Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз
Юры Гардзееў
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 67с.
Мінск 2008
У інструкцыі выразна прагучаў яшчэ адзін пастулат: аб мэтазгоднасці падпарадкавання каралеўскіх гарадоў адміністрацыі сталовых эканомій***. Як паказалі пазнейшыя падзеі, вынясенне гэтага пытання на абмеркаванне сходу гарадзенскай шляхты выпадковым не было. Пасля таго як урэшце гэты план быў здзейснены, гарадзенскі стараста ўзяўся за выцісканне з мяшчан падаткаў. 3 часам Тызенгаўз зразумеў, што перамога над гарадамі была ўяўнай — падатковыя паступленні ў вялікакняскі скарб не былі такімі вялізнымі, як ён разлічваў. Траціў сродкі і дзяржаўны скарб.
* У другой палове XVII] стагоддзя на тэрыторыі каралеўскіх эканомій існавала 35 гарадоў і мястэчак
** Акты Вйленской Археографйческой Kauuccuu. Т. 7. Вйльна, 1874. С. 350358.
*** Ратіфпікі Michala Zaleskiego, wojskiego Wielkiego ksiqstwa Litewskiego, posla na sejm Czteroletni. Poznan, 1879. S. 5152.
25
У распараджэнні падскарбія застаўся адзіны козыр пазаэканамічны прымус ці ўвядзенне для жыхароў мястэчак і найбяднейшай групы насельніцтва гарадоў, якія жылі на скарбавых пляцах, уласцівых для прыгоннай сістэмы павіннасцяў — гвалтаў і шарварак*. Менавіта ў выніку гэтай палітыкі жыхары замкавай юрыдыкі занёманскага прадмесця Горадні былі змушаныя да адбывання адробкавай рэнты: тыднёвай паншчыны, лесанарыхтоўкі для гарадской цагельні, узворвання агародаў на Гарадніцы, перавозу камянёў у гарадніцкі эканамійны двор і ў Ласосну.
У намеры Антона Тызенгаўза ўваходзіла гэтаксама спарадкаванне шчыльнай драўлянай забудовы гарадоў і мястэчак. Тым часам і тут высветлілася, што ён не здолеў прадумаць адзін крок наперад і не ўбачыў наступстваў сваіх дзеянняў. На думку Тызенгаўза, забарона ўзвядзення будынкаў без архітэктурных планаў прывядзе да таго, што на месцы старых дамоў мяшчане будуць ставіць камяніцы. На самой справе ў 70х гадах XVIII стагоддзя будаўнічая актыўнасць у Горадні выразна панізілася, што тлумачыцца проста недахопам у людзей сродкаў на рамонт старых драўляных, а тым больш на пабудову новых мураваных дамоў**.
Відавочнай перашкодай у развіцці мясцовых і рэгіянальных рынкаў, а таксама ў правядзенні гандлёвых аперацый былі дрэнныя шляхі зносін. Трактаў з цвёрдым пакрыццём тады не існавала. Тагачасныя дарогі, якія цягнуліся праз лясны гушчар, пераправы і аб’езды, сваім выглядам часта нагадвалі вузкія сцежкі, на якіх тырчэлі пні і карэнне дрэваў. Увесну, калі раставаў снег, каляіны напаўняліся граззю і вадою, у якіх танулі колы экіпажаў ці фурманак. He лепш было і ўлетку, калі дарогу “гасцям” засланялі хмары пылу, якія ўздымаліся зпад колаў і конскіх капытоў.
3 праблемай занядбанай і слабаразвітой дарожнай сеткі таксама давялося сутыкнуцца падскарбію. Безу
* Гэта рамонт і будаўніцтва мастоў і грэбляў, корчмаў і млыноў ды інш., раскарчоўванне хмызнякоў пад ворыва і начная варта.
** Як сведчаць крыніцы, будаўніцтваў Горадні ажывілася талькіў 17801782 гадах, пасля адхілення Тызенгаўза адулады ў эканаміях. У тым часе было ўзведзена каля 150 новых дамоў.
26
моўна, Тызенгаўз як адміністратар сталовых эканомій меў асаблівую зацікаўленасць у паляпшэнні інфраструктуры на іх тэрыторыі.
3 часам стан дарожнай сеткі пачаў прыкметна змяняцца. На тэрыторыі эканомій засыпалі дарожныя каляіны і рвы, выраўноўвалі незлічоныя тракты, абапал якіх рабілі прысады. Ля дарог ставілі корчмы і аўстэрыі, узводзілі паштовыя дамы, дзе вандроўнік мог затрымацца і адпачыць. Падарожнік Георг Форстэр, які ў 1784 годзе наведаў Вялікае Княства, з задавальненнем падкрэсліваў, што “Тызенгаўз пачаў насыпаць дарогі, як.ія сапраўды вельмі добрыя", а Фрыдрых Шульц праз дзевяць гадоў так распавёў пра адну з пракладзеных тады дарог: “ Гасцінец сыпаны, шырокі. Даволі старанна даглядаецца, паабапал ірвы і высокля прысады"*.
