Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Вашы словы Богу ў вушы! Будзем рыхтавацца, іншае пачакае, пагадзіўся Бурскі.
♦ ♦ *
3 падказкі падсудка адчуць і заўважыць патаемныя рухі ў павятовай грамадзе было няцяжка нават не ўпадаўшаму за палітыкай Бурскаму. Роспытамізачаркай,трапнымісустрэчньімі выказваннямі зручна было пераканацца ці пачутае проста выпадковасць, ці нешта вартае ўвагі. Шляхта, згуртаваная на падтрымцы французскага прэтэндэнта, пачувалася, як ніколі, братамі і не грашыла залішняй канспірацыяй. Дастаткова было кінуць колькі словаў незадаволенасці ўсюдыіснымі Сапегамі, падфарбаваць гэта апавяданнем, пераказаным сябрам сябра далёкага прыяцеля пра тое, як недзе, нядаўна Сапегі некага пакрыўдзілі, і чалавека ўжо цягнулі ў асяроддзе прысягуўшых
на таямніцу з тым, каб ён клікаў туды ж сябра таго сябра і яго далёкага прыяцеля.
Па пэўным, надзіва кароткім, часе, Бурскі з падсудкам адчулі сябе ледзь не завадатарамі будучага павятовага супраціву. Падзялялі братэрскую гатоўнасць суразмоўцаў стаць пад штандары канфедэрацыі ў абароне залатой вольнасці і святой каталіцкай веры, хоць апошняй Сапегі нічым не пагражалі, апроч пастояў войска ў касцельных добрах.
Роля шмат каго з мясцовай шляхты была для кампаньёнаў дастаткова яснай. Усё неаспрэчна сведчыла пра падрыхтоўку рашучых дзеянняў супраць сапежанскага ўціску.
* ♦ ♦
Напярэдадні ад'езду ў Вільню пан Бурскі з пляменнікам і пан Пуцята, які гасцяваўу Крушні, забаўляліся картамі. Без азарту, ледзь не па сямейнаму. Вечарам чакаліся суседзі, а пакуль кампаньёна да гульні не хапала, Антон Чыж паказваў розныя хітрыкі з картамі і апавядаў, як і з чым каторы звязаны.
-	А з-за гэтага мне аднойчы ледзь мазгаўню не прастрэлілі, тлумачыў ён, тасуючы калоду і раскладваючы карты нейкім адмысловым парадкам.
-	Невялікая была б страта, калі падумаць, асуджальна прамовіў Бурскі. Які сэнс рызыкаваць так па дурному?
-	Ну, чаму ўжо так па дурному, пакрыўдзіўся пан Антон. Вось, глядзіце. Угадаеце карту?
Ён спрытныміі рухамі перавярнуў стосікі і памяняў дзенідзе месцамі, нібы не тоячыся ад прысутных. Тыцнуў пальцам. Бурскі не ўгадаў. Другі раз тое ж самае. Нібы і сачыў і запамятаў, аж на табе!
-	Да тшэх разы штука, як кажуць палякі! весела абвясціў Чыж. А вы кажаце!
Па яго словах, гэта дробязь, прасцейшыя рэчы, для недасведчаных. Здатнаму гульцу такое нудна, няма палёту. Пуцята, сам аматар, з цікаўнасцю наглядаў за чыжовымі попісамі.
Спрытныя пальцы ў шэльмы, каб яшчэ гэткі ж розум. Але такое спалучэнне рэдка здараецца.
-	За адзін такі фартэль з угаданкамі мне ў Вене хлопец ад Любамірскага ледзь руку не адсек. Ён тым вечарам загроб усё, вось я і заклаўся: з трох разоў не адкрые хітрык грошы мае! Ну, ён не адгадаў і, натуральна, раз'юшыўся, як бык. Давялося з той Вены ад'ехаць раней жаданага, але выйгрыш ягоны са мной паехаў: і ў Кракаве і ў Варшазе спатрэбіўся.
-	А да дому хоць што давёз? насмешліва запытаў Бурскі.
-	Вельмі мала, са скрухай прызнаўся пляменнік.
-	Васпан небяспечны партнёр, засмяяўся Пуцята, трэба мець на ўвазе. Пэўна як супраць пана, так і ў пары з ім?
-	У картах, пане Пуцята, як і ў каханні, нелыа выйграваць удвух, павучальна прамовіў пан Антон.
З'явіўся лёкай з паведамленнем, што вярнуўся Васіль Яцута. Усе трое міжволі пераглянуліся.
-	Скажы, няхай памыецца, пераапранецца і неадкладна ідзе сюды, загадаў Бурскі.
-	Выпусціў, значыць, азваўся падсудак, маючы на ўвазе Лявона Шарэвіча.
-	А навошта ён яму, паціснуў плячыма Бурскі, вярнуўся, як і мы, з мястэчка і адпусціў.
-	Відаць куры скончыліся, гыгыкнуў Чыж.
