• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз  Юры Гардзееў

    Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз

    Юры Гардзееў

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 67с.
    Мінск 2008
    32.24 МБ
    чанняў Жылібэра, пачатковая колькасць навучэнцаў была невялікай. Веды ў той час набывалі 12 юнакоў і 5 вучаніц, якія вывучалі акушэрства.
    Сваім багаццем вылучалася школьная бібліятэка. На яе паліцах знаходзілася каля 3000 кніг, пераважна на французскай і нямецкай мовах, блізу 300 медзярытаў раслін, якія потым трапілі ў зборы Галоўнай школы ў Вільні.
    Вялізная колькасць дапаможнікаў, патрэбных у выкладчыцкай і даследчай працы, захоўвалася ў кабінеце натуральнай гісторыі. Трэба заўважыць, што яго асновы былі закладзены не Жылібэрам, а паплечнікам падскарбія, Даўнаровічам, яшчэ ў 1772—1773 гадах. Калекцыя кабінета склалася з 10 000 мінералаў, фізічных і астранамічных інструментаў, анатамічных, заалагічных і батанічных экспанатаў, якія выкарыстоўваліся на занятках і ў навуковых доследах. Пасля прыезду на Гарадніцу Жылібэр хутка пашырыў яе сабранымі ў Беларусі ці набытымі за мяжой гербарамі.
    Ад пачатку свайго існавання Медычная акадэмія знаходзілася ў часовым драўляным будынку. Зрэшты, сродкаў не ставала не толькі на яе ўзвядзенне*. Нягледзячы на відавочныя цяжкасці апошніх гадоў свайго кіравання сталовымі эканоміямі, Тызенгаўз не шкадаваў грошай на нерэнтабельныя мануфактуры, вялізныя сумы ішлі на музычную школу і капэлу. А вось на штодзённыя патрэбы Медычнай акадэміі, напрыклад харчаванне, вучнёўскую вопратку ці тым больш набыццё абсталявання, фінансавых сродкаў не заўсёды ставала.
    У працы Жылібэра варта адзначыць яшчэ адзін станоўчы момант. Зыходзячы з рэальных патрэбаў і разумення развіцця сістэмы аховы здароўя, пры школе быў заснаваны шпіталь, у якім лячыліся работнікі мануфактур, персанал гарадніцкай эканамійнай адміністрацыі. Тут праводзіліся тэрапеўтычныя доследы і адбывалася лекарская практыка студэнтаў.
    * У мамант банкруцтва Тызенгаўза будынак шкалы быў недабудаваны. Цяпер гэтаму помніку архітэктуры барока, якімесціццаўГорадніна вуліцы Ажэшкі, 20, надалей пагражае падтапленне з прычыны пад ’ёму грунтавых водаў, выкліканага засыпаннем часткі рэчышча Гараднічанкі.
    48
    У 1781 годзе школа была пераведзеная ў Вільню, дзе на яе базе стварылі медычны факультэт будучага Віленскага ўніверсітэта. Разам з выкладчыкамі і вучнямі Горадню пакінуў Жылібэр. Сюды ж, у сталіцу Вялікага Княства Літоўскага, ён забраў кнігазбор, хірургічныя інструменты, калекцыю мінералаў, найбольш каштоўныя расліны з батанічнага саду*.
    Яшчэ адной школай, заснаванай Тызенгаўзам, быў Кадэцкі корпус, які ўпершыню згадваецца ў 1773 годзе. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што адкрыццё гэтай навучальнай установы вынікала з імкнення Тызенгаўза не саступаць варшаўскаму Кадэцкаму корпусу, а штуршком да яго заснавання з’явіліся наступствы Барскай канфедэрацыі, якія пацягнулі за сабою выезд Кароля Радзівіла за мяжу і закрыццё Кадэцкага корпуса ў Нясвіжы. На карысць гэтай думкі сведчыць і той факт, што дырэктарам гарадніцкай школы быў маёр Францішак Фройліх, які да 1773 года знаходзіўся на службе ў Радзівілаў.
    Захаваныя крыніцы дазваляюць высветліць лакалізацыю школы на карце горада. Як вядома, у першыя гады існавання Кадэцкага корпуса заняткі праводзіліся ў найманым памяшканні ў камяніцы Сангушкаў на гарадзенскім Рынку**. Недзе ў канцы 70х гадоў XVIII стагоддзя Тызенгаўз дамовіўся з Сангушкамі і перанёс корпус у іхны палац, які месціўся непадалёку Гарадніцы, на вуліцы Скаліманаўскай***.
