• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз  Юры Гардзееў

    Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз

    Юры Гардзееў

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 67с.
    Мінск 2008
    32.24 МБ
    Антон Тызенгаўз, якога паўстанцы намерваліся выкрасці, пільна назіраў за ходам падзей. У сваіх лістах ён рэгулярна паведамляў Станіславу Аўгусту і пра сутычкі, і пра тое, як ксяндзы падбухторвалі вернікаў дапамагаць барскім канфедэратам, і пра тое, што апошнія спаганялі кантрыбуцыю, забіралі падаткі ці даходы з мытняў. Праўда, запрошаныя для барацьбы з імі расейскія войскі рабілі тое самае, забіраючы ў канфедэратаў раней нарабаваныя рэчы.
    Выбух Барскай канфедэрацыі, падпісаная паміж Турцыяй і Аўстрыяй дамова, набліжэнне ваенных хмараў з поўдня змусілі Расею да згоды на абмежаванне правоў некаталіцкага насельніцтва Рэчы Паспалітай. Гэтыя абставіны дазволілі Кацярыне ўзнавіць дачыненні з Станіславам Аўгустам і Чартарыйскімі ў спадзяванні на ўзмацненне ўзброеных сіл Рэчы Паспалітай і іх магчымы ўдзел у турэцкай кампаніі. Тым не менш і на гэты раз перамовы далі трэшчыну. Чартарыйскія не згаджаліся ані на фармальны альянс з Кацярынай, ані на расейскую дапамогу ў разбудове войска.
    Пачаўся націск на караля, ад якога Расея дамагалася як мага хутчэйшага развітання з Чартарыйскімі.
    15
    Менавіта гэтыя закулісныя палітычныя гульні змусілі Станіслава Аўгуста да пошукаў апірышча, якое ён знайшоў у асобе маладога падскарбія. Стаўка на Антона Тызенгаўза, які хутка заваяваў давер Станіслава Аўгуста, выклікала абурэнне Чартарыйскіх. Яны вельмі насцярожана паставіліся да такога выбару, спрабуючы даказаць манарху памылковасць непрадуманага кроку. Гэтыя акалічнасці адчынілі дарогу да палітычнага росту Антона Тызенгаўза, які пасля канчатковага разладу Станіслава Аўгуста з Чартарыйскімі, не вагаючыся, узяўся за стварэнне пракаралеўскай групоўкі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
    Свае планы Тызенгаўз пачаў ажыццяўляць з рэгіёнаў, дакладней з падпарадкавання свайму ўплыву соймікаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Як паказала жыццё, аўтарытэту, якім ён карыстаўся ў асяроддзі гарадзенскай шляхты, было недастаткова. Зрэшты, зважаючы на тагачасныя палітычныя рэаліі, пастаўленая мэта выглядала цяжкавырашальнай. Вядома, што шляхоцкія соймікі былі месцам сутыкнення ці панавання розных магнацкіх груповак, шэраг якіх варожа ставіўся да Тызенгаўза і ягонай ідэі стварэння каралеўскай партыі. Горадня з’яўлялася не адзіным цэнтрам палітычнага жыцця ў Вялікім Княстве. Такую ролю, між іншага, выконвалі радзівілаўскі Нясвіж, Слонім Агінскіх — патаемных ворагаў падскарбія, Воўчын Чартарыйскіх, якія недалюблівалі Тызенгаўза. Падскарбію заставалася разлічваць на прыхільнасць Кароля Радзівіла Пане Каханку, вялікага літоўскага канцлера Аляксандра Міхала Сапегі ці шырокіх пластоў незаможнай шляхты. Менавіта на шляхцічаў, якія працавалі ў шматлікіх павятовых і дзяржаўных установах і ад якіх залежаў выбар соймавых дэпутатаў, лягчэй было знайсці метады ціску.
    Падскарбі надзвычай умела дамагаўся свайго, спрытна маніпулюючы настроямі шляхты. Падкупляў галасы на сойміках, ахвотна аплочваў соймавым дэпутатам дарогу і знаходжанне ў Варшаве. Усялякімі даступнымі спосабамі перацягваў іх на свой бок, часам мэтанакіравана змушаў ці ўскосна шантажаваў некаторых
    16
    шляхцічаў, абяцаючы, напрыклад, дапамагчы ў арэндзе маёнткаў. Трымаючы лейцы ўлады ў сваіх руках, Тызенгаўз размяркоўваў пасады ў адміністрацыі эканоміяў паплечнікам і давераным асобам.