Але тады не сухаземныя шляхі зносінаў, а рэкі былі галоўнымі транспартнымі артэрыямі краіны. Здаўна па Бугу і Нёмане на віцінах, шкутах і стругах перавозілі ў балтыйскія парты сотні лаштаў жыта, пшаніцы, ільняное насенне, воск, скураныя і ганчарныя вырабы, бочкі паташу і драўніну. Таму ў другой палове XVIII стагоддзя ажыўленне суднаходства па густой рачной сетцы, дрэнны стан якой замінаў навігацыі, заставалася адной з найважнейшых патрэбаў. Планы спарадкавання рэчышчаў і пабудовы штучных водных артэрыяў зыходзілі не толькі ад урадавых колаў (як вядома, праект ачышчэння рэк у Вялікім Княстве фінансаваўся з дзяржаўнага бюджэту). Іх ініцыятарам нярэдка было мясцовае насельніцтва, у першую чаргу шляхта.
На Гарадзеншчыне заслугі Тызенгаўза ў гэтай галіне былі бясспрэчнымі. Падскарбі прычыніўся да ачышчэння рачных артэрый ад мноства затораў і перакатаў, злучыў каналам вытокі Нарава і Нараўкі, пад гарадзенскімі Азёрамі спарадкаваў вытокі рэчкі Пыры, паглыбіўшы яе рэчышча і пракапаўшы канал, які звязаў Белае возера з Котрай і Нёманам**. Акрамя каналаў,
* Polska stanislawowska w oczach cudzoziemcow / Oprac. W. Zawadzki. T. 2. Warszawa, 1963. S. 76, 98, 397.
** Як сцвярджаў Станіслаў Касцялкоўскі, рэшткі каналу, які мясцовае насельніцтва акрэслівала назвай "Роў Тызхоўза ", можна было сустрэць яшчэ ў першай палове XXстагоддзя.
27
якія будавалі дзеля стварэння лепшых умоваў для суднаходства і сплаву драўніны, на тэрыторыі БерасцейскаКобрынскай эканоміі былі пракладзены меліярацыйныя каналы, што выконвалі функцыю водапрымальнікаў пад час паводак.
Вялізныя сумы былі выдаткаваныя з дзяржаўнага бюджэту на ачышчэнне рэчышча Нёмана. Знішчэнне там затораў пачалося ў 1767 годзе. Галоўная водная артэрыя рэгіёна паступова вызвалялася ад завалаў дрэваў і камянёў. Тым не менш ні кіраўніку праекта капітану Францішку Фларыяну Чакі, ні Францішку Ксаверу Нарвайшу* з прычыны нястачы фінансавых сродкаў і непрафесійных метадаў вядзення работ не пашчасціла да канца ажыццявіць гэтыя грандыёзныя задумы.
Паралельна з працамі, накіраванымі на паляпшэнне суднаходства, Тызенгаўз засяродзіў пільную ўвагу на арганізацыі рачнога гандлю. Створаны ім Сплаўны дэпартамент эксплуатаваў транспартныя сродкі, якія, можна меркаваць, будавалі на месцы, на рачных берагах і прыстанях у эканоміях. На чале дэпартамента стаяў “сплаўны камісар” Ян Бенкін і нехта Качынскі, у падпарадкаванні якіх знаходзілася больш як сотня шкіпераў, шафараў, рахункаводаў ды іншых спецыялістаў.
На вялікі жаль, на выдатна наладжанай працы Сплаўнага дэпартамента адмоўна адбілася складанае ўнутрыпалітычнае і дыпламатычнае становішча Рэчы Паспалітай. На пачатку 70х гадоў XVIII стагоддзя развіццё рэгулярных перавозак было стрыманае падзеямі Барскай канфедэрацыі. Таму, каб пазбегнуць рабункаў эканамійных тавараў, Тызенгаўз змушаны быў ісці на дадатковыя выдаткі, наймаючы ахоўныя канвоі суднаў.
* Францішак Ксавер Нарвайш. езуіт, спецыяліст у галіне матэматыкі і фізікі. Нарадзіўся ў Вількамірскііч павеце ў 1742 годзе. Рэгуляваннем рэчышча Нёмана займаўся да 1772 года. Пасля скасаеання ордэна езуітаў зблізіўся з Тызенгаўзам, які вызначыў яго на пасаду дырэктара астранамічнай абсерваторыі на Гарадніцы. Памеру Вільніў 1819годзе (Grzebien L, Narwojsz (Narwoysz, Narwos) Franciszek Ksawery // Polski slownik biogrqficzny T. 22. Wroclaw, 1977. S. 579581).
