• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз  Юры Гардзееў

    Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз

    Юры Гардзееў

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 67с.
    Мінск 2008
    32.24 МБ
    * ZorawskaWitkowska A. Kapela Antoniego Tyzenhauza wGrodnie//Muzyka. 1977. N 2. S. 335.
    52
    скім, а дзякуючы замежным падарожжам ягоных паплечнікаў на Гарадніцу былі запрошаныя спявак Ян Дамінік Гіблер і італійскі кампазітар Каміле Абатэ, які разам з ксяндзом Санты Фінучы нейкі час выконваў ролю “прэм’ераў” капэлы*.
    Акрамя замежных артыстаў у музычным ансамблі штогод з’яўляліся новыя імёны — музыкаўсялян, атрыманых у форме падарунка ад іншых магнатаў. Варта ўзгадаць тут хоць бы імя прыгоннага скрыпача родам з Піншчыны, Лявона Кушалеўскага, якога Тызенгаўзу падараваў вялікі літоўскі падскарбі Міхал Бжастоўскі. 3 цягам часу на Гарадніцы быў створаны выдатны 30асабовы калектыў, які складаўся з мясцовых і замежных музыкаў, пераважна італійцаў і чэхаў.
    У рэпертуар раннекласіцыстычнай гарадніцкай капэлы ўваходзілі вакальнаінструментальныя творы і інструментальная музыка: оперы, араторыі, санаты, арыі, дуэты, сімфоніі, а таксама касцёльная музыка. Капэла Тызенгаўза суправаджала тэатральныя пастаноўкі, іграла на вялікакняскіх імянінах, шляхоцкіх сходах ці пад час імшы ў фарным касцёле.
    На мяжы 1771 і 1772 гадоў у падскарбія выспела ідэя заснавання балетнай трупы. Да стварэння калектыву дайшло толькі праз некалькі гадоў, у выніку далучэння групы прафесійных італійскіх танцораў. ГІошукамі артыстаў займаўся Лявон Сітанскі, які ў сакавіку 1772 года выправіўся ў першае замежнае падарожжа. Апрача таго, Сітанскаму было даручана ўважліва прааналізаваць сістэму і метады еўрапейскага прафесійнага музычнага навучання, набываць ноты, купляць музычныя навінкі. У часе сваёй двухгадовай выправы славуты музыка наведаў шматлікія еўрапейскія музычныя асяродкі  Берлін, Дрэздэн, Прагу і Вену, а на апошнім этапе свайго падарожжа аж на паўтара гады затрымаўся ў паўночнай Італіі. Увосень 1773 года, пад час знаходжання ў Фларэнцыі, лёс звёў яго з балетмайстрам Гаэтана Пэтынэці, які згадзіўся ўзяць удзел у стварэнні трупы на Гарадніцы. Пэтынэці быў не адзі
    * У Тызенгаўза гасцявалі таксама славутыя італійскія артысты: спявак Джузэпэ Кампанучы, спявачкі Катарына Банафіні і Ганна Давія.
    53
    ным запрошаным танцорам. Вынікам пошукаў было тое, што ў красавіку 1774 года Сітанскі вярнуўся адтуль з 12асабовай трупай.
    Факт існавання капэлы і запрашэння артыстаў дазволіў Тызенгаўзу падумаць пра заснаванне тэатральнай школы, якая адчыніла свае дзверы ў верасні 1774 года*. Абавязкі яе дырэктара былі ўскладзеныя на скрыпача і габаіста Лявона Сітанскага. Сярод выкладчыкаў пераважалі італійцы, у прыватнасці славуты харэограф Гаэтана Пэтынэці. Акрамя настаўнікаўспецыялістаў, у школе працавала і французская гувернантка.
    Вучылася ў школе музычна адораная моладзь. Як вынікае з крыніц, на працягу 17741776 гадоў Тызенгаўз сабраў каля 50—60 прыгонных юнакоў і дзяўчат, але не з вёсак сталовых уладанняў, а з спадчынных маёнткаў падскарбія. Можна меркаваць, што гэтым жэстам Тызенгаўз, спазнаўшы горыч абвінавачванняў у злоўжыванні даверам вялікага князя і незаконным выкарыстанні ягоных грошаў, мэтанакіравана імкнуўся падкрэсліць як мага большую незалежнасць ад Станіслава Аўгуста і ягонай дапамогі.
    Раўналежна з адкрыццём школы Тызенгаўз узяўся здзяйсняць яшчэ адну задуму — пастаноўкі оперных спектакляў, на што не шкадаваў грошай. Вёў актыўную перапіску з Радзівіламі, імкнучыся набыць партытуры сімфоній Гайдна, утрымліваў у Варшаве карэспандэнтаў, якія своечасова паведамлялі пра магчымасць куплі новых музычных твораў.
