• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз  Юры Гардзееў

    Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз

    Юры Гардзееў

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 67с.
    Мінск 2008
    32.24 МБ
    КУЛЬТУРА ГАРАДНІЦЫ
    Асветніцкія ідэі ў Рэчы Паспалітай * “ Без навук як без рук" * Школы ў каралеўскіх эканоміях * Запраюэнне Жана Жылібэра * Стварэнне Медычнай акадэміі * Першы батанічны сад у нашай краіне * Адкрыццё Кадэцкага корпуса * Прадукцыя друкарні * Першая ў Беларусі газета * Тэатр і музыка на Гарадніцы
    Адным з рухавікоў сацыяльнаэканамічных зменаў, якія адбываліся ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове XVIII стагоддзя, былі асветніцкія ідэі. Асветніцкай плыні ўласцівая была вера ў прагрэс, у непарыўную сувязь паміж адукаванасцю і дабрабытам, у людскі розум, вызвалены ад ксенафобіі, прымхлівасці, дагматызму і рэлігійнапалітычных аўтарытэтаў. Будучы светапоглядам новага тыпу, яна падточвала феадальнае аблічча грамадства, тагачасную станавую ізаляцыю, бурыла непарушнаць сармацкай мадэлі культуры, супрацьпастаўляла ідэю эмансіпацыі асобы дагматычнай хрысціянскай маралі.
    Нягледзячы на тое што перадавая заходнееўрапейская думка знаходзіла прыхільны водгук сярод адукаваных людзей Рэчы Паспалітай, далучэнне шырокіх пластоў грамадства да ўніверсальных культурных стандартаў адбывалася марудна.
    Адной з набалелых праблем XVIII стагоддзя быў вялікі адсотак непісьменнага насельніцтва. Прачытаць тэкст ці нават падпісацца мог не кожны жыхар горада. He выказвала жадання аддаваць сваіх дзяцей у школу і малазаможная шляхта. Невысокі ровень пісьменнасці насельніцтва тлумачыўся не толькі адсутнасцю разгалінаванай сеткі пачатковых школ. Ён вынікаў і з неразумення важнасці культурнаасветніцкай каштоўнасці адукацыі. Менавіта таму яшчэ ў першай палове стагоддзя на гэтую праблему звярнуў пільную ўвагу піяр
    43
    Станіслаў Канарскі, які рэарганізаваў сетку піярскіх школ, дастасоўваючы навучальны працэс да дасягненняў тагачаснае навукі.
    Духоўны клімат эпохі Асветніцтва завітаў таксама на Гарадніцу. Яшчэ ў 1766 годзе Антон Тызенгаўз у інструкцыі шляхоцкім дэпутатам на чарговы сойм узняў пытанне пра неабходнасць будаўніцтва школ. Засяроджваючы ўвагу на супярэчнасцях паміж нарастальнымі патрэбамі грамадскага развіцця і нізкім роўнем адукацыі насельніцтва, гарадзенскі стараста падкрэсліваў, што “рост багацця, гаспадарчых парадкаў і магутнасці розных замежных краін з гістарычнага досведу з’явіўся і паспяхова здзейсніўся пасля ўвядзення навук, а з іх  адукаванасці грамадзян". На думку падскарбія, незаможная гарадзенская шляхта была пазбаўленая магчымасці вучыць сваіх дзяцей і толькі “вышэйшай крыві грамадзяне” мелі доступ да адукацыі*.
    Нельга не пагадзіцца з думкаю, што Тызенгаўз, кіруючыся асветніцкім светапоглядам, глыбока ўсведамляў сілу адукацыі, патрэбу развіцця сеткі агульнаадукацыйных, перш за ўсё пачатковых школ для розных пластоў насельніцтва. 3 часам свае задумы ён пачаў мэтанакіравана ажыццяўляць у каралеўскіх эканоміях.
    Дзеянні падскарбія ў гэтай галіне вызначаліся шматпланавасцю. Дзякуючы ягоным намаганням на Гарадніцы была створана нядзельная школа для ўладкаваных на мануфактурах маладых рамеснікаў, якія набывалі ў яе сценах пачатковыя веды — вучыліся чытаць, пісаць, лічыць, маляваць. Тызенгаўз настойліва праводзіў палітыку заснавання сеткі пачатковых школ “для прыстойнай адукацыі сялянскіх, мяшчанскіх і жыдоўскіх дзяцей” пры парафіях, у эканамійных вёсках і мястэчках. Вядома, што ў выніку ягоных захадаў і кантактаў з ініцыятарам школьнай справы біскупам Ігнатам Масальскім школы Адукацыйнай камісіі былі адчыненыя ў Аліце ды Паставах.
