Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Гданьскае, паправіў Халімон, у мяне гэткае ж. Можаш сабе пакінуць.
Аніводзін не пачуў, як у недалёкім ядлоўніку шчоўкнула цеціва лука, і з фуркатам смігнула страла, працінаючы горла Халімона. He паспеў падстрэлены асунуцца на зямлю, як другая страла ўпілася ў шыю Міхала, ускінуўшага галаву на смяротны харкаттаварыша. Гайдук паваліўся ўпоперак цела Багдана, ломячы аб зямлю дрэўца, аперанае цецяруковым пяром.
3-за высокага ядлоўцу, азіраючыся, выслізнуў барадаты чалавек у шкураной вопратцы поўсцю навонкі, і нагавіцах, запраўленых у высокія скураныя буркі, перавязаныя пад каленямі тонкімі раменьчыкамі. Нібы далёкі прашчур ажыў у спракаветнай пушчы і выйшаў з нетраў, каб умяшацца ў жыццё неразумных нашчадкаў. Лясны жыхар рашуча адкінуў цела гайдука, схіліўся над Багданам і пашукаў слабое біццё сэрца. Асцярожна, але лёгка падняў хлопца і таропка панёс у гушчар. Неўзабаве вярнуўся, забраў з пальцаў Міхала капшук і крэсіва, яшчэ раз агледзеўся і знік.
♦	* *
Васілёк, паслухмяны слуга, доўга бегаў, шукаючы, як было загадана, пана Алеся. Той, устрывожаны пачутым, пабег да рэзідэнта Яраслава Рагозы, і кінуў-рынуў стаў падганяць усім гуртам імчацца ў лес ратаваць Алену. Пан Рагоза злаваў, не разумеючы, чаму трэба кінуць маёнтак без дагляду і ехаць да леснічоўкі, і што там Алене пагражае. Нарэшце Алесь рашыўся і выклаўзбольшагатаямніцу. ГІакульзавіхаліся, пакульзбіраліся, прайшло досыць часу.
Ад'яжджаючы, даручылі спраўнаму дворнаму скочыць да суседзяў і паклікаць на дапамогу. Чорт ведае, што стукне ў галовы гэтым ваўкам. Рушылі, як коні здолеюць.
На паляне перад леснічоўкай ляжалі два распасцёртыя на зямлі целы і круціўся малады ваўчок, абнюхваючы крывавыя плямы. Перш, чым хто злажыўся да стрэлу, звер шуснуў у гушчар.
-	He страляйце, хлопцы, папярэдзіў пан Рагоза, пільна азіраючыся і несвядома мацаючы рукой шаблю. Больш небяспечнае звяр'ё павінна з'явіцца. Адвядзіце коней далей ды будзьце напагатове.
Разам з Алесем падыйшоў да забітых. Бровы рэзідэнта палезлі на лоб, калі ён убачыў абломак стралы, што тырчэў з горла гайдука. Другому страла прашыла шыю наскрозь.
-	Спраўны стралец, прызнаў пан Яраслаў, агледзеўшы абодвух забітых. Выпрастаўшыся, азірнуўся для парадку навокал, зірнуў у твар Алесю. Разумею, што Багдана між іх няма, але няма, бачыш, і Алены. Хто тут з кім біўся? Ды яшчэ стрэламі! Пакуль нічога не чапайма.
Незадаволена зірнуў на людзей, якія, ня ведаючы, што рабіць, сталі напагатове ля леснічоўкі.
-	Хлопцы, затаіцца! закамандаваў рэзідэнт. Давай, Марціне, агледзімся навокал.
Агляд паказаў няшмат. Нехта аднёс некага ў гушчар, паклаў на траву. Конь там стаяў. Каня павялі гушчаром, вывелі на бітую сцежку, з яе на мох, да балота. Сачыць далей не было сэнсу. След наўмысна заблытвалі, а на балоце яго зусім сатруць. Хто б гэта ні быў, ён не мог быць чалавекам Бурскага. Калі Бурскі пакідаў тут вартавых, то хутчэй за ўсё ля Багдана, альбо Алены, а можа каля абаіх. Павінны за імі вярнуцца. Можа тады што высветліцца.
He лягчэй было здагадацца, што тут адбылося, і людзям Бурскага, калі разам з фурманкай выехалі на паляну. Мала таго, што ляжалі забітыя двое спрытных хлапцоў, дык яшчэ і тое цела, мёртвае ці жывое, знікла. Гайдукі насцярожана азіраліся,
нарыхтаваўшы мушкеты. Хто-ніхто перахрысціўся вольнай ад зброі рукой. Васіль і яшчэ двое ступілі да леснічоўкі, але іх спыніў уладны вокліч.
-	Ані кроку, бо страляем!
-	А, сабачыя сыны, то вы ўжо тут! загарлаў Васіль, наліваючыся чырванню. Пачакайце, здзяру з вас скуру!