-	Ты, васпан, не ўздумай пры ім так жартаваць, строга папярэдзіў Бурскі. He будзеш пэўны заўтрашняга дня.
-	Ну, можа гзта ён ня будзе пэўны!
-	Што, толькі і занятку, каб дзеля забавы сваркі чыніць? абсек пляменніка Бурскі. Пакрыўдзіш ён заўтра з тымі знюхаецца. Зашмат ведае, каб з ім сварыцца, а служыць пакуль аддана.
Падсудак падтрымаў Бурскага, але гэтак, каб не надта зачапіць самалюбства славутага карцёжніка. З’яўленне цівуна перапыніла спрэчку. Васіль павітаўся, зняўшы шапку і моўчкі чакаў.
-	Сядай, Васіль, дазволіў Бурскі.
Гэта было адыходам ад звычаю і цівун зразумеў, што пан не мае зла за паразу ў наездзе. Бурскі сам наліў чарку і падаў цівуну.
-	На, прамачы горла.
Васіль устаў, узяў чарку і, пажадаўшы ўсім здароўя, прагна выпіў. Бурскі прыязна ўсміхнуўся:
-	Відаць, што даўно не частаваўся. Выпі яшчэ.
КаліВасільапаражніўдругуючарку, пан Сымон не загадаў, а прапанаваў:
-	Вось цяпер расказвай.
-	А што, пане расказваць? Вы, мабыць, і так усё ведаеце. Хітры гэты Лявон, як ліс. Да таго ж усё ведаў і падрыхтаваўся.
Бурскі з дакорам зірнуў на цівуна:
-	Пан Шарэвіч, Васіль, падкрэсліў мякка, Пан Лявон Шарэвіч сапраўды хітры, знаходлівы. А ты разлічваў на разявакаў, на дурняў, таму пашыўся ў дурні разам са сваімі ваякамі. Чаму не выведэў, што там у маёнтку робіцца?
Васіль слухаў, апусціўшы галаву, але па тым, як камячылі шапкумоцньіядалоні,бьілозаўважна,штоямуцяжкапагадзій,ца з непапраўнасцю становішча. Горка ўсведамляць, што ягоны лёс пасля кліноцкага палону павернецца не на лепшае. А ці ж толькі ён вінаваты ўтым, што здарылася?
-	Дык жа глядзелі, пане, і вакол маёнтка, і ў вёсцы, апраўдваўся цівун. Вядома, тое-сёе здзіўляла. Навошта той азярод разбіраць, амаль новы? Вазы тыя выкочваць? Але чаго ў гаспадарцы іншым часам не робіцца, каб людзі не лайдачылі! Яны ж пані чакалі. Толькі пасля даўмеўся, дзеля чаго ўсё гэта.
Бурскі паківаў галавою. Сам папаўся на падман з тым прыездам пані стольнічыхі. Пакіраваў ім Шарэвіч, як дзіцём на шлейках, нічога не скажаш.
-	Бачыш, Васіль, на кожны выпадак свой падыход патрэбен. Адным бізуном ды пісталетам усяго не дапнеш. Раскажы ўсё парадкам, часу хопіць, каб падумаць разам, дзе і што прагледзелі, дзе памыліліся. Тут усе свае, таіцца не трэба.
Пуцята дзівіўся здольнасці Бурскага размаўляць з гэтым амаль разбойнікам як з роўным. Адначасна не знікала выразная мяжа, якую паслугач ані словам, ані поглядам не мерыўся пераступіць. Падсудак сумняваўся, ці здолеў бы ён так, калі б меў уласных гайдукоў ды яшчэ гэткай гадоўлі, як Васіль.
Слова за словам, цівун разгаварыўся і даволі складна пераказаў падзеі таго нешчаслівага дня , як яны яму бачыліся. Сорам паразы раз-пораз заліваў чырванню ягоны твар, але спагадлівая ўвага пана і маўчанне іншых прысутных супакойвала і дадавала смеласці. Бурскі пераканаўся, як дакладна расказаў пра ўсё Шарэвіч.
-	На аркан, кажаш, схапілі?
-	Ага! Ну хто б думаў, што ў двары, з хаты аркан кінуць!
-	Твая праўда, нечаканасць выключная, згадзіўся Бурскі. Нічога, патрывай, яшчэ і ты іх на аркане павядзеш. Возьмеш яшчэ сваё. Сёння, значыць, вызваліў?
-	Прыехаў і сам сказаў: можаш ісці дадому.
Васіль упарта не хацеў зваць нейкага там аканома панам, калі ўжо не дазвалялася клікаць проста Лявонам.
-	Больш нічога не казаў?
-	Ну, казаў, каб больш не прыходзіў, калі не клічуць. Хіба што з добром. Усміхаўся, праўда, не сярдзіта.
-	Бач ты! Калі не клічуць! Бурскі разумеў, што папярэджанне дасылаецца яму. Каня не аддаў?
