Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз
Юры Гардзееў
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 67с.
Мінск 2008
Тызенгаўз спрабаваў давесці сваю слушнасць**, але 1 жніўня 1782 года Скарбавая камісія ўхваліла дэкрэт, паводле якога падскарбі быў абвінавачаны ў шматлікіх злоўжываннях і неабгрунтаваным выкарыстанні бюджэтных сродкаў.
Апошнія гады свайго жыцця Антон Тызенгаўз правёў у вандраваннях, часта мяняючы месца жыхарства. На мяжы 1780 і 1781 гадоў жыў у Варшаве, потым коратка знаходзіўся ў Горадні. Ягонае становішча моцна пахіснулася пасля накладзенага ў 1782 годзе на ягоныя маёнткі секвестра. Напэўна, з гэтай прычыны пазбаўлены ранейшых сродкаў Тызенгаўз быў вымушаны часта пераязджаць. У 1782 годзе гарадзенскі выгнаннік пераехаў у Нясвіж, а праз год — у Вільню. Шукаючы прытулку, ён, аднак, найчасцей наведваў маёнткі Быцень і Рапіхава.
3 цягам часу шматлікія фінансавыя праблемы эканамійных уладанняў перасталі атаясамляць з Тызенгаўзам і ягоная некалі галосная справа ўжо не прыцягвала былое ўвагі. Стаўленне да падскарбія змянілася на больш спагадлівае і паблажлівае. У 1784 годзе сойм нагадаў пра заслугі падскарбія, тым самым вызваліўшы яго ад маральных пакутаў, а спаганяныя шматмільённыя сумы зменшыў да 634 тысяч злотых. Для ўсіх стала відавочна, што нават пасля адхілення падскарбія ад кіравання эканоміямі засталося багата неразвязаных праблем.
* Падатак з вырабу і продажу алкагальных напіткаў.
** Апраўдваўся Тызенгаўз давалі спрытна. Напрыклад, факт выдавання спецпашпартоў, на падставе якіх шматлікія імпартныя тавары не праходзілі мытнага кантралю, абгрунтоўваў бояззю папсаваць іх пад час транспартавання.
63
У тым самым годзе падскарбі моцна занядужаў — хвароба яўна прагрэсавала, а спробы выехаць на лячэнне за мяжу поспеху не мелі*.
Пры канцы 1784 года Тызенгаўз апошні раз наведаў Горадню, святкуючы тут Каляды. Са шчымлівым болем развітваючыся з сваёй малой бацькаўшчынай, падскарбі, напэўна, не падазраваў, што больш ніколі сюды не вернецца. На пачатку 1785 года ён прыехаў у Варшаву. Нягледзячы на надзею, падараваную варшаўскімі лекарамі, увесну ягонае здароўе істотна пагоршылася. Тызенгаўз выглядаў вельмі прыгнечана, без упэўненасці і ранейшага бліску ў вачах, а з ягонага хударлявага і змарнелага твару ледзь прыкметна зыходзіла сціплая ўсмешка. У пару одуму перад вачыма паўставала Гарадніца, ад якой ён ні на хвілю не мог вызваліць свае думкі.
У канцы сакавіка Антон Тызенгаўз быў ужо безнадзейна хворы — практычна не размаўляў, але яшчэ пісаў і падымаўся з ложка. 27 сакавіка прыняў камунію. Адчуваючы блізкі канец, у Вялікую суботу і на Вялікдзень паспавядаўся. У сераду 30 сакавіка пачуўся горш, але ўсё яшчэ безупынна пісаў. Увечары да ложка падскарбія быў запрошаны ксёндз Тамаш Градзіцкі.
Жыццё Тызенгаўза, гэтак багатае на падзеі, абарвалася ўначы з 30 на 31 сакавіка 1785 года. 9 красавіка ў варшаўскім касцёле св. Андрэя Апостала за душу памерлага была адпраўлена жалобная імша. 20 красавіка катафалк з целам памерлага пакінуў польскую сталіцу.
Антон Тызенгаўз быў пахаваны ў родавым склепе ў парафіяльным касцёле ў Жалудку. У сярэдзіне XIX стагоддзя Севярын Урускі перанёс касцёл на новае месца. У гэтай новаўзведзенай святыні знайшоў свой апошні прытулак Гарадніцкі Рамантык.
