Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Ён і сам бы так вырашыў, але ж не ведаў пра рушанне. Багдан быў удзячны пану Лявону за пачутую на Сойме вестку, так для яго прыдатную. А Шарэвіч прадугледзеў і далейшае.
-	Паедзеш пад покрывам кочы. Так старайся, мабыць, аж да Слоніма. Заезды ды корчмыабмінай, лепшуякіхсмалакураў спыняйся. Але ты лесавік, вучыць не варта, засмяяўся пан Лявон.-Каня знойдзем, зброютаксама, не з касцянымі стрэламі паедзеш.
Багдан зарагатаў, не гледзячы на сур'ёзнасць хвіліны.
-	Я ж не Янка-Лесавік: з лука так не патраплю. Але вы ўсё абдумалі, мне толькі пагадзіцца ды ехаць.
* ♦ *
Нечаканая перашкода ўзнікла, калі пра ўсё даведалася Алена. Насуперак усім довадам яна не згаджалася выпраўляць Багдана не тое што ў Берасце, але нават у лес. Жудаснае відовішча параненага Багдана ў руках гайдуцкай зграі ўсплыло ў яе памяці і аніяк не адступала. Тлумачэнні і дакоры пана Лявона не даходзілі свядомасці. Калі дзяўчына ўбачыла, што ані Шарэвіч ані Багдан не прымаюць яе хісткіх пярэчанняў, яна ў адчаі абхапіла хлопца за шыю і залілася такім плачам, нібы той ужо быў нябожчыкам. Усе спробы суцішыць яе не давалі аніякіх вынікаў. Багдан стаяў разгублены і не пазнаваў дзяўчыны, што хвалілася пісталетамі і смелай бабуляй.
-	Кхэ! разгублена выдыхнуў пан Лявон, напамінаючы пра сваю прысутнасць.
Па ўсім выглядала, што ён тут не на месцы, але ж і пайсці не выпадала. Багдан не больш за яго ведаў як даць рады гэтай роспачы.
-	Даруйце, пан Лявон. Бачыце, як яна...
-	Ды ўжо ж, бачу. Галосіць, не раўнуючы як па нарачоным, набурмушоны апякун можа ўпершыню не ведаў, як падступіцца да пляменніцы. Змовіны вам рабіць, ці што, на суцяшэнне? пан Лявон паспрабаваў за жартам схаваць сваё ўзрушэнне.
Нечакана для ўсіх, а найперш для самога сябе, Багдан асцярожна, але рашуча, вызваліўся з абдымкаў і ўкленчыў перад Шарэвічам.
-	Даруйце, пан Лявон, што лаўлю на слове. He ў маім становішчы гэта прасіць і гэта даруйце. Дайце згоду на заручыны, калі панна Алена згодзіцца.
На момант усе трое анямелі. Шарэвіч не чакаў такога наступства свайго лагоднага жарту. Алена ў сваім адчаі не думала ні пра якія заручыны, а Багдан збянтэжыўся ад уласнай смеласці, бо сапраўды, не выпадала звязваць дзяўчыну сло-
вам, калі туляешся з абвінавачаннем у забойстве, не маючы магчымасці абараніцца.
Шарэвіч управіўся з хваляваннем першы. Новыя абставіны былі не зручней папярэдніх, але права звычаю наказвала адпаведныя дзеянні. Прынамсі, ясна, што ён, апякун, павінен рабіць.
-	Бачу, абблыталі вы адно аднаго безвыходна, ён памаўчаў, прыкідваючы, ці не сказаў чаго неадпаведнага, удакладніў: Адно выйсце ёсць, але ўсё павінна быць, як належыць, хоцьумовы для такой справы не найлепшыя. Сведка ў нас павінен быць, няхай сабе і адзін. Пайду паклічу.
Калі Шарэвіч выйшаў, Багдан запытальна зірнуў Алене ў вочы.
-	Даруй, васпанна, што не так, як належыць па звычаю. He сам я вінен, а сэрца майго рух. Перш чым запытаць, само вырвалася!
-	1 добра, што вырвалася, усміхнулася Алена скрозь слёзы.
-	Дык згодна?
-	Згодна! А што да звычаю, то Бурскі нас сасватаў таксама не па звычаю.
Да Алены вяртаўся спакой і смяшлівы гумар. Яна падала руку Багдану. Той апусціўся на калена і крануў яе вуснамі.
ПанЛявонвярнуўсязАлесеміпанамЯраславам.Заручыць сірату без ведама старэйшага брата было б парушэннем традыцый, а ў надзейнасці слова Рагозы ніхто з прысутных не сумняваўся, Шарэвіч паважна, як і належала праўнаму апекуну, паведаміў старэйшаму брату, што шляхціц Багдан Хмялеўскі просіць рукі яго сястры Алены з дому Лужэцкіх. Ці мае ён што супраць заручын, ці згодны?
