• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз  Юры Гардзееў

    Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз

    Юры Гардзееў

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 67с.
    Мінск 2008
    32.24 МБ
    
    
    Юры Гардзееў
    АСВЕТНІЦТВА
    НАШЫ СЛАВУГЫЯ ЗЕМДЯКІ
    Серыя акадэмічная. Заснаваная ў 1988 годзе
    Юры Гардзееў
    РАМАНТЫК ЭПОХІ АСВЕТНІЦТВА Антон Тызенгаўз
    мінск «ТЭХНАЛОГІЯ» 2008
    УДК 008 (476)(092) + 929 Тызенгаўз
    ББК 63.3(4 Бел)
    Г 20
    Галоўны рэдактар серыі Зьміцер Санько
    На франтыспісе — партрэтп Антона Тызенгаўза. Мастак Антон Граф. 6070я гады XVI/I стагоддзя.
    Гардзееў, Ю.
    Г 20 Рамантык эпохі Асветніцтва : Антон Тызенгаўз / Юры Гардзееў. — Мінск : Тэхналогія, 2008. — 67 с., [9] арк. іл.; партр. — (Нашы славутыя землякі).
    ISBN 9789854581712
    Кніга прысвечаная славутаму рэфарматару эпохі Асветніцтва. Паказаны драматычны жыццёвы шлях Антона Тызенгаўза (1733—1785). яго энергічная дзейнасць, якая закранула шматякія галіны эканомікі і грамадскага жыцця і нават сёння здзіўляе нас сваёй маштабнасцю.
    Для шырокага кола чытачоў.
    УДК 008 (476) (092) +929 Тызенгаўз
    ББК 63.3(4 Бел)
    ISBN 9789854581712
    © Гардзееў Ю„ 2008 © Афармленне.
    “Тэхналогія". 2008
    ЗАМЕСТ УСТУПУ
    У сэрцы старажытнай Горадні, на ягоным старадаўнім Рынку, знаходзіцца фарны касцёл. У ім, на скрыжаванні правага нефа і трансепта, стаіць помнік з шэрага лабрадарыту, увенчаны урнай з пакрывалам. У цэнтральнай частцы кампазіцыі — медальён з рэльефным бюстам адной з найбольш каларытных постацяў нашай гісторыі XVIII стагоддзя. На прыступцы помніка месціцца бронзавая фігура схіленай у смутку жанчыны, якая трымае ў руках дзве пальмавыя галінкі і ўяўляе алегорыю “Гораплачу”.
    Надпіс на табліцы сведчыць, што гэта помнік гарадзенскаму старасту, надворнаму падскарбію Вялікага Княства Літоўскага Антону Тызенгаўзу (17331785), і што паставіла яго, спаўняючы волю бацькі і брата, Марыя Пшэздзецкая з роду Тызенгаўзаў.
    Кім жа быў чалавек, памяць пра якога не згасала праз усё XIX стагоддзе? Чым заслужыў ён павагу нашчадкаў?
    ПАЧАТКІ
    Дзеі далёкіх продкаў * Капліца ў Домскай катэдры * Шмельтынскі стараста Бенядзікт Тызенгаўз * Дзе нарадзіўся Антон? * Удалы пачатак палітычнай кар'еры * Роля крумкача ў атрыманні прывілея * На пасадзе надворнага падскарбія * Барская канфедэрацыя * Стварэнне пракаралеўскай партыі
    Адкуль паходзілі Тызенгаўзы і калі яны з’явіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім? Адказы на гэтыя пытанні хаваюцца за заслонай сівой даўніны Сярэднявечча.
    Тызенгаўзы выводзіліся з Святой Рымскай імперыі, а дакладней з Гальштайна, Брабанта і Галяндыі. У даўнія часы найменне роду было крыху іншым — Тызенгаўзэны. Далёкія прашчуры Антона Тызенгаўза ў пошуках новай зямлі пасяліліся ў Прыбалтыцы яшчэ ў раннім Сярэднявеччы. Адбылося гэта ў канцы XII стагоддзя, калі заходняе рыцарства, матывуючы свае дзеянні патрэбай хрышчэння паганцаў, масава рушыла на ўсход Еўропы. Шведы хутка авалодалі фінскімі землямі, датчане пачалі наступ на эстаў. Немцы захапілі ў той час землі палабскіх славян і лужыцкіх сербаў, a пасля энергічна ўзяліся за “асваенне” ўсходняга ўзбярэжжа Балтыкі.
    Да крыжовых паходаў і барацьбы з балцкімі паганцамі далучыліся таксама Тызенгаўзэны. Хрышчэнне агнём і мячом азначала для іх не толькі славу, але і атрыманне новых зямельных здабыткаў. Асеўшы ў вусці Дзвіны, яны прычыніліся да заснавання Рыгі і рыжскага каталіцкага біскупства, удзельнічалі ўстварэнні Ордэна мечаносцаў, а потым і ў яго далучэнні да больш магутнага рыцарскаманаскага Ордэна крыжакоў. У XIV стагоддзі ў Домскай катэдры, пастаўленай на цэнтральнай плошчы старажытнай Рыгі, Тызенгаўзэны заклалі сямейны пахавальны склеп. Таму не выклі
    6
    кае сумневу, што іх магутнасці і заможнасці мог пазайздросціць не адзін рыцарскі род.