    Дзеля ўзмацнення сваёй улады Антон Тызенгаўз зрабіў яшчэ адзін важны крок. Кіруючыся правільным разлікам, ён перанёс у Горадню, бліжэй сваёй гарадніцкай сядзібы, шэраг дзяржаўных ўстановаў. Людная і шматмоўная Горадня здаўна славілася як соймавы горад і была рэзідэнцыяй манарха. На жаль, у другой палове XVIII стагоддзя пра яе былую веліч нагадваў толькі заняпалы рэнесансавы замак часоў Сцяпана Батуры.
    У 1765 годзе ў горадзе разгарнула сваю дзейнасць Скарбавая камісія Вялікага Княства Літоўскага*. Неўзабаве сюды пераехала і Вайсковая Камісія. Ад 1766 года ў перыяд правядзення соймаў у горадзе адбываліся кадэнцыі Асэсарскага суда. Дзякуючы настойлівасці Тызенгаўза праз дзесяць год Асэсорыя была перанесеная ў Горадню назусім. Да таго ж з 1775 года ў горадзе пачалі праводзіцца “рускія” кадэнцыі Літоўскага Трыбунала**.
    Падобную палітыку Тызенгаўз праводзіў у дачыненні да шэрагу соймікаў, пераносячы некаторыя з былых павятовых цэнтраў у эканамійныя ці свае прыватныя гарады. Напрыклад, перанёс паседжанні земскага суда Троцкага павета ў Аліту, а ашмянскія судовыя ўстановы — у спадчынныя Паставы.
    Такім чынам, дзякуючы захадам падскарбія ў Вялікім Княстве Літоўскім была створана моцная пракаралеўская групоўка. Але гэтым ягоная роля ў тагачасным грамадскім жыцці не абмяжоўвалася. Акрамя палітычных уплываў Тызенгаўз дбаў і пра іншы важны бок існавання двара манарха — пра забеспячэнне Станіслава Аўгуста даходамі.
    * Скарбаеая камісія Вялікага Княства Літоўскага працавала ў самым цэнтры горада  на старадаўнім Рынку (цяпер Савецкая плошча), у палацы Сапегаў, які дагэтуль памылкова называецца Баторыеўкай.
    ** Koscialkowski S. Z dziejdv Komisji Skarbowej Litewskiej w poczqtku panowania Stanislava Augusta (17651780) // Ateneum Wilenskie. Wilno, 1924. N 2; z. 78. S. 375377; Koiciatkowski S. Antoni Tyzenhauz.., T. 1. S. 10.
    ПЕРАУТВАРЭННІ
    ТЫЗЕНГАЎЗА
    Генеральны адміністратар сталовых эканомій * Клопат з эканамійнай гаспадаркай * Супраць праекта Людвіка Кройца * Як павялічыць скарбавыя паступленні? * Лавіна сялянскіх скаргаў на ўціск * Шавельскае паўстанне * Узняць эканоміку гарадоў і мястэчак * Добрыя дарогі — добры гандаль
    У сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Рэчы Паспалітай непадзельна панаваў феадалізм. Развіццю краіны замінала ўсемагутнасць магнацкай алігархіі і права liberum veto. Улада манарха была абмежаванай, баяздольная армія адсутнічала, чынавенскі апарат вызначаўся слабасцю. Адрозна ад краін Заходняй Еўропы, дзе хуткімі тэмпамі развіваліся рынкавыя дачыненні, адбываўся працэс няўхільнага сцірання сацыяльных межаў і назіраўся рост палітычных патрабаванняў трэцяга стану, які варочаў намножанымі капіталамі, у аграрнай Рэчы Паспалітай новыя эканамічныя формы з цяжкасцю і спазненнем пракладвалі сабе дарогу.
    Новы перыяд у гаспадарчай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага пачаўся ў 1765 годзе, калі Станіслаў Аўгуст пастанавіў прызначыць на пасаду генеральнага адміністратара Антона Тызенгаўза. Атрымоўваючы ў кіраванне неабсяжны комплекс сталовых земляў, падскарбі выдатна разумеў рэальны стан гаспадаркі. Ведаў, штоза Сасамі гаспадарскі зямельны дамен істотна зменшыўся і што значная колькасць ягоных фальваркаў і ключоў здаўна знаходзілася ў часовым карыстанні шляхты ці ўвогуле была набыта ёю ва ўласнасць. Адзначаныя працэсы ўзмацніліся ў тыя часы, калі эканоміямі кіраваў надворны падскарбі Флемінг. А таму Тызенгаўз не шкадаваў моцных словаў асуджэння на адрас слабавольнай палітыкі свайго папярэдніка, які не зрабіў ніякіх празорлівых крокаў, каб стрымаць разда
    18
    чу эканамійных земляў і адток крыніц даходу манарха.
