Прастрэлены талер. Кніга 1
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
- Злазь, палкоўнік, зняважліва кінуў рэзідэнт. Всзьмем яго, хлопцы, ў сені, павярнуўся ён да двух дужых дзецюкоў за сваёй спіною. -Звяжыце пакуль, размова пазней будзе.
- Няма нам пра што гаварыць, адрэзаў Васіль, бліснуўшы злымі цыганскімі вачыма. -Зараз пан прыляціць, то памяняемся месцамі. Атады ўжо я вырашу, ці будзе гаворка ці прамовіць мой бізун!
Шарэаіч уважліва прыслухоўваўся да пагроз цівуна. Заслеплены паразай і прыніжэннем, Васіль страціў асцярожнасць і міжволі здраджваў тое, пра што ў ягоным становішчы было разумней маўчаць.
- Кажаш, пан прыляціць? Таксама са стралянінай? пан Лявон зірнуў на цівуна. He будзь такі пэўны, каб потым не расчаравацца, аканом павярнуўся да рэзідэнта, Пане Яраслаў, вазьміце брычку ды скочце за сведкамі. Трэба ж ім паказаць нашых нязваных гасцей. Добра, што не трэба паказваць чаго горшага.
Па ім было не пазнаць, што ўсё яшчэ не верыў у сваю бяскроўную перамогу. Затое дворня глядзела на яго як на збаўцу з татарскага ясы ру. Дзядзінец пачаў запаўняцца л юдзьмі, як толькі пан Лявон з'явіўся на ганку. Усім карцела бачыць "ваўкоў", пакананых такім незвычайным спосабам, 3 вясёлай гамакой разбіралі жывую мешаніну быдла па катухах і стой-
лах. Астатняе лрыбярэцца пазней. Але аканом так не думаў, азірнуўся за Алесем.
- Алесік, вазьмі хлопцаў, хто здатнейшы, ды праляціце па наваколлю. Раптам гэтыя злыдні яшчэ што надумалі. У вёску праскочце ды папярэдзьце, хай сцерагуцца, а калі што, неадкладна наказваюць, дапаможам.
Абаронцы маёнтка сцякаліся да склепа. Хто ўзброены, а хто і так. Перагаворваліся, чакалі загадаў, разумелі, што зроблена галоўнае, але не ўсё.
- Пакуль у раскладзе нічога не мяняем, распарадзіўся пан Лявон. Ноч нам трэба перажыць з пільнымі вартамі. За гэты час паведамім улады. Сведкаў папросім застацца нанач, не бойцеся, нас не зможуць. А зараз тых з ямы вядзіце ў склеп, a то ім з брытанам сумна, у купе весялей.
Пад здзеклівы смех і кпіны двух гайдукоў прапіхнулі ў нізкія дзверы склепа. Асабліва шчыравалі ў лаянцы жанчыны. Позна пра ўсё даведаўшыся, яны зараз перажывалі трывогу і непакой за лёс свой і дзетак, жахаліся, што магло чакаць іх дачок, кал і б гэтых пацукоў не ўдалося загнаць у пастку. Пан Лявон знакам суцішыў крыкі і стаў насупраць адчыненага сутарэння. Некалькі паланёных стоўпілася наперадзе, з-за спін, наколькі дазваляла месца, выглядвалі іншыя.
- Слухайце ўважліва, каб пасля не перапытваць, прамовіў Шарэвіч да гайдукоў. Вы парушылі права і нанеслі абразу ўладальніцы маёнтка, нашай пані Яніне Забела, павятовай стольнічысе. Учынілі шкоду яе маёмасці. За ўсё гэта з вас спагоняць належныя ўлады.
Пасля апошніх словаў з склепа данеслася глухое вуркатанне. Бліснулі вачыма смялейшыя з пярэдніх. Але мушкеты, нацэленыя лроста на уваход, пераконвалі да ласлухмянасці. Кароткі час, праведзены ў цемры, астудзіў нават гарачэйшыя галовы. Такой паразы лайдакі і ў сне не спадзяваліся.
He вабіла іх і сустрэча з уладамі. Шмат каму з іх несла непазбежную цікаўнасць тых уладаў да папярэдняга адрэзку гай-
дуцкага жыцця, а там рознае магло прыгадацца, асабліва калі ва ўспамінах возьме ўдзел пан маладобры, прасцей кажучы, кат.
- А навошта ж тыя ўлады, пане? памяркоўна азваўся адзін з пярэдніх. Хіба ж яны нас паланілі?
Гул ухвалення з глыбіні склепа сведчыў пра адзінадушнае прызнанне заслуг ваяўнічага аканома.