    Ёсць урыўкавыя звесткі пра гарадніцкую школу, у якой вучыліся дзеці нямецкіх спецыялістаў. Факт існавання гэтай установы дае пэўныя падставы сцвярджаць,
    * Акты Вйленской Археографйческой Komuccuu. Т. 7. Вйльна, 1874. С. 353.
    44
    што сваю школу на Гарадніцы маглі таксама заснаваць французы ці франкамоўныя швайцарцы.
    Ужо на самым пачатку пераўтварэнняў Антон Тызенгаўз сутыкнуўся з праблемай недахопу кваліфікаваных спецыялістаў. Надзённая патрэба змусіла яго ствараць прафесійныя школы. Адной з першых навучальных устаноў гаспадарчадастасоўнага профілю была гарадніцкая школа каморнікаў на чале з Язэпам Маркевічам*. Як вядома, заданнем “каралеўскіх эканамійных геаметраў” было складанне картаў сталовых уладанняў. Цікава, што вынікамі працы гарадзенскіх землямераў пад час сваіх даследванняў карыстаўся кіраўнік гарадніцкай Медычнай школы Жан Эмануэль Жылібэр.
    Першакласных спецыялістаў  рахмістраў, кантралёраў, пісараў, рэгістратараў  рыхтавала школа рахункаводаў Францішка Барановіча. Частку выпускнікоў школы пакідалі ў канцылярыях эканамійнай адміністрацыі. Якасная адукацыя дазваляла выпускнікам без асаблівых цяжкасцяў знаходзіць працу і ў іншых установах. Бухгалтарскія веды можна было здабыць таксама на курсах, якія для персаналу Гандлёвай канторы праводзіў Ёган Эрнэст Родэрэр (Roederer). У падпісаным з ім у першай палове 70х гадоў XVIII стагоддзя кантракце фігуруе яшчэ адна ўстанова падобнага профілю, якую, як планавалася, мела наведваць местачковая габрайская моладзь.
    Вялізныя будаўнічыя планы Тызенгаўза абумовілі з’яўленне чарговай гарадніцкай школы будаўнікоў. Праўдападобна, што сваімі пачаткамі яна сягала канца 1771 года, калі на Гарадніцы з’явіўся Джузэпэ Сака. Славуты італійскі архітэктар быў першым кіраўніком гэтай навучальнай установы**. Захаваныя згадкі свед
    * Moroz М. Dzialalnosc Jozefa Markiewicza w ekonomii grodzietiskiej za rzqddw Antoniego Tyzenhauza /7 Bialostocczyzna. 1998. N 1. S. 1535.
    ** Джузэпэ Сака нарадзіўся ў Вэроне ў 1735 годзе. У 70х гадах XVIII стагоддзя ён выконваў функцыі архітэктара Скарбавай камісіі Вялікага Княства Літоўскага. Паводле яго праектаўузводзіліся шматлікія будынкі ў сталовых эканоміях, ставіліся прыгарадныя палацы Станіслава Аўгуста пад Горадняй. Памёр у 1798 годзе ў Гэрадні (Polanowska J. Sacco Jozef// Polski slownik biograjiczny. T. 34. Wroclaw, 19921993. S. 251253; Postolowicz L. Jozef de Sacco  architekt JKMci na Grodziehszczyznie //Bialostocczyzna 1995. N1. S. 201205).
    45
    чаць, што школу наведвала 11 юнакоў з Горадні і яе ваколіц, якія авалодвалі як тэхнічнымі, так і мастацкімі ведамі: вывучалі архітэктурны малюнак, матэматыку, праводзілі назіранні за мануфактурнымі працамі, набывалі рамесныя навыкі цяслярства і сталярства, такарства і рэзі па дрэве. Заняткі пачыналіся ад 5 гадзін раніцы і закончваліся позна ўвечары. Свайго будынку школа не мела, таму ўрокі праводзіліся ў будынках эканамійнай адміністрацыі ці ў памяшканнях Кадэцкага корпуса.