    Становішча пачало мяняцца толькі ў 60х гадах XVIII стагоддзя. У 1764 годзе на канвакацыйным сойме было прынята рашэнне аб праверцы актуальнага стану сталовых эканомій у Вялікім Княстве. Гэтыя першыя кволыя крокі не развязвалі ўсіх праблемаў адразу. Таму зусім зразумела, што, узнімаючы пытанне стану землекарыстання ў эканоміях і вяртання фальваркаў і ключоў, якія на думку Тызенгаўза знаходзіліся ў руках шляхты незаконна, ён фактычна асудзіў сябе на доўгую паласу судовых працэсаў.
    Гаспадарчая палітыка Антона Тызенгаўза адрознівалася ад курсу ягоных папярэднікаў радыкальным чынам. У 1765 годзе падскарбі азнаёміўся з праектам аграрных пераўтварэнняў віленскага каморніка Людвіка Кройца, які сцвярджаў, што галоўным стымулам для развіцця сельскай гаспадаркі і павелічэння скарбавых даходаў будзе скасаванне паншчыны і ўвядзенне высокага чыншу. Тызенгаўз палічыў гэтую праграму беспадстаўнай, рашуча выказаўшыся супраць яе палажэнняў*.
    Можна толькі здагадвацца, на чым падскарбі грунтаваў сваю думку. He выклікае сумневу, што чыншавы варыянт з гледзішча Тызенгаўза асацыяваўся з адсутнасцю гаспадарскай рукі і незацікаўленасцю арандатараў у рацыянальным вядзенні гаспадаркі, спусташэннем глебы, не столькі дбаннем часовых карыстальнікаў пра аздараўленне маёнтка, колькі імкненнем іх да як мага хутчэйшага напаўнення сваіх кішэняў.
    Ажыццявіць свой план падскарбі меркаваў шляхам ліквідацыі сістэмы арэнды эканамійных земляў, аднаўлення фальваркаў і паншчыны, узняцця сялянскіх павіннасцяў (гвалтаў, талокаў, шарваркаў, старажоўшчыны ці дзякла), узмацнення падатковага ціску. Да таго ж павелічэнню даходнасці каралеўскіх эканомій мела паслужыць пашырэнне сельскагаспадарчых плошчаў і правядзенне меліярацыйнаінвестыцыйных работ асушэнне лугоў і балотаў, ураблянне аблогаў, пустак ці зараснікаў, пасадка садоў, хмельнікаў, будаўніцтва бровараў, цагельняў, а таксама мастоў і грэбляў.
    * Кітурка I. "За вальнасць і больш заппацяць... ": спрэчкі пра аграрныя рэформы ў ВКЛ у другоіі палове 18 cm. // Спадчына. 2002. № 4. С. 6571.
    19
    Намеры адраджэння фальваркаў і адробкавай рэнты ў другой палове XVIII стагоддзя не вынікалі з дзівацтваў Тызенгаўза, а былі абумоўлены аб’ектыўнымі прычынамі, у прыватнасці тагачасным светаўспрыманнем шляхты, яе эканамічнымі поглядамі. Вяртанне да старога спосабу вытворчасці было вынікам жывучасці феадальных формаў гаспадаркі, выразнай слабасці таварнаграшовых дачыненняў, натуральнага характару гаспадаркі, яе слабай сувязі з рынкам, нізкага роўню прамысловасці і заняпаду гарадоў.
    Апрача таго, кіруючыся фізіякратычнымі пастулатамі, Тызенгаўз быў перакананы ў нежыццяздольнасці невялічкіх сялянскіх гаспадарак, якія, на ягоны погляд, характарызуюцца нізкай эфектыўнасці і прадукцыйнасцю працы. У сувязі з гэтым ён падзяляў думку, што толькі вяртанне да буйных аграрных прадпрыемстваў і ўсебаковае развіццё інфраструктуры здольныя забяспечыць высокую ўраджайнасць і даходнасць гаспадаркі.
    Разам з тым аднаўленне фальваркавапаншчыннай сістэмы відавочна супярэчыла панавальным у той час асветніцкім ідэям, накіраваным на неабходнасць разняволення сялян і пераводу іх на чынш. А таму непаслядоўнасць Станіслава Аўгуста, прыхільніка фізіякратызму і гуманізму, выклікала крытыку і абурэнне ў асяроддзі прагрэсіўных колаў грамадства.