- Мыж немястэчка наехалі, атутпан гаспадар, -падтрымаў яшчэ адзін дыпламат, баючыся, што адзін голас не пераканае гэтага адважнага старога, хай яму не спіцца, не ляжыцца, як ён "ваўкоў" зняславіў: гэта ж ні ў адну карчму не зойдзеш!
Шарэвіч хаваўусмешкуўвусах. Падлізванне гайдукоў,тытулаванне гаспадаром павінны на думку небаракаў змякчыць яго сэрца. Гайдукі пагаджаліся аддацца пад яго руку і прысуд. Іх гарбаваныя спіны і азадкі прымуць належную долю бізунамі, a тым больш дубцамі наватз задавальненнем, калі мець на думцы пачастункі ката.
- Цешыць, што нешта вы самі дапетрылі, сказаў пан Лявон. Калі ўжо мы гаспадары, то як частковае адшкадаванне забіраем вашу зброю і коней.
- Коні ж не нашы! Панскія! роспачна крыкнулі са склепа.
Там лёгка звязалі страту коней з выплатай утрымання. Пан Лявон пацвердзіў такую магчымасць падзей.
- Пэўна пан ведае, як разлічваецца падданы, што насуперак яго волі ўчыніў з панскай маёмасцю нешта неразважнае?
- Ого! Добра ведае! Хоць не вяртайся!
- Ну, вам жа не сёння вяртацца, супакоіў гайдукоў аканом. Атам і пан крыху супакоіцца, палагаднее.
- Як гэта не сёння! сярдзіта выгукнуў рослы, даволі сталага веку гайдук. Пан што, лічыць нас вязнямі? Я шляхціц, ніхто не мае права мяне арыштоўваць! Пану гэта вядома!
Палымяная прамова абаронцы шляхецкай недатыкальнасці, па ўсім было відаць, аканома не ўзрушыла.
- Можа ацан і шляхціц, але звычаяў не ведаеш, здзекліва адказаў пан Лявон. Хіба я вас арыштоўваў? Нават слова Ta-
кога не ўжывалася. Я ж не ведаў, што вы ў госці завітаеце. He падрыхтаваўся. Сустракаю вашмосьцяў, як магу. Пачастую па сціплых нашых магчымасцях. Ежа для вас ужо варыцца, па чарцы возьмеце, адпачнеце, выспіцеся пасля рыцарскай забавы. Я тым часам падумаю, як мне такіх гасцей праводзіць. Ізноў жа шляхецкі звычай наказвае трымаць госця ў доме кожным спосабам. Я вось коней вашых не даю, каб не пагрзбавалі маёй гасціннасцю. Ці пана ваяводу задаволіла маё тлумачэнне? Шарэвіч ветліва пахіліў галаву да шляхетнага захопніка.
Высакародны палонны страціў рашучасць, але не здаваўся:
- Нешта пан цёмна разводзіць. Мы людзі просгыя, кажыце, што думаеце рабіць з намі.
- Ага! Лепш адразу ведаць! выгукнулі ад менш важнага саслоўя.
- Што тут цёмнага? здзівіўся пан Лявон. Гэта вы мне загадкі даеце. Да ўладаў не хочаце, пану на вочы паказацца баіцеся. Мне што, выпусціць вас, каб у крыўдзе яшчэ чаго натварылі? А ў нас справы ляжаць, таму паседзіцё тут пакуль што.
Склеп маўчаў, збіты з панталыку довадамі аканома. Самі амаль сяляне, не маглі адмовіць іх слушнасці.
- Зразумелі, значыць, падвёў рысу пан Лявон. He атрымалася па зашаму. Выбраліся рабаваць і пляндраваць. Пэўна людзей бы пакалечылі, дзяцей ды жанок напалохалі, a то і зняважылі каторую. Хіба ж вам упершыню! Што чакаць ад шалёнага ваўка?
Непрыхаваная пагарда, пачутая "ваўкамі" ці не ў першы раз так адкрыта, выказаная без ценю вагання альбо страху, да чаго яны прывыклі, не столькі раззлавала, колькі насцярожыла іх. Адкуль такая смеласць у гэтых кліноцкіх, адкуль зухвальства? Ці не стаіць за гэтым аканомам які можны? Ці не занадта пасягнуў пан Бурскі?
- Мы, пане, людзі на панскай службе. Між нас і шляхта, і ваяры не з горшых, напомніўтой жа памяркоўны.
