Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Маршалак неадкладна скарыстаў прамашку, каб вярнуць думкі паслоў у рэчышча першасных задач:
-	Тоякжа гэта зрабіцьпаміма Сойму?-гучна, кабусе пачулі, запытаў ён ці то абодвух дыспутантаў, ці ўсіх прысутных.
Прымас яму ў падтрымку пачаў ізноў пераконваць у неабходнасці сканфедэраваць Сойм, узнімаючы толькі тыя пытанні, што будуць для ўсіх прыймальныя. На тым пагадзіліся.
-	Ого! ціха сказаў Максім Савіч суседу. Гэта табе не наш соймік. Бедны быў бы тут наш Сцяпан Тур, а пан Жаба і не квэкнуў.
-	А я думаю, наш маршалак і тут знайшоў бы адпаведны тон. Усё жчалавек асвечаны і Вільняй падгадаваны. Ну а пан Іван меў бы тут шмат нагод пакрыўдзіцца, засмяяўся Шарэвіч.
-	Можа і так. 0! Здаецца, рушылі далей.
Такім парадкам, не зважаючы на пратэст, паслы здолелі прыняць шэраг важных ухвалаў. Найперш выключылі з ліку прэтэндэнтаў на трон "Пяста", гэта значыць паляка. Усе разумелі пра каго ллова: іншых палякаў апроч Сабескіх між прэтэндэнтаў не прадбачылася. Выбрык Лукаша Гарадэнскага вельмі паспрыяў адзінадушнасці ў гэтай справе. Каралева, ізноў вярнуўшыся ў Варшаву, канчаткова зруйнавала ўсе надзеі на трон для свайго сына.
Вырашылі ўзмацніць ахову межаў, а элекцыйны Сойм пачаць 15 травеня 1697 года. Іншых абавязуючых пастаноў сарваны Сойм прыняць не меў права.
Пра Самбожскую канфедэрацыю войска дыскутавалі асобна. Яна непакоіла нетолькі каронных, але і паслоў Княства. Было небяспечнай традыцыяй, што канфедэрацыя аднаго народу неадкладна шукала падтрымкі і паразумення ў шляхты другога народу Рэчы Паспалітай, бо з выплатай жолду ў Вялікім Княстве было не лепш. He паўнейшым быў і дзяржаўны скарб.
Станам войска Княства цікавіліся і давераныя асобы прэтэндэнтаў. Абраны манарх абавязкова атрымае ад пераможаных канкурэнтаў хоць і невялікую, але здольную на збройны супраціў апазіцыю. У такім выпадку зусім непрыймэльна, каб войска падпала пад самакіраванне, не слухаючы ані гетманаў, ані інтэррэкса, ані Сойму. He тое што ўціхамірыць бунтаўнікоў, a нават размаўляць з імі было нялёгкай і нават небяспечнай справай. Таму здзіўленыя паслы ахвотна ўхвалілі жаданне Адама Сеняўскага заняцца перамовамі з канфедэратамі.
Блізіўся восеньскі сплыў, і Сеняўскім, а тым больш Любамірскім, адкуль паходзіла жонка Адама, трэба будзе сплавіць да Гданьска тысячы лаштаў збожжа ды іншых тавараў з усяе Польшчы і значнай часткі Украіны. Маюць дзеля гэтага безліч суднаўіпрычалаў,нестаетолькіспакоюнадСанам, Бугам і Віслаю. He дзіўна, што спецыяльна абраныя Гданьскам дэлегаты далучыліся да перамоў з канфедэратамі. Партовы горад шмат цярпеў ад "сваіх" навакольных канфедэрацый і разумеў, як перашкаджае дастаўкам збожжа самбожскае таварыства.
Непакоіліся станам войска і гетманы, даверыўшы перамовы Юзафу Патоцкаму. Ужо восенню 1696 года разам з паплечнікамі ён спрабаваў вярнуць збунтаваныя харугвы ў рамкі статутаў. Сеняўскі меў больш шчасця. He падмануў даверу Сойма, хоць патраціў шмат часу, нават уласных сродкаў, каб дапяць свайго. Дзе абяцанкамі, дзе ўгаворамі, дзе грашамі, a дзе і гучнай жаўнерскай вячэрай паступова знаходзіў разуменне як у простых жаўнераў тзк і ў верхаводаў канфедэрацыі. Ужыў бэлскі староста і пагрозлівых, хоць і прыхаваных сродкаў. Даў зразумець, што не дзеля забавы сцягваюцца ў наваколле адданьія гетману Ябланоўскаму рэгімэнты войска.
