Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
* * ♦
Васіль быў нагэтулькі прыгнечаны няўдачай на парозе, здавалася, поўнай перамогі, што Бурскаму не павярнуўся язык зрабіць нейкі папрок. Урэшце, ён сам загадаў заставацца ля Багдана тым двум гайдукам, сам адаслаў Алену. Тут нават Макара вінаваціць не выпадала.
Недзе страціў панаванне над сабой і ўсёй сітуацыяй. Але ад усведамлення гэтага лягчэй не рабілася. Ён пазіраў на дужага, ваўкаватага мужчыну і думаў, а ці добра зрабіў, забраўшы яго з малдаўскага паселішча і выхаваўшы на паслухмянага паслугача. Ані сям'і, ані сяброў. Hi ён з панамі, ні з дворняй. "Але ці лепш было яму тады трапіць у чужыя рукі, а не ў мэе," падумаў Бурскі.
-	Дык раскажы, Васіль, усё парадкам, ад пачатку, ад таго, як мы разлучыліся. He спяшайся, час не позні.
Васіль другі раз, але ўжо дакладней, пераказаў падзеі і размовы, звязаныя з таямнічым знікненнем Багдана і смерцю яго вартавых.
-	Так! працяжна адазваўся Бурскі. Сапраўды загадка. Хто то мог быць? Як лічыш?
-	Можа ватага якая. Дзеля забавы.
Васіль добра ведаў звычкі лясных бадзяг. Разбойныя выбрыкі без дай прычыны былі нечым накшталт забавы ў рызыкоўным, кароткім і аднастайна-шэрым жыцці.
-	Але навошта ім параненага цягнуць?
-	Вось гэта зусім незразумела, пане. Хіба знаёмец надарыўся.
ЦяжкаўявіцьтакогазнаёмцаўБагдана,-Бурскізаўважыў, што гэтыя словы не спадабаліся былому цівуну.
Васіль паціснуў плячыма, пачухаў патыліцу.
-	Ну то не ведаю, пане. Але таму кліноцкаму рэзідэнту я ўсё ж паверыў. He падобна на іх. Хутчэй бы прымусілі нашых паддацца, але не забівалі б.
-	Разумна разважыў, Васіль, пахваліў Бурскі. I добра зрабіў, што не ўвязаўся ў бойку. Што да іншага, то віны тваёй тут няма. У гэткіх справах, не табе расказваць, сам ведаеш, па рознаму даводзіцца, раз зверху, раз знізу. Тым болей, ёсць і пэўныя карысці.
-	Ну, гэта вам, пане, меркаваць.
-	Восьяіпамяркую. Асённяідзіўжо,адпачні.Пахаваннем, перадай, хай Макар заапякуецца.
-	Слухаю, пане! пакланіўся Васіль і пайшоў.
Застаўшыся адзін, Бурскі задумаўся над новым раскладам сіл і асобаў распачатай ім гульні. Знікненне Багдана ўскладніла сітуацыю. Жывы і нават мёртвы, ён быў вельмі патрэбны. Лепш жывы. Віна Шарэвіча за перахоўванне забойцы Адэлі, само забойства былі козырамі пры наяўнасці Багдана. Пастараўшыся, можна было б падаць Шарэвіча нават як натхніцеля забойства. Напрыклад чуткамі пра "аморы" між ім ды ахмістрыняй. Чаму не? Стары? Дык жа якраз са старымі такое і здараецца. Але зараз гэта страчана і не варта тлуміць сабе галавы.
Ведаць бы, ці жывы... Паняволення ён мне не давядзе ані ў якім судзе. Праўда, і з забойствам тым суд нам не патрэбны. Так што ўсё зноў зводзіцца да папераў. Калі памёр, а ў паперы не зазірнуў, то сказаць нічога нікому не ллог. Няма небяспекі, пакуль ніхто не знойдзе. Дрэнна жыць ды чакаць: а раптам! Трэба шукаць. Ані воўк, ні мядзьведзь, успомнілася Бурскаму. A можа двуногі воўк знойдзе? Старанны, настойлівы...
Назаўтра Бурскі паклікаў да сябе Васіля і доўга з ім раіўся. Васіль быў адзіным, каму пан мог даверыць такую справу.
Знойдзеш не пашкадуеш! слакушаў ён цівуна. He цівуном станеш панам!
He верылася ў гэта Васілю, але нейкая салодкая надзея заскрабла глыбока ў душы. А што ты думаеш! Чым ён, Васіль Яцута, горшы хоць бы за гэтага пройду Чыжа? А таксама ж пан, фірцьж засмоктаны.