-	Чые мы дзеці, нашы маткі ведаюць, а вось да цябе не кожная сучка прызнаецца! насмешліва выгукнуў хлапечы голас.
Леснічоўка і бліжэйшыя кусты азваліся маладым бязлітасным рогатам.
-	А скуру драць цяжэй, чым пер'е, удакладнілі ад леснічоўкі.
Раз'юшаны цівун не стрываў знявагі і стрэліў у напрамку галасоў. У адказ замест стрэлаў даляцеў спакойны але цвёрды голас кліноцкага рэзідэнта.
-	Пан камендант, ты ж цівун! Бяры прыклад са сваіх арлоў ці там ваўкоў. Калі б мы былі такія нястрыманыя, як ацан, некалькі з вас ужо абмыліся б крывёю. Што вы тут шукаеце? Што рабілі тут гэтыя забітыя? Яны ж вашы?
-	Во! злосна крыкнуў Васіль, павярнуўшыся да сваіх. Ён яшчэ дапытваецца! Вы ж іх, пэўна, забілі.
На думку пана Яраслава, Васіль не хітрыў: занадта быў злосны. Відавочна, мёртвыя гайдукі былі для яго поўнай нечаканасцю.
-	Слухай, цівун! крыкнуў пан Рагоза. Набярыся цярплівасці, і давай разважым, што ды як. Я не сабраўся з табою ваяваць. Я, дарэчы, як і ты, тут не гаспадар. Паваяваць ласпеем. Ці так я кажу, хлопцы? Гэта я да вас, да крушнянскіх! узвысіў голас пан Яраслаў. Вы ж разумееце, што нашы пальцы на курках, а вы адкрытыя.
Васілёва грамада заварушылася, загаманіла. Становішча было ізноў незайздроснае. I каторы ўжо раз з гэтымі кліноцкімі!
Што там казаць! Запабеглі вы нас, загучалі галасы з крушнянскай каманды. He варта шалець, так мабыць, разумней.
Калі згода, кладзі, цівун, зброю і ідзі да забітых. Я выходжу без зброі, прапанаваў пан Яраслаў.
Абодва сыйшліся ля мёртвых гайдукоў і цівун утаропіўся ў стрэлы. Рэзкім рухам ірвануў адломак і здзіўлена ўскрыкнуў. Старанна апрацаванае, моцна і нават прыгожа прыплеценае да яловага дрэўца вастрыё было не жалезнае не медзянае, a касцяное.
Ну не думаеш жа ты, што мы нарабілі гэткіх стрэл, каб паляваць на вашых гайдукоў? сказаў пан Рагоза. Маем што лепшае. Ды і целы не пакідалі б, дрыгва ж недалёка.
Пан Яраслаў не заўважыў, як пры апошніх словах Васіль падазрона зыркнуў, але адразу супакоіўся і прамармытаў:
Хто ж іх? Чаму?
Вось і я не разумею, ані хто, ані чаму. I каго вы тут скралі, каго яны сцераглі? пан Рагоза паказаў на гайдукоў.
Як каго! Багдана, гайдука майго. Нешта круціш ты, рэзідэнт! Вы ж яго тут хавалі. He веру, што ты пра гэта не ведаў.
Цыганскія вочы Васіля дапытліва ўпіліся ўтвар кліноцкага рэзідэнта, але не знайшлі і знаку хвалявання ці разгубленасці.
Як сабе хочаш, абыякава паціснуў плячыма пан Рагоза, але я, сапраўды, не дасведчаны ў вашых дачыненнях з панам Шарэвічам. Мяне цікавіць, дзе панна Алена. Цераз хлопца паведаміла, што едзе сюды. Хто яе заспеў? А Багдана свайго маглі забраць па праву, з судзейскімі людзьмі, як належыць.
Васіль маўчаў, утаропіўшыся ў зямлю. Толькі бізун, што паляпваў па халяве, выдаваў яго непакой. Нязручна было прызнавацца гэтаму шляхцюку, што сам схапіў дзяўчыну на аркан. Рэзідэнттымчасампрацягваўтак, кабчулі гайдукі, боякні страляй, іх тут больш і яны спраўнейшыя за яго дворню.
Я тут нікога не хаваў, таму і бараніць не мусіў, Але вашай самаволі дапусціць не магу. Гэта ты здольны ўцяміць? Калі па-
ненцы якая крыўда здарыцца, як я пану Лявону ў вочы зірну? З'ехаць мушу, хоць мне тут добра і ехаць не маю куды.
Відаць апошняе, ды і спакойны тон рэзідэнта пачалі пераконваць Васіля, што яму кажуць праўду. Палічыў за лепшае зрабіць крок насустрач, бо таксама не хацеў страляніны.