6 I VO
МАНУФАКТУРЫ IГАНДАЛЬ
* Грандыёзныя планы Тызенгаўза* Ператварэнне фальварка ў прамысловы цэнтр * Спрыяльная кан’юнктура * Вялікая забудова Гарадніцы * Стварэнне мануфантур у іншых эканоміях * Персіярня: спадзяванні і пралікі * Спроба заваяваць еўрапейскі рынак * Перадумовы заняпаду
Атрыманыя з эканамійнага насельніцтва падатковыя паступленні ішлі не толькі ў кішэнь манарха, але і выкарыстоўваліся Тызенгаўзам для развіцця мануфактурнай вытворчасйі, ідэя якой здаўна завалодала ім. Узводзіць прадпрыемствы меркавалася ў фальварку Гарадніца, які праз рэчку Гараднічанку межаваў з Горадняй. Менавіта гэтая шчыльная знітаванасць каралеўскага горада з эканамійным дваром адыграла галоўную ролю ў Тызенгаўзавым рашэнні. У люднай Горадні адбываліся соймавыя паседжанні, кадэнцыі шматлікіх дзяржаўных устаноў. Сюды ж на мясцовыя соймікі з’язджалася павятовая шляхта.
Яшчэ ў XVII стагоддзі тут стаяў драўляны вялікакняскі палац, крыты гонтам. А побач з палацам знаходзіўся сад з сажалкай. У 70х гадах XVIII стагоддзя архітэктурнае аблічча Гарадніцы пачало мяняцца радыкальным чынам. На працягу вельмі кароткага часу гарадзенскае прадмесце ператварылася ў сучасны асяродак, было забудавана 85 будынкамі адміністрацыйнага, культурнага, жылога і прамысловага прызначэння. Дарма што падскарбі не паспеў ажыццявіць усе задуманыя планы, напрыклад не ўзвёў над Гараднічанкай “опергаўз”, абсерваторыю ці шпіталь, ягоныя дасягненні і без таго ўражвалі сучаснікаў сваім размахам.
Праектам распланавання і забудовай гарадніцкага ансамбля займаліся дрэздэнскі архітэктар Ёган Георг Мёзэр і італіец Джузэпэ Сака. Цэнтральным кампа
Гарадніца — сядзіба генеральнага адміністратара
29
зіцыйным элементам гарадніцкага комплексу, у аснову якога былі пакладзены ўласцівыя часу прынцыпы барока, была новая плошча. Акцэнтамдамінантай быў палац Тызенгаўза, над галоўным уваходам якога ўзвышаўся бельвэдэр з купалам і выяваю багіні Цэрэры*. За палацам распасціраўся батанічны сад. Паўночны бок плошчы займалі дзве афіцыны — музычная і тэатральная (“крывая”), на паўднёвым баку была ўзведзена гасціная афіцына і закладзены падмуркі старожы. Меркавалася, што з часам адміністрацыйнакультурны комплекс Гарадніцы папоўняць будынкі Медычнай акадэміі і тэатра.
Галоўнай артэрыяй Гарадніцы была вуліца Раскоша**, якая бегла ўздоўж паўночных сядзібных задворкаў Горадні і была прадумана як абслуговая частка ансамбля з аўстэрыяй, кафенгаўзам і корчмамі. 3 часам паабапал Раскошы паставілі 20 тыпавых аднапавярховых драўляных домікаў з мураваным фасадам, у якіх прадугледжвалася пасяліць замежных майстроў.
Ва ўсходняй частцы Гарадніцы Тызенгаўз паставіў мануфактурны комплекс, які пачаткова месціўся ў драўляных стайнях каралеўскай гвардыі з часоў Аўгуста III***. Гарадніца была галоўным, але не адзіным месцам мануфактурнай працы. Шэраг прадпрыемстваў праз недахоп вытворчых плошчаў былі размешчаныя на тэрыторыі Горадні. Ужо на самым пачатку ажыццяўлення свайго грандыёзнага плана падскарбі сутыкнуўся з сур’ёзнай і, на жаль, неразвязальнай праблемай — адсутнасцю адпаведнай крыніцы воднай энергіі на Гарадніцы. Гэта змусіла яго задумацца пра перанос мануфактур у Ласосну, на берагі рэчкі Ласасянкі, якую ад павольнай Гараднічанкі адрознівала больш імклівае цячэнне****.