Аблазь усё яшчэ раз, тлумачыў Бурскі. Леснічоўку тую ж. Можа дзе будан які не заўважылі. He ў зямлю ж ён іх закапаў. Адсырэюць, панішчацца што яму з іх. У сухім недзе ляжаць. Мо' ў дупле якім. Пашукай. Нюхжа ў цябе воўчы!
Для Васіля гэта не было абразай.
Крок па кроку шныпарыў ён, разумна мяркуючы, што схованка павінна быць паблізу леснічоўкі, каб мець яе пад рукою хоць бы на выпадак уцёкаў. He навечна ж Багдан у ёй сяліўся: перачакаць ды ад'ехаць. Сам бы гэтак рабіў. Цівун прыкідваў магчымыя багданавы дзеянні, калі, стаміўшыся, ляжаў пад сасною і жмурыўся на сонца. Глядзеў уверх на чыстае, блакітнае неба між галінамі. Роўны ціхі пошум уласцівы сасновым барам закалыхваў, зачароўваў. Павекі апускаліся, вейкі зліпаліся, сон напалову з яваю апаноўваў разморанае цела.
I раптам нібы іголка кальнула недзе ў нетрах розуму! Штосьці мімалётна ўбачанае, але не ўсвядомленае абудзіла непакой, прыгадала аб сабе. Што ж гэта было? Дзе? Соннае ачмурэнне адляцела пад уплывам думкі, і Васіль убачыў над сабою тое, што пасеяла непакой. Проста ў напрамку на сонца высока ў густых галінахсасны віднелася шырокая рама.
Стайліна! Як гэта ён раней не заўважыў: рама шкілет падкура, памоста, што мацуецца пад борцю! Дошкі, відаць, даўно сатлелі, альбо іх пасцягвалі за непатрэбнасцю, а рама засталася.
Моцная старая сасна служыла старажытнейшаму рамяству-медазбору. Вершалінудрэва наўмыснаспілавалі, кабяно раздалося ўтаўшчыню, а галіны разрасталіся моцнымі і густымі. Затым выдзёўбалі ў сасне доўжню, адтуліну пядзі на тры ў вышыню і на паўтары далоні ўшыркі. Праз яе ўжо высякалі дупло, камору борці, дзе і сяліўся пчаліны рой. Доўжня шчыльна закрывалася, нібы коркам, тоўстай дошкай з адтулінай для пчол.
-	1 як мы на яе не натрапілі?падумаў Васіль. -Усё понізу глядзелі. А ці здагадаліся б, каб і згледзелі?
Як ганчак на звярыным следзе, ён адчуваў, што не памыляецца.
-	Тут■ Тутяны! Дзе ім яшчэ быць! I ўсухім і пад вокам! Як ён трызніў? "Hi воўк, ні мядзведзь не знойдзе!"дзікая нянавісць палыхнула ў душы цівуна пры ўспаміне апошніх словаў: "Hi вы, псы смярдзючыя".
"А вось зараз паглядзім!" нянавісць саступіла перад пачуццём трыумфу і самазахаплення. "Але гэта ўжо будзе мой набытак. Яшчэтрэба паглядзець, дзелячаготак непакоіцца пан Бурскі, ці варта яму ўсё аддаваць?!" Разважаючы сам з сабою, Васіль не марнаваў часу. Ад былой млявасці не засталося следу.
Адхапіў ад аркана пару кавалкаў, хутка змайстраваў просценькае, але моцнае лазіва. Пераступаючы між вострых дубовых калкоў, набітых пад сасною дзеля мядзьведзяў, падыйшоў да дрэва і прыладзіў лазіва да моцнага, амаль у абхват, ствала. Замацаваўшы ў ім ногі, абхапіў сасну і пачаў пядзя за пядзяю ўзнімацца да падкура.
Можа і пашэнціла б яму, калі б не быў так апанаваны думкамі, калі б дзейнічаў з халодным розумам. Але гарачка ўдачы, паспешлівасць зацямнілі ўвагу і ён не заўважыў тонкага шнурка, хутчэй ніткі з конскага воласу, які крануў плечуком. Выскачыла недзе нейкая зашчапка, і велізарная калодасамабітка вагой у некалькі пудоў, замацаваная на тоўстай вяроўцы, рушыла, апісваючы дугу вакол пункту падвесу і з усяго імпэту ляснула ў няпрошанага госця. Цівун бачыў гэтае пужала на мядзьведзяў яшчэ з зямлі. Заўважыў, што вісіць збоку, а не пры ствале, як належыць. Бо мядзведзь, наткнуўшыся на самабітку, адпіхвае яе лапай і чым мацней, тым цяжэй яна яго б'е, аж пакуль не скіне на вострыя калы, альбо не змусіць адступіцца адласунку.