-	Пешкі выправіў, адказаў Васіль.
-	Ясна. Што ж, адпачні дзень-другі, пасля пабачым. У справы пакуль не лезь. Можа ўвогуле на паляванне якое выберыся.
Васіль разумеў, што пан хоча на нейкі час прыбраць яго з людскіх вачэй, але запытаўся: "А служба як?"
-	Гэтым хто іншы пакуль зоймецца, з уздыхам прамовіў Бурскі. Пасля ўсяго, табе ў цівунах быць не выпадае.
Васіль спахмурнеў, сківіцы моцна сціснуліся. Бурскі гэта заўважыў.
-	Ты не сярдуй, Васіль. Так лепей. А табе праца знойдзецца. Я ведаю, што ты сваю "харугву" ў цуглях утрымаеш, але не
будзе ранейшага послуху, той вагі, што меў. Час патрэбен, значны ўчынак, каб усё вярнулася на ранейшае месца.
Цівун моўчкі пахіліў галаву. Бурскі быў задаволены. Ведаў, што, застаўшыся цівуном, Васіль будзе помсціцца на дворні і гайдуках за кожную ўсмешку, за бяскрыўдны жарт, a гэта непатрэбна.
-	Вось і добра, пахваліў яго Бурскі. Даю табе адпачыць. Можаш і да суседняга павета праехацца. Заадно разведаеш тое-сёе.
-	Пра што гэта? He разумею, пане.
-	А ўсё пра тое ж. Вось ты кажаш, што пан Шарэвіч падрыхтаваўся, бо ведаў. Адкуль даведаўся? Калі здагадаўся, то па якіх прыкметах? Мы ж не здрадзіліся. Ды і ведалі толькі тыя, хто ўдзельнічаў.
Твар Васіля ажывіўся, ён памкнуўся насустрач пытанням.
-	He ўсе, пане! Я хлопцам вельмі мала тлумачыў. Больш пра коней, пра зброю. Дык гэта я заўсёды. А што рабіць будзем, то ўжо толькі напярэдадні. Але нікога з двара не пускаў. Хіба я справы не ведаю?
-	Ведаеш,кіўнуў Бурскі, таму і шаную цябе, Васіль, не гледзячы на паразу. Вось і трэба даведацца, хто папярэдзіў, выведаць дакладна. Я на нейкі час ад'яжджаю, то ты гэтым займіся. Лепш за цябе ніхто не здолее. А на гаспадарцы пані Адэля застанецца, ну і пан Антон. Ёсць, здагадваюся, у цябе падазрэнні.
-	Ёсць, пане. Гэта найперш...
-	Пачакай, спыніў Бурскі.
Ён не вельмі быў пэўны стрыманасці пана Чыжа. Заняўся б неадкладна, каб не ад'езд, a то пырхне птушка папярэджаная, толькі яе і бачылі.
-	Ты, свае падазрэнні правер і ні з кім імі не дзяліся, папярэдзіў Бурскі. Мы са свайго боку высновы зробім. Вярнуся разам абмяркуем, вырашым, як аддзячыць "дабрадзеям". Ты ні на каго не зважай, рабі сваё. Толькі нікога не чапай! Барані Божа! Каб і вэрхалу пазбегнуць і дзічыну не спудзіць.
Цівун пасвятлеў тварам. Страта пасады ўжо не здавалася яму такой цяжкой. Заківаў галавою.
-	Разумею, пане, зраблю, як кажаце.
-	Ну і добра. Панаглядай заадно, хто да кліноцкіх ездзіць. 3 чым і да каго яны наведваюцца. Каб помстай задаволіцца, яе падрыхтаваць трэба.
-	Сабраць бы хлопцаў ды пусціць з дыллам той Клінок! выреалася ў цівуна. Да раніцы і галавешкі патухлі б.
-	I думаць не важся! не стрымаўшыся, крыкнуў Бурскі. Я цябе ведаю, гарачка! Мне патрэбен маёнтак з непакрыўджанай дворняй і цэлым статкам, а не папялішча. А так другі раз на ражон узапрэшся. Добра, што гэтым разам не засмажылі, усміхнуўся ён, спакайнеючы.
Прайшоўся па пакоі, суцяшальна дадаў:
-	Будзеш ты яшчэ на тым дзядзінцы цівуном хадзіць, a можа і арандатарам. Малады ж яшчэ-усё наперадзе.
Бурскі ўмеў пусціць грэбень і супраць, і па поўсці сваіх ваўкоў. Падсудку і асабліва Чыжу цярплівасць і нават спачуванне пана ў адносінах да цівуна, які праваліў важную справу, была незразумелаю, асабліва ведаючы характар Бурскага. Але ў Пуцяты на працясу ўсёй размовы мацнела адчуванне, што ён не пераацаніў кіраўніцкія здольнасці свайго кампаньёна.