    Бясспрэчна, найбольш вядомай гарадніцкай школай была Медычная акадэмія, заслугі ўзаснаванні якой належалі перадусім Тадэвушу Даўнаровічу. Дзякуючы сваім еўрапейскім падарожжам 17731775 гадоў паплечнік Тызенгаўза азнаёміўся з развіццём прамысловасці, навінкамі сельскай і лясной гаспадаркі. Увесну 1775 года Даўнаровіч завітаў у Ліён, дзе намерваўся знайсці якоганебудзь студэнта і запрасіць на Гарадніцу з мэтай заснавання медычнай школы. Нечакана абставіны звялі яго з прафесарам мясцовага College de Medecine Жанам Эмануэлем Жылібэрам* . Ліёнскі вучоны, выявілася, меў сур’ёзныя фінансавыя праблемы, з якімі сутыкнуўся, ствараючы гарадскі батанічны сад. Няпростую для яго сітуацыю азмрочыў у дадатак канфлікт з мясцовым лекарскім асяроддзем.
    Праблемы Жылібэра, такім чынам, паспрыялі Даўнаровічу — ён пастанавіў запрасіць прафесара на Гарадніцу. Рэальна ацэньваючы сваё становішча і паласу няўдач, Жылібэр даволі ахвотна згадзіўся на прапанову гарадніцкага пасланца. Забраўшы з сабою каштоўны гербар і кнігазбор, у першы дзень жніўня 1775 года славуты ліёнскі батанік накіраваўся ў далёкую Горадню, да якой дабраўся толькі ў самым канцы года.
    * Жан Эмануэль Жылібэр (21.06.1741, в. КарэткаляЛіёна02.09.1814. Ліён). У17601763 гадах вучыўся на медычным факультэце ўніверсітэта ў Манпэлье. Пасля вучобы вярнуўся ў Ліён, дзе ў 1768 годзе яго выбралі на пасаду прафесара анатаміі, хірургіі і натуральнай гісторыі мясцовага Медычнага каледжа. У17751781 гадах працаваў на Гарадніцы, потым у Вільні. У1783 годзе вярнуўся на бацькаўшчыну, дзе праз дзесяць гадоў быў абраны мэрам Ліёна.
    46
    Згодна з дзесяцігадовым кантрактам, падпісаным з кіраўніцтвам гарадзенскай эканоміі ў 1776 годзе, Жылібэр абавязваўся закласці на Гарадніцы медычную школу і батанічны сад. Тут варта зрабіць адну агаворку. Як паказалі далейшыя падзеі, Жылібэрабатаніка больш цікавіла не педагагічная работа, а перш за ўсё навуковая дзейнасць. Менавіта таму асноўную ўвагу вучоны прысвяціў арганізацыі батанічнага саду, за стварэнне якога ён узяўся адразу пасля прыбыцця на Гарадніцу.
    Мясцовы батанічны сад, у якім, паводле некаторых звестак, у 1777 годзе было каля 1200 відаў флоры, бясспрэчна, належаў да ліку найлепшых у Еўропе. Падарожнік Ўільям Кокс, які наведаў яго праз год, налічыў у садзе ўжо блізу 1500 экзатычных раслін, сярод якіх былі бразільская хвоя, воцатавае дрэва і маньчжурскі арэх. У садзе можна было сустрэць не толькі рэдкія экзэмпляры, але і такія віды, з якіх вырабляліся лекі і неабходныя ў працэсе прамысловага фарбавання кампаненты.
    Штодзённыя работы, звязаныя з стварэннем батанічнага саду, Жылібэр спалучаў з навуковай дзейнасцю, збіраючы расліны ў ваколіцах Горадні, на балотах і ў лясах Віленшчыны і Наваградскага ваяводства. Абапіраючыся на вынікі праведзеных даследванняў, прафесар падрыхтаваў да друку шэраг працаў і некаторыя з іх нават паспеў апублікаваць. Сказанае датычыць трох тамоў манаграфіі “Flora Lithuanica’’*, у якой было апісана 778 відаў нёманскай даліны. Жылібэр не толькі даследваў навакольную флору і фаўну. Ён знайшоў у басейне Нёмана паклады торфу і балотнай руды, склаў геабатанічную карту Гарадзеншчыны, падрыхтаваў два гербары “Hortus grodnensis" і “Herbarium grodnense”.
    У 1777 годзе адчыніла дзверы Медычная акадэмія, у якой выкладалі хірургію, акушэрства, ветэрынарыю, прыродазнаўства і замежныя мовы**. Паводле свед
    * Згаданыя тамы манаграфіі “Flora Lithuanica inchoata seu enumeratio plantarum quas circa Grodnam collegit et determinavit" былі апублікаваныя ў 1781 годзе.
    ** Існуюць звесткі пра наступных выкладчыкаў: лацінскай і французскай моваў Мэнарда, гарадзенскага доктара Караля Юзафа Вірыёна, некага Мюнца (Muentz).
    47