Паступова сітуацыя выспела да таго, што ў травені 1697 года пад Львовам Багуслаў Бараноўскі звычаем тых часоў прыпаў да каленяў вялікага гетмана, са слязьмі просячы прабачэння і міласэрнасці. У самы час, каб злекцыйны Сойм не меў за спіною небяспечнай пагрозы.
Але галоўнага Канвакацыйны Сойм не выканаў: не адбыліся дэбаты над кандыдатурамі прэтэндэнтаў. У выніку
не вызначыліся сімпатыі многіх паслоў, не прагучала выразна і бясспрэчна імя фаварыта. Найболыв прыхільнікаў нібыта меў француз, але гэта не было належным чынам разгалошана і заяўлена, не было падкрэслена ў ватаванні сесій, ва ўхвалах, таму не кансалідавала асобныя групоўкі прафранцузскай арыентацыі, супрацьлегламу боку было лягчэй уплываць на слабейшых, раскалваць і перацягваць на свае пазіцыі. Сойм не даў падстаў сцвярджаць з абсалютнай пэўнасцю аб паўсюднай, шырокай падтрымцы князя Канці.
Шарэвіч і Савіч вярталіся дадому незадаволеныя. Абмяркоўвалі пачутае і бачанае, укладалі сваю будучую справаздачу панам-братам і гаравалі, што яна будзе такой неакрэсленай, што гзта будзе не справаздача пра ўхвалы Сойму, а пераказ уражанняў. Ці не адаб'ецца гэта на блізкай элекцыі?
♦ * *
Васіль Яцута не верыў, што Багдан будзе шукаць схованку ў горадзе. Такі пан падсудак ды Чыж гэты нягеглы маглі паддацца на падман, але цівун, які і сам хаваўся б у лесе, перакладваў такое меркаванне і на Багдана. Як прапойцу да карчмы, прага помсты цягнула Васіля да Клінка. Кружляючы па наваколлю, ён штодня набліжаўся да ўзлеску і назіраў, што там дзеецца. А тут яшчэ раз-пораз далятала, што Васіль, нібы які пан, лайдачыць сабе, калі іншыя працуюць. He квэкалі б такога, каб заставаўся цівуном.
УадзінзтакіхдзёнВасільзгледзеў,якАлесьЛужэцкіпаехаў у лес на брычцы. Дзіўна! Усе ў наваколлі ведалі, што Алеся з сядла на козлы можна былозагнацьхіба бізуном. Схаваўшыся ў гушчар, Васіль прапусціў брычку і назіркам рушыў услед.
Цікава, што ў іх за гульня такая? падумаў цівун.
Ён меў даволі спрыту, каб, не здрадзіўшыся, стаць пятым уладальнікам таямніцы. Пазбягаючы выпадковага сутыкнення з кім-кольвек, Васіль нетаропка скіраваўся дадому. Як пакарыстацца сваім здабыткам? Запатрабаваць нешта за датрыманне таямніцы? Але што ў гэтыхтрох возьмеш. Чмыхне пташак і "бы-
вай" не скажа. Каб хоць Лявон Шарэвіч быў. Ды і то, пры чым ён да Багдана, каб траціцца? Хоць без Шарэвіча тут напэўна не абыйшлося: Багдан пэголены, апрануты чыста і не галодны відаць. Алесь, не ўпершыню, мабыць, нешта прывозіць.
-	Калі што і мець.мем з гэтага, то ад пана, вырашыў Васіль, падыходзячы да Крушні. Тым, што Багдан сцягнуў, сам наўрад ці змагу пакарыстацца. Хутчэй стану дзічынай, a то і ахвярай. Каб пана прыціснуць, самому трэба быць панам. А калі ізноў цівуном стану, сваё, належнае сам вярну. He папушчу ім таго скубання!
Пан Бурскі з падсудкам якраз размаўлялі пра Багдана, заканчваючы палуднаваць.
-	Чалавек не іголка, зусім не знікне, прамовіў пан Пуцята.
-	Ну, нямала і пазнікала, Бурскі памаўчаў шматзначна. Праўда паперы ў падобных выпадках трапляюць у іншыя рукі.
-	У любых руках паперамі ёсць сэнс шантажаваць тут, у павеце. Ані Вільні, ані тым болей Варшаве не ў галаве павятовыя спрэчкі. Там ёсць важнейшы клопат, заўважыў Пуцята.
-	Гэта праўда, пагадзіўся Бурскі. Выглядае, што безкаралеўе можа зацягнуцца. А калі ўзнікнуць нейкія канфедэрацыі, то яшчэ лепш. Асабліва калі не ў Княстве.
-	Перакінецца, пане Сымоне, упэўнена сказаў падсудак. Трэба сачыць, каб не памыліцца за кім стаць.
-	Я згодны, сачыцьтрэба. Але не спяшацца на нейкі бок.
