэта арышт. Ніякія паперы тут ні пры чым.
    Ён заўважыў, што звонку не было ані замка, ані якой зашчапкі, толькі простая драўляная ручка. Знутры ж даволі моцная жалезная засаўка.
    -	Незвычайная цэля, падумаў ён. Чаму не пасадзілі ў якое сутарэнне? Мабыць, не хацелі розгаласу, каб усё ціха.
    Ад гэтай думкі зрабілася непамысна. Калі пазбягаюць розгаласу, то можна спадзявацца горшага, а пры сабе нават нажа няма.
    Агледзеўшы пакой, не знайшоў анічога замест зброі, і прылёг на ложак, накрыты простай посцілкай. Думкі круціліся вакол аднаго: чаму арыштаваны? Ды яшчэ падманам? Можа неяк звязана з вяртаннем цівуна з палону? Бо адразу пасля наезду і сойміку аніякай насцярожанасці не адчувалася ані з
    боку Бурскага, ані ад каго іншага. Пазней можа што і было, але ўсе былі знерваваныя, раззлаваныя няўдачай і ганьбай, магло здацца, чаго і не было насамрэч.
    Але што варта такіх захадаў? Ну, уходалі б бізунамі і квіта! Няўжо даведаўся, хто я? I ў такім выпадку прасцей прагнаць з двара і справе канец. Але ж, успыхнула думка, калі не гоняць, то ёсць прычына. Мабыць не дарэмныя мае падазрэнні, і Бурскаму ёсць з чым таіцца.
    Што ж рабіць? Уцячы? Шкода, што нічога не даведаўся, толькі час страціў. Заставацца на ласцы гэтых ваўкоў неразважна, але як вырвацца з гэтага пакоя: вязніца надзейная, на вокнах краты, ля дзвярэй гэта боўдзіла, а сам без зброі! У пакоі толькі ложак, стол, простае але зручнае крэсла, нешта накшталт камоды і вялікі, як для багатага пасагу, куфар.
    Ён адзіны варты ўвагі і нават захаплення. Моцна збіты, прыемны ў прапорцыях, фарбаваны ў два колеры: белы і блакітны, з бліскучымі медзянымі акоўкамі па кутах і кантах, куфар пасаваў і да значнейшай рэзыдэнцыі. Чатыры, аздобна каваныя ручкі прымацаваныя да бакавых сценак тоўстымі заклёпамі. Ці хопіць яшчэ гэтых ручак, каб зрушыць такую скрыню? Хіба што асілкам.Века як часта ў такіх куфрах, было выгнута лёгкай дугою, аздоблена медзянымі палосамі і жоўтымі, пад золата, цвікамі.
    -	Сам куфар пасаг, усміхнуўся Багдан, спрабуючы зрушыць з месца майстэрскі выраб. Той ані варухнуўся.
    Падыйшоў да дзвярэй і гучна ляснуў засаўкай. Выніку чакаў нядоўга. Пудовы кулак загрукатаў у дзверы. Багдан адсунуў засаўку і адчыніў. Далмат паказаў на засаўку, адмоўна пакруціў галавою і, як незадоўга да гэтага, зачыніў дзверы.
    -	Ясна! гучна сказаў Багдан. Што ж, пачакаем.
    Чакацьдавялосядоўга. Ён наватпрыдрамаў, алеімгненна прахапіўся, як толькі адчыніліся дзверы. У пакой зайшла ахмістрыня, пані Адэля, несучы шырокі ліпавы паднос.