-	А хто ж ад такога швагра адмовіцца? Алесь не стрымаўся, каб не пажартаваць. Ды і плаксу хіба хто іншы возьме? Шанцуе дзеўцы. Згодны, пане Шарэвіч! апамятаўся хлопец.
Пан Шарэвіч не траціў павагі і не даў збіць сябе з урачыстага тону. Лічыў патрэбным абгаварыць пэўныя асаблівасці нязвыклых заручын.
-	Мушу папярэдзіць, вашмосьць, звярнуўся ён да Багдана, вялікага пасагу за ёй даць не магу.
Багдан адказаў без хвілі роздуму:
-	Няма тут святара, няма маёй радні, але няма для мяне свяцейшай гадзіны. Кажу вам, што няма шчаслівейшага за мяне чалавека. Што мне пасаг, калі панна Алена аддае мне сваё cap­ita ! Я казаў ёй аднойчы, што пасаг яе найвялікшы заўсёды пры ёй. Усё зраблю, каб не зазнала яна ні гора ні галечы!
Пан Лявон павярнуўся да Алены.
-	А ці згодная ты, Алена? Вяселля, сама разумееш, пачакаць давядзецца.
-	Даю сваю згоду і чакаць буду, колькі спатрэбіцца. Абяцаю перад Богам і вамі, прысутнымі, урачыста прамовіла дзяўчына.
Пасля такога гарачага вызнання, пан Лявон палічыў залішне працягваць якія іншыя высвятленні. Наблізіўся да Алены і Багдана, узяў іх рукі і злучыў, прамовіўшы голасам шчаслівага бацькі:
-	Бласлаўляю вас, дзеці! Прыйдзе час, павядзем вас пад вянец.
Нарачоныя пацалавалі руку пану Лявону.
-	Азараз, дзяўчына, ідзі і думай пра гэта. Лепшага выйсця, павер, лакуль няма. А нас яшчэ справы чакаюць, бо поцемкамі трэба выбрацца.
* * *
Калі Багдан з'явіўся на вызначаным месцы, падалося, што Янка-Лесавік і не пакідаў яго ад трох дзён.
-	Вось і я! Добры дзень, дзядзька Янка! весела гукнуў Багдан.
-	Здароў будзь, хлопча. Чакаю цябе, падыйшоў бліжэй, зірнуў на каня, зразумеў. Куды зараз?
-	Да Берасця-
-	Бацька?
-	He толькі. Мушу з'ехаць на пэўны час, каб добрым людзям бяды не наклікаць, сказаў Багдан са смуткам.
Янка кіўнуў на знак разумення.
-	Усё ад тых самых?
-	Ага. Тое-сёе даведаўся. Нельга тут заставацца. Але і з вамі развітвацца не хочацца, уздыхнуў Багдан.
-	А мне думаеш лягчэй? запытаўся Янка. Але ты малады, тваё жыццё там, а не ў лесе.
-	А можа паехалі б разам?
Янка горка ўсміхнуўся. He дзівіўся запрашэнню, ведаў, што яно ад шчырага сэрца. Але ў адрозненне ад Багдана стзры ведаў, як не на месцы будзе Янка-Лесавік там, куды яго клічуць. Тут, у лесе яны роўня, Янка нават мае выразную перавагу. А там, між людзей, гэты шчыры і добры хлопец можа сам адчуць, што лясное сяброўства з былым палясоўшчыкам дакучае яму, робіцца путамі. Слугой быць не прапануе з пашаны, а таварышам прызнаць не дазволяць шляхоцкае паходжанне і атачэнне.
-	А на каго я гаспадарку пакіну? нявесела пажартаваў Янка. А раптам новы кароль на паляванне прыедзе. Хто яму такавішчы пакажа, выпасы, логавішчы? Га?
Багдан усміхнуўся, падтрымліваючы жарт. Ён ужо ведаў звычку лесавіка хаваць за жартам маркотныя думкі адзінокага жыцця.
-	Лепш мне, Багдане, ля свайго вогнішча грэцца, чым на чужой печы. Табе самому некуды галаву прыхіліць, а тут яшчэ стары на карку. Помні, тут я вольны. Едзь, не шкадуй. Ведай: у кожнай бядзе тут маеш схованку і дапамогу. А гэта прымі, каб лепш паміналася.
Янка дастаў з кішэні нешта на раменным матузку. Упрыгожаны глыбокай разьбою крыж быў выразаны з ласінага рога. Багдан надзеў раменьчык цераз галаву і старанна схаваў падарунак на грудзях.