-	Уцякла ад нас ваша Алена. Адзін такі да яе палез, то яна яго нажом, ды шуснула ў гушчар.
-	Даўно?
-	Ды не вельмі. Можа гадзіну якую. Але што рабіць? нечакана для сябе запытаў рады цівун,Значыць, і Багдана не вы забралі?
Ён ужо амаль паверыў Рагозу. Канчаткова пераканацца замінала неразуменне, хто ж тады пастраляў гайдукоў і навошта. ’
-	Багдана вашага я нават у твар не ведаю, запэўніў пан Яраслаў. А што рабіць, чорт яго ведае! Мы тут у аднолькавым становішчы. Давай раз'едземся мірна. Ты забярэш гэтых сваіх, кіўнуў пан Рагоза на целы гайдукоў. Мы пашукаем Алену. Вы яе, сустрэўшы, не затрымлівайце. Пану скажы, калі змаўчыце пра свайго нядошлага гвалтаўніка, я вэрхал падымаць не буду і з дзяўчынай справу палагоджу. Але памятайце, што пагражае за спробу гвалту над шляхцянкай. Тут вам не Мультаны і не Буджак. Што да таго Багдана, то як я яго не хаваў, то і страты не маю. Ці яго нейкі яцвяг, ці лясны дух знёс, мке да гэтага справы няма. Вам мы шкоды не зрабілі, а вашу нам даруем. Зусім па Боскіх запаветах.
Прамова разважнага рэзідэнта спадабалася васілёвым гайдукам. За няпоўны дзень ім ужо хапіла і прыгод, і крыві. Таямнічае забойства двух таварышаў гняло іх як нейкая чарадзейная кара. Гайдукі паспешліва заняліся сваімі смутнымі абавязкамі, а пан Яраслаў адыйшоўся да сваіх Неўзабаве глухі стук капытоў ды дудненне колаў па сасновых каранях дарогі парушылі лясную цішу. Крушнянскія везлі свайму пану чарговае сумнае паведамленне.
Вечарам пан Рагоза паклікаў Алеся і Алену да сябе і запатрабаваў тлумачэнняў.
-	Я не лезу ані ў сямейныя, ані ў маёмасныя таямніцы, але мне патрэбна ўсведамленне, што вакол дзеецца. Прынамсі да вяртання пана Лявона. Вы можаце мне не давяраць, гэта зразумела, але я заўсёды быў лаяльны да ўладальніцы маёнтка і яе аканома.
Алесь сядзеў чырвоны, саромеючыся зірнуць у вочы пану Яраславу, якога меў ці то за настаўніка ці то за значна старэйшага брата.
-	Ды не, пане Яраслаў, няма мовы пра недавер, горача запярэчыўён.Мы былі звязаны словам дзядзьку Лявону. Але як таямніца раскрылася, то трыманне таго слова ў дачыненнях з вамі, я лічу, будзе найменш непачцівасцю. Думаю і Алена з гэтым згодна. Праўда, яна парушыла забарону ездзіць адной да леснічоўкі, бо гэта ўсё ж падазрона...
Алена заружавелася, але задзірліва зірнула на мужчын. Крыху саромелася раскрыцця яе таямніцы і непазбежных наконт гэтага размоў.
-	Ну і што! А гэта нікому не ў клопат!
-	He кажы, дзяўчына. Клопат і сёння з-за гэтага ўзнік немалы, аспрэчыў Алесь,незадаволены яе лёгкадумнасцю.
Пан Яраслаў спыніў Алену, гатовую кінуцца ў спрэчку з братам.
-	Алесь праўду кажа, панна Алена. Апраўданне ваша ў тым, што ўсё добра скончылася. Можа якраз дзякуючы вашай неразважлівасці.
-	Што ж добрага!? роспачна запярэчыла Алена. Багдан жа прапаў!
Расказаўшы больш дакладна абставіны і прычыны з'яўлення Багдана ў леснічоўцы, Алесь і асабліва Алена чакалі ад пана Яраслава, як старэйшага векам і больш дасведчанага, нейкай рады. Алена ледзь стрымлівала сваю роспач. Пан Яраслаў быў настроены рашучым чынам:
-	Адно давайце дамовіллся: панна Алена не павінна пакідаць двара. У лес ані кроку! Таго ляснога васпанне не знайсці. На суцяшэнне скажу, што ніхто не стаў бы красці ллёртвае цела. Калі забраў, то жывога, бо хацеў ратаваць. 3 якімі б мэтамі ні было нам ён не вораг. А гэта хоць пакуль ніклая, але надзея. Мы з Алесем ды Марцінам палазім глыбей у лес. Але спадзяюся, што не мы знойдзем, а да нас азавуцца, калі палічаць патрэбным. Асабліва ўспомніўшы пра парушэнне забароны шаноўнай паненкай, закончыў пан Яраслаў, ізноў заганяючы Алену ў чырвань.