Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Каб толькі не запозна, пане пасол. Колькі таго часу да элекцыі, падкрэсліў гетман.
-	Падзяляю вашу трывогу, прачікчёна прамовіў Паліньяк.
Затрымка з прыбыццём фрачцузскага прэтэндэнта вельмі раздражняла Сапегу. Пра што той думае? Спадзяецца, што за яго ўсё зробяць і будуць прыніжана чакаць з'яўлення Яго Вялікасці? А тут цягнуць у розныя бакі і не ведаеш, ці варта трымацца таго неразваротлівага фрачцуза!
-	Яму трэба быць тут на момант элекцыі, настойліва даводзіў гетман. Наша шляхта, як дзеці, альбо, дакладней, як жаўнерская грамада. Ссячыце на іх вачах чехлямяжага татарына, вас акрыкнуць героем і пойдуць за вамі, як пыляняты за квахтухай. А каб вы, прыкладам, у дыпламатыі загналі ў казіны рог самога Мазарыні ці Рышэлье, яны і галавы ў ваш бок не павернуць.
Паліньяк весела зарагатаў, не зважаючы на ранг пасла і свой сан. Уявіў сабе твары абодвух кардыналаў, пераможаных ім у дыпламатыі. Жартаўнікі гэтыя ліцьвіны, але і пачуваешся з імі неяк свабодна!
-	Князю трэба з'явіцца ў бляску рыцарскай славы, як то зрабіў у свой час Сабескі, працягваў гетман, баючыся французскай самаўпэўненасці. Калі не ў самой Польшчы, то недзе на
памежжы. А не то пыляняты пойдуць за бліжэйшылл пеўнем. Бо певень, як ведаеце, пачаў кукарэкаць.
Паліньяку спадабалася трапнае параўнанне саксонскага курфюрста з пеўнем. Даходзілі пакуль яшчэ невыразныя чуткі, што блізкі сусед пачынае ўважліва прыглядацца да вольнага трону.
-	Маеце рацыю, пане гетман. Таму і прашу вашага садзеяння.
Гетман адказаў стрымана але рашуча:
-	Я палітык, пане пасол. Безнадзейную партыю няхай падтрымліваюць грэчкасеі, ім урэшце ўсё адно, а гетману ёсць што страчваць. Трон зойме рашучы і ад яго будзе залежаць мой лёс, ды і маіх прыхільнікаў. Баюся, стаўленне да справы князя Канці можа каштаваць яму кароны.
♦ » ♦
Дні сплывалі за днямі. Застаючыся адзін, Багдан дзівіўся, якія прыгоды зваліліся на яго галаву. А ўсё нібы ад дробязі: пайшоў паляваць на "ваўкоў", а сам ледзь не стаў стрыжаным, як у той прымаўцы. Думаў пра Алену, дзе яна зараз, што робіць. Іншым разам спрабаваў уявіць, як тут у гэтай хаціне зімою, калі лес занесены снегам, а знадворку мароз. Ці змог бы, як Янка, адзін? Аднойчы запытаўся пра гэта.
-	А чаму не? адказаў Янка. Кожны, мабыць, змог бы. Хіба ж я адзін гэткі? Па пушчах розныя людзі ходзяць. Клікалі і мяне адчайныя хлопцы да сваіх ватагаў, але я кожным разам адмаўляўся. Яны ж таксама неяк даюць сабе рады. Толькі іхні занятак не па мне. Думаю, Богам мне вызначана такое жыццё. Хоць і ў мяне, лічу, права на помсту ёсць. Двор мой дымам пайшоў, дзеткі з жонкай загінулі. Панская сям'я таксама. Следу па маёнтку тым не засталося... 3 тае пары агнём мяне пячэ, як бачу панскія звадкі. Усё гэтай шляхце не жывецца, усё ёй мала I Дурнейшага народу са свечкай шукаць.
-	Дык вы з дваровых будзеце?
-	Былы дваровы, падкрэсліў Янка голасам. Пана свайго не шкадую, шчыра прызнаюся. He магу яму нават мёртваму дараваць, як ён сына майго паслаў на згубу, замест свайго пляменніка. Малады хлопец загарэўся да ваячкі і прапаў. Вочы меўслабаватыя, можа гэта падвяло. Хтояго ведае. Я помсту Богу пакінуў, але служыць такому вылюдку ўжо не мог. Бог пакараў яго рукамі такіх жа нелюдзей, заадно і нам, дворні, дасталося. Так адзін на свеце застаўся.
-	Вось і я нечага такога баяўся. Таму папярэдзіў тых, на каго наехаць сабраліся.
-	Добра ты зрабіў, Багдане, па людску. Богтабе залічыць, будзь пэўны.
Багдан міжволі ўсміхнуўся. Янка казаў так упэўнена, нібы ўзгодніў сваю думку з самім панам Богам.