* Праблемы з здароўем у Антона Тызенгаўза ўзніклі яшчэў 70х гадах. У1778 годзе, калі яго стан пагоршыўся. ён папрасіў Станіслава Аўгуста прыслаць з Варшавы доктара. Пра ўсё гэта ўспамінаў вораг Тызенгаўза Міхал Залескі: "Тызенгаўза пасля змены актыўнага і пышнага жыцця на пустое і бессэнсоўнае апанавала меланхолія з гэтай пары жыў нядоўга ".
НАПАМІН
ПРА ТЫЗЕНГАЎЗА
Наконт асобы і дзейнасці Антона Тызенгаўза існавалі і надалей існуюць супрацьлеглыя думкі: ад эўфарыйнага захаплення ягоным геніем да адмоўна афарбаванай і часткова зайздроснаварожай ацэнкі натуры падскарбія. Натуры, адзначым, супярэчлівай, схільнай да авантураў і дэспатызму. Але, нягледзячы на выразную разбежнасць у ацэнках метадаў ягонага кіравання ці характару ягоных рэформаў, абодва бакі заўсёды згаджаліся ў тым, што Тызенгаўз пакінуў прыкметны след у гісторыі краіны.
3 часам у грамадскіх колах з’явілася ідэя ўшанавання памяці падскарбія. Выношваўся праект узвядзення помніка ля аднаго з гарадніцкіх мастоў. Увасобіць гэтую ідэю ўдалося толькі ў XIX стагоддзі. У першай палове стагоддзя граф Канстанцін Тызенгаўз узняў пытанне аб пабудове помніка свайму продку ў гарадзенскім фарным касцёле. Але задуманае не паспеў здзейсніць не толькі ён, але і ягоны сын Райнгольд. Пад канец XIX стагоддзя справу ўзяла ў свае рукі Марыя Пшэздзецкая, якая паходзіла з Тызенгаўзаў. У 18861887 гадах яна замовіла ў альбоўскага скульптара Тамаша Дыкаса помнік, які паставілі ў гарадзенскай фары недзе ў апошніх гадах XIX стагоддзя.
Сёння імем Антона Тызенгаўза названа плошча ў Горадні, дзе некалі знаходзіўся ягоны палац. Час бязлітасна абышоўся з спадчынай, пакінутай падскарбіем. У 1908 годзе гарадзенец Язэп Ядкоўскі, малады і тады яшчэ малавядомы гісторык, на старонках віленскага перыядычнага друку распавёў пра катастрафічныя тэмпы знішчэння шматлікіх гарадніцкіх пабудоў. У 1915 годзе дайшло да знішчэння палаца Тызенгаўза. У 1958 годзе з 85 гарадніцкіх будынкаў заставалася толькі 20. Пачынаючы ад сярэдзіны 60х гадоў XX стагоддзя з Гарадніцы паступова зніклі 8 з 9 басняцкіх дамоў, была
65
засыпана частка рэчышча Гараднічанкі, што прычынілася да падвышэння роўню грунтавых водаў і пагрозы затаплення паасобных гарадніцкіх помнікаў архітэктуры XVIII стагоддзя. На пачатку XXI стагоддзя лік пабудоваў, узведзеных ці закладзеных у часы Тызенгаўза, скараціўся да васьмі.
Сённяшні стан захавання барочнага горадабудаўнічага комплексу Гарадніцы не можа не выклікаць заклапочанасці. Ен паказвае магчымыя кірункі дзейнасці ў справе адбудовы палаца Тызенгаўза, рэстаўрацыі іншых помнікаў той эпохі ці аднаўлення Жылібэравага саду.
Няма сумневу, што маштабная дзейнасць Антона Тызенгаўза, нават пры ўсёй яе супярэчлівасці, заслугоўвае больш шырокай увагі і ўшанавання. Бо ён быў своеасаблівым сімвалам эпохі Асветніцтва ў нашай краіне. Будзем спадзявацца, што ў будучым сваё пачэснае месца на Гарадніцы зойме помнік славутаму рэфарматару.