    На працягу XVI—XVII стагоддзяў нашчадкі рыцараўмечаносцаў з роду Тызенгаўзэнаў, якія тады ўжо вызнавалі лютэранства, пачалі набываць маёнткі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. І з цягам часу пакінулі свае даўнія прыбалтыйскія гнёзды. Яны папоўнілі шэрагі тутэйшай шляхты і паступова перайшлі ў каталіцтва. А па нейкім часе спрасцілі прозвішча да формы Тызенгаўз.
    Тызенгаўзам спадарожнічала фартуна. Дзякуючы сваёй заможнасці яны занялі даволі высокую, набліжаную да магнатэрыі пазіцыю ў герархічнай лесвіцы шляхоцкага стану. Наваградскі ваявода Стэфан, прадзед Антона Тызенгаўза, на пачатку XVIII стагоддзя пакінуў сваім нашчадкам шматлікія нерухомыя ўладанні — дваццаць маёнткаў і шэраг пляцаў у Вільні і Горадні. Лежачы на божай пасьцелі, у 1709 годзе запісаў свае маёнткі сынам паводле іх старшынства. Найменш (па адным) атрымалі малодшыя Юры і Станіслаў. Львіная доля дасталася Яну і Міхалу.
    Міхал Тызенгаўз, пісар Вялікага Княства Літоўскага, меў двух сыноў — Антона і Бенядзікта, а таксама дачку Тарэсю. Старэйшы сын, Антон, выбраў кар’еру святара і займаў пасаду канцлера курыі віленскага біскупа, дачка ж, Тарэся, прыняўшы манаскі пострыг, правяла сваё жыццё ў віленскім кляштары бенедзіктынак. Здавалася б, што пасля смерці бацькі Міхала менавіта ягоны малодшы нашчадак без усялякага клопату атрымае ў спадчыну родавыя зямельныя ўладанні. Тым больш што бацька абяцаў гэта сыну — шмельтынскаму* старасту Бенядзікту.
    У кастрычніку 1726 года ў Каменцы памёр Міхал Тызенгаўз. Менавіта пасля ягонай смерці малады Бенядзікт сутыкнуўся з сапраўднымі праблемамі: судовымі працэсамі з стрыем, амсціслаўскім ваяводам Янам Тызенгаўзам, а потым і ягонымі сынамі. Свайму малодшаму брату ні за што не хацеў саступаць ксёндз
    * Шмельтын  населены пункт у даўняй лівонскай акрузе Валк.
    7
    Антон, падкрэсліваючы, што і ён нашчадак вялізнай бацькавай фартуны.
    Праўда, у 1732 годзе браты прыйшлі да згоды, у выніку якой зямельныя ўладанні на Віленшчыне, у Гарадзенскім павеце, Наваельня на Наваградчыне, гарадскія пляцы ў Горадні канчаткова перайшлі ў валоданне Бенядзікта Тызенгаўза.
    Шмельтынскі стараста быў руплівым гаспадаром шматлікіх маёнткаў, якія знаходзіліся ва ўсіх кутках Вялікага Княства Літоўскага — на Віленшчыне, у Троцкім ваяводстве, на Палессі. Такая гаспадарка непазбежна змушала яго да бесперапыннага перамяшчэння па краіне, кантралявання працы ў кожным фальварку, актыўнай перапіскі з эканомамі, сталай праверкі рахункаў і фінансавых справаздач. На карысць ягонай гаспадарчай дбайнасці сведчаць таксама намаганні ўмацаваць свае ўладанні, набываючы новыя землі і збываючы адначасова маёнткі, якія ўжо не прыносілі добрых даходаў.
    У апошнія летнія дні 1722 года ў Вільні адбыўся шлюб Бенядзікта Тызенгаўза і Ганны Бяганскай. Паводле адной з версій, у 1733 годзе ў іх сям’і нарадзіўся сын, якога назвалі Антонам*.
    3 большай доляй імавернасці можна казаць пра месца нараджэння Антона. Праўдападобна, гэта адбылося ў маёнтку Наваельня, які размяшчаўся ў маляўнічым кутку Наваградчыны, непадалёк месца, дзе злучаюць свае воды Моўчадзь і Маўчадка. Гэтая думка падаецца тым больш слушнай, калі ўлічыць, што сям’я Тызенгаўзаў найчасцей бывала менавіта ў гэтым маёнтку. Хутчэй за ўсё тут, ва ўзведзеным Мікалаем Кезгайлам у XVI стагоддзі касцёле, маленькага Антона маглі пахрысціць**.
    Пра дзіцячы і юнацкі перыяд жыцця Антона вядома мала. Першапачатковую адукацыю ён здабыў у баць
    *Дакладная дата нараджэння Антона Тызенгаўза дагэтуль з ’яўляецца нявысветленай. Таму нельга выключыць версіі, што ён з 'явіўся на свет раней, у 1732 годзе (Галоўны архіў старажытных актаўу Варшаве, Архіў Тызенгаўзаў, 111/235 С; Koscialkowski S. Antoni Tyzenhauz podskarbi nadworny litewski. T. I. Londyn, 1970. S. 57).