-	Я табе скажу, хлопча, у злачынства заўсёды ёсць нейкія сведкі. Заўсёды хтось бачыць ці чуе. Калі не чалавек, то звер які. А калі ўжо ніхто, то Бог бачыць.
-	Але ж Бога не спытаеш.
-	Бог сам знак падасць і кару вызначыць, упэўнена прамовіў Лесавік.
-	А што з тымі нападнікамі сталася?
-	А хто іх ведае. Гіакуль я сваіх не пахаваў, ды не сыйшоў, то нічога ім не было. Пасля чуў нібы ўцяклі, ці з'ехалі.
-	А што ж за фамілія? Ці то зграя якая? запытаўся Багдан.
-	He. Адзін род, Чыжы. Чыж іх прозвішча.
-	Чыж? Ёсць і паблізу такое.
-	Ну іх жа не адзін, гэтых Чыжоў. Прозвішча простае, пэўна шмат людзей зтакім. He абавязкова радня.
-	Можа быць і так.
Пасля чарговага агляду багданавых ран Янка раптам запытаўся:
-	А ці не пара табе крыху патэпаць? Разлёгся, як бычок на траўцы.
-	Няўжо можна? Багдан даўно чакаў гэтага дазволу, але прывычка слухацца старога стрымлівала і не дазваляла настойваць.
-	Калі ж ты такі паслухмяны хворы, што ўсё гоіцца, не ў крыўду кажучы, як на тым сабаку. Малайчына.
-	Гэта лекар малайчына, а не хворы!
-	Ну не самому ж мне сябе хваліць, сказаў Янка і нечакана дадаў: Пара і тую дзяўчыну адведаць. Пэўна ж непакоіцца.
Багдан злёгку зачырванеўся і сказаў проста, як свайму:
-	Залежыць мне на ёй, дзядзька, вельмі залежыць.
-	To давай і выправімся. Чаўном заедзем на другі край лесу, далей ад крушнянскіх. А там пешкі падкрадземся поцемкамі. Ну і назад гэтак жа. Гэта толькі дзеля той дзяўчыны паслабленне. Дужа яна за цябе перажывала. Сам бачыў і табе зайздросціў, хоць і стары ўжо, засмяяўся Янка.
♦ * *
-	Які добры човен! Ды прыгожы! Багдан не мог нахваліцца, калі яны размясціліся ў асінавай доўбанцы.
Настрой у яго быў прыўзняты. Усё здавалася новым і вясёлым. Дыхалася лёгка, ішлося борзда.
-	Ён і на хаду лёгкі, хутка пераканаешся, сказаў Янка, заграбаючы ранішнюю тонь, пакрытую дробнымі бурбалкамі. Гэта я не сам рабіў. Я толькі калоду падрыхтаваў, збольшага сякерай паабчэсваў, астатняе іншы чалавек, майстра.
Даводзілася бачыць і веславаць на доўбанках, але ж у гэтага во як бакі раздадзены, сядзець зручна і ўстойлівы дай Божа. Зручная прылада.
Гэтаадспосабу.Тыяпроставыдзёўбваюць.Выстругваюць, як калода дазваляе, і ўсё. А лепей іначай. Выдзеўбеш нутро, на сталюгах пастаў, налівай вады, а знізу агонь раскладзі. Але невялікі, каб усю калоду грэць, а не абсмольваць. Яна
і распусціцца нібы тая пупышка на сонцы. Астатняе ўжо ад здольнасці: выгладзіць, абстругаць. Звонку можна агнём пасмаліць, эле зноў жа не спальваючы, а на чорны бляск.
-	He чуў пра такое. Буду ведаць можа спатрэбіцца.
-	За плячыма не насіць, пагадзіўся Янка.
Роўна працуючы вёсламі, гналі судзенца ўверх супраць плыні, трымаючыся берага. I дзеля лягчэйшага ходу, і каб быць менш заўважнымі, хоць на гэтым адрэзку ракі нечаканая сустрэча была малаверагоднай, тым больш такою ранняй парою. Добра змарыўшыся, зрабілі прыпынак, папалуднавалі, падрамалі ў прыемнай засені. Потым плылі ізноў. Праз нейкі час Янка скіраваў човен у невялічкую рэчку і, стаўшы ў рост, пачаў адпіхвацца вяслом ад неглыбокага дна. Рэчка паступова звужалася і болыіі нагадэала ручай з чыстай, але імклівай плынню.
-	Ну вось і прыехалі! Далей няма сэнсу высільвацца. Лягчэй берагам прайсці. Ты глянь якіх пару галін, карабель наш прыхаваць, а я пакуль яго аслабаню ды прыстрою, каб не кідаўся ў вочы каму зайздроснаму.