    Школьныя заняткі наведвала больш за 20 юнакоў, якія паходзілі з шляхты навакольных засценкаў ці з сем’яў эканамійных чыноўнікаў. Побач з фехтаваннем, муштрой і “жаўнерскімі забавамі”, у навучальнай праграме шмат часу аддавалі геаграфіі, алгебры, арыфметы
    * Вучні гарадшцкай шкалы з поспехам працягвалі сваю дзейнасць у Вільні. 3 гарадніцкай школы пачаў свой шлях Андрэй Матусевіч, заснавальнік віленскай акушэрскай клінікі. У гарадніцкай Медычнай акадэміі сваю кар 'еру пачаў Бернард Міхельсон, якіў 1786 годзе атрымаў дыплом доктара медыцыны ў Караляўцы, потым вярнуўся ў Горадню, дзе доўгі час практыкаваў (Мілінкевіч А. Гродзенская каралеўская медычная акадэмія // Гарадзенскія запісы. Вып. 1. Горадня, 1993. С. 1520).
    * *Дам знаходзіцца на рагусучасных Савецкай плошчы і Савецкай вуліцы.
    *** Цяпер вуліца Сацыялістычная, дач 19.
    49
    цы, геаметрыі, малюнку, французскай і нямецкай мовам, а гэтаксама каліграфіі. У школе выкарыстоўвалі распаўсюджаны ў тыя часы бэлланкастарскі метад навучання, які палягаў у правядзенні старэйшымі вучнямі заняткаў у малодшых класах.
    Культурнае ажыўленне эпохі Асветніцтва і штодзённыя патрэбы гаспадарчага жыцця заканамерна дыктавалі ўзрастанне попыту на друкаванае слова. Зацікаўленне кніжнай прадукцыяй у першую чаргу выяўлялі асвечаныя пласты насельніцтва — адукаваная шляхта, заможныя мяшчане і купцы. Набыць неабходную літаратуру можна было ў гарадах, у якіх жыццё пульсавала куды больш дынамічна, чым у сонных мястэчках ці ў фальварках. Прыкладам, у Горадні ў другой палове XVIII стагоддзя такімі месцамі былі кнігарні Андрэя Бельскага, Мікалая Юхновіча ці жыда Боруха. Апрача таго, на гарадзенскай пошце гараджане мелі магчымасць купіць газеты і штомесячнікі ці падпісацца на іх.
    Нішто, аднак, не абуджала гэтак павольнай плыні гарадскога жыцця, як сесіі дзяржаўных уетаноў ці паседжанні соймаў. Тады ў горад з’язджаліся паслы сойму, трыбунальскія дэпутаты і асэсарскія камісары. Прысутнасць вялікай колькасці ўстаноў, безумоўна, стварала лепшыя магчымасці для развіцця гарадской гаспадаркі і спрыяла збыту мясцовых рамесных вырабаў, падсілкоўвала развіццё інфраструктуры. Гэтыя ж акалічнасці ў значнай ступені прычыніліся да станаўлення ў горадзе выдавецкай справы.
    На пачатку 70х гадоў XVIII стагоддзя ў лістах да Станіслава Аўгуста Антон Тызенгаўз упершыню ўзняў пытанне патрэбы друкарні, выразна разлічваючы на разуменне манарха. Між тым яе заснаванне абумовілі наступныя абставіны. У 1773 годзе, пасля таго як быў скасаваны ордэн езуітаў, Станіслаў Аўгуст пачаў перамовы з Марцінам ПачобутамАдляніцкім аб набыцці абсталявання віленскай езуіцкай друкарні. Да станоўчага развязання дайшло толькі праз два гады. У 1775 годзе набытая за 2000 чырвоных злотых друкарня была перададзеная ў распараджэнне Антону Тызенгаўзу. Яе першым кіраўніком падскарбі прызначыў былога езуіта, ксяндза Караля Маліноўскага.
    50
    На самым пачатку сваёй дзейнасці гарадзенская каралеўская друкарня сутыкнулася з недахопам добрых шрыфтоў і адсутнасцю друкарскіх памяшканняў. Праблему ўдалося развязаць даволі хутка, наладжваючы кантакты з Караляўцом, дзе замаўлялі шрыфты. Друкарню ж размясцілі ў мурах былога езуіцкага кляштара.
    Нягледзячы на гэтыя захады, друкарня надалей не магла пахваліцца сваёй прыбытковасцю. На тэмпах развіцця прадпрыемства адбівалася залежнасць ад жыдоўскіх купцоў, якія па высокіх цэнах дастаўлялі прускую паперу. Гэтыя абставіны змусілі падскарбія да заснавання сваёй паперні і гісэрні*. Каб адчыніць гэтыя прадпрыемствы, з Рыгі быў запрошаны майстарпапернік Ёган Ота Пабст, а з Галіцыі — гісэр Нахім Хацкелевіч.