    ** He выключана, што абрад хрышчэння адбыўеяў парафіяльным касцёле ў суседнім Дварцы.
    8
    коўскіх сценах. Бенядзікт шмат увагі аддаваў выхаванню пяцярых дзяцей, што было для яго справай куды больш істотнай, чым палітычная калатня на соймавых паседжаннях. Вучобу малады Тызенгаўз працягваў у Вільні. Пра яго віленскія гады практычна нічога не вядома, з выняткам тэатральнай афішы школьнага тэатра 1747 года, дзе Антон згадваўся вучнем рыторыкі.
    У тым самым годзе сям’ю напаткала вялікае гора. Памёр бацька, які быў галоўным апірышчам сям’і. Гэта заканамерна паскорыла пошукі маладым Антонам жыццёвага шляху. У 1751 годзе ён паступіў на службу ў пяцігорскую харугву войска Вялікага Княства Літоўскага, з якой неўзабаве назаўсёды развітаўся.
    Цяжка сказаць, як бы выглядала далейшая кар’ера Антона Тызенгаўза, калі б не пэўныя акалічнасці, якія, падобна зорцы на небасхіле, наканавалі яму будучыню і назаўсёды звязалі з Горадняй і Гарадзенскім паветам*. Першыя крокі ў дарослае жыццё Антону дапамог зрабіць дзядзька Бенядзікт, вількамірскі стараста**.
    У 1757 годзе ў гарадзенскім гродскім судзе вызвалілася пасада падстарасты, спадзявацца заняць якую нельга было без пратэкцыі ўплывовай асобы. Каб уладкаваць на гэтае месца Антона, Бенядзікт Тызенгаўз пастанавіў заручыцца падтрымкай літоўскага канцлера Фрыдрыка Міхала Чартарыйскага, а той у сваю чаргу ў сакавіку 1757 года звярнуўся з просьбай да надворнага літоўскага падскарбія і гарадзенскага старасты Язэпа Масальскага.
    Масальскія ўцягнулі маладога Тызенгаўза ў вір грамадскапалітычнага жыцця. Першыя сціплыя крокі на палітычнай арэне краіны Антон зрабіў ужо ў 1761
    * Акрамя Каменкі, якаяляжалаў Гарадзенскім павеце, Антон Тызенгаўз валодаў Хатынічамі, Рапіхавым, Быценем (на Наваградчыне), фальваркам Бобрыкі ў Пінскім павеце, Паставамі ў Ашмянскім павеце і Блудзенскім стараствам у Берасцейскім ваяводстве. Арандаваў Вялёнскае і Шадоўскае стараствы на Жмудзі. Падскарбі быў уласнікам палаца ў Вільні. Будучы гарадзенскш старастам, ён парупіўся аб пашырэнні сваіх уладанняў у Горадні, набываючы ці атрьшоўваючы ў спадчыну карчійу і камяніцу ў Рынку. йшатлікіязабудаваныяпляцынавуліцахКапючынскай, Златарскай, Замкавай, а таксама юрыдыку на вуліцы Падольнай.
    ** Вількамір (цяпер Укмэрге)  павятовы гораду Віленскім ваяводстве.
    9
    годзе, калі гарадзенская шляхта выбрала яго паслом на надзвычайны варшаўскі сойм. Трэба адзначыць, што згаданы сойм у ягонай будучай палітычнай кар’еры не адыграў якойнебудзь прынцыповай ролі, з выняткам аднаго моманту. Можна меркаваць, што менавіта на ім гарадзенскі пасол пазнаёміўся з літоўскім стольнікам і будучым каралём і вялікім князем Станіславам Панятоўскім*.
    У канцы 1762 года Тызенгаўз адкупіў ад Удальрыка Радзівіла пасаду вялікага літоўскага пісара**, якую займаў на працягу 1763—1764 гадоў. Для атрымання дзяржаўнай пасады ў Рэчы Паспалітай адных грошай было мала, патрэбны быў яшчэ прывілей манарха. Менавіта таму ва ўсёй гэтай гісторыі звяртае на сябе ўвагу палітычны спрыт, дзякуючы якому Антон Тызенгаўз, праціўнік тагачаснага двара Аўгуста III і Радзівілаў, 15 студзеня 1763 года здабыў дзяржаўную пасаду. Калі верыць тагачасным крыніцам, Тызенгаўз развязаў праблему, даўшы палюбоўніцы каралеўскага камердынера 100 чырвоных злотых. Калі ж надворны каронны маршалак Ежы Аўгуст Мнішак, спрабуючы справакаваць яго, з удаваным здзіўленнем запытаўся, якім чынам той займеў прывілей, Тызенгаўз не задумваючыся жартам адказаў: “Той крумкач, які часта залятаў у каралеўскае акно па хлеб ды мяса і якога кароль сам карміў, якраз і падаў прывілей на каралеўскі подпіс і з падпісаным вярнуўся”*** .