Скончылі працу, калі наблізіўся вечар. Яшчэ раз падсілкаваліся, і Янка сказаў:
-	Два дні табе хопіць? Больш не раю. I дзеля ран тваіх, і дзеля бяспекі. Праз два дні будзь тут.
-	А вьі дзядзька?
-	А што я? Зброя са мною, крэсіва ў кішэні. Трэба мне гэты куток лесу агледзець. Даўно тут не быў. A то раптам кароль прыедзе! зарагатаў Янка.
-	He прыедзе. Прынамсі ў бліжэйшы час. Стары мабыць райскія гаі аглядае, калі грахі дазволілі, а новага яшчэ не хутка зыберуць.
-	Тылл болей трэба сачыць. На дабро без гаспадара кожны можа паквапіцца.
Багдан і зараз не ллог зразуллець, дзе Янка жартуе, дзе кажа сур'ёзна пра свой лясны дагляд. Можа звыкся са сваёй "пасадай" як з сапраўднай. Жыў з лесу таму і для лесу.
Багдан кінуў за плечы невялікі клунак з ежай і кароткай бякешай з заечых скурак, паправіў нож на поясе і пакрочыў. Аж да ўзлеску, патлумачыў Янка, трэба трымацца ручая, а там сцяжынай выйдзецца акурат наўпрост двара. Дарогаю падумаецца, як і да якой будыніны скрадацца, куды пастукаць. Галоўнае, што ён нарэшце здаровы, рукі-ногі маюць сілу, што хутка пабачыць Алену. Здаецца, не тыдні прайшлі, а гады ад апошняга, такога страшнага развітання.
* * *
Прываліўшыся да сцяны, Багдан выкрасаў агню, раздзьмухаў губку і наблізіўся да знаёмага вакна. Ціхенька пастукаў, як колішнім разам, тры разы па тры. Калі за шыбамі мільгануланевыразнаяпостаць.пачаўмоцнадзьмухацьначырвонае вочка, трымаючы губку перадтварам. Яго, відаць, пазналі ці здагадаліся, бо ціха бразнулі ў шыбу. Багдан скіраваўся да тыльных дзвярэй.
-	Заходзь, лесавік, шэптам павітаў пан Лявон. -Ідзі ў мой пакойчык, толькі ціха.
Багдан вобмацкам дабраўся да дзвярэй і стаў пасярод пакоя, чакаючы пакуль пан Лявон зачыніць. Вярнуўся той амаль нячутна.
-	Добра ты прыдумаў з губкай. He гэтулькі ўпазнаў, як здагадаўся. He тушы, зараз запалім свечку.
Пан Лявон завесіў вакно і запаліў невялікі агарак.
-	Дай жа на цябе глянуць, хлопча! абхапіў ён Багдана за плечы. Ну, што з табою? Як маешся? Як дабраўся? засыпаў ён хлопца пытаннямі.
-	Ды ўсё добра, супакоіў яго Багдан. А ў вас як? Як з'ездзілі?
-	I ў нас, дзякаваць Богу, усё добра і ўсе здаровыя.
-	А як Алена, Алесь?
-	Нічога, нічога. Алена сумуе толькі, непакоіцца. Ну а ты сапраўдны лесавік, кіўнуў Шарэвіч на шапку і бекешу Багдана.
Распранайся, сядай. He галодны? і тут жа спахапіўся. Чаму гэта я пытаюся! Пэўна ж галодны.
Багдан адмоўна пакруціў галавою.
-	Нетурбуйцеся. Я праўда не галодны,-павагаўсяхвілінку. А ці нельга Алену пабачыць?
-	Чаму ж нелыа? адказаў пан Лявон. Зараз паклічу! Пэўна яшчэ не спіць. Усё з Параскай на нейкага бубновага караля варажылі, -хітра ўсміхнуўся ён, выходзячы.
Праз хвіліну вярнуўся.
-Зараз прыйдзе, апранецца толькі.
Багдан спрабаваў уявіць, як выпадзе іх сустрэча, як належыць сябе паводзіць, калі тут пан Лявон, але дзяўчына паламала ўсе яго прыдумкі. Згледзеўшы Багдана, яна знерухомела, затым кінулася да хлопца, абхапіла яго за шыю і зайшлася нястрыманым плачам. He верылася ёй, што бачыць жывога і здаровага.
-	Ну што ты, што ты, Аленка, ціха прыгаворваў Багдан, асцярожна пагладжваючы яе па дрыжачых плячах, супакойся, жывы я, здаровы. Усё добра.
Але ўгаворы мала дапамагалі. Усю трывогу за жыццё любага, увесь непакой і тугу гэтулькіх дзён невядомасці выплаквала Алена. Страшным прывідам паўсталі перад вачамі гадзіны палону і здзеклівая ветлівасць Бурскага, пэўнага сваёй перамогі. Адчула, кім стаў для яе Багдан.