-	Дзякуй, дзядзька Янка! -узрушана сказаў Багдан і абняў старога.
-	А што гэта ты каня так наладаваў? Янка наўмысна перавёў размову на іншае.
-	Гэта мне ў дарогу і вам падарункі, Багдан зняў з каня вялікі пакунак. Вам ад усіх нашых, ну і ад мяне, бо ведаеце, дзядзька, заручыўся я з Аленаю. Віншуйце.
-	Віншую з радасцю. Яна мне тады падалася вартаю добрага хлопца, хоць бачыў яе нядоўга. А гэта ж навошта? Янка глядзеў на гульдынку, што падаў яму Багдан.
-	Гэта вам ад пана Лявона, аканома кліноцкага. Перадаць казаў, як трэба што, заўсёды ад яго дапамогу мецьмеце. А гэта во ад мяне.
Багдан падаў скураны мяшэчак, поўны сталёвых джалаў для стрэл.
-	Вось дагадзіў старому! Вось дагадзіў! радасна ўскрыкваў Янка, перабіраючы добра навостраныя, ладныя вырабы кліноцкага каваля, адкляпаныя за цэлы дзень стараннай працы. Багдан быў задаволены, што не памыліўся з выбарам падарунка.
-	Ці не занадта ўжо тае падзякі? сарамліва ўсміхнуўся Янка.
-	He занадта, запярэчыў Багдан. Тут во порах і кулі, шроту крыху. He заўжды стрэламі абыйдзешся, хоць бы з тымі ваўкамі.
-	Гэта праўда! Дзякуй, Багдане, дзякуй!
-	Ну а тут ласункі ды тое-сёе з адзежы. Алена непакоілася ці да твару будзе, засмяяўся Багдан.
Услед за ім засмяяўся Янка, але смех яго гучаў нязвыкла. Узрушылі яго знакі ўвагі і шчырай удзячнасці незнаёмых людзей.
Удваіх вызвалілі човен, перанеслі ўяго пакункі, расклалі і сталі побач на беразе. Пара было развітвацца.
-	Хоць бы каня майго ўзяў! Янка запытальна зірнуў на Багдана.
Абодва падсвядома адцягвалі хвіліну канчатковага расстання. Багдана не вабіла дарога ў невядомасць, а Янка думаў, як вернецца ў сваю апусцелую хаціну, дзе на кожнае яго слова будзе адгукацца толькі ўласнае. Цяжка будзе пазбыцца ўспамінаў пра гэты кароткі адрэзак часу, асветлены прысутнасцю маладога, добрага, такога свойскага хлапца.
-	Каня, дарэчы, можаце на зіму ў Клінок аддаць. А на весну забярэце. Ну што ж, пара нам абодвум...
Багдан абняў старога і моцна пацалаваў.
-	Бывайце здаровы, дзядзька!
-	Бывай,хлопча! Хай бароняцьцябе Маці Вострабрамская ды Жыровіцкая!
Янка прыціснуў хлопца да грудзей і мякка штурхнуў да каня.
КАНЕЦ ПЕРШАЙ КНІГІ
СЛОЎНІК
новы ПАН
Пасэсыйны -уладальнік пасэсіі (нерухомай маёмасці)
Дзяржаўца арандатар
Ахмістрыня загадвала гаспадаркай у доме пана.
Падсудак памочнік суддзі. Земскі падсудак меў права рашаючага голасу, а падчас адкрыцця актавых кніг (выдачы выпісак і копій дакументаў) разам з пісарам быў галоўнай асобай у судзе.
Безкаралеўе перыяд між смерцю караля і абраннем наступніка.
Таварыш ваяр шляхоцкага стану.
Гайдук-дваровы казак, ахоўнік і паслугач.
Цівун памочнік дзяржаўцы ці аканома па нагляду за працай сялян у маёнтках.
Гульдынка паляўнічая стрэльба.
Супонь рэмень, які сцягвае хамут.
Рымар майстар па збруі, сёдлам і да т. п.
Стаенны чалавек, які даглядае коней
Тынф, тымф срэбная манета, бітая ад 60-х год XVII ст.
Афэкт моцнае пачуццё
Канюшы ганаровы тытул без вызначаных абавязкаў {paHeft адказваў за вялікакняскія табуны і стайні).
Харугва -самастойная вайсковая адзінка кавалерыі.
Ротмістр камандзір пешай альбо коннай роты.
Буджак паўднёвая частка Бесарабіі, нізіннаяраўніна.
Дзікае Поле незаселены паўднёвы стэп Украіны ў часы татарскіх наездаў.
Дваранін назва шляхціца, які служыў пры двары вялікага князя, ахоўваў межы і да т. п.