    Прадукцыя гарадзенскай друкарні была разнастайнай. 3 яе варштата сыходзілі соймавыя друкі, судовапалемічная літаратура, пастановы дзяржаўных устаноў, рэлігійная літаратура, навуковыя трактаты, мастацкія і папулярныя кніжкі, школьныя падручнікі. Асобнай старонкай яе гісторыі былі перыядычныя выданні — гаспадарчыя і насценныя календары і газеты. У 1776 годзе пачала выходзіць “Гарадзенская газета” (“ Gazeta Grodzienska”), на старонках якой змяшчаліся навіны зза мяжы і з краю, звесткі пра жыццё вялікакняскага двара, міністэрскія пастановы,распавядалася пра ўрачыстасці і розныя цікавыя падзеі і здарэнні. Ініцыятарам выпуску газеты і яе рэдактарам быў сакратар гарадзенскай пошты Ваўжынец Сабалеўскі**.
    Найбольшыя прыбыткі прыносіла друкаванне кніг, выдаваных на сродкі самых аўтараў, і літаратуры, якая мела попыт на рынку, а таксама кніжны гандаль. Заробленыя на гэтым сродкі пакрывалі кошты паперы, матэрыялаў, разнастайных шрыфтоў, рамонту абсталявання, заробкі спецыялістаў, набыццё нямецкіх і французскіх газет.
    * Гісэр (ням. Giesser)  рамеснік, які займаўся ліццём шрыфтоў.
    ** Паводле захаваных сведчанняў у 6070х гадах XVIII стагоддзя Ваўжынец Сабалеўскі быў членам гарадзенскага магістрата, уладальнікам шматлікіх пляцаў на вуліцах Скаліманаўскай, Рэзніцкай і Маставой.
    51
    У XVIII стагоддзі сталым спадарожнікам культурнага жыцця магнацкіх двароў было мастацтва. Антон Тызенгаўз не быўтонкім і глыбокім знаўцам жывапісу, але ўсё ж такі, арыентуючыся на модныя павевы, ахвотна набываў карціны і гравюры. Зрэшты, у сваёй карэспандэнцыі ён рэдка згадваў пра мастацкія набыткі. У лісце, напісаным 29 сакавіка 1785 года, падскарбі ўспомніў пра невялікую калекцыю мастацкіх твораў, якія ўпрыгожвалі інтэр’ер яго палаца на Гарадніцы.
    Галоўная роля сярод мастацкіх жанраў у тагачаснай Еўропе адводзілася музычнатэатральнай культуры. Шырокае распаўсюджанне ў асветніцкія часы атрымалі вакальныя і інструментальныя творы, якія гучалі на школьных і магнацкіх сцэнах. У шматлікіх гарадах існавалі прыватныя і вайсковыя капэлы. Неадлучнай часткай культурнага жыцця беларускіх гарадоў эпохі Асветніцтва былі мастацкія формы оперы і балета.
    Трэба заўважыць, што Тызенгаўз валодаў нядрэнным слыхам. А гэты факт абумовіў ягонае захапленне музыкай і тэатрам. Варты ўвагі і той факт, што падскарбі іграў на скрыпцы і клавікордзе і нават пісаў музыку. Менавіта музыцы, якая запаланіла ягоную душу, абуджала ягоныя пачуцці, Тызенгаўз аддаваў шмат увагі. У 1765 годзе ён пачаў здзяйсняць план стварэння капэлы*, для якой ужо ў верасні гэтага ж года ў Караляўцы была замоўленая вялікая партыя клавішных, смычковых, духавых інструментаў.
    На чале капэлы стаяў скрыпач Лявон Сітанскі, які быў не толькі першым кіраўніком аркестра, але і душой музычнага гарадніцкага асяроддзя. Сітанскі быў выдатным скрыпачом, ведаў замежныя мовы, што паспрыяла пашырэнню ягоных прафесійных кантактаў, трапнаму назіранню тонкасцяў еўрапейскага музычнага жыцця і перайманню досведу.
    Апанаваны ідэяй развіцця капэлы, Тызенгаўз не шкадаваў сродкаў на запрашэнне прафесійных музыкантаў. Прыкладам, у 1769 годзе ён падпісаў 4гадовы кантракт з выдатным скрыпачом Тадэвушам Вежбалоў