3 М Е С Т
ЗАМЕСТ УСТУПУ....................................... =
ПАЧАТКІ ............................................ (
(Дзеі далёкіх продкаў • Копліца ў Домскай катэдры • Шмельтынскі стараста Бенядзікт Тызенгаўз • Дзе нарадзідся Антон? • Удалы пачатак палітычнай кар'еры • Роля крумкача ў атрыманні прывілея • На пасадзе надворнага падскарбія • Барская канфедэрауыя • Стварэнне пракаралеўскай партьіі)
ПЕРАЎТВАРЭННІ ТЫЗЕНГАЎЗА .......................... 18
(Генеральны адміністратар сталовых эканомій • Клопат
з эканамійнай гаспадаркай • Супраць праекта Дюдвіка Кройца
• Як павялічыць скарбавыя паступленні? • Лавіна сялянскіх скаргаў на ўціск • Шавельскае паўстанне ■ Узняць эканоміку гарадоў і мястэчак • Добрыя дарпгі добры гандаль)
МАНУФАКТУРЫ І ГАНДАЛЬ ............................. 29
(Гарадніца сядзіба генеральнага адміністратара • Грандыёзныя планы Тызенгаўза ■ Ператварэнне фальварка ў прамысловы цэнтр • Спрыяльная кан'юнктура • Вялікая забудова Гарадніцы ■ Стварэнне мануфактур у іншых эканоміях • Персіярня: спадзяванні і пра.йкі • Спроба эаваяваць еўрапейскі рынак • Перадумовы заняпаду)
КУЛЬТУРА ГАРАДНІЦЫ ................................ 43
(Асветніцкія ідэі ў Рэчы Паспалітай • “ Без навук як без рук" • Школы ў каралеўскіх эканоміях • Запрашзнне Жана Жылібэра ■ Стварэнне Медычнай акадэміі • Першы батанічны сад у нашай краіне • Адкрыццё Кадэцкага корпуса • Прадукцыя друкарні • Першая g Беларусі газета • Тэатр і музыка на Гарадніцы)
НА ЗЫХОДЗЕ ВЕКУ ............................... 57
(Адхіленне ад кіравання эканоміямі ■ Пакрыўджаныя хочуць паквітацца • Прэтэнзіі крэдытораў • Уцёкі братоў Сухадольцаў • Дзе падзеўся эканамійны архіў? • Падтрымка Трыбунала • Разгляд спраяы на Сойме • Працэсы ў Асэсарскім судзе
і Скарбавай камісіі • Апанаваны хваробамі • На дарозе да Бога)
НАПАМІН ПРА ТЫЗЕНГАЎЗА ........................ 65
НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ
Серыя акадэмічная
Навуковапапулярнае выданне
Гардзееў Юры
РАМАНТЫК ЭПОХІАСВЕТНІЦТВА
Антон Тызенгаўз
Рэдактар Алесь Зьмітровіч
Макетаванне Наталя Апанасевіч
Мастацкае афармленне Віталь Катовіч
Тэхнічны рэдактар Алесь Дрыбін
Карэктар Алена Казачок
У кнізе выкарыстаныя здымкі
Міхася Анішчанкі, Сяргея Каляды і atjmapa.
Падпісана ў друк 03.10.08. Фармат 84x100 '/в. Папера афсетная. Гарнітура літаратурная. Ум.друк. арк. 3.32+0.78 укл. на крэйд. паперы. Ул.выд. арк. 4.1.
Наклад 500 паасобнікаў. Замова № 60.
Выдавец і паліграфічнае выкананне НВК «Тэхналогія».
ЛВ № 02330/0133466 ад 09.02.05. 220007, Мінск. вул. Ляўкова, 19.
НАШЫ СЛЛВУГЬІХ. ЗЕМЛЯКІ
Дзеі далёкіх продкаў Пачатак палітычнай кар'еры Як павялічыць скарбавыя паступленні? Шавельскае паўстанне Грандыёзныя планы Тызенгаўза Добрыя дарогі — добры гандаль Вялгкая забудова Гарадніцы Спроба заваяваць еўрапейскі рынак Персіярня: спадзяванні г пралікг Стварэнне Медычнай акадэміі Першы батанічны сад Тэатр і музыка наГарадніцы Пакрыўджаныя хочуць паквгтацца Дзе падзеўся эканамлйны архіў? Працэсы ў Асэсарскгм судзе г Скарбавай камісіі
Напамгн пра Тызенгаўза