- Яно і бачна, што ваяры, але ці не з горшых? -знязажліва кінуў Шарэвіч. Так што кожнаму належыць адпаведна стану: шляхце на дыване, а ваяроў скрозь дубцы. Войска не маем, то баб у шыхты паставім ды разы са тры прапусцім. Ну а простых, то звычайна: на лаву ў стайні і ўвесь клопат. Мабыць так і зробім.
Шарэвіч дамогся свайго: разбіў гайдуцкую еднасць, прыбіў пыху і пахаваў надзею на беспакаранасць, што грунтавалася на страху перад "ваўкамі". У гайдуцкай грамадзе пасеялася апаска, што гэты аканом можа перадаць іх уладам, калі яму пярэчыць ды фанабэрыцца сваім шляхоцтвам. Шляхцюкам могуць і дараваць, а тых, простых, гарапашных нішто не ўратуе. Таму, калі рослы шляхціц ізноў выгукнуў: "Злыя жарты правіш, пане", на яго накінулася цэлая гурма сяброў па няшчасцю. Але пан Лявон пачуў і адказаў.
- Ты, ацан, лепш пра споведзь падумай, чым мяне папракаць. Адно магу дазволіць: няхай адзін з вас завязе ў двор звестку, што з цяжкой бітвы з каровамі ды пастухамі выйшлі жывымі-здаровымі, чаго і ласкаваму пану зычыце. Парайце, каб не квапіўся з выручкай, бо вам і так цеснавата.
- Няма дурных самому на ражна лезці, пачуўся смех у склепе.
Тыя, штоў дзвярах, маўчалі, алебыло відаць, як не вабіць іх прапанова аканома. Адно ўсёй грамадою слухаць панскія кпіны, іншае самому.
- Злы ганец то ганцу капец!
- Лепш у склепе пераседзець, а на лаву і там не мінеш! Будзе Пракопу працы.
- Аднадушна, як на ўдалым сойміку, засмяяўся пан Лявон. Ну, як сабе хочаце! Пашлю каго са сваіх.
Разумеў, што значыць з'явіцца гайдуку без каня, без зброі, з навіною, як стары аканом з купкаю чэлядзі ды чацвёркай шляхты паланіў іх зграю, якой ніхто словам, не тое, што чынам, упоперак стаць не асмельваўся! Ён ужо збіраўся загадаць,
каб склеп запіралі, пакуль вячэра не будзе гатова, як адтуль пачуўся вокліч:
- Я паеду, калі трэба, срозь корак у дзвярах прабіваўся хлопец ладнай постаці, з разумным і нават прыемным тварам.
- Едзь, Багдан! Пан цябе любіць, не зачзпіць! Ды і Пракоп з намі застаецца, загаманілі ўслед смеламу, зарагаталі.
Смех гайдукоў пануЛявону быў незразумел ы. Бо ён нічога не ведаў пра абавязак Пракопа частаваць сваіх паплечнікаў бярозавай кашай, a то і бізунком па прызначэнню пана.
Малайчына,Багдане!Затаварыстваідзеш.Панпагрыміць і сцішыцца, а тады ўжо мы... склеп гудзеў воклічамі падтрымкі і натхнення ахвярнаму, каб той раптам не перадумаў.
- Ідзі, хлопец, на стайню, атрымаеш каняку і аброць, пакуль я падрыхтую ліст да твайго пана, загадаў аканом. А вы там, у склепе, агню не зацерушыце, салома ж! папярэдзіў палонных, даючы знак зачыняць дзверы.
Дзверы зарыглявалі, неўзабаве каля іх засталася толькі варта. Васіль Яцута, абматаны ўсё тым жа арканам, стаяў у сенях пад наглядам. Якраз у пару каваль прынёс самаробныя кайданы і прыладзіў іх на цівуна, аркан можна было зняць.
- Бачыш, на цябе зробленыя. Але гэта, калі не прыйдзем да паразумення. Сядай, пагамонім, Шарэвіч апусціўся ў крэсла. Цівуну падалі зэдлік. Хлопцы ў склепе вызначылі ганцом нейкага Багдана. Ты не пярэчыш?
- He, няхай, Васіль прысеў на зэдліку, дзвынгнуўшы жалезамі.
Тое, штозапыталіяго меркавання,відавочнападзейнічала станоўча. Зацятасць, злосць не сыйшлі з твару, але як бы памякчэлі, страцілі сілу. Можа і кайданы паўплывалі: канчаткова ўсведаміў паразу. Шарэвіч хуценька крамзануў некалькі радкоў.
- Калі хочаш, накажы што з ім, я дазваляю, кіўнуў на Багдана, які з’явіўся за лістом.
Цівун толькі прамармытаў:
- Раскажы там усё.
Відаць было, што не дорыць хлопца прыязнасцю.