Чалавек не мядзьведзь, яму меней трэба. Калода грукнула ў правы плячук, прыбіла руку да ствала. Хруснула костка перадплечча, аглушаны болем цівун адзаліўся ад ствала і
паляцеў уніз галавою. Лазіва, замацаванае за ногі, чапляючыся за наросты кары, не магло ўтрымаць цяжару цела, што неслася насустрач пагібелі.
Перад сконам цівуну явіўся злы анёл, а мо' гэта быў сам д'ябал з доўгай мордай. Глянуўшы на Васіля, страшыдла зарагатала дзікім рогатам, ашчэрыўшы велізарныя жоўтыя зубы. Гэта было апошнім зямным уражаннем цівуна Яцуты. Над ім іржаў яго конь.
Дзякуючы каню і знайшоў цела Алесь. Ён не быў тут ад сутычкі з крушнянскімі. Непрыемны ўспамін сагнаў добры настрой, захацелася хутчэй пакінуць гэту мясціну. Раптам ягоны конь устрапянуўся, застрыг вушамі і ціха заіржаў. Нечакана ў адказ пачулася іржанне, нейкае трывожнае, ці тс радаснае, калі можна такое казаць пра каня. Ён быў недзе блізка. Алесь павярнуўутой бок. Заўважыўшы вершніка, асядланы конь ізноў заіржаў і памкнуўся насустрач.
-	Дзе ж гаспадар? азірнуўся Алесь.
Нешта падказвала, што коньтут даўно, бо павыскубаўтраву наколькі дазваляла прывязка. Алесь ціха гукнуў, але ніхто не азваўся. Хлопец саскочыў з сядла і наблізіўся. Моцны пастронак ад сядла слаўся па зямлі і быў недзе замацаваны. Павёўшы позіркам дзе, Алесь скамянеў.
-	Бач ты! выдыхнуў ён.
Праз поўгадзіны галопу Алесь расказаў пра страшнае адкрыццё пану Рагозу, а неўзабаве абодва конна імчалі ў лес. Пан Яраслаў, згледзеўшы цела цівуна, здрыгануўся, перахрысціўся і прамовіў:
-	Даруй Божа яго правіны. Ворагу такой смерці не зычу.
Саскочыў з каня, абыйшоў сасну. Прыглядаючыся да слядоў, павярнуўся да Алеся.
-	He будзем яго рушаць. А вось што ён шукаў, трэба даведацца, Рагоза задраў галаву і запытаўся: здолееш залезці? Хіба пчол там няма?
-	3 мінулага лета не занялі. А залезці змагу.
-	Толькі асцярожна, Алесь. Сам бачыш. Давай, браце, так. Дзе твой аркан?
Ад наезду арканы вельллі палюбілі ў кліноцкім двары, нават малыя жэўжыкі ганяліся з нечым падобным за сабакамі. Алесь таксама заўсёды меў аркан пры сядле.
-	Бачыш вунь тую галіну, вышэй падкура? паказаў пан Яраслаў. Трэба цераз яе перакінуць, глядзі, каб не заблыталася.
Дзве спробы не ўдаліся, за трэцяй аркан павіс двума канцамі да зямлі. Алесь абвязаўся падпахі, другі канец аркана замацавалі да сядла. Пан Яраслаў узяў каня пад цуглі і паволі павёў ад сасны з борцю. Алесь, пакручваючыся, узнімаўся ўгару, адхіляючы галіны, што заміналі, і неўзабаве вісеў нагамі упоравень з падкурам, маючы пад сабою надзейны сук, на які абапіралася адна з бэлек. Стаў на яго і, перасоўваючы аркан, пасгупова набліжаўся да падкура. Рэзідэнт не спускаў з хлопца вачэй. Калі Алесь апынуўся на падкуры, загадаў:
-	Трымайся, а я замацую гэты канец. Конь грунт ненадзейны! Рагоза адвязаў аркан і замацаваў за бліжэйшае дрэвэ, пакінуўшы слабіну, каб Алесь мог рухацца. Цяпер, нават страціўшы апору, ён не мог зваліцца на страшныя калкі ўнізе.
-	Слухай, Алесь, рабі ўсё так, каб не пакінуць следу, папярэдзіў ён хлопца. He крышы кары, не адшчапі якой трэскі. Пасля нас сюды абавязкова заявяцца.
-	Пастараюся, пане Яраслаў. Разумею.
Алесь асцярожна падважыў нажом шырокую дубовую дошку, "снет", прымацаваную да ствала з дапа.могай драўляных пальцаў. Паклаў яе побач на раму. Пад гэтай дошкай ладны дубовы брусок са скошанымі бакамі "доўжань", што нібы корак закрываў адтуліну борці, выняўся без вялікага клопату.