    Паводле сціплых дадзеных, на тэатральных падмостках пераважаў заходнееўрапейскі рэпертуар, у першую чаргу італійскія оперы або камедыі. Партытуры опер, патрэбныя касцюмы і дэкарацыі пазычалі ў варшаўскага антрэпрэнёра Францішка Рыкса ці нават прывозілі з Парыжа. Афармленнем залы, тэатральнымі махінамі ды іншымі эфектамі займаўся Лявон Сітанскі.
    У 1775 годзе Тызенгаўз пачаў выказваць сваё незадаваленне працай Гаэтана Пэтынэці. Чым быў выкліканы гэты канфлікт, невядома. Магчыма, напружаныя
    * MamontowiczLojek В. Szkola artystycznoteatralna Antoniego Tyzenhauza 17741785 // Rozprawy z dziejow oswiaty. T. 11. Wroclaw, 1968. S. 3697.
    54
    дачыненні паміж імі былі абумоўленыя абурэннем італійскага артыста, які замест запісаных у кантракце 200 дукатаў на год атрымоўваў толькі 84. Цалкам праўдападобна, што менавіта гэтым фактам тлумачыцца тагачасны мітуслівы стан падскарбія, які з гэтага года пачаў інтэнсіўныя пошукі іншага балетмайстра.
    Захады падскарбія станоўчых вынікаў не далі. Аднак думка аб замене Пэтынэці не пакідала Тызенгаўза аж да моманту ягонага адхілення ад кіравання эканоміямі. У сакавіку 1778 года пад час свайго еўрапейскага падарожжа падскарбі наведаў парыжскі оперны тэатр, дзе пазнаёміўся з славутым танцорам Гаэтана Вэстрысам. Тут, у Парыжы, Тызенгаўз зноў пачаў шукаць балетмайстра, які б мог кіраваць гарадніцкай трупай і школай. На сустрэчы з Вэстрысам падскарбі звярнуўся з настойлівай просьбай угаварыць ягонага вучня Франсўа Габрыэля Ле Ду прыняць гэтую прапанову.
    Ле Ду прапанову адхіліў. На ўмовы ж Тызенгаўза пагадзіўся італійскі танцор з Балоньі Казіма Аўгустын Марэлі, які падпісаў кантракт і неўзабаве прыехаў у Горадню. На жаль, займаўся гарадніцкай трупай ён нядоўга, і недзе ў канцы года спрабаваў разам з жонкай спотайку ўцячы. Застаецца толькі здагадвацца, што падштурхнула яго на гэты крок. Спроба ўдалася толькі ягонай жонцы. Казіма ж да студзеня 1780 года заставаўся пад пільным вокам Тызенгаўза і спазнаў “хараство” арыштанцкага жыцця.
    Цяжка сказаць, калі ўпершыню выйшлі на тэатральны памост маладыя артысты, якімі так ганарыўся падскарбі. Вядома дакладна, што першыя тэатральныя спектаклі адбываліся ў 1777 годзе. 3 прычыны адсутнасці спецыяльнага будынка ўсе яны ішлі ў палацы Тызенгаўза, а потым у сталоўцы былога езуіцкага кляштара. He выклікае, аднак, сумневаў, што падскарбі разглядаў магчымасць узвядзення тэатральнага будынка, але ў выніку нечаканых пераменаў у ягоным лёсе так і не паспеў здзейсніць гэты план.
    Няшмат вядома пра рэпертуар гарадніцкага тэатра. Захаваныя звесткі дазваляюць сцвярджаць, што ў 1778 годзе на Гарадніцы былі пастаўлены оперы “Сэвільскі цырульнік” П’ера Бамаршэ і “Магніфік” Грэт
    55
    ры. Гэтага самага года датычаць звесткі пра “Балет пекараў” і “Сялянскі балет”, харэографам якіх быў Гаэтана Пэтынэці.
    Улетку 1780 года, калі Тызенгаўза напаткаў крах, на Гарадніцы запанавала разгубленасць. Частка артыстаў кінулася наўцёкі. Браты Пэтынэці выехалі ў Нясвіж. Стан безвыходнасці змусіў падскарбія да перадачы шэрагу музыкаў у прыватнаўласніцкія магнацкія аркестры. Некаторыя капэлісты накіраваліся ў Варшаву, дзе падпісалі двухгадовы кантракт з антрэпрэнёрам Бізэсці. Дзейнасць школы была часова прыпыненая.