Сама па сабе палітыка Бурскага не вабіла. He бачыў ён там сваёй сцежкі, а крочыць па нейчаму следу, то ці знойдзеш што вартае? Пакарыстацца ўплывам, атрымаць заступніцтва, дзейнічаць, каб ты іх выкарыстаў, а не яны цябе, вось яго дзялянка.
-	Цікава, куды пойдуць Сапегі? Асабліва, калі кароль падтрымае тых, хто баламуціць супраць Сапегаў. Усё ж такі гэта не апошнія рады: Агінскія, Храптовічы, іншыя з імі.
-	Мяркуеце лепш трымацца Сапегаў? запытаў Бурскі.
-	He будзе ў тым памылкі, але яны грэбуюць малымі сіламі. 3 іншага боку зірнуўшы, хто абароніць прыхільнікаў
Сапегаў, калі дробная шляхта ды сярэдняя кінецца ў якую канфедэрацыю супраць іх?
-	Праўду кажаце, пане Касьян. У Вільні, Гародні яшчэ дапускаю, а ў такім вось павеце, пакуль тая выручка, пасякуць і з дымам пусцяць, хмыкнуў Бурскі. Дарэчы, дзе ў такім раскладзе апынецца наш Багдан!
Падсудак заклапочана пачухаў патыліцу, спадылба пазіраючы на кампаньёна. Даваў зразумець, як цяжка вызначыць месца іх маладога і рашучага ворага.
Загадка,-прамовіўён.-Маладыялёгкаідуцьзавоклічам свабоды. Можа з'явіцца са штандарам канфедэрацыі ў адной руцэ, а з нашьімі паперамі ў другой. I аблупіць нас як змагар і пераможца.
Размова ішла жарцікамі, але абодва дапускалі мажл івасць менавіта такога павароту падзей.
-	Ео ipso, тым самым, узняў палец Пуцята, нам дыктуецца спалучэнне шляхоў. Recta via, гэта значыць простай дарогай алынуцца ў той верагоднай канфедэрацыі, адначасна, per fus et nefas, усімі праўдамі і няпраўдамі, шукаць прыхільнасці супрацьлеглага боку.
Бурскі нават не раззлаваўся залаціну. Рагатнуў,узнімаючы келіх:
-	Маючы на ўвазе найперш наш уласны інтэрас!
Пуцята падтрымаў тост сустрэчным рухам.
Калі паны па абедзе развіталіся, служка ціха наблізіўся і шапнуў, што Васіль, цівун, вельмі просіцьхвілінку размовы з ланам. Бурскі сам выйшаў да Васіля. Разумеў, што нешта пільнае дало таму смеласць патурбаваць пана ў такі час.
-	Дык што ў цябе? запытаў, выслухаўшы васілёва прывітанне і перапросіны.
-	Я знайшоў Багдана, пане! у цыганскіх вачах цівуна гарэла прытоенае ўсведамленне трыумфу.
-	Дзе ён?! выгукнуў Бурскі і спахапіўся.
Махнуў Васілю ісці за ім. Васіль старанна прычыніў дззеры і наблізіўся да стала, за якім прысеў пан.
Каліцівунскончыўапавяданне,Бурскідоўгамаўчаў. Васіль цярпліва чакаў загадаў. Разуллеў, што пан разважае, як лепш парадзіць у новым становішчы. Бурскі сапраўды прыкідваў як лепш дзейнічаць, патаемна ці з розгаласам. Розгалас даваў пэўны выйгрыш, але каб не тое здарэнне з ахмістрыняй. Што рабіць з яе забойцам, нібы забойцам? Загіне пры затрыманні ці будзе перададзены належным уладам? У такім выпадку і ахмістрыня павінна знікнуць, на што гэты мямля Касьян не згодны. Спадзявацца на яго маўчанне, калі зрабіць насуперак яго меркаванню, было б рызыкоўна. Трэба браць хлапца жывым, непабітым. А што на кліноцкім абшары то не бяда. Ловім забойцу, гэта адно, а другое, слова я даваў Шарэвічу, а не, зжалься Божа, рэзідэнту нейкаму, які за яго застаўся.
-	Малайчына, Васіль! Пакліч Макара і чакайце мяне туг, загадаў Бурскі.
* * *
Алена перакладвала нешта ў сваім шыцці, калі з двара трывожна паклікалі:
-	Паненка, паненка, ідзіце сюды, калі ласка!
-	Што зноў здарылася?
3	ад'ездам пана Лявона раптам высветлілася, які ён незаменны. Штораз то Алену, то Алеся, не кажучы пра пана Рагозу, клікалі па справах, якія пры аканому нібыта і не ўзнікалі. Ля ганка жанчына выцірала фартухом твар ушчэнт захаканага хлопца.