    Вялізныя праблемы, з якімі сутыкнуўся падскарбі, не зменшылі ягонага запалу. У жніўні 1780 года з мэтай пошуку балетмайстра Тызенгаўз выправіў Сітанскага ў чарговае еўрапейскае падарожжа, забяспечыўшы яго сумай у 100 чырвоных злотых. Праўда, Сітанскаму не ўдалося наняць балетмайстра ані ў Штутгарце, ані ў Мілане. Ды на пачатку 1782 года падскарбію нарэшце пашанцавала. Прапанову падпісаць кантракт прыняў балетмайстар Франсўа Габрыэль Ле Ду. Неспадзяваны поспех дазволіў Тызенгаўзу з аптымізмам узяцца за ўзнаўленне дзейнасці школы і набор вучняў, пра што ён падумваў ужо з сярэдзіны 1781 года.
    Здольную моладзь выбіралі пераважна на Палессі, у Паставах і Быцені. Увосень установа пераехала ў перабудаванае падскарбіем мястэчка Паставы. Усе навучэнцы былі размеркаваныя па трох класах, аднак не па ўзросце, а паводле роўню ведаў. Заняткі пачыналіся даволі рана і доўжыліся 12 гадзін. He зважаючы на хваробу, Тызенгаўз увесь час памятаў аб патрэбах школы, усяляк дапамагаў у яе развіцці. Дзякуючы ягоным намаганням, у 1784 годзе быў падрыхтаваны “Балет водаў, ці Купанне Дыяны”, а ў лютым 1785 года школа атрымала ўсе неабходныя падручнікі і дапаможнікі. На вясну падскарбі намерваўся наведаць Паставы. Аднак ажыццявіць свой прыезд яму ўжо не было наканавана*.
    * 20 чэрвеня 1785 года, згодна з тэстаментам Тызенгаўза, Станіслаў Аўгуст атрымаў трупу, якая складалася з 15 танцорак і 18 танцораў.
    НА ЗЫХОДЗЕ ВЕКУ
    Адхіленне ад кіравання эканоміямі * Пакрыдджаныя хояуць паквітацца * Прэтэнзіі крэдыторад * Уцёкі братод Сухадольцаў * Дзе падзеўся эканамійны архіў? * Падтрымка Трыбунала * Разгляд справы на Сойме * Працэсы g Асэсарскім судзе і Скарбавай камісіі * Апанаваны хваробамі * На дарозе да Бога
    Улетку 1780 года Антон Тызенгаўз быў абвінавачаны ў несумленным вядзенні гаспадаркі і адхілены ад кіравання сталовымі эканоміямі. Ягоны крах не быў нечаканым. Разлікі на вокамгненнае павелічэнне даходаў. якія магутным струменем мелі паліцца на двор Станіслава Аўгуста і ўвесь час укладвацца ў эканамійную гаспадарку, ляснулі. Тызенгаўз стаўся невыносным клопатам для манарха. Таму ў 1780 годзе, стоячы перад выбарам, што ратаваць — інвестыцыі ці ўласныя даходы, Станіслаў Аўгуст не вагаючыся выбраў апошняе.
    Незадаволенне рэформамі выказвала насельніцтва вёсак і мястэчкаў сталовых уладанняў, скаргі якога выклікалі ўсё большыя сумневы і ўрэшце недавер караля да падскарбія. Сваё абурэнне не прамінулі выказаць пакрыўджаныя Тызенгаўзам уплывовыя дзяржаўныя чыноўнікі, якія ахвотна імкнуліся адпомсціць за зямельныя страты. У тым, што Тызенгаўз кіраваўся інтарэсамі каралеўскага скарбу, нічога дрэннага не было. Хмары пачалі згушчацца пасля таго, калі да Станіслава Аўгуста пачалі даходзіць чуткі, што ягоныя сродкі шырока і бескантрольна марнуюцца падскарбіем на сумнеўныя гаспадарчыя і культурныя праекты.
    Відавочна, што бальшыня мануфактур спыніла сваё існаванне зусім заканамерна з прычыны неплацежаздольнасці Тызенгаўза. За гэтым фактам хавалася іншая, больш глыбокая небяспека для тагачасных рэфарматараў — адсталасць феадальнай гаспадаркі, якую не была ў стане выратаваць нават пратэкцыянісцкая палітыка дзяржавы. Менавіта тагачасныя гаспадарчыя
    57
    рэаліі і знявечылі ўсе планы і намаганні Тызенгаўза. Акрамя неспрыяльных умоваў эканамічнага развіцця, прынцыповае значэнне ў працэсе ягонага заняпаду мела хісткае становішча краіны на міжнароднай арэне, умяшальніцтва Расеі, унутрыпалітычная